Урок геаграфіі ў 8 класе па тэме: "Геаграфічнае становішча Афрыкі " Практычная работа №4 "




Дата канвертавання01.05.2016
Памер27.97 Kb.
Урок геаграфіі ў 8 класе па тэме: “Геаграфічнае становішча Афрыкі ”

Практычная работа № 4*

Складанне характарыстыкі геаграфічнага становішча і нанясенне на контурную карту элементаў , якія характарызуюць геаграфічнае становішча мацерыка на прыкладзе Афрыкі”


Мэта урока: удасканальваць уменні апісваць географічнае становішча мацерыка пры дапамозе тыпавога плана и наносіць на контурную карту неабходныя геаграфічныя элементы Афрыкі;

Задачы:

Адукацыйная:стварэнне умоў для фарміравання у навучэнуаў уменняў характарызаваць геаграфічнае становішча мацерыка і выявіць яго уплыў на прыроду Афрыкі;

Развіццёвая: працягваць развіваць умення працаваць з падручнікам і аналізаваць картаграфічныя і статыстычныя матэрыялы пры вывучэнні мацерыка;

Выхаваўчая: стварэнне умоў для выхавання ў навучэнцаў талерантнасці;

Абсталяванне: падручнік , рабочыя сшыткі, контурныя карты, атласы, фізічная

карта свету, раздатачны і дадатковы матэрыял, відэаматэрыял;



Ход урока:

Сёння на уроку мы з вамі здзейснім падарожжа ў Афрыку, дакладней вакол Афрыкі і пачнём мы сваё вывучэнне з геаграфічнага становішча мацерыка. Таксама мы выканаем практычную работу №4* “Складанне характарыстыкі геаграфічнага становішча і нанясенне на контурную карту элементаў , якія характарызуюць геаграфічнае становішча Афрыкі”. (слайд 1)



Настаўнік:

-Як вы лічыце , якую мэту вы паставіце пры выкананні дадзенай практычнай работы;



Адказы вучняў:

  • Мы павінны будзем складаць характарыстыку геаграфічнага становішча тэрыторыі Афрыкі і ўмець адзначаць на контурнай карце неабходныя геаграфічныя аб’екты.

  • Настаўнік:

-Для апісання геаграфічнага становішча мацерыка неабходна тлумачыць матэрыял ў пэўнай паслядоўнасці.

-Геаграфічнае становішча аказвае ўплыў на клімат, раслінны і жывёльны свет мацерыка;

- Апісанне г.с. мацерыка выконваецца па плану (на сталах) з выкарыстаннем матэрыяла падручніка , фізічнай карты , контурнай карты;

План апісання:



  1. Становішча мацерыка да экватару, начальнаму мерыдыяну, тропікам, палярным кругам. У якіх паўшар’ях размешчан мацярык?

  2. Крайнія кропкі мацерыка, іх каардынаты.

  3. Велічыня тэрыторыі і сувязь з іншымі мацерыкамі;

  4. Акіяны і моры , якія абмываюць мацярык;

  5. Уплыў г.с. мацерыка на фарміравання прыроды і ўмоў жыццядзейнасці чалавека;

Адказы вучняў:


  • 1.Афрыку пасярэдзіне перасякае экватар,а на зах’адзе нулявым (пачатковым ) мерыдыянам, паўночны тропік перасякае ў паўночнай частцы, а паўднёвы ў паўднёвай.

  • Афрыка размешчанв ва ўсіх паўшар’ях. (слайд 2,3)

2.Крайнія кропкі мацерыка;(сдайд 4)
3. Плошча Афрыкі – 2- мацярык па плошчы (30,3 млн.км 2.)

Бліжэй за ўсё Афрыка находзіцца да Еўразіі. (слайд 5)

4. Афрыку абмывае :Індыйскі, Атлантычны, Міжземнае і Чырвонае моры; (слайд 6)

5.Уплыў г.с. мацерыка на фарміравання прыроды і ўмоў жыццядзейнасці чалавека;


Настаўнік: Адзначце геаграфічныя элементы Афрыкі на контурнай карце.

Геаграфічныя элементы:

1. Міжземнае мора (слайд 7,8 )

2. Суэцкі канал (слайд 9,10)

3. Чырвонае мора (слайд 11,12)

4. Баб-эль-Мандэбскі праліў (слайд 13.14)

5.Адэнскі заліў (слайд 15,16)

6. Самалі (паўвостраў) (слайд 17.18)

7. Індыйскі акіян (слайд 19,20)

8. Мазамбікскі праліў (слйд 21.22)

9. В.Мадагаскар

10. Атлантычны акіян (слайд 23,24)

11. Гвінейскі заліў (слайд 25,26)

12. Канарскія астравы(слайд 27.28)

13. Гібралтайскі праліў (слайд 29.30)

3. Рэфлексія

4.Выстаўленне адзнак

Настаўнік геаграфіі

ДУА “Ходцаўская ДССШ”



Шабердыева Н.У.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка