Урок гэта надзвычай складаная форма навучальнай дзейнасці, у якую




Дата канвертавання04.05.2016
Памер126.42 Kb.
Урок як форма навучання, развіцця і выхавання вучняў

Неабходна новыя веды далучаць

да таго, чым дзіця ўжо валодае.

Вучыцца – значыць творыць.

(З публікацый французскіх

настаўнікаў)

Урок – гэта надзвычай складаная форма навучальнай дзейнасці, у якую

ўключаны настаўнік, вучні і прадмет навучання. Урок закліканы не толькі

даць веды, але і развіваць уменні пазнаваць прадмет навучання і выхаваць

школьніка. Таму звычайна на ўроку я вырашаю навучальныя, развіццёвыя

і выхаваўчыя задачы.

На ўроку літаратуры, зыходзячы з канкрэтнага матэрыялу, які вынесе-

ны на заняткі, неабходна выклікаць у вучняў роздум пра тыя праблемы,

якія хвалююць пісьменніка, каб дзеці спраектавалі жыццёвыя калізіі твора на сябе з мэтай выклікаць унутранае пытанне ў кожнага вучня: “А я?

Які я? Што лічу добрым, злым, брыдкім, прыгожым я?” Хай не заўсёды

аўтарскі ідэал будзе супадаць з вучнёўскім, але важна, каб ён быў асэнса-

ваны і ўсвядомлены, каб вучань згаджаўся з мастаком слова ці ўступаў з ім у палеміку.

Сучасныя тэхналогіі як сродак для гарманічнага развіцця асобы.

Чалавек – мэта ў сабе і нельга

ператварыць яго ў мэту для другіх.

І.Кант.
А) Тэхналогія кааператыўнага навучання (групавая на ўроках) садзей-

нічае ўзаеманавучанню, узаемадапамозе, абмену ідэямі, пабуджэнню да

навучання. Школьнікі маюць добрую магчымасць растлумачыць вучэб-

ны матэрыял адзін аднаму, абмеркаваць розныя пункты погляду.

Настаўнік арганізуе групы так, каб вучні сядзелі тварам адзін да аднаго,

выконваючы кожны аспект задання. Акрамя гэтага дзеці набываюць

сацыяльныя навыкі (навыкі работы ў камандзе).


Вось прыкладны варыянт урока кааператыўнага навучання.

Тэма ўрока “Знакі прыпынку пры зваротку”

Клас – 4

Вучэбна – выхаваўчыя мэты ўрока

1) вучэбная мэта: замацаваць веды вучняў аб зваротку, удасканальваць

навыкі расстаноўкі знакаў прыпынку ў сказах са звароткамі;

2) сацыяльная мэта: вучыць дзяцей аказваць дапамогу таварышам і пры-

цягваць сваіх сяброў па групе да работы.

Матэрыялы:

Ліст з заданнямі

Адзін на групу

Ліст назірання

Адзін на групу

Ролевыя карткі

Адзін набор на групу

Сшыткі

У кожнага вучня

Ідэя ўрока: вучні ў групах сумесна выконваюць заданні і дабіваюцца разумення кожным членам групы тэмы ўрока.


Прыняцце рашэнняў ці падрыхтоўка да ўрока.
Колькасць вучняў у групе – 4.

Размеркаванне па групах: выпадковае. Праводзіцца жараб’ёўка, каб забяс-

печыць рознаўзроўневы склад груп.

Ролі: чытач – чытае заданні ўголас для ўсёй групы; настаўнік – правярае, ці

ўсе члены групы разумеюць сутнасць задання, правільна яго выконваюць;

кіраўнік – назірае за тым, ці ўсе ўдзельнічаюць у рабоце, і заахвочвае гультаёў да працы; назіральнік – фіксуе дзейнасць кожнага вучня ў лісце

назірання. Вучні перамешваюць карткі і выцягваюць для сябе тую ці іншую ролю, якую яны будуць выконваць на ўроку.

Тлумачэнне задання і ходу сумеснай работы.


Заданне: вучні павіны правільна выканаць кожнае практыкаванне, замаца-

ваць вывучанае, умець расстлумачыць расстаноўку знакаў прыпынку,

успомніць арфаграфічныя правілы.
1. Растаўце знакі прыпынку, зрабіце сінтаксічны разбор сказаў (парадак

сінтаксічнага разбору – ст.124)

Алёна __ ты напішы мне шчырае пісьмо.

Над палямі__ лясамі__ гарадамі і гарамі ляцелі__ хуткія гусі!


2. Дырэктар школы папрасіла напісаць лозунгі і павесіць іх у вестыбюлі

Вучань напісаў, аднак дырэктар была не задаволена. Чаму?

Выпраўце арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі ў сказах і

зпішыце.


Деті_ будзьце эканомнымі_ не паліце дарэмна святло!

Старшакласнікі_ не крыўдзіце малотшых школьнікаў, дапамагайце ім!

Вучні _ беражыце школьную маемасть_ неператварайце нашу школу ў

сметнік!


Будзьце стараннымі на уроках_ хлопчыкі і дзяўчынкі!
3. Растлумачце правапіс слоў у заданні 2, дзе дапушчаны памылкі, пры-

вядзіце прыклады слоў з дадзенымі арфаграмамі.


Станоўчая ўзаемасувязь.
Агульная мэта заключаецца ў тым, што вучні павінны прыйсці да згоды па кожным выкананым практыкаванні. Кожны павінен здолець даказаць свой пункт погляду іншым дзецям.
Індывідуальная справаздача : кожны вучань індывідуальна выконвае і запісвае практыкаванні ў сшытак, здае сшытак для праверкі настаўніку;

акрамя гэтага,настаўнік выклікае вучняў выпадковым чынам, растлу-

мачыць, як выканана тое ці іншае практыкаванне.
Крытэрыі паспяховасці: усе члены групы павінны ўмець растлума-

чыць, як выконваецца практыкаванне аднакласніку.


Паводзіны вучняў на ўроку: дзеці даюць магчымасць кожнаму

падзяліцца ідэямі, просяць дапамогі, калі ўзнікаюць цяжкасці, выказваюць падзяку, калі атрымалі дапамогу.


Міжгрупавое супрацоўніцтва: калі група скончыла работу, яна

павінна праверыць свае варыянты з варыянтамі адказаў іншых груп.


Назіранне за работай і ўключэнне ў работу групы.
Назіранне. Пакуль вучні працуюць, настаўнік назірае за тым, ці зладжана і

дружна працуюць разам, час ад часу просіць, каб хтосьці з групы растлу-

мачыў, як яны выканалі практыкаванне.
Уключэнне ў работу групы. Калі група сутыкнулася з цяжкасцямі, спачатку неабходна паназіраць, а затым уключыцца ў работу групы, каб

паказаць дзецям прычыну цяжкасцей, аднак не выконваць заданне разам

з вучнямі, а проста накіраваць іх. Настаўнік на ўроку – кансультант,

памочнік.

Рэфлексія
Рэфлексія. У канцы ўрока групы звяртаюцца да лістоў назірання, абмяркоўваюць сваю работу на ўроку, выказваюць меркаванне, як у будучым павялічыць эфектыўнасць работы групы, адзначаюць дасягненні

асобных вучняў і групы ў цэлым.

Такое абмеркаванне – гэта важная частка ўрока, таму неабходна для яго

пакідаць час.


Ліст назірання:




Імёны

членаў

групы

Навыкі

Васіль

Маша

Максім

Просіць дапамогі










Прапаноўвае ідэі










Аказвае дапамогу









Б) Тэхналогія педагагічных майстэрняў


Майстэрні будуюцца згодна з “простымі і зразумелымі формуламі”: дзіця павінна само шукаць веды; праца вучня павінна мець сэнс; усе здольныя; дзіця павінна рухацца.

Майстэрня – гэта незвычайная форма правядзення заняткаў. Яна складаецца з паслядоўнасці ўзаемназвязаных этапаў. На кожным з этапаў вызначальным з’яўляецца пэўнае вучэбнае заданне, якое накіроўвае пазнавальную дзейнасць дзіцяці. Як піша рускі педагог А.А.Окунеў, у

майстэрні “веды збываюцца, а не даюцца ў гатовым выглядзе. У працэсе

“пошуку” ведаў могуць быць памылкі, але яны не з’яўляюцца злачынствам

Вучні губляюць боязь здзейсніць памылку, страх асуджэння за няправільную думку.На аснове памылак, разважанняў, якія з’яўляюцца прыступкамі ў пазнанні, фарміруюцца строгія, навуковыя веды”.

Майстэрні даюць магчымасць настаўніку развіваць творчыя здольнасці вучняў, дзецям – выказваць свае гіпотэзы, меркаванні.


Асноўныя ідэі педагагічных майстэрняў:

- чалавек асэнсоўвае сябе, калі піша;

- пара адмовіцца ад таго, што іншыя думаюць за мяне;

- вучыцца – значыць прыдумваць;

- у майстэрні павінна быць дастаткова прастору для думкі;

- задача настаўніка – прыдумаць праблемную сітуацыю, якая б выклікала

цікавы свабодны пошук;

- настаўнік на ўроку – не гаспадар, гаспадар – тэкст;

- штодзённы пошук – звычайны стан майстра;

- майстэрня павінна нараджаць жаданне тварыць, прыдумваць, адкрываць новае.


Алгарытмы будовы майстэрняў:

Індукцыя – арганізацыя настаўнікам праблемнай сітуацыі, стварэнне эмацыянальнага настрою, уключэнне асабістых адносін да прадмета

амеркавання.

Этап індывідуальнай працы (самаканструкцыя) па выкананні заданняў

майстра.


Сацыялізацыя: агульнае абмеркаванне таго, што зроблена індывідуальна,

у пары, у групе; разгляд розных гіпотэз і пунктаў погляду. Гэта абмеркаванне можа быць арганізавана на аснове дэманстрацыі – прадстаўлення работ вучняў і майстра (тэкстаў,схем,малюнкаў) усяму класу (вусная іх прэзінтацыя ці вывешванне афіш у класе) і азнаямленне з імі ўсіх удзельнікаў майстэрні. Пры гэтым вучні могуць хадзіць ад афішы да афішы, глядзець, раздумваць, абмяркоўваць.



Разрыў – суаднясенне вучнямі сваіх работ з работамі аднакласнікаў з другіх групаў, з навуковымі тэкстамі і ўнутранае асэнсаванне ўдзельнікамі

майстэрні недастатковасці сваіх ведаў, што прыводзіць да эмацыянальнага

канфлікту і імкнення да атрымання новых ведаў.

Рэфлексія – асэнсаванне вучнямі сваёй дзейнасці на ўроку, аналіз поспехаў і няўдач на кожным этапе майстэрні, вызначэнне нявырашаных праблем.

Панэль – франтальнае асэнсаванне ўзнікшай праблемы. Тут усе, хто жадае, могуць выказацца па сутнасці праблемы, могуць расказаць пра пачуцці, якія ўзніклі ў час працы майстэрні.Дадзены элемент майстэрні можа быць уключаны на розных этапах урока.

Слова майстра. На розных этапах майстэрні майстар умела кіруе работай вучняў з дапамогай розных заданняў. Настаўнік “саліруе”, калі, як і дзеці, прадстаўляе свае праекты, рашэнні, ідэі, гіпотэзы. Могуць быць сітуацыі, калі майстар паведамляе дадатковую інфармацыю, калі гэта неабходна вучням.

Тэхналогія майстэрняў дапамагае развіваць здольнасці вучняў, пашыраць іх кругагляд, фарміраваць актыўную грамадзянскую пазіцыю.


Прыклад майстэрні
Тэма: “Праблема нацыянальнага бяспамяцтва ў апавяданні В.Ластоўскага

“Прывід”.


Мэта майсэрні: дапамагчы дзецям зразумець асноўную думку апавядання,

спасцігнуць сутнасць характараў грэчаскай багіні і сяля-

ніна – беларуса Ігната, вучыць правільна выказваць улас-

ныя думкі, перажыванні(у тым ліку пісьмова), павышаць

узровень камунікатыўнасці школьнікаў, выхоўваць

культуру мовы.


Абсталяванне: ілюстрацыі вучняў да апавядання;

раздатачны матэрыял для выканання групавых заданняў;

фоназапіс песні “Белая Русь” (музыка У.Мулявіна, словы

У.Скарынкіна)

Эпіграф:

Крынічанька – песня цячэ – выцякае,

Да роду свайго беларусаў гукае.

Н.Салодкая


Ход майстэрні
І. Індукцыя. Гучыць песня “Белая Русь” у выкананні ансамбля “Песняры”.

- Белая русь – краіна буслоў, лясоў і блакітных азёр.

Вучні дэманструюць свае ілюстрацыі да апавядання В.Ластоўскага

“Прывід”, раскрываюць іх настрой, колеравую палітру.

- Чаму так мала светлых (радасных) фарбаў на малюнках?
ІІ. Самаканструкцыя.

Заданне класу. Запішыце асацыятыўны рад да слова народ. Што пры-

ходзіць на ўспамін пры вымаўленні гэтых слоў?

Прыкладныя запісы:



Народ

Вольны міласэрны загнаны

Вялікі просты абнядолены

Гасцінны многапакутны зняволены

Гераічны працавіты цёмны

Горды ціхі прыніжаны

Вучні зачытваюць запісаныя словы, дапаўняць індывідуальныя спісы словамі, якія ім спадабаліся.
Майстар. Выявілася, што слова народ асацыіруецца з вялікай колькасцю эпітэтаў. Я прапаную кожнаму выбраць і падкрэсліць па два словы з гэтага спісу, якія, на вашу думку, з’яўляюцца характэрнымі для вобраза селяніна Ігната.
ІІІ. Сацыяканструкцыя (работа ў парах па картках)

Карткі


Пытанні і заданні:

1. Чаму багіня не пакінула Ігнату скарбаў

2. Над чым прымушае нас задумацца твор?

1. Якія пачуцці ў вас выклікаюць паводзіны селяніна Ігната?

2. Вы спачуваеце селяніну ці асуджаеце яго?Чаму?
1. Вызначце асноўную думку апавядання В.Ластоўскага “Прывід”.

2. Якім вы ўяўляеце характар беларускага народа? Дапоўніце свой адказ

радкамі з твора.
1. Задайце расказ багіні пра жыццё нашых продкаў. Што ў яго змесце вас

надзвычай уразіла?

2. Чым бы вы маглі дапоўніць расказ багіні, абапіраючыся на раней

вывучанае?


ІV. Сацыялізацыя. Абмеркаванне варыянтаў адказаў вучняў. Майстар.

Што такое бяспамяцтва? Чаму гэтае слова характэрна для беларускага

народа? Хто вінаваты ў тым, што Ігнат не памятае свой род, абыякавы

да лёсу краіны? (абмеркаванне праблемы).


Майстар. Давайце паспрабуем уявіць, што мы будзем здымаць фільм – роздум, фільм – зварот да беларусаў паводле апавядання В.Ластоўскага

“Прывід”.


І і ІІ групы – касцюмеры (створаць эскізы касцюмаў, у якія б яны

апранулі герояў апавядання – багіню і Ігната)


ІІІ і ІV групы – дэкаратары (створаць эскізы хаты Ігната, дзе адбы-

ваецца дзеянне твора).

- Над чым бы прымусіў задумацца беларусаў наш фільм?
V. Творчасць.

Падрыхтоўка вусных сачыненняў – разважанняў:

“Ці падобныя мы сёння да селяніна Ігната?Чаму?,

“Як вярнуць беларускаму народу гістарычную памяць?.


VІ. Абарона творчых работ (вусныя выказванні – разважанні).

VІІ. Абагульненне.

VІІІ. Рэфлексія (разважанні, уражанні пра ўрок).
В) Тэхналогія праблемнага навучання

Розум расце ў людзей у суадносінах

з пазнаннем імі свету.

Эмпедокл


Пры праблемным навучанні засваенне ведаў і пачатковы этап фарміравання інтэлектуальных навыкаў адбываецца ў

працэсе адносна самастойнага рашэння сістэмы задач, праблем пад агульным кіраўніцтвам настаўніка.

Праблемныя задачы, якія вырашаюцца на ўроку, прадугледж-

ваюць самастойны пошук яшчэ невядомых школьніку заканамернасцей,

правіл. Такія задачы абуджаюць актыўную мысліцельную дзейнасць.

Адкрыццё, самастойна зробленае вучнямі, больш трывала замацоўваецца ў памяці, чым веды, пададзеныя ў гатовым выглядзе.

Развіваючы эфект забяспечваюць такія задачы – праблемы, якія адпавядаюць узроўню развіцця школьнікаў, іх ведаў, абуджаюць іх пазнавальную актыўнасць. Аднак нельга ставіць перад вучнямі лёгкую ці надта складаную задачы, таму што лёгкую задачу вучань вырашае на аснове рэпрадуктыўнага мыслення, якое не патрабуе пошуку прымянення ўжо набытых ведаў. Прыступіўшы да вырашэння цяжкай задачы, вучань, зрабіўшы шэраг няўдалых спроб, зойме пазіцыю пасіўнага слухача.

Па класіфікацыі І.Я.Лернера існуе тры метады праблемнага

навучання:

А) праблемнае выкладанне настаўнікам новага матэрыялу;

Б) часткова – пошукавы метад (метад эўрыстычнай гутаркі);

В) даследчы метад.

Пры выкарыстанні традыцыйнага тлумачальна – ілюстратыўнага метаду настаўнік проста падае гатовыя веды, а пры праблемным выкладанні ён раскрывае працэдуру, шлях і логіку вырашэння праблемы, працэдуру здабывання новых ведаў. Характар мысліцельнай дзейнасці вучняў пры праблемным падыходзе, крыху іншы: яны не проста назіраюць за выкладаннем гатовых адказаў і рашэнняў, не проста слухаюць і ўспрымаюць гатовыя веды, яны мысленна ўключаюцца ў працэс суперажывання. Вучні вучацца самастойна здабываць веды, разважаць і думаць, лагічна выказваць свае думкі.

Паводле І.Я.Лернера структура праблемнага выкладання можа быць наступнай:

1) пастаноўка праблемы;

2) ход вырашэння і яго логіка;

3) працэс вырашэння, магчымыя дзейсныя цяжкасці і супярэчнасці;

4) вырашэнні і доказ яго правільнасці;

5) раскрыццё значэння рашэння для далейшага развіцця думкі або сферы

дзейнасці.

Праз эўрыстычную гутарку можна таксама ўключыць вучняў у пошук, каб здабыць адказ на пастаўленую праблему. Аднак, каб эўрыстычная гутарка была эфектыўнай, выконвала сваю функцыю фарміравання вопыту творчай дзейнасці, неабходна настаўніку сфармуляваць агульную праблему тэмы ўрока, прадумаць загадзя сістэму падпраблемных, прыватных, узаемазвязаных пытанняў, вырашэнне якіх крок за крокам прывяло б вучняў да канчатковага адказу, да пошуку і набыцця новых ведаў. Часткова – пошукавы метад развівае мысленчую дзейнасць вучняў.

Урок мае наступную структуру:

1) фармуляванне настаўнікам праблемы;

2) выказванне вучнямі сваіх меркаванняў, думак;

3) выдзяленне правільнага меркавання вучняў, яго ўдакладненне і адшлі-

фоўка;


4) пастаноўка наступнага праблемнага пытання і яго вырашэнне;

5) абагульненне ўсяго матэрыялу адным з вучняў;

6) абагульненне настаўнікам.

Гэты метад прадугледжвае вялікую актыўнасць школьнікаў у знаходжванні адказаў, у выказванні гіпотэз, сваіх меркаванняў у працэсе вырашэння пастаўленага праблемнага пытання або задачы.

Галоўнае для настаўніка на ўроку – правільна выбраць праблему, якая была б актуальнай для канкрэтнага класа, магла б зацікавіць вучняў. Вельмі важна правільна скласці праблемныя пытанні, стварыць праблемныя сітуацыі. Прыёмаў стварэння праблемнай сітуацыі шмат:

1) Сутыкненне з дапамогай пытання, задання жыццёвых уяўленняў пра тыя або іншыя прадметы і з’явы з фактарамі і з’явамі, якія не адпавядаюць гэтым уяўленням і патрабуюць навуковага тлумачэння.

2) Сутыкненне супярэчлівых меркаванняў вялікіх філосафоў, вучоных, пісьменнікаў мінулага і сучаснасці.
3) Сутыкненне меркаванняў, пунктаў погляду саміх вучняў.

4) Параўнанне або засяроджванне на супярэчлівых фактах, з’явах, падзеях.

5) Пабуджэнне вучняў да вылучэння гіпотэз, папярэдніх вывадаў.

6) Аргументаванне сваёй пазіцыі ў дачыненні да адмоўных і станоўчых герояў.



7) Пастаноўка пытанняў, заданняў, якія патрабуюць роздуму, меркаванняў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка