Урок біялогіі ў 8 класе "Драпежныя птушкі. Птушкі культурных ландшафтаў і гарадскога асяроддзя" Шырокава Ніна Валянцінаўна




Дата канвертавання13.05.2016
Памер38.56 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Салтанаўшчынскі навучальна- педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Урок біялогіі ў 8 класе

“Драпежныя птушкі.

Птушкі культурных ландшафтаў і гарадскога асяроддзя”

Шырокава Ніна Валянцінаўна

Мэта: садзейнічаць фарміраванню ў вучняў паняцця аб прыстасаванасці драпежных птушак да жыцця; паглыбіць веды вучняў аб разнастайнасці птушак; развіваць уменне па знешняму выгляду птушкі вызначыць спосаб яе харчавання; выхоўваць беражлівыя адносіны да драпежных птушак і іх ахову.

Абсталяванне: шкілет птушкі, чучала птушкі, табліца “Археаптэрыкс”, прэзентацыя пра птушак. Слайд № 2

Ход урока.

I Рэлаксацыя.

Адзначыць адсутнічаючых на ўроку. Настроіць клас на сумесную працу.



II Праверка ведаў вучняў.

На камп’ютарах запісаны тэст у сістэме Краб. 10 пытанняў. Вучні адказваюць на пытанні, камп’ютар адразу ацэньвае адказы вучняў і выстаўляе адзнакі. На выкананне заданняў тэста адводзіцца 10 хвілін. Абмеркаванне пытанняў, якія былі складанымі ў тэсце.

1 Ці адносіцца лебедзь- шыпун да пералётных птушак? Слайд

№ 3-4


А) так. Б) не.

2 Страўнік птушак складаецца з: а) двух аддзелаў, б) трох аддзелаў, в) пяці аддзелаў.

3 Салавей адносіцца да: а) пералетных птушак, б) аселых птушак, в) вандроўных птушак.

4 Да птушак балот і вадаемаў адносіцца: а) страус, б) бусел, в) курапатка.

5 Гнездавы тып птушанят у: а) ластаўкі, б) курапаткі, в) качак.

6 Ахоўвае пер’евае покрыва ад намакання ў вадаплаўных птушак: а) потавая залоза, б) сальная залоза, в) слезная залоза.

7 Дробныя каменьчыкі ў страўніку птушак забяспечваюць: а) ператраўліванне ежы, б) пераціранне ежы, в) паглынанне ежы.

8 Продкамі сучасных птушак лічаць: а) старажытных рыб, б) старажытных земнаводных, в) археаптэрыкса.

9 Да лясных птушак адносіцца: а) журавель, б) качка, в) дзяцел.

10 Жаваранак жыве: а) у лесе, б) на полі, в) на балоце.



III Вывучэнне новага матэрыялу.

Прагляд прэзентацыі “Птушкі і асяроддзе пражывання” з каментарыямі вучняў. Яшчэ раз звяртаем ўвагу вучняў на прыстасаванні да жыцця птушак балот, узбярэжжаў вадаёмаў, лесу.Звяртаем увагу на падзел драпежных птушак на начных драпежнікаў і дзённых драпежнікаў. Вызначаем прыстасаванні да драпежнага спосабу жыцця: добры зрок, добры слых, моцныя кіпцюры загнутыя, моцная кручкападобная дзюба, імклівы палет. Слайд № 5 - 10



Фізкультхвілінка для вачэй

Работа з падручнікам. Клас падзяляецца на 2 групы. Першая група атрымлівае заданне: Хто адносіцца да дзенных драпежных птушак? Як яны прыстасаваліся да жыцця? Выпішыце прыстасаванні да драпежнага спосабу жыцця ў сшытак. Другая група атрымлівае заданне: Хто адносіцца да начных драпежных птушак? Як яны прыстасаваліся да жыцця? Выпішыце прыстасаванні да драпежнага спосабу жыцця ў сшытак.

Работа з прэзентацыяй “Птушкі гарадоў і сельскіх пасяленняў”.

Расказ настаўніка аб даследчай рабоце Страшко Кацярыны “Змяненне відавога складу жывых арганізмаў нашай мясцовасці”.

Выдзяляем і запісваем у сшытак прыстасаванні птушак да жыцця ў населеных пунктах.

IV Замацаванне ведаў вучняў.

Прагляд невялікіх відэаролікаў пра вывучаных птушак.

Паказаць на прыкладзе шкілета голуба прыстасаванні птушак да палету.

Па апісанні пазнаць птушку:

1 У мяне на галоўцы чорная шапачка, спінка, крыллі і хвост таксама цемныя; грудзінка ярка- жоўтая, быццам я ў жоўтую камізэльку апранулася. Летам я харчуюся жукамі, чарвячкамі, а зімой, у бяскорміцу, ем усё: і зярняты, і крошкі хлеба, і вараную гародніну. Але асабліва я люблю несалёнае сала. Здагадайцеся, хто я? Слайд №11

2 Мяне называюць даглядчыкам лесу. Я прачынаюся вельмі рана і пачынаю свістаць, быццам буджу ўсіх ад сну. Жыву я на дрэве ў дупле. Усе жыццё я на нагах: бегаю туды-сюды, уверх-уніз па дрэве. Крыллі мне патрэбны, каб пераляцець з аднаго дрэва на другое. Люблю арэхі, ліпавыя арэшкі, крылаткі клёна. Восенню хаваю ежу пад карой дрэў, каб зімой не галадаць. Афарбоўка ў мяне не вельмі прыкметная. Хто я? Слайд №12

3 Знайдзі адпаведнасць.

1 Птушка-рыбалоў салавей.

2 Птушка-плотнік ластаўка.

3 Лясная кошка попаўзень.

4 Птушка-будаўнік баклан.

5 Птушка-акрабат івалга.

6 Птушыны спявак зязюля.

7 Начны драпежнік дзяцел.

8 Легкадумная матуля сава.

V Рэфлексія.

Як вы ацэньваеце сваю работу на ўроку? Якую інфармацыю пра птушак вы хацелі б пачуць на наступным уроку? Выстаўленне адзнак за работу на ўроку і іх каменціраванне.



VI Заданне на дом: падрыхтаваць паведамленне пра зацікавіўшую вас птушку. Слайд №13


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка