Урок будзе садзейнічаць выхаванню павагі да народных традыцый, людзей рознага веравызнання. Тып урока: камбінаваны




Дата канвертавання06.07.2016
Памер91.09 Kb.


Тэма. Правапіс н, нн у прыметніках.

Мэта. Дапамагчы вучням засвоіць правілы напісання н, нн у прыметніках.

Мяркуецца, што ў канцы ўрока вучні будуць умець вызначаць утваральную аснову і словаўтваральны суфікс прыметніка, карыстацца правілам і адпаведным алгарытмам разважання пры напісанні н, нн у прыметніках; папаўняць свой слоўнікавы запас новымі групамі слоў;

на працягу ўрока будуць вучыцца ужываць прыметнікі ва ўласным маўленні з пэўнымі выяўленчымі і стылістычнымі мэтамі.

Урок будзе садзейнічаць выхаванню павагі да народных традыцый, людзей рознага веравызнання.



Тып урока: камбінаваны.

Абсталяванне. Экран і праектар для дэманстрацыі прэзентацыі; прэзентацыя па тэме ўрока, дыдактычны матэрыял, паштоўкі для напісання віншаванняў з Калядамі, лісты для рэфлексіі.

Афармленне дошкі. Цэнтральная частка - лісты з надпісамі: «Жаўраначка», (назва газеты) , рубрыкі: «Сёння на ўроку», « Наша творчасць»,« Вузельчык на памяць», «Віншуем, жадаем». Левае крыло дошкі – гласарый урока: утваральная аснова, суфіксальны спосаб утварэння прыметнікаў, формаўтваральныя суфіксы, суфіксы са значэннем ацэнкі.


Ход урока


  1. Арганізацыйны этап. (2 хвіліны)


Мэта: псіхалагічная падрыхтаванасць класа да ўрока, арганізацыя ўвагі вучняў.

Педагагічная задача: арганізаваць і падрыхтаваць вучняў да работы.



Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў


1. Жэстам рукі вітае вучняў.

- Добры дзень. Рада вас бачыць сёння на ўроку і вітаю ўсіх тых, хто:



  • добра заканчвае чвэрць;

  • лічыць, што мог бы і лепш;

  • спадзяецца на добрую адзнаку па беларускай мове,

  • шмат новага даведаўся за паўгода навучання ў 6-ым

класе;

  • адчувае сябе больш дарослым, чым у пачатку навучальнага года;

  • выканаў дамашняе заданне;

  • гатовы да добрай працы на ўроку.



  1. Слухаюць настаўніка, адказваюць адпаведным жэстам


2 этап. Праверка хатняга задання (да 10 хвілін )
Мэта: псіхалагічная і пазнаваўчая гатоўнасць вучняў да атрымання новых ведаў, матывацыя на вучэбную дзейнасць; праверыць выкананне хатняга задання, якое насіла творчы характар; садзейнічаць развіццю матывацыі да творчай дзейнасці, цікавасці да трапных народных выслоўяў.

Педагагічная задача: арганізаваць праверку хатняга задання, спрыяць развіццю творчых здольнасцей вучняў, развіццю ўмення выступаць публічна.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1. Прапануе папрацаваць над выпускам спецыяльнага нумара гімназічнай газеты “Жаўраначка”. Рубрыкі газеты паслужаць этапамі ўрока.

2. Прапануе аформіць старонку газеты “Жаўраначка” пад рубрыкай “Наша творчасць”, праверыць напісанне дамашняга творчага задання ( міні-сачыненне на адну з прапанаваных тэм: “Жыла-была прыстаўка НЕ” або “Было ў бацькі Суфікса тры сыны: два працавітыя, а адзін гультай” ).


3. Падводзіць вынікі. Дае слоўную ацэнку вучнёўскім сачыненням.
4.Падводзячы вынік этапа ўрока, прапануе звярнуцца да прыказак, што ўтрымліваюць часціцу не або маюць прыстаўку не ў словах (слайд 1)і ўявіць, што стала б з іх зместам, калі б прыстаўкі або часціцы зніклі.

Дае заданне патлумачыць значэнне прапанаваных прыказак. (Слайд 1 )



  • Не бойся таго сабакі, што брэша, а бойся таго, што лашчыцца.

  • Невучоны як сляпы.

  • Не гань чужога, калі свайго не маеш.

  • Не дай бог свінні рог, а мужыку панства.

5.Арганізуе рэлаксацыйную паўзу. Праводзіць гульню “Джунглі”. (Дадатак 2 )


1.Слухаюць і ўспрымаюць словы настаўніка.

2.Вучні чытаюць міні-сачыненні і змяшчаюць іх на старонцы газеты пад рубрыкай “Наша творчасць”; слухаюць выступленні сяброў, аналізуюць, вучацца ад роўных сабе.


3.Успрымаюць словы настаўніка.

4.Выконваючы заданне настаўніка, працуюць у групах: чытаюць прыказкі, знаходзяць тлумачэнне іх сэнсу сярод прапанаваных варыянтаў, зачытваюць уголас правільны варыянт адказу. (Дадатак 1)

5.Удзельнічаюць у гульні.



3 этап. Арыенціровачна-матывацыйны (да 6 хвілін)
Мэта: садзейнічаць актывізацыі суб’ектыўнага вопыту вучняў, развіццю пазнаваўчага інтарэсу, наяўнасці матывацыі, самавызначэнню на вынік ўрока.

Педагагічная задача: актуалізаваць апорныя веды і ўменні, сфарміраваць пазнавальныя матывы, стварыць умовы для самавызначэння вучняў на дзейнасць і яе вынікі.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1.Паведамляе тэму ўрока. Замацоўвае пры дапамозе магніта старонку газеты з надпісам “Правапіс н, нн у прыметніках” пад рубрыкай “Сёння на ўроку”. Прапануе ўспомніць, якія правілы на правапіс прыметнікаў вучні памятаюць.
2.Дапамагае вучням праз пытанні ўсвядоміць неабходнасць мэтавызначэння, паставіць мэту ўрока, звяртаючыся пры гэтым да слайдаў з выказваннямі вядомых людзей пра неабходнасць ставіць перад сабой мэту і імкнуцца да яе дасягнення.( Слайд 3. Калі ты не ведаеш, да якой прыстані плывеш, ніякі вецер не будзе для цябе папутным

(Сенека)
Цяжка –гэта тое, што трэба зрабіць зараз,

а немагчыма – гэта тое, на што трэба патраціць больш часу. (Слайд 2)

Прапануе запомніць новае выказванне, змясціўшы яго ў рубрыцы «Вузельчык на памяць».

3.Арганізуе работу па паўтарэнні вядомых тэрмінаў, што складаюць гласарый урока і змешчаны на дошцы.


  • Суфіксальны спосаб утварэння прыметнікаў,

  • Утваральная аснова,

  • Словаўтваральныя суфіксы,

  • Формаўтваральныя суфіксы.

  • Суфіксы са значэннем ацэнкі.



1.Удзельнічаюць у дыялогу.

2.Успамінаюць выказванні, прагаворваюць іх хорам, фармулююць мэту па вывучэнні новага матэрыялу.

3.Успамінаюць значэнне тэрмінаў, змешчаных на дошцы, даюць адказы.



4 этап. Аперацыйна-пазнаваўчы( да 15 хвілін )
Мэта: дасягненне пастаўленых мэтаў.

Педагагічныя задачы: перадаць веды па новай тэме, арганізаваць мэтанакіраваную пазнаваўчую дзейнасць вучняў, іх трэніроўку ў тых дзеяннях, авалодванне якімі з’яўляецца мэтай урока. Садзейнічаць развіццю цікавасці да народных традыцый.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1.Арганізуе работу па вывучэнні правіла.

Звяртае ўвагу вучняў на тое, што сярод тэрмінаў, якімі карыстаемся на ўроку, ёсць адказ на частку правіла.

Просіць назваць пункт правіла, калі пішацца н, нн у прыметніках, прывесці прыклады.

2.Прапануе выканаць практыкаванне ( дадатак 3), праверыць правільнасць выканання ў группе, зрабіць высновы.


3.Дае заданне вызначыць разрад запісаных прыметнікаў, зрабіць вывад адносна правапісу н,нн у залежнасці ад разраду.

4.Прапануе адказаць на пытанне:

- Чаму прыметнікі аднага і таго ж разраду пішуцца па-рознаму.


5.Арганізуе правядзенне фізкультхвілінкі.
6.Арганізуе правядзенне папярэдніх вынікаў.
7.Дае заданне прачытаць правіла па падручніку і адшукаць тыя пункты правіла, якія яшчэ не гучалі на ўроку.
8.Дае заданне скласці сказы з прапанаванымі словазлучэннямі. (Слайды 5 – 9. Музычны -10). (Дадатак 4).

Арганізуе гутарку пра святкаванне Каляд.


9. Дае заданне скласці віншаванне да свята Каляд, запісаць яго на папярэдне падрыхтаваных святочных малюнках, зачытаць уголас, прымацаваць на старонцы пад рубрыкай “Віншуем! Жадаем!”
10. Звяртаецца да тэмы і мэты ўрока.

Прапануе ўспомніць правіла і расказаць яго адзін аднаму ў пары.



1.Вучні звяртаюць увагу на тое, як пішуцца суфіксы са значэннем ацэнкі, робяць высновы, прыводзяць прыклады.

2.Вучні выконваюць практыкаванне па ўмове. Індывідуальная праца.

Правяраюць правільнасць выканання, працуючы ў групе. Робяць высновы адносна правапісу, агучваюць вынікі працы.

3.Вучні выконваюць заданне.


4.Адказваюць на пастаўленае пытанне.

5.Удзельнічаюць у правядзенні фізкультхвілінкі.
6. Падводзяць вынікі этапа ўрока. Расказваюць, што ўжо даведаліся аб правапісе літар н, нн.

7. Чытаюць правіла, абмяркоўваюць у групах, называюць пункт, з якім пазнаёміліся падчас чытання.


8.На фоне музыкі складаюць сказы.

Зачытваюць іх уголас.

Удзельнічаюць у гутарцы.

9. Прыдумваюць і запісваюць віншаванні. Хто жадае, чытае іх уголас ля дошкі, прымацоўвае на старонцы.


10. Працуюць у парах. Правяраюць адзін у аднаго веданне правіла.




5 этап. Кантрольна-ацэначны (да 11 хвілін )
Мэта: высвятленне дзецьмі сваёй кампетэнтнасці ці сваіх памылак, звязаных з новым вучэбным матэрыялам, рашэнне выхаднога тэставага задання.

Педагагічная задача: стварыць умовы для самакантролю, карэкцыі і самаацэнкі ведаў, уменняў і дзейнасці вучняў.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1.Прапануе вучням выканаць тэст на правапіс н, нн у прыметніках. (Дадатак 5).

2.Арганізуе самаправерку.(Слайд 12 )





  1. Шляхам гутаркі вызначае ўзровень выканання тэста.

Прапануе абмеркаваць у парах вынікі сваёй працы і адказаць на пытанні:

  • Што перашкодзіла выканаць тэст лепш?

  • Што трэба зрабіць, каб на наступным уроку пры праверцы дамашняга задання атрымаць лепшую адзнаку.

4.Арганізуе рэфлексію, падводзіць вынікі ўрока. Дзякуе вучням за працу. (Слайд 12 )



1.Самастойна выконваюць тэст на правапіс н, нн.
2.Правяраюць правільнасць выканання тэста па адказах, змешчаных на слайдзе.
3. Удзельнічаюць у гутарцы.

4. Ацэньваюць свой удзел у працы на уроку пры дапамозе рэфлексійных малюнкаў.



Удзельнічаюць у падвядзенні вынікаў урока.




.

Этап дамашняга задання адсутнічаў, так як урок праводзіўся перад зімовымі канікуламі.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка