Урок біялогіі ў 9 класе Тэма: Шкілет верхніх і ніжніх канечнасцей. Першая дапамога пры вывіхах і пераломах




Дата канвертавання11.06.2016
Памер60.04 Kb.
Урок біялогіі ў 9 класе

Тэма: Шкілет верхніх і ніжніх канечнасцей.

Першая дапамога пры вывіхах і пераломах

Мэта ўрока: вызначыць функцыі шкілета; разгледзець асноўныя аддзелы шкілета чалавека, выявіць узаемасувязь іх будовы і функцый; адзначыць асаблівасці шкілета чалавека, абумоўленыя прамахаджэннем і працоўнай дзейнасцю.

Асноўныя тэрміны і паняцці: паясы канечнасцей; верхнія і ніжнія канечнасці; таз; вывіх; пераломы закрытыя і адкрытыя.

Ход урока

  1. Аранізацыйны момант:

  1. Прывітанне.

  2. Праверка наяўнасці вучняў.

  3. Настрой вучняў на работу.

  1. Праверка хатняга задання:

  1. Якую будову мае шкілет галавы? (вуснае паведамленне).

  2. Якую будову мае шкілет тулава? (вуснае паведамленне).

  3. Заданне на картцы.

(Апорна-рухальны апарат складаецца з ................................................. і ..................................... Шкілет утвораны ..............................., храсткамі, звязкамі, ............................ Ён выконвае ............................. і ................................................ функцыі.

Адрозніваюць ..................................., ........................................ і ................................. косці. Злучэнне касцей можа быць ................................... і ............................... Рост касцей у таўшчыню ажыццяўляецца за кошт дзялення клетак ........................................................, у даўжыню - за кошт клетак ................................................ паміж целам і канцамі косткі.)

  1. План выкладання новага матэрыялу

  1. Шкілет верхніх канечснасцей чалавека.

  2. Шкілет ніжніх канечснасцей чалавека.

  3. Дыягностыка і першая дапамога пры пашкоджаннях шкілета.

Рухі ляжаць у аснове працоўнай дзейнасці. Без рухаў не было б перадумоў для працы, значыць, для фарміравання чалавека.

Правядзем дослед для высвятлення ролі плечавога пояса ў руху рукі: седзячы, знайдзіце ніжні вугал левай лапаткі. Па маей камандзе адводзім левую руку ў бок і пераконваемся, што лапатка нерухомая. Потым рух працягваецца да верхняга вертыкальнага становішча. Вучні заўважаюць, што лапатка зрушваецца.



Праблемнае пытанне: “За кошт чаго магчымы рух ркі?”

Правядзем яшчэ адзін дослед. Я прапаную вам пакласці руку на левую ключыцу і паўтарыць рух. Дослед паказвае, што за кошт рухаў у плечавым поясе рука можа падняцца толькі да гарызантальнага ўзроўню. Падняцце рукі ад гарызантальнага ўзроўню да верхняга (вертыкальнага) адбываецца за кошт рухаў у грудзіа-ключычным суставе.



Вывад: плечавы пояс злучае косці рук са шкілетам тулава і пашырае амплітуду рухаў рукі.

Пераходім да вывучэння шкілета канечнасцей. Вучні самастойна працуюць па падручніку (ст. 59 – 60). Звяртаецца ўвага на паняцці “свабодныя канечнасці” і “паясы канечнасцей”.

Абагульняючая гутарка з мэтай выяўлення функцыяныльных адрозненняў у будове канечнасцей.

Пытанні: “Што агульнае ў будове рук і ног чалавека? Чым гэта растлумачыць? У чым адрозненні пояса верхніх і ніжніх канечнасцей? У чым прычына назіраемых адрозненняў?”

У чалавека функцыі канечнасцяў – рук і ног – выразна размежаваныя. Верхнімі: чалавек здзяйсняе працоўныя аперацыі, мноства разнастайных рухаў, у тым ліку складаных; ніжнія: служаць для апоры і перамяшчэння.

Шкілет любой канечнасці скадаецца з 2-х частак: пояса канечнасцяў і шкілета свабоднай канечнасці.

Шкілет пояса верхніх канечнасцяў утвораны 2 лапаткамі і 2 ключыцамі. (Гл. форзац I).

Лапатка – плоская парная косць трохвугольнай формы, якая знаходзіцца на задняй паверхні грудной клеткі. Кожная лапатка рухома злучаецца з плечавой косцю і ключыцай.

Ключыца – парная косць, якая мае выгнутую S-падобную форму. Яна адстаўляе плечавы сустаў на некаторую адлегласць ад грудной клеткі і забяспечвае свабоду рухаў верхняй канечнасці.

Шкілет свабоднай верхняй канечнасці прадстаўлены плечавой косцю, касцямі перадплечча (прамяневай і локцевай) і кісцю (косці запясця, пясця і фалангі пальцаў).

Запіс у сшытак у выглядзе схемы

Шкілет верхніх канечнасцяў





пояс верхніх канечнасцяў свабодныя верхнія канечнасці
2 лапаткі 2 ключыцы плечавая косць перадплечча кісць
Шкілет ніжніх канечнасцяў утвораны поясам ніжніх канечнасцяў і свабоднымі ніжнімі канечнасцямі.

Шкілет пояса ніжніх канечнасцяў складаецца з крыжа і 2-х нерухома злучаных з ім тазавых касцей.

Шкілет свабоднай ніжняй канечнасці ўтвораны: сцегнавой коцю, вялікагаленачнай і малагаленачнай касцямі, касцямі перадплюсны, плюсны і фалангаў пальцаў (ступня).

Шкілет ніжніх канечнасцяў



пояс ніжніх канечнасцяў шкілет свабоднай ніжняй канечнасці
крыж 2 тазавыя косці сцегнавая косць вялікагаленачная малагаленачная

косці перадплюсны плюсны фалангі пальцаў


Пытанне: “Чаму косці ног больш масіўныя, чым косці рук?”

Для развіцця пазнавальнага інтарэсу правядзем дослед да высвятлення ролі процівапастаўлення вялікага пальца рукі астатнім. Прапануецца дакрануцца вялікім пальцам да астатніх пальцаў той жа рукі.Гэтыя дзеянні робяцца без цяжкасцей. Затым прапануецца паспрабаваць зрабіць тое ж самае вялікім пальцам нагі. Да суседніх пальцаў ен дакрануцца не можа, паколькі не проціпастаўлены ім.

Такім чынам, нага ў чалавека прыстасавана для апоры, рука – для ўтрамання прадметаў і выканання складаных аперацый.

Фізічная хвілінка: “Я буду называць вам косці шкілета. Калі косць уваходзіць у будову чэрапа, вы робіце кругавы паварот галавы; тулава – нахілы наперад; верхняя канечнасць – падымаеце рукі ўверх; ніжняя канечнасць – прысядаеце.”

Косці:


  • Прамяневая

  • Лобная

  • Пазваночнік

  • Сцегнавая

  • Локцевая

  • Скроневая

  • Рэбры

  • Плюсна

Наступнае пытанне, якое мы з вамі разгледзім: дыягностыка і першая дапамога пры вывіхах і пераломах.

Рэзкія неасцярожныя рухі, скачкі, падзенні могуць прывесці да пашкоджанняў касцей шкілета (пералому) або суставаў (вывіху).

Табліца. Дыягностыка і першая дапамога пры пашкоджаннях шкілета

Пашкоджанні

Характэрныя прыкметы

Першая дапамога

РАСЦЯЖЭННЕ ЗВЯЗАК – адбываецца пры празмерных і неўласцівых дадзенаму суставу рухаў.

Рэзкі боль у вобласці сустава, рухі абмежаваныя, прыпухласць і згладжанасць контураў сустава.

Спакой, тугое бінтаванне, холад на месца пашкоджання; дастаўка ў лячэбную ўстанову ў ляжачым становішчы.

РАЗРЫЎ СУХАЖЫЛЛЯ – пры раптоўным і моцным скарачэнні мышаў, пры рэзаных ранах адбываецца ў тых месцах, дзе мышца пераходзіць у сухажылле або прымацоўваецца сухажыллем да косці.

Востры боль у вобласці разрыву, функцыя адпаведнай мышцы парушана: немагчыма выканаць рух у бліжэйшых суставах, дэфармацыя канечнасці.

Спакой, тугое бінтаванне, холод на месца пашкоджання; дастаўка ў лячэбную ўстанову.

ВЫВІХ СУСТАВА – траўматычнае пашкоджанне, у выніку якога сустаўныя паверхні касцей зрушваюцца цалкам або часткова, сустаўная сумка разрываецца.

Моцны боль у суставе, канечнасць у ненатуральным становішчы, рухі ў суставе ўскладнены або немагчымы.

Забеспячэнне нерухомасці месца пашкоджання, прыем абязбольвальнага прэпарату; дастаўка ў лячэбную ўстанову.

ПЕРАЛОМЫ КАСЦЕЙ – частковае або поўнае парушэнне цэласнасці косці пад уздзеяннем механічнай сілы:

а) поўны – поўнае парушэнне цэласнасці косці;

б) няпоўны – частковае парушэнне цэласнасці косці;

в) закрыты – скура не пашкоджана;



г) адкрыты – скура пашкоджана, з раны бачны абломкі косці.

Рэзкі боль, змяненне становішча, формы або даўжыні канечнасці, парушэнне яе функцыі, ацечнасць, кровападцекі, крывацек.

Забяспячэнне нерухомасці і фіксацыя пашкоджанай канечнасці (накладанне шыны); адкрытыя пераломы закрыць стэрыльнай павязкай, у выпадку крывацеку – сціскаючай ватна-марлевай павязкай; дастаўка ў лячэбную ўстанову.




  1. Аналіз работы. Выстаўленне адзнак

  • Якую мэту мы з вамі ставілі ў пачатку ўрока?

  • Дасягнулі мы яе?

  1. Рэфлексія: слоўная. Як вы ацэньваеце сваю работу і самаадчуванне на ўроку?

Д/з § 20.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка