Урок біялогіі ў 11 класе на тэму " Чалавечыя расы. Эвалюцыя чалавека на сучасным этапе"




Дата канвертавання11.06.2016
Памер85.27 Kb.
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Воранаўскага райвыканкама

ДУА “НПК Бастунскія яслі-сад – сярэдняя школа”

Урок біялогіі ў 11 класе на тэму

Чалавечыя расы. Эвалюцыя чалавека на сучасным этапе”


Падрыхтавала: настаўніца хіміі і біялогіі

Бугай Л.К.

2015

Чалавечыя расы. Эвалюцыя чалавека на сучасным этапе
Эпіграф “…народы,распри позабыв,

в великую семью соединятся…”

А.С.Пушкін


Мэта ўрока:

фарміраваць ў вучняў паняцце аб адзінстве і біялагічнай раўназначнасці чалавечых рас; характарызаваць асаблівасці эвалюцыі чалавека на сучасным этапе.



Задачы ўрока:

-дапоўніць і абагульніць веды вучняў аб расах чалавека;

растлумачыць сувязь утварэння рас з міграцыяй насельніцтва;

доказаць, што ўсе расы па разумовым і сацыяльным магчымасцям

знаходзяцца на адным узроўні;

- ахарактарызаваць асаблівасці эвалюцыі чалавека на сучасным этапе;

- развіваць вучэбна-даследчыя, інфармацыйныя і камунікатыўныя

ўменні і навыкі вучняў у працэсе групавой работы з рознымі

крыніцамі інфармацыі;


  • садзейнічаць выхаванню талерантныя адносіны да прадстаўнікоў

розных рас.

Ход урока


  1. Арганізацыйны момант

Мабілізуючы пачатак урока.

Уступнае слова настаўніка: мы працягваем вывучаць раздзел “Паходжанне і эвалюцыя чалавека”. На папярэднім уроку мы прадуктыўна працавалі над раскрыццём ролі біялагічных і сацыяльных фактараў у эвалюцыі чалавека. Давайце праверым, як вы засвоілі гэты матэрыял.


II.Выкананне тэставых заданняў. Праверка і самаацэнка

(дадатак 1)




  • Пытанне класу: “Якія фактары антрапагенезу адносяцца да сацыяльных? На якім этапе эвалюцыі чалавека ім стала належыць вядучая роля?”

  • Вучні ўспамінаюць строчкі з верша Вадзіма Шэфнера “Гады і мігі” і робяць вывад, што менавіта выраб прылад працы з’яўляецца дасканалай мяжой паміж малпападобнымі продкамі і чалавекам.

-1-

III. Вывучэнне новага матэрыялу
Пастаноўка праблемнага пытання: “Да якой катэгорыі адносяцца расы: від ці папуляцыя?”

Вучні ўспамінаюць дзе рассяляліся старажытнейшыя, старажытныя, а за імі і першыя сучасныя людзі.

Людзі жылі ў самых разнастайных геаграфічных вобласцях планеты. Умовы пражывання былі рознымі. Працяглае ўздзеянне фактараў навакольнага асяродзя ў месцах пастаяннага пражывання прыводзіла да паступовага замацавання комплексу прыкмет, характэрных для гэтых груп людзей.


  • “Як мы можам назваць гэты працэс?” (адаптацыя)

Людзі набылі прыкметы, якія замацаваліся генетычна і перадаюцца ў спадчыну.

У цяперашні час вылучаюць тры вялікія чалавечыя расы, якія ў сваю чаргу падраздзяляюцца на малыя расы (іх каля трыццаці).


IV. Самастойная работа вучняў па вывучэнню расавых асаблівасцей чалавека
Вучні, выкарыстоўваючы матэрыял падручніка, інтэрнет-рэсурсы, мадэлі бюстаў прадстаўнікоў розных рас, запаўняюць табліцу (дадатак 2), характарызуючы марфалагічныя асаблівасці I група – еўрапеоіднай расы, II група – мангалоіднай расы, III група – негроіднай расы.
V. Характарыстыка марфалагічных асаблівасцей прадстаўнікоў розных рас
Выкарыстоўваючы прэзентацыю “Чалавечыя расы”, вучні характарызуюць марфалагічныя асаблівасці прадстаўнікоў розных рас і тлумачаць з чым звязаны такія асаблівасці.
VI. Правядзенне фізкультхвілінкі
VII. Рашэнне праблемы - да якой катэгорыі адносяцца чалавечыя расы: від ці папуляцыя?

  1. Расы – розныя віды рода Чалавек (адрозніваюцца па марфалагічных прыкметах, займаюць розныя тэрыторыі (арэал), гавораць на розных мовах).

  2. Расы – гэта папуляцыі віда Чалавек разумны (маюць сходную будову ўнутраных органаў і сістэм органаў, могуць гаварыць на розных мовах, маюць 46 храмасом, аднолькавыя групы крыві. Але самае галоўнае – яны могуць уступаць у шлюб з прадстаўнікамі іншых рас і даваць, пры гэтым, пладавітае патомства).

-2-

VIII. Змешаныя расы – прэзентацыя

IX. Расізм і яго недапушчальнасць у сучасным грамадстве
Існуе некалькі разнавіднасцей расізма, кароткія паведамленні аб якіх падрыхтавалі вучні: фашызм, “Ку-клукс-клан”, скінхеды, неафашысты, неанацысты (прэзентацыя).
X. Асаблівасці эвалюцыі чалавека на сучасным этапе
Галоўную ролю на цяперашнім этапе адыгрываюць сацыяльныя фактары, аднак захавалася роля і некаторых біялагічных фактараў (вучні называюць іх: барацьба за існаванне з неспрыяльнымі ўмовамі, мутацыі, дрэйф генаў і інш.).

Сфарміраваны 50 тысяч гадоў таму від Чалавек разумны да цяперашняга часу практычна не змяніўся знешне. Вучні вырашаюць якога адбору гэта вынік. Аднак 50 тысяч гадоў для эвалюцыі чалавека срок вельмі малы (2% ад часу існавання чалавечага роду).


XI. Замацаванне матэрыялу
Вучні выконваюць тэставыя заданні (дадатак 3).
XII. Падвядзенне вынікаў. Выстаўленне адзнак.
XIII. Рэфлексія

-Я даведаўся……

-Мне стала зразумела….
XIV. Дамашняе заданне: вывучыць матэрыял падручніка (с 168-172).

Жадаючыя могуць падрыхтаваць паведамленні аб абрадах і

традыцыях людзей розных нацыянальнасцей.

-3-


Дадатак 1

Адкажыце на заданні тэста. Адказы запішыце ў табліцу пад нумарам задання.

1.Вертыкальнае становішча тулава ў продкаў сучаснага чалавека садзейнічала:

а) лепшаму абзору мясцовасці;

б) больш хуткаму перамяшчэнню;

в) арганізацыі групавога палявання;

г) павелічэнню аб’ёма галаўнога мозгу
2.Да сацыяльных фактараў антрапагенезу адносяцца:

а) працоўная дзейснасць;

б) рухальная актыўнасць;

в) мова і мысленне;

г) выміранне найменьш прыстасаваных


  1. S-падобная форма пазваночніка абумоўлена:

а) здольнасцю да маўлення ;

б) прамахаджэннем;

в)працоўнай дзейнасцю;

г) грамадскім ладам жыцця




  1. Сумесны спосаб жыцця старажытнага чалавека садзейнічаў:

а) развіццю зносін;

б) развіццю шкілета;

в) развіццю маўлення;

г) фарміраванню кісці рукі




  1. Разнастайная рухальная актыўнасць верхняй канечнасці садзейнічала:

а) развіццю мозга;

б) фарміраванню ўменняў працоўнай дзейнасці;

в) развіццю маўлення;

г) станаўленню грамадскіх адносін




  1. Прамахаджэнне прывяло да:

а) фарміравання сводчатай ступні;

б) узнікненню выгінаў пазваночніка;

г) павелічэнню мазгавога аддзела чэрапа


  1. Працоўная дзейнасць чалавека:

а) павялічыла яго залежнасць ад умоў навакольнага асяродзя;

б) паменьшыла яго залежнасць ад умоў навакольнага асяродзя;

в) паменьшыла ўздзеянне натуральнага адбору;

г) павялічыла ўздзеянне натуральнага адбору

-4-


  1. Грамадскі лад жыцця жыцця забяспечыў:

а) больш надзейную ахову ад ворагаў;

б) нараджэнне большай колькасці дзяцей;

в) імкненне да зносін;

г) узмацненне барацьбы за існаванне




  1. Здольнасць краманьёнцаў да членараздзельнага маўлення звязаны з:

а) адсутнасцю надброўных валікаў;

б) высокім ростам людзей;

в) прысутнасцю падбародачнага выступа;

г) вялікім аб’ёмам мазгавой долі чэрапа




  1. Прылады працы чалавека на розных этапах эвалюцыі чалавека:

а) былі аднолькавымі;

б) адрозніваліся матэрыялам;

в) характарызаваліся рознай ступенню складанасці;

г) заўсёды ўпрыгожваліся разьбой





заданне

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

адказ






























-5-
Дадатак 2




Прыкметы

Еўрапеоідная раса

Мангалоідная раса

Негроідная раса

Колер скуры










Валасы










Твар










Губы










Нос










Вусы, барада











Дадатак 3
Устанавіце адпаведнасць. Адказ запішыце ў выглядзе лічбаў і літар


Чалавечая раса

Характэрныя прыкметы

  1. еўрапеоідная

  2. мангалоідная

  3. негроідная

а) прамыя ці хвалістыя валасы

б) арэал распаўсюджання - Азія, Амерыка

в) тонкія губы

г) выступаючыя скулы

д) тоўстыя губы

е) выражаны валасяны покрыў твару

ж) арэал распаўсюджання – Афрыка, Аўстралія

з) вузкі выступаючы нос

і) цёмны колер вачэй

к) вузкі разрэз вачэй

л) арэал распаўсюджання – Еўропа, Паўночная

Амерыка; частка Індыі

м) пляскаты твар

н) слабы валасяны покрыў твару

о) наяўнасць эпікантуса

п) пляскаты нос





-6-


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка