Урок беларускай мовы па тэме «Змяненне прыметнікаў па родах і ліках»




Дата канвертавання13.05.2016
Памер74.7 Kb.
Адзел адукацыі, спорта і турызму

Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Пачатковая школа г.п. Краснасельскі»


Урок беларускай мовы

па тэме «Змяненне прыметнікаў па родах і ліках»

ў 4 «Б» класе
Тарановіч В.В.,

настаўнік пачатковых класаў

1 кваліфікацыйнай катэгорыі
Краснасельскі

2014
Тэма: Змяненне прыметнікаў па родах і ліках.



Мэта:

  • арганізаваць дзейнасць вучняў па актуалізацыі і замацаванні ведаў і спосабаў дзейнасці па тэме “Змяненне прыметнікаў па родах і ліках”, у выніку чаго вучні будуць ведаць ад чаго залежыць род і лік прыметніка, умець вызначаць род і лік прыметнікаў;

  • садзейнічаць развіццю мовы, арфаграфічнай зоркасці і мыслення;

  • скласці ўмовы для фарміравання камунікатыўнай культуры.

Абсталяванне: падручнік, прэзентацыя, карткі.

Ход урока.



  1. Арганізацыйны момант.

Празвінеў званок, пачынаецца ўрок.

Вочкі вашы бачаць, вушкі чуюць,

Ножкі сябруюць, а ручкі працуюць.

-Я жадаю вам, каб урок прайшоў паспяхова і ў добрым настроі.



  1. Паведамленне тэмы і задач урока.

  • Аб чым мы будзем весці гаворку сёння на уроку вы даведаецеся, калі адгадаеце загадку.

Я аздабляю нашу мову:

Даю прыметы розным словам.

Наўрад ці зможаш без мяне ты

Прадмет адрозніць ад прадмета.

- Сёння мы працягнем знаёмства з такой часцінай мовы як прыметнік.

- Што мы ўжо ведаем пра прыметнік?



Мэты ўрока прыём “Інсэрт”( Прылажэнне 1, картка №1)




Ведаю

Не ведаю

Хочу папрацаваць

1.Якая часціна мовы называецца прыметнікам?










2.Ад якога слова залежыць прыметнік у сказе?










3.Як вызначыць род, лік прыметнікаў?










4.Якія канчаткі маюць прыметнікі жаночага, мужчынскага, ніякага роду і прыметнікі множнага ліку?










(Дзеці самастойна запаўняюць таблічкі ставяць “+” ці “-” у адпаведных графах.)

  • Задачы мы звамі вызначылі, а цяпер у добры шлях.

  1. Арфаграфічная размінка.

  • Знайдзіце і выпраўце памылкі ў тэксце. Падкрэсліце прыметнікі.

(Прылажэнне 1, картка №2)

(Дзеці выконваюць заданне ў групах, затым прэзэнтуюць свая працу.)

  • Якую ролю выконваюць прыметнікі ўсказе?

  1. Чыстапісанне.

Р р Рр ра Ро Ру ры Рм рл

Радзіма ……………….

-Падабраць аднакарэнныя прыметнікі.

-Скласці сказ са словам Радзіма.



  1. Аднаўленне вядомага і тлумачэнне новага матэрыялу.

- Як вы лічыце прыметнік – гэта змяняемая часціна мовы ці не? (Змяняемая)

- Па чым змяняюцца прыметнікі? (Па родах і ліках)

-А зараз давайце дакажам, што гэта так?

Гульня “4 вугла”

-Дзеці атрымліваюць карткі, дзе запісаны прыметнікі, ім трэба вызначыць да яго рода ён адносіцца, заняць адпаведны вугал і патлумачыць, як яны вызначалі род. У чацвёртым вуглу збіраецца група дзяцей, якія не змаглі вызначыць род прыметніка.( Прылажэнне 1, картка № 3)

Робіцца вывад.

- Прыметнікі змяняюцца па ліках. Прыметнікі адзіночнага ліку змяняюцца па родах, каб вызначыць іх род трэба вызначыць род назаўніка, ад якога залежыць прыметнік. Запаўняецца табліца канчаткаў прыметнікаў у розных родах і ліках.



  1. Слоўнікавая работа.

-Настаўнік дыктуе дзецям слоўнікавыя словы, а вучні запісываюць іх разам з падыходзячым па сэнсу прыметнікамі, вызначыюць род.

-Воблака, лесвіца, секунда, балерына, берэт, фламастар, паліто, дэлегацыя, калектыў, паштальён.



  1. Праца па падручніку.

-Вучні выконваюць пр.№7 – па варыянтам.

1 варыянт – выпісывае словазлучэнніз прыметнікамі мужчынскага роду;



2 варыянт - выпісывае словазлучэнні з прыметнікамі жаночага роду;

3 варыянт - выпісывае словазлучэнні з прыметнікамі ніякага роду.

Узаемаправерка па эталону.

Пр.№ 10 – вучні выконваюць каментыравана. Ставяць назоўнікі разам з прыметнікамі ў множным ліку, вызначаюць канчаткі.



  1. Замацаванне.

Самастойная рознаўзроўневая работа.( Прылажэнне 1, картка № 4)

  1. Пр. № 9 – дапішыце канчаткі прыметнікаў, абазначце іх род.

  2. Дапоўніце тэкст падыходзячымі па сэнсу прыметнікамі, вызначце іх род і лік.

Дзень быў______. ___________ветрык зусім сціх. Настала ________ цішыня. ________ хмара закрыла сонца. Здалёк пачуўся_______ гром. Пасыпаліся ________ кроплі дажджу.

  1. З дадзеных слоў складзіце і запішыце сказы. Абазначце род і лік прыметнікаў.

А) Дзень, сонца, ветрык, рака.

Б) Ясны, летняе, цёплы, празрыстая.

В) Стаяў, клікала, павяваў,прыпякала.

1 і 3 заданне вучні правяраюць самастойна па слайду, 2 заданне правярае настаўнік.


  1. Вынікі

  • Вучні звяртаюцца да табліцы “Інсэрт”, якую яны запоўнілі ў пачатку ўрока. І аналізіруюць атрыманыя веды на ўроку. Робяць вывад ці ліквідаваны прабелы у ведах.

  1. Рэфлексія.

  • Дапоўніце сказы прыметнікамі.

  • Урок быў…….

  • Веды ў мяне……..

  • Настрой …….

  1. Дамашняе заданне.

Пр.№13

Прылажэнне 1

Картка № 1




Ведаю

Не ведаю

Хочу папрацаваць

1.Якая часціна мовы называецца прыметнікам?










2.Ад якога слова залежыць прыметнік у сказе?










3.Як вызначыць род, лік прыметнікаў?










4.Якія канчаткі маюць прыметнікі жаночага, мужчынскага, ніякага роду і прыметнікі множнага ліку?










Картка №2

О, край радны, край, прігожі!

Мілы кут маіх дедоу!

Што мілей ў свете божім

Гэтых светлых бярогоў,

Дзе бруяца сребрам речкі,

Дзе боры-лесы гудуць,

Дзе мёдам пахнуть гречкі,

Нівы гутаркі ведуть.



Картка №3

Прыгожыя

дзівосная

чырвоны

празрыстае

мяккая

чароўная

добры

драўляны

смачныя

салодкае

блакітнае

родныя

цікавыя

сонечны

духмяная

бязмежнае

казачная

каменны

шырокае

святочныя

Картка №4


Самастойная рознаўзроўневая работа.

  1. Пр. № 9 – дапішыце канчаткі прыметнікаў, абазначце іх род.

  2. Дапоўніце тэкст падыходзячымі па сэнсу прыметнікамі, вызначце іх род і лік.

Дзень быў______. ___________ветрык зусім сціх. Настала ________ цішыня. ________ хмара закрыла сонца. Здалёк пачуўся_______ гром. Пасыпаліся ________ кроплі дажджу.

  1. З дадзеных слоў складзіце і запішыце сказы. Абазначце род і лік прыметнікаў.

А) Дзень, сонца, ветрык, рака.

Б) Ясны, летняе, цёплы, празрыстая.

В) Стаяў, клікала, павяваў, прыпякала.

Літаратура:



  1. Дыдактычны матэрыялдля правядзення арфаграфічных размінак і хвілінак чыстапісання. 4класс: кн. для настаўнікаў пач. кл./ [склад.: Н.Р. Маўлютава, Т.У. Маўлютава].-Мазыр:ТАА ВД “Белы Вецер”, 2007. – 78 с.

  2. Праверачныя работы па беларускай мове: 4 кл. / Н.Р.Маўлютава. – Мінск.:Экоперспектива, 2010. – 48 с.

  3. Беларуская мова: падруч. для 4-га кл.устаноў агул. сярэд. адукацыі з рус. мовай навучання. У 2ч. Ч 2. / Т.М. Валынец [і інш.]. – 2-е выд., выпр. і дап. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2013. – 104 с.

  4. Тэматычныя распрацоўкі ўрокаў па беларускай мове – 1. 4 клас / склад. 6 Л.М.Шчур, Л.С. Краўчанка; пад рэд. А.М.Лапкоўскагй. – 2-е выд. – Мазыр: - Содействие, 2011. – 100 с.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка