Урок фальклорнага танца




Дата канвертавання12.05.2016
Памер46.62 Kb.
УРОК ФАЛЬКЛОРНАГА ТАНЦА

1 “А” клас

Настаўнік Канцадайла Л.Я.

Тэма: Выпрацоўка рытмічнасці.


Мэта:

  1. Пабуджаць дзяцей адчуваць рытм, які задае музыка.

  2. Выхаванне навыкаў рытмічнага выканання рухаў.

  3. Выхаванне навыкаў правільнага становішча тулава, галавы, рук, ног.

  4. Развіцце цяглічнай сістэмы.

  5. Знаёмства з асноўнымі рухамі беларускага танца іх камбінацыямі, рэгіянальнай прыналежнасці.

  6. Засваенне эстэтычных і духоўных норм беларускага фальклора.

  7. Пашырэнне ведаў па земляробчаму календару беларусаў.

Абсталяванне:



  1. Карта Беларусі.

  2. Народны каляндар на лістапад.

  3. Чырвоныя сцяжкі.

Літаратура:



  1. Дзень за днём: каляндар-месяцаслоў/ Сабр. і апрац. А.Русецкі. – Мн.: Юнацтва, 1997

  2. БНТ “Прыказкі і прымаўкі” - Мн.: Навука і тэхніка, 1992 г.

  3. БНТ “Дзіцячы фальклор” - Мн.: Навука і тэхніка, 1987 г.

  4. Л.Н.Барабаш. Хореография для самых маленьких. – Мозырь: «Белый ветер», 2002

  5. Личный архив танцев

Ход урока:




  1. Арганізацыйны момант.

Задачы:

    • Падрыхтаваць навучэнцаў да работы на ўроку.

    • Даць звесткі па народным календары беларусаў.

    • Увесці ў атмасферу ўрока

Асноўны прыём:



    1. Засцярога ўвагі навучэнцаў пры дапамозе выканання паклона-прывітання.

    2. Расповед з выкарыстаннем нагляднай дапамогі (народны календар на лістапад).

    3. Падрыхтоўчае практыкаванне “Знаёмства”

Сёння ў нас 15 лістапада. Па народным календары – першы дзень Піліпаўскага паста, які працягнецца аж да 7 студзеня. Дні сталі значна карацейшыя, вечары даўжэйшыя, і ў такія вечары нашы продкі любілі сабрацца ў адной хаце, каб разам папрацаваць, паспяваць, і канешне, патанчыць. Беларусы - нацыя вельмі добразычлівая, па-першае, яны, канешне, павінны павітацца.


ПАКЛОН. Гучыць музыка “ПЕРАПЁЛАЧКА”.
Ну, пасля таго, як павіталіся, неабхода і пазнаёміцца.

Рытмічнае практыкаванне “ЗНАЁМСТВА”. Пад музычнае суправаджэнне ў памеры 2/4 , кожны вучань на лік “раз-два” робіць крок наперад і называе сваё імя, на лік “тры-чатыры” – вяртаецца на месца.




  1. Этап праверкі засваення навыкаў правільнага становішча тулава, размінка цягліц ног, рук, тулава.

Задачы:


    • Прывесці цяглічную сістэму ў працоўнае становішча.

    • Праверка правільнасці і свядомасці правільнай пастаноўкі корпуса

    • Устраніць недахопы, удасканаліць пры гэтым уменні і навыкі.

Асноўны прыём:



  • Стварэнне гульнёвага становішча

  • Заданні на размінку розных цяглічных груп.

  • Музычнае суправаджэнне ў розных рытмах.

Ну перад тым, як паскакаць, трэба цягліцы размяць. Падрыхтавалі ножкі.

Жылі-былі малышкі,

Ножкі-каратышкі.

Правая ножка – ганарлівая крошка (тупаем правай нагой)

Левая ножка – сур’езная крошка (тупаем левай нагой)

Ножкі ўвесь дзень спрачаюцца,

Хто лепей вырашаюцца.

Пад музычнае суправаджэнне ТУПАЕМ НАГАМІ.
Ну і ручкі ўжо засумавалі. Калі ласка, ручкі пляшуць разам з галавой.

Музычнае суправаджэнне “БАРЫНЯ”.




  1. Этап засваення новых ведаў.

Задачы:


    • Давесці да ведама навучэнцаў тэмы, мэты ўрока

    • Навучыцца выконваць прытоп і камбінаваць яго з пляцканнем у далоні, што дазваляе выконваць камбінацыю ў розных рытмічных малюнках.

    • Навучыць рабіць рухі ў суадносінах з рытмам “моўнай формулы” пад музычнае суправаджэнне.

    • Пашырыць веды па традыцыйнай культуры.

Асноўныя прыёмы:



  • Славеснае тлумачэнне.

  • Паказ складаных рытмаваных камбінацый

  • Выкарыстанне вершаў, якія задаюць правільны рытм.

  • Паслядоўнасць вырашэння задач: ад простага – да складанага.

  • Чатырохкратнае паўтарэнне практыкаванняў.

  • Папярэджанне і выкрыванне памылак у ходзе выканання практыкаванняў

  • Простае рытмаванае музычнае суправаджэнне

  • Выкарыстанне нагляднай дапамогі (карта Беларусі і чырвоныя сцяжкі)

Прыйшла пара і патанчыць. Мы выканаем прытоп, які з’яўляецца асноўным рухам полькі пад назвай “Дробная”, якую мы запісалі ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобласці.

Гучыць “ПОЛЬКА ДРОБНАЯ”
Такі прытоп вельмі распаўсюджаны ў беларускіх танцах. Есць ён і ў танцы “Слуцкая полька”, але там ён выконваецца разам з пляцканнем у далоні. Калі мы будзем пляцкаць у далоні, павернемся адзін да аднаго і будзем казаць словы:

Лады-лады- ладкі

Мы палолі градкі
Гучыць “СЛУЦКАЯ ПОЛЬКА”
Нештачка мы на месцы застаяліся. Прапаную паскакаць у танцы , які называецца “Сто адзін” . Гэты танец лічыцца гарадскі бытавым. А даведаліся мы ад ім ад А.М.Аляхновіча, які апісаў яго ў сваёй кнізе. Таму будзем лічыць, што гэты танец запісан у Мінску.

Гучыць танец “СТО АДЗІН “.




  1. Этап праверкі засваення і замацавання новых навыкаў.

Задачы:


    • Праверыць ступень засваення выканання рытмаваных камбінацый.

    • Праверыць ступень засваення новых рухаў.

    • Замацаваць веды і ўменні.

Асноўныя прыёмы:



  • Праверка ўменняў і навыкаў праз гульню “Зайчык”

Мы пазнаёміліся з рознымі рухамі розных танцаў. Прапаную іх узгадаць праз гульню “Зайчык”.

Лічылкай вызначам “зайчыка”.

Гульня “ЗАЙЧЫК”.

У. Этап падвядзення вынікаў.

Задачы:


  • Даць ацэнку ступені засваення новай тэмы ўвогуле.

  • Даць ацэнку засваення новага матэрыяла кожным вучнем ў асобку.

  • Выявіць недахопы і іх прычыны.

Асноўныя прыёмы:

  • Тлумачэнне настаўніка


ПАКЛОН-РАЗВІТАННЕ.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка