Урок гульня. Тэма : «палiтычнае становiшча беларусi у XVI першай палове XVII ст.»




Дата канвертавання07.05.2016
Памер84.76 Kb.




ГIСТОРЫЯ БЕЛАРУСI 8 КЛАС.
АБАГУЛЬНЯЮЧЫ УРОК – ГУЛЬНЯ.

ТЭМА: «ПАЛIТЫЧНАЕ СТАНОВIШЧА БЕЛАРУСI У XVI –

ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII СТ.»
МЭТА: - Стварыць умовы для замацавання атрыманых ведау па дадзенай тэме .

- Арганiзаваць сiтуацыю для развiцця лагiчнага мышлення, пазнавальнай актыунасцi, самавызначэння вучняу, умення дастойна сустрэць, як перамогу так i проiгрыш.

-Спрыяць выхаванню павагi да гiстарычнага наследдзя, любовi да Радзiмы.
АБСТАЛЯВАННЕ: - Карта уражанняу з асабiстымi самалецiкамi.

- Гiстарычная карта; выстава партрэтау гiстарычных асоб i

карткi-заданнi з ix апiсаннем; тэст i карткi з нумарамi 1.2.3;

плакат «Гiстарычны слоунiк»; карткi з заданнем «Гiстарычная падзея».

- Магнiтафон з запiсам музыкi для фiзкультмiнуткi.

-Фiшкi для ацэнкi адказау.


ХОД УРОКА.


  1. АРГАНIЗАЦЫЙНЫ МОМАНТ


РЭФЛЕКСIЯ
На карце уражанняу ,якая змяшчае незвычайныя назвы краiн, астравоу, гарадоу, морау i г.д.(возера Надзеi, мыс Удачы, вострау Цудау, краiна Ведау, мора Хвалявання, рака Эмоцый i iншыя па прапанове вучняу) клас размяшчае свае самалецiкi там , з якiмi ведамi i настроем яны прыйшлi на урок.


  1. АКТУАЛIЗАЦЫЯ ПАПЯРЭДНIХ ВЕДАУ.



На папярэднiм уроку клас быу падзелены на дзве каманды, якiм было прапанавана падабраць назву i дэвiз, прыдумаць эмблему.

Гiстарычная гульня пачынаецца з прывiтання каманд.
1. ЗАДАННЕ. «ГIСТАРЫЧНАЕ ЛАТО»

На дошцы вывешваецца плакат з пералiкам слоу гiстарычнага слоунiка, кожнае з якiх iдзе пад асабiстым нумарам. Кожны член каманды па чарзе дастае бочачку лато з асобным нумарам i расшыфровае гiстарычны термiн, якi iдзе пад гэтым нумарам.

За правiльны адказ вучань атрымлiвае фiшку.

Прыклад афармлення плаката:

Гiстарычны слоунiк
1. ВАЯВОДСТВА 12. УНIЯ

2. ПАВЕТ 13. ФЕДЕРАЦЫЯ

3. РАДА 14. ГАЛОУНЫ ТРЫБУНАЛ

4. СТАТУТ 15. СЕНАТ

5. СОЙМ 16. IНТЭРВЕНЦЫЯ

6. ВОЙТ 17. АЛЬЯНС

7. ЖАУНЕР 18. БРАЦТВА

8. СТАРОСТА 19. ПРЫВIЛЕЙ

9. ПАСПАЛIТАЕ РУШАННЕ 20. ШЛЯХТА

10. АРДЫНШЧIНА 21. КАНФЕДЭРАЦЫЯ

11. МАГНАТ 22. ПАЗIЦЫЙНАЯ ВАЙНА


2. ЗАДАННЕ. «ГIСТАРЫЧНЫ ПАРТРЭТ»
На стале настаунiка разложаны канверты-заданнi з апiсаннем пэунай гiстарычнай асобы, на дошцы вывешаны партрэты гiстарычных асоб. Капiтаны па чарзе дастаюць заданнi i зачытваюць сваёй камандзе, калi каманда не дае адказ, то права адказу пераходзiць да другой каманды.

Гiстарычныя асобы:


  1. Прадстаунiк знакамiтага княжацкага роду. Свае маладыя гады правёу у Еуропе, дзе служыу у саксонскага курфюрста Альбрэхта. Потым перайшоу на службу да iмператара Свяшчэннай Рымская iмперыi Максiмiлiяна I. На яго баку ваявау у Iталii, дзе вызначыуся ваенным талентам i смеласцю. Удзячны iмператар надау свайму улюбёнцу тытул князя Свяшчэннай Рымская iмперыi. Пасля 12 –гадовай службы у Еуропе князь вяртаеца на радзiму, дзе доугi час бый першай асобай у княстве. Аднак у 1508 годзе, страцiушы уплывовасць пры двары, арганiзуе мяцеж супраць iснуючай улады. ( Мiхал Глiнскi )

  2. Прадстаунiк старажытнага роду тураускiх князёу. Усё сваё жыццё прысвяцiу служэнню Айчыне. Вызначауся цвёрдасцю характару, адданасцю веры продкау – праваслаую. Найбольш быу вядомы ратнымi подзвiгамi, а таксама сваёй мецэнацкай дзейнасцю – закладвау манастыры, цэрквы, школы, падтрымлiвау кнiгапiсанне. Уваходзiу у палiтычную элiту ВКЛ: займау пасады найвышэйшага гетмана i трокскага ваяводы. ( Канстанцiн Астрожскi)

  3. Вядомы палiтычны i грамадскi дзеяч ВКЛ, адзiн з самых знакамiтых i таленавiтых прадстаунiкоу роду. Ён прызначауся на пасады пiсара дзяржаунай канцылярыi, падканцлера, канцлера, вiленскага ваяводы, гетмана ВКЛ. Займаючы вышэйшыя дзяржауныя пасады праявiу сябе, як выдатны дыпламат, дасведчаны прававед, мудры дзяржауны муж. Усе свае веды, а меу заходнюю унiверсiтэцкую адукацыю, таленты, багацце клау на служэнне Айчыне – ВКЛ. ( Леу Сапега )

  4. Увайшоу у гiсторыю Беларусi, Польшчы, Лiтвы, як адзiн з самых моцных i дзейсных каралёу Рэчы Паспалiтай. Быу сынам трансiльванскага, цi як казалi у XVI ст., сямiградскага ваяводы. У красавiку 1576 года каранавауся у Кракаве, а крыху пазней шляхтай ВКЛ быу прызнаны вялiкiм князем. Вядомы як выдатны палкаводзец, рэфарматар, тонкi дыпламат i мецэнат навукi. Улюбёным яго горадам i рэзiдэнцыяй была Гародня, дзе ён дачасна скончыу сваё жыццё.

( Стэфан Баторый )

5. Дробны шляхцiч з Полаччыны, якi узняуся да вышынь разумення чалавечай iснасцi. Свае погляды ён выказвау у прадмове да перакладу Евангелля. Палымяныя словы пiсьменнiка былi сказаны у абарону роднай мовы, гiсторыi, традыцый. Выступау за пашырэнне асветы сярод люду простага, выказвауся за маральную чысцiню чалавека. ( Васiль Цяпiнскi )

6. Пяты сын Казiмiра IV Ягелончыка. 12 кастрычнiка 1506 года стау Вялiкiм князем Лiтоускiм, а 9 снежня – каралём Польскiм. Яго лiчылi разумным, разважлiвым, памяркоуным кiраунiком Польшчы i ВКЛ. Па натуры не ваяунiчы, вядомы як апякун над навукамi i мецэнат. Меу значную бiблiятэку, запрашау на свой двор вядомых скульптарау, архiтэктарау, жывапiсцау. Яго подпiсам пазначаны дзве ахоуныя граматы для усходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны.

( Жыгiмонт I Стары )
За правiльны адказ на пытанне i паказ гiстарычнага партрэта даецца 2 фiшкi, калi каманда ведае толькi адказ на пытанне – 1 фiшка.
3. ЗАДАННЕ. «ГIСТАРЫЧНЫ ПОШУК»
Кожнай камандзе даецца картка-заданне, дзе трэба злучыць дату з той падзеяй, якой яна адпавядае.

За кожнае првiльнае злучэнне даецца 1 фiшка
Прыклад задання:


Гiстарычны пошук
1529 год II Статут ВКЛ

1566 год пачатак Лiвонскай вайны
1508 год мяцеж М. Глiнскага
1588 год I Cтатут ВКЛ
1558 год Люблiнская унiя
1569 год III Cтатут ВКЛ







ФIЗКУЛЬТХВIЛIНКА 4. ЗАДАННЕ. «ГIСТАРЫЧНЫ ТЭСТ»
У кожнага з вучняу знаходзяцца асабiстыя карткi з лiчбамi 1,2,3. Настаунiк зачытвае заданне i тры адказы да яго. Вучнi павiнны падняць тыя карткi, якiя утрымлiваюць правiльный адказ.
ТЭСТ


  • Малады нашчадак трону Рэчы Паспалiтай Жыгiмонт II Аугуст закахауся у нясвiжскую прыгажуню, якая не гледзячы на усе перашкоды з боку бацькоу i вяльмож становiцца яго жонкай. Яе iмя:

    1. Бона Сфорца

    2. Барбара Радзiвiл

    3. Алена Глiнская

  • Паланiзацыя беларускай шляхты адбывалася праз:

  1. Далучэнне да польскай мовы i культуры

  2. Насаджэнне каталiцызму

  3. Далученне да «залатых польскiх шляхетскiх вольнасцей»

    • Рэч Паспалiтая – шматэтнiчная дзяржава, яна складалася з:

      1. Палякi i лiцвiны

      2. Палякi i украiнцы

      3. Беларусы, лiтоуцы, украiнцы

  • Пасля нечаканай смерцi Стэфана Баторыя, польская шляхта стала перад цяжкiм пытаннем выбару новага караля, iм стау:

    1. Рускi цар Фёдар Iванавiч

    2. Швецкi каралевiч Жыгiмонт Ваза

    3. Аустрыйскi эркгерцаг Максiмiлiян

      • У Рэчы Паспалiтай утварылася пэуная катэгорыя насельнiцтва, якая стала называцца «народ шляхецкi», яна складалася з:

        1. Польскай щляхты i гарадскiх нiзоу

        2. Вялiкакняжацкай шляхты i сялян

        3. Польскай i вялiкакняжацкай шляхты


За правiльны адказ на кожнае з пытанняу вучань атрымлiвае 1 фiшку.
5. ЗАДАННЕ. «ГIСТАРЫЧНАЕ ПАДАРОЖЖА»

( конкурс капiтанау)
Па чарзе кожны капiтан дастае з канверта заданне ( ен павiнен адказаць на пытанне i паказаць на карце свой адказ). Калi капiтан не спрауляецца – дапамагае каманда, калi не спрауляецца каманда, то права адказу пераходзiць да каманды сапернiка.
ПЫТАННI


  1. Моцнае вялiкае княства паустала з невялiчкага удзелу-вотчыны, далучаючы да сябе суседнiя, былыя незалежныя удзелы-княствы. Яна прыпiсвала сабе ролю спадкаемцы Кiева, Вiзантыi i галавы усiх праваслауных хрысцiян Усходняй Еуропы. Пра якое княства iдзе размова? (Вялiкае княства Маскоускае)




  1. Яна сама дамагалася унii з ВКЛ. Пэунаму колу шляхты гэтай краiны ВКЛ мроiлася у якасцi багатага прыдатку, шляхта сквапна паглядала на усходнiя землi. Там яна збiралася набыць новыя багаццi, пасады, узнагароды. Пра якую краiну iдзе гутарка? ( Польшча )




  1. Мiхалон Лiцвiн доугi час вандравау па Беларусi i адзначыу: «У рэках тут мноства асятроу i iншых вялiкiх рыб. Па гэтай прычыне многiя рэкi называюцца залатымi, асаблiва …..» Пра якую раку iдзе размова? (Прыпяць)




  1. У 1613 годзе у дадатку да карты Беларусi i Лiтвы яе складальнiк Г.Макоускi адзначау: «ВКЛ –вялiзнейшая i багацейшая краiна з рыбнымi сажалкамi i азерамi, вялiкiмi i славутымi рэкамi ,з якiх судаходнай з яуляецца Хранон…» Якая сучасная рака насiла назву Хранон? ( Неман)




  1. На пачатку зiмы 1563 года вялiкiя сiлы рускiх ратнiкау рушылi на аблогу гэтага старажытнага беларускага горада. На чале iх стаяу сам Iван IV Грозны. 31 студзеня горад трапiу у аблогу . Пра якi горад iдзе гутарка? ( Полацк)




  1. У XVI ст. войска ВКЛ славiлася сваей артылерыяй. Многiя гарматы былi непауторныя i мелi свае назвы – «салавейкi», «спявачкi» i iншыя. Тут была адлiта i цудоуная «Гiдра», якая мела форму калоны грэцкага стылю. У якiм горадзе яе адлiлi? (Нясвiж)




  1. Асаблiва значную перамогу над татарамi войска ВКЛ здабыло у 1506 годзе. Летам 30-тысячнае войска крымчакоу уварвалася на Беларусь. Супраць рабаунiкоу выйшла войска на чале з М. Глiнскiм i ушчэнт разбiла працiунiка. У якiм месцы гэта адбылося? (рака Лань пад Клецкам. Красны Стау)




  1. 8 верасня 1514 года войска ВКЛ на чале з К.Астрожскiм уступiла у сутычку з войскамi княства Маскоускага, якiя пераузыходзiлi лiцвiнау у сiле амаль утрая . Але войска ВКЛ атрымала, вельмi значную для нас, перамогу. Дзе адбылася гэта бiтва? (рака Крапiуна пад Оршай)

За правiльны адказ вучань атрымлiвае дзве фiшкi,калi адказ утрымлiвае толькi пытанне,то адну фiшку.



  1. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНIКАУ УРОКА.




    1. ПАДЛIЧВАЮЦЦА АСАБIСТЫЯ ФIШКI КОЖНАГА ВУЧНЯ, ДЛЯ АЦЭНКI ВЕДАУ. ВЫЗНАЧАЕЦЦА ПЕРАМОЖЦА.

    2. ПАДЛIЧВАЮЦЦА ВЫНIКI РАБОТЫ КАМАНД, ВЫЗНАЧАЕЦЦА ПЕРАМОЖЦА.

КОЖНЫ ВУЧАНЬ КАМАНДЫ ПЕРАМОЖЦЫ АТРЫМЛIВАЕ ДАДАТКОВЫ БАЛ ПРЫ ВЫСТАУЛЕННI АДЗНАК.



РЭФЛЕКСIЯ
Вучням прапануецца звярнуцца да карты уражанняу i адправiць свой самалецiк у тое месца, якое уражанне у яго склалася пасля гульнi.


  1. ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ.

Можна прапанаваць вучням падрыхтаваць паведамленне аб найбольш яскравай падзеi, якая iх уразiла падчас вывучэння тэмы.


Каментарый да распрацоукi урока:

Урок дапаможа выявiць веды кожнага вучня, дакладней зразумець iх зацiкауленасць. Кожны зможа праявiць сябе як у калектыунай справе, так i у асабiстых намаганнях. Будзе зроблены крок да выхавання адказнасцi за свае веды у ракурсе каманды. I апошняе, пад час гульнi дзецi найбольш актыуна праяуляюць свае асабiстае Я, што дапаможа у выхаваучай рабоце пры выбары актыву класу, размеркаваннi паручэнняу.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка