Урок біялогіі ў 6 класе Настаўнік: Кавалеўская С. Л. Тэма ўрока: Экасістэма возера




Дата канвертавання05.05.2016
Памер38.29 Kb.
Урок біялогіі ў 6 класе
Настаўнік: Кавалеўская С.Л.
Тэма ўрока: Экасістэма возера.

Мэта: пазнаёміць вучняў з экасістэмай возера, працаваць над фарміраваннем камунікатыўнай, інфармацыйнай кампетэнцый вучняў.

Задачы:

  • Пазнаёміць вучняў з жывёламі і раслінамі возера, іх роляй у экасістэме, значэннем возера ў жыцці чалавека.

  • Умець ттлумачыць значэнне кругазвароту рэчываў у прыродзе.

  • Называць з чаго складаецца экасістэма.

  • Вучыць бачыць прыгажосць прыроды, і даказваць неабходнасць беражлівых адносін да яе.

  • Развіваць камунікатыўныя навыкі ў ходзе работы ў парах.

Тып урока: вывучэнне і замацйаванне новага матэрыялу.

Від урока: урок-даследванне.
Ход урока.
1. Арганізацыйны момант.

Празвінеў ізноў званок, пачынаецца ўрок.

Дзеці, выразіце, калі ласка, свой настрой адным словам.

Давайце прагонім прэч няўпэўненнасць і страх і возьмем з сабой на ўрок сонечны, радасны, добры настрой.

Адгадаўшы загадку, вы зможаце зразумець, пра што пойдзе размова на ўроку:

“У глубокай катлавіне ляжыць люстэрка,

Шкло блакітнае, рама зяленая”

Так, правільна, сёння мы будзем размаўляць аб возеры і яго жыхарах.

Запішыце тэму ўрока ў сшытак.

2. Давайце ўспомнім асноўныя пытанні, якія нам сёння спатрэбяцца на ўроку.

На дошцы прымацаваны малюнак вялікага дрэва. На дрэва прымацаваны лісточкі з пытаннямі. Вучань выходзіць да дошкі, адрывае лісток, і, прачытаўшы пытанне, адказвае на яго.



Пытанні.

  1. Назавіце згуртаванні жывых арганізмаў.

  2. Што такое ланцуг харчавання.

  3. Прывядзіце прыклад арганізмаў-прадуцэнтаў.

  4. Спажыўцы – гэта:

  5. Складзіце ланцуг харчавання з арганізмаў: апалае лісце, шпак, дажджавы чарвяк, ястраб.

  6. Разбуральнікі – гэта:


3. Франтальная работа.

Як вы думаеце, ці з’яўляецца возера экасістэмай? Што мы ведаем пра экасістэму?

У ходзе нашай работы мы будзем запаўняць схему “Фішбоўн”-рыбіна костка.

У возеры ёсць тры групы арганізмаў:



  1. вытворцы

  2. спажыўцы

  3. разбуральнікі

Вы, напэўна, заўважылі, што возера мае некалькі зон: мелкаводдзе обо прыбяржная частка, тоўшча вады і дно.

У вас на сталах ляжаць карткі з малюнкамі жывых арганізмаў возера. Розныя зоны возера засяляюць розныя арганізмы. Вам зараз належыць выпусціць жыхароў возера на волю, памясціўшы іх у родныя месцы пражывання. Падумайце і запішыце у схему ролю дадзеных арганізмаў, кім яны з’яўляюцца ў экасістэме.



Работа ў групах

Справаздача. На дошцы намалявана возера з яго зонамі. Размясціць жыхароў па зонах возера.

На мелкаводдзі сустракаюцца расліны: трыснёг, аер, гарлачыкі. Жывёлы – шэрая чапля, качкі, андатра, выдра, норка, стракозы, плывунец, вадалюб, звычайны балацянік, перлаўка,жабы, рачкі, апалонікі, малькі рыб.

У тоўшчы вады жывуць: шчупак, акунь, плотка, галавень і іншыя рыбы, бактэрыі, грыбы, пратысты, рачкі і малькі рыб, лічынкі жаб і рапух.

На дне: аднаклетачныя арганізмы, чэрві, п’яўкі і дробныя рачкі.

Запаўненне схемы “Фішбоўн”.

Фізкультмінутка.

Цяпер мы можам зробіць вывад, што возера – экасістэма? Успомнім, якія ўмовы неабходныя для існавання экасістэмы. ( кругаварот рэчываў). Дакажыце, што кругаварот рэчываў ў возеры існуе.

У вас на лістках ёсць пералік арганізмаў розных “прафесій” возера. Складзіце ланцугі харчавання, выкарыстаўшы дадзеныя арганізмы і пакажыце іх на дошцы.

Работа ў групах.

Справаздача груп.

Вывад у схеме: Возера – экасістэма, так як у ім прысутнічаюць усе яе часткі і ёсць кругаварот рэчываў.

На нашай схеме адсутнічае галава – гэта тое, чаго мы не ведаем, але хочам даведацца.

Я задам пытанне: “Чаму возера зарастае?” Абмяркуйце гэта ў парах.

Прапановы вучняў.

Вывад: калі кругаварот не замкнуты возера зарастае ( памяшчаем у схему).
А што мы ведаем пра нашы азеры? Малое Язна, Вялікае Язна.

Паведамленні вучняў.
Чалавек можа дапамагчы возеру? А вы?

Складзем сінквейн на тэму нашага ўрока.



Сінквейн

  1. Возера

  2. Чыстае, празрыстае, карыснае.

  3. Ахоўваць, не забруджваць, адпачываць, купацца.

  4. Змагацца з браканьерамі.

  5. Вадаем.


Вынік урока.

Паспрабуйце адным сказам сказаць, пра што мы гаварылі на нашым уроку.

Якія галоўныя вывады можна зрабіць?
Рэфлексія.

Вы добра папрацавалі на ўроку.

Ацаніце сваю работу і работу сваіх таварышаў на лістках.

Пакідаючы клас, пакіньце на нашым дрэве інфармацыю аб сваіх адчуваннях і рабоце на ўроку: калі вы працавалі ў поўную сілу і задаволены ўрокам – чырвоную кветку, калі незусім – жоўтую, а калі вам было нецікава – блакітную.



Дзякуй за урок.


  1. Назавіце згуртаванні жывых арганізмаў.



  1. Што такое ланцуг харчавання.



  1. Прывядзіце прыклад арганізмаў-вытворцаў



  1. Спажыўцы – гэта:



  1. Складзіце ланцуг харчавання з арганізмаў:

апалае лісце, шпак, дажджавы чарвяк, ястраб.



  1. Разбуральнікі – гэта:


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка