Урок беларускай мовы у 4 класе па "Па краіне роднай мовы"




Дата канвертавання29.03.2016
Памер43.47 Kb.
Урок беларускай мовы у 4 класе па “Па краіне роднай мовы”

Машчонская ДССШ, настаўнік Емяльянава С.А.
Тэма ўрока: Змяненне назоўнікаў 1-га скланення па склонах

Мэта:


Фарміраваць уменне адрозніваць і вызначаць склоны назоўнікаў 1-га скланення.

Задачы:


- Развіваць пазнавальны інтарэс, памяць, увагу, маўленне, пашыраць слоўнікавы запас

- Выхоўваць нацыянальную годнасць, любоў да роднай мовы і роднага краю.

Абсталяванне: падручнік, дыдактычны матэрыял, малюнкі, музыкальны фрагмент “Спевы птушак у лесе ”, заданні для работы у цэнтрах
Ход урока
1.Арганізацыйна-матывіруючы этап. ( відэафрагмент)

Задача: псіхалагічная падрыхтоўка да ўрока, арганізацыя ўвагі.

Настаўнік: Добры дзень! Сёння ў нас незвычайны ўрок.

Сёння мы прадоўжым падарожжа па Краіне роднай мовы. Мы будзем стараннымі і цярплівымі.

Дэвіз урока:

Беларусам я радзіўся,

Беларусам буду жыць,

Беларускую зямельку

Буду шчыра я любіць,

Бо радзімая старонка

За ўсё мне прыгажэй



Беларуская гаворка

За ўсё мне даражэй!

Настаўнік – Ці спадабаліся вам гэтыя радкі?

Чаму трэба любіць і шанаваць сваю мову? Вучні выказваюць свае думкі.

У кожнага народа ёсць свае скарбы душы. Для нас адным з такіх скарбаў з’яўляецца беларуская мова. Мова дапамагае людзям жыць, працаваць, разумець адзін аднаго. Яна ўзнікла даўно ў сумеснай дзейнасці людзей і служыць сродкам зносін. Пры дапамозе мовы людзі абменьваюцца думкамі, выказваюць пажаданні, перадаюць інфармацыю. Любоў да роднай мовы нараджаецца ў душы з маленства. Гэты скарб застаецца на ўсё жыццё.
4.Замацаванне. Развіццё звязнай мовы. Выпрацоўка навыка выразнага чытання (Відэафрагмент)

У лесе


Лес цудоўны ў любую пару! Вясной гоман птушак вітае абуджэнне прыроды. Летам сакавітыя травы і спелыя ягады чаруюць сваім водарам. Восенню чырвань фарбаў і грыбныя туманы агортваюць зямлю.Зімой снежныя карункі ўпрыгожваюць дрэвы. Сляды дзікіх звяроў ствараюць дзіўныя ўзоры на сцежках.

Давайце ўвойдзем у лес з чыстымі намерамі і адкрытай душой. Пройдзем знаёмымі і глухімі ляснымі сцежкамі. Парадуемся сустрэчы з асцярожным зверам. Дакранёмся да таямніц жывой прыгажосці.

Гутарка пра адносіны да сяброў.Настаўнік – Чалавек заўсёды павінен імкнуцца праяўляць свае самыя лепшыя якасці, асабліва ў адносінах да сваіх блізкіх і сяброў, а таксама да прыроды. Існуе залатое правіла паводзін: “Адносіцца да людзей трэба так, як хочаш каб адносіліся да цябе”. Калі будзеш паважаць людзей, то і яны будуць адносіцца да цябе з павагаю.
5. Работа ў цэнтрах. ( відэафрагмент)

Цэнтр “Пісьма”

Ад назоўнікаў мужчынскага роду ўтварыце назоўнікі жаночага роду.

Сусед - … , сябар - … , вучань - … , артыст - …, настаўнік - … ,

унук - … , студэнт - …, выдатнік - … .


Цэнтр “ Чытання”

Прачытайце верш . Знайдзіце і падкрэсліце назоўнікі жаночага роду, вызначце іх склон.

Лес ідзе да небакраю.

Рэчка, горачка, раўніна.

Вечна сэрцу дарагая

Беларуская карціна.

Ля крыніцы – медуніцы,

Каля рэчкі – поле грэчкі.

Цэнтр “Творчасці”

Складзі сказы і вызнач склон назоўнікаў 1-га скланення .

На, снегіры, сядзяць, падобныя, на рабіне, яблыкі, чырвоныя.

Сваёй, дзяцел, з шышкі, працавіты, дзюбай, насенне дастае.

Паведамленні з цэнтраў
6.Кантрольна-рэфлексійны этап.

Задача: ацэнка вучнем сваёй дзейнасці ў працэсе вывучэння тэмы і яе вынікаў, падвядзенне вынікаў ўроку:

Як ты ацэньваеш сваю работу?

Настаўнік – Падарожжа па Краіне роднай мовы я хачу закончыць цудоўнымі словамі з верша М.Пазнякова. “Беларусь”. (хорам чытаюць )

Дык дзякуй мой, любімы край,

Што ў мяне ёсць спадчына –

Зялёны шматгалосы гай

І гэта мова – матчына.
Тлумачальная даведка

Дадзены ўрок беларускай мовы быў праведзены ў 4 класе

Тэма ўрока: Змяненне назоўнікаў 1-га скланення па склонах

У 4 класе ўсяго 3 вучні. Выкарыстанне такіх формы работы як франтальная, індывідуальная, а так сама наглядных, моўных, дазволіла хутка пераключаць увагу з аднаго задання на другое, гэта надавала ўроку дынамічнасць.

Улічваючы ўзроўні паспяховасці вучняў, клас быў падзелены на тры цэнтры. Разлічвала на тое, што работа ў цэнтрах будзе спрыяць таму, што кожны вучань будзе працаваць на сваім узроўні, будуць стварацца ўмовы для ўдзелу кожнага вучня ў пазнавальным працэсе. З гэтай прычыны абрала такую форму работы.

На 4 этапе ўрока дала заданне самастойна азнаёміцца з тэкстам. Сачыла за маўленнем вучняў, выпраўляла памылкі. Звярнула ўвагу на ўжыванне слоў у пераносным значэнні. Усё гэта спрыяла вуснаму развіццю маўлення. Каб урок атрымаўся цікавым і змястоўным, імкнулася спалучыць наглядныя і славесныя метады. Выкарыстоўвала творчыя заданні, якія б спрыялі ўзбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў і развіццю маўлення, выкарыстоўвала наступныя прыёмы: прыдумаць свае сказы пра мову ( на 1-ым этапе ўрока), выразна прачытаць дадзены тэкст, знайсці адказы на пытанні да тэкста (4-ы этап ).



Вучні працавалі з інтарэсам, былі актыўнымі. У канцы ўрока былі падведзены вынікі, праведзена самаацэнка сваёй дзейнасці на ўроку.

Лічу, што мэта была дасягнута, задачы – рэалізаваны.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка