Урок «Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны»




Дата канвертавання08.05.2016
Памер96.96 Kb.
Урок «Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны»

у першым класе

Задача: выхаванне ў вучняў пачуцця любові і павагі да роднай краіны, гонару за родны край, прывіцце цікавасці да гісторыі свайго народа. фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, выхаванне ў вучняў пачуцця годнасці за нашу краіну і яе герояў.

Мэты ўрока:

  • Паглыбіць веды вучняў аб сваёй Радзіме – Рэспубліцы Беларусь;

  • Выхоўваць пачуццё глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны, традыцый беларускага народа;

  • Выхоўваць грамадзяніна-патрыёта, маючага ідэі дабра і справядлівасці, здольнага працаваць на карысць Айчыны;

  • Выхоўваць павагу да Дзяржаўнай сімволікі і гераічнага мінулага народа;

  • Фарміраваць маральныя якасці вучняў праз разуменне грамадзянскага абавязка і неабходнасці свайго ўдзелу ў эканамічных, сацыяльна-культурных працэсах, якія адбываюцца ў дзяржаве;

Абсталяванне:

(“Мой родны кут” у выкананні ансамбля “Песняры”);

  • кніга-падарунак “Беларусь – наша Радзіма”

(па колькасці вучняў і настаўнікаў).

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

Гучыць песня пра Беларусь.

У клас уваходзяць настаўнік, вучні, госці, бацькі.



Музыка сціхае.

Весела звініць званок.

Пачынаем наш урок.

Добры дзень. Сядайце.

Дзверы ў веды адчыняйце.

Ці ўсе правільна сядзяць?

Ці ўсе ўважліва глядзяць?

Засвяціла сонейка

Нам прыветна ў клас.

Завіталі госцейкі, дзеці,

Вось да нас.

У Год гасціннасці прыемна

Іх сягоння сустракаць.

Хай натхняе ўсіх імкненне

Многа новага пазнаць.

Будзем дружна працаваць,

Будзем веды набываць.

А гасцям хвілін прыемных

Разам з намі адчуваць.

Зварот настаўніка.

Дарагія дзеці! Сёння ў нас з вамі незвычайны, святочны дзень! Вы сталі вучнямі. Павіншаваць вас з гэтай урачыстай падзеяй на першы ўрок у вашым школьным жыцці прыйшлі госці (прадстаўляе гасцей), вашы бацькі.



2. Зварот госця ці настаўніка.

Дарагія першакласнікі! Наступіў доўгачаканы для вас дзень – вы сталі школьнікамі. Шчыра віншую вас з гэтай важнай падзеяй.

Восень сцеле туман па зямлі.
Сонца свеціць з-за хмаркі вясёлай.
А з якім жа настроем вы, дзеці, ішлі,
Каб сустрэцца з любімаю школай?

(Выказванні вучняў пра свой настрой)

- Я таксама сёння ішла ў школу з радасным настроем, з цёплымі пачуццямі. І хачу падзяліцца ім з вамі, мае маленькія сябры. Спадзяюся, што і вы таксама хочаце падзяліцца са мной добрым настроем. Давайце станем у круг, дакранёмся адзін да аднаго сваімі далонямі, заплюшчым вочы. І няхай кожнага з нас крануць самыя цёплыя і радасныя пачуцці.

Краіна ведаў існуе.


Мне люба адкываць яе
Дзяўчынкам, хлопчыкам штораз,
Вядучы іх з класу ў клас.

- За плячыма засталося вясёлае лета, у час якога вы шмат гулялі, забаўляліся. У якія гульні вы гулялі?

(Адказы вучняў)

- Сёння я падрыхтавала вам гульню з сакрэтамі. Хто з нас не любіць разгадваць сакрэты?! Права адкрыць першы сакрэт атрымае той, хто першым адгадае загадку.

Драўлянае цельца, каменнае сэрца. (Аловак)

- Вось табе канверт, раскрый яго і раскажы нам, што там. ( Літары) Выстаў іх у радок і назаві кожную. Якія яны? З якой літары будзе пачынацца слова? (Б) Складзём слова. (Беларусь) А што азначае гэтае слова? (Бацькаўшчына, Радзіма, Айчына)



Наш край – прыгожы самы.
Хаціны ў зелені садоў,
Залочаныя збожам нівы,
Шум нашых гаяў і лясоў.

- Адкуль паходзіць назва нашай Радзімы?

(Адказы вучняў)

- Яшчэ сімвалам Беларусі з’яўляецца бусел. Давайце ўявім, што мы гэтыя велічныя птушкі, якія лунаюць над неабсяжнымі прасторамі нашай Радзімы і любуюцца яе прыгажосцю.



Планіруюць, планіруюць буслы,

Ветразі іх крылляў раскрылены над дрэвамі.

Яны ўзлятаюць высока-высока,

то прызямляюцца на заліўны луг. І

зноў узлятаюць у неабсяжнае блакітнае неба.

А пад іхні палёт асабліва добра думаць пра нашу з вамі Радзіму, пра Беларусь.


 Давайце шэптам назавём свае імёны. Ці ўсе пачулі? Што атрымалася?

Разам добра гуляць, спяваць, калі нікалі чытаць вершы, а вось гаварыць лепей па аднаму. Чалавеку прыемна, калі яго слухаюць. Сёння я падыду да кожнага з вас, дам кожнаму праменьчык сонечны. Але праменьчык не можа існаваць без сонейка. Як вы яго атрымаеце, вы яго прымацуйце да сонейка, і хай яно свеціць нам у класе. Паглядзіце, якое яркае сонейка у нас атрымалася.



На части не делится солнце лучистое.

И вечную землю нельзя разделить.

Но искорку счастья – луча серебристого

Ты можешь, ты в силах друзьям подарить.

Гульня “Дожджык”

1 рад – пляскае ў далоні;
2 рад –тупае нагамі;
3 рад – шапаціць далонямі

Радзімачка-Радзіма!

Радзімая Зямля,

Мяне ты нарадзіла,

У дарогу правяла!

Сатканы луг з рамонкаў

Мне сніўся па начах,

А ты бярозкай тонкай

Стаяла ў вачах…

Ты бачылася ў росах,

У птушцы трапяткой,

У воблачках бялёсых,

У сцежачцы крутой…

Радзімачка-Радзіма!

Куточак родны мой!

Паўсвету я схадзіла,

Ды не найшла такой!

Сёння радасны дзень для ўсёй краіны. Тысячы маленькіх грамадзян упершыню прыйшлі ў школу. Гэта значыць, што ў нас падрастае дастойная змена. Вы – будучыня нашай дзяржавы. Любіце сваю Радзіму, вывучайце яе гісторыю, беражыце яе спадчыну.

Усе мы з вамі жывём у краіне, якая носіць прыгожую назву – Рэспубліка Беларусь. Гэта зямля, на якой вы нарадзіліся, дзе вы будзеце вучыцца і працаваць. Зямля, дзе жывуць вашы бацькі, дзядулі і бабулі.

Для кожнага чалавека яго Радзіма самая лепшая, самая прыгажэйшая, як маці. Нездарма гавораць: “Маці – Радзіма”. Усе гэтыя словы – маці, Радзіма, бацька, Бацькаўшчына, Айчына, – у сэрцы кожнага чалавека стаяць побач.

Радзіма – гэта родны дом і твае бацькі, гэта родная школа і твае сябры, гэта родны край і народ, які ў ім жыве. Усюды ты адчуваеш сябе добра, бо вакол – наша зямля, наша Бацькаўшчына.

А што ведаеце вы пра нашу Радзіму?



(Прыкладныя адказы вучняў: шмат рэк, азер, лясоў, Белавежская пушча, Мінск – сталіца нашай Радзімы, Славянскі базар ў Віцебску, беларускія касманаўты, 70-годдзе вызвалення Беларусі, пра сваіх бацькоў і іх працу, пра гарод ці сяло, дзе нарадзіўся, пра Беларусь- спартыўную).

Страшны след у гісторыі нашай краіны пакідалі шматлікія войны. Але беларусы ніколі не захоплівалі чужыя землі, яны заўсёды мужна абаранялі сваю Радзіму. Самай жахлівай і разбуральнай была Вялікая Айчынная вайна, у якой загінуў кожны трэці жыхар Беларусі.

Семдзесят гадоў назад быў вызвалены наш Мінск, наша Беларусь ад фашыстаў. Калі фашысты напалі на нашу краіну, усе савецкія людзі ўзняліся на абарону сваёй Радзімы. Вайна была вельмі цяжкая, вораг быў бязлітасны. Фашысцкія салдаты забівалі і жанчын, і дзяцей, руйнавалі гарады, палілі вёскі. Але, дзякуючы гераізму і мужнасці савецкіх людзей, вораг быў разбіты. Наша краіна была вызвалена ад фашысцкіх захопнікаў. 9 мая 1945 года скончылася гэта цяжкая кровапралітная вайна. Дзень 9 мая быў аб’яўлены святам – Днём Перамогі.

На барацьбу з фашыстамі падняўся ўвесь народ, ад малога да старога. Усе, хто мог трымаць у руках зброю, імкнуліся папасці на фронт. Ваенкаматы былі перапоўнены дабравольцамі. За бацькамі на фронт ішлі сыны, бязвусыя хлопчыкі, прама з-за школьных партаў крочылі ў акопы. У цяжкія гады вайны на абарону з фашыстамі падняліся нават дзяўчынкі і хлопчыкі, вашы равеснікі. Адклаўшы недачытаныя кнігі і падручнікі, ўзялі ў рукі вітоўкі і гранаты, сталі сынамі палкоў, партызанскімі разведчыкамі, безупынна працавалі на заводах і фабрыках, на калгасных палях і фермах. Усе жылі адной думкай: ”Усё для фронта! Усё для Перамогі!”

Людзі зведалі гора замнога –

Лютавала калісьці вайна…

Але потым прыйшла Перамога,

Мір усім падарыла яна.

Пакрысе аціхала трывога,

І загойвала раны вясна.

Гэта наша з табой Перамога,

Нам жыццё падарыла яна.

Не дапусцім ніколі такога,

Каб у полымі марам згараць.

Гэта наша з табой Перамога,

Будзем, дружа, яе шанаваць.

А сустрэнеш дзядулю старога,

Пакланіся яму, гэта ён

Ваяваў, каб прыйшла Перамога

І быў мірны наш дзень і наш сон.

Будзем помніць заўсёды герояў,

Звонка марыць і сонечна жыць,

Берагчы на зямлі дарагое

І Радзіму-матулю любіць.

Амаль 70 гадоў прайшло з таго часу, як скончылася Вялікая Айчынная вайна. І кожны год у гэтыя вясновыя дні наш народ узгадвае грознае ваеннае ліхалецце, ушаноўвае памяць загінуўшых, бо час не ўладарны над памяццю людзей.

Фізкультхвілінка

Самалёт будуем самі,



  • Паляцім мы над лясамі,

  • Паляцім мы над палямі,

  • Але вернемся да мамы.

  • Мы сябе сягоння самі

  • Ўсе ўявім матылькамі.

  • З кветачкі на кветку - скок,

  • Зберагаем мы свой зрок.



Немагчыма ўявіць сабе сучаснага адукаванага чалавека, які б не ведаў гісторыі і культуры, традыцый свайго народа. Беларусь мае даўнюю і багатую гісторыю, якой можна і патрэбна ганарыцца.

Гісторыя беларусаў, як і іншых народаў, пачынаецца ў далёкім мінулым. Веданне мінулага ператварае чалавека ў шчырага патрыёта Айчыны, дае яму грунтоўную аснову ў жыцці. Чалавек, які не ведае гісторыі свайго народа, сваёй краіны, нагадвае дрэва без каранёў.

Гісторыю нездарма называюць памяццю народа. Кожны чалавек хоча ведаць, адкуль і калі з’явіўся яго народ, як жылі далёкія продкі і хто з іх праславіўся подзвігамі і вялікімі справамі.

Для вас пачынаецца вялікае і цікавае падарожжа па краіне Ведаў. З кожным годам вы будзеце пазнаваць шмат новага і цікавага. Вы даведаецеся, чым славіцца наша Радзіма, якія намаганні прыкладае беларускі народ для таго, каб Беларусь квітнела, жыла ў міры і згодзе з іншымі дзяржавамі.

Шмат ёсць іншых краін у свеце, але толькі пад небам Бацькаўшчыны кожны зможа знайсці сваё месца ў жыцці, раскрыць свае здольнасці, сваёй працай прынесці карысць грамадству. Толькі пад небам Бацькаўшчыны вы будзеце па-сапраўднаму шчаслівымі.

Помніце, Радзіма ў нас адзіная. І толькі ад нас з вамі залежыць яе будучыня. І я веру, што кожны з вас будзе старанна і настойліва вучыцца і рабіць усе, каб квітнела наша краіна. Поспехаў вам і шчасця!



Гучыць ціхая музыка.

4. Слова настаўніка.

Шчыра дзякуй Вам за цёплыя словы, за сустрэчу, за цудоўны падарунак. Мы з дзецьмі абяцаем, што будзем старанна вучыцца, прыкладзем усе намаганні, каб стаць дастойнымі грамадзянамі нашай краіны.

5. Знаёмства з падарункам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі – кнігай “Беларусь – наша Радзіма”.

Малайцы, дзеці! Вы з любоўю і гонарам гаварылі пра нашу краіну, чыталі вершы. Сёння я хачу падарыць вам ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі кнігу, якая так і называецца “Беларусь – наша Радзіма” (Настаўнік бярэ ў рукі кнігу). Я хачу пачаць са слоў кіраўніка нашай дзяржавы: ”Сёння вы ўпершыню пераступілі школьны парог і сталі першакласнікамі. Вы зрабілі першы крок у дарослае жыццё”. З такімі словамі звяртаецца да кожнага з вас Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Вам пашчасціла атрымаць падарунак ад самога Прэзідэнта – вось гэту прыгожую, цікавую і вельмі карысную кнігу. Гэта кніга - не проста падарунак. Яна дапаможа кожнаму з вас больш даведацца пра родны край, пра мінулае і сучаснае нашай Радзімы.

З заўтрашняга дня мы будзем падарожнічаць з вамі па краіне ведаў. У кожнага з вас на стале – падарунак. Прыкладзіце да яго вушка, пакладзіце свае светлыя галоўкі. Што прашаптала вам кніжка? Кніга не скажа моцна, што ёй баліць, калі яе крыўдзяць. Давайце ж берагчы кнігі, бо, дзякуючы ім,вы станеце разумнымі і добрымі.

Настаўнік прапануе вучням разам з ім пазнаёміцца з кнігай – падарункам і адправіцца ў цікавае падарожжа па нашай Радзіме. Але падарожжа гэта будзе незвычайным, таму што пройдзе яно па старонках кнігі “Беларусь – наша Радзіма”.

6. Слова настаўніка.

Вось і скончыўся першы ў вашым жыцці ўрок. Якія ўражанні пакінуў ён у вас? Што запомніцца вам на ўсё жыццё? Аб чым вы пажадаеце ў першую чаргу расказаць вашым родным?

Што новага вы даведаліся сёння аб нашай Радзіме?

Дома яшчэ раз з бацькамі разгледзьце кнігу. Мяркую, што вашы бацькі пажадаюць прадоўжыць нашу сёняшнюю размову аб Радзіме, яе гісторыі і культуры.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка