Урок беларускай мовы ў 5 класе (падручнік для 4 класаагульнаадукацыйнай школы з рускай мовай навучання)




Дата канвертавання06.07.2016
Памер23.62 Kb.
Урок беларускай мовы ў 5 класе

(падручнік для 4 класаагульнаадукацыйнай школы з рускай мовай навучання)

Тэма: Сітнаксіс і пунктуацыя.

Паняцце пра словазлучэнне.
Мэта:

  • вучыць разумець паняцці “Сінтаксіс” і “Пунктуацыя”, “словазлучэнне”;

  • актуалізаваць веды па тэме;

  • вучыць прымяняць іх на практыцы;

  • развіваць арфаграфічную пільнасць, каліграфічныя навыкі, культуру маўлення;

  • абагачаць слоўнікавы запас;

  • выхоўвываць зацікаўленасць да вывучаемага прадмета, роднай мовы.


Ход урока

    1. Арганізацыйны момант

    2. Асноўная частка

Казка “Сон у руку, або падарожжахлопчыка Алеся па чароўным касмічным горадзе Сінтаксісу і Пункпуацыі.”

Няма на зямлі хлопчыка і дзяўчынкі, якія не любілі б слухаць ці чытаць казкі. А вы?

Жыў-быў на свеце звычайны хлопчык Алесь. Слухаў і паважаў ён старэйшых, ніколі не крыўдзіў малодшіх. Вучыўся Алесь, як і вы ў 5 класе. І трэба сказаць, што вучыўся ён толькі на “добра” і “выдатна”. І ўрокі беларускай мовы і літаратуры сталі яго самымі любімымі школьнымі прадметамі. Як і ўсе хлопчыкі, Алесь марыў стаць касманаўтам. Адным словам добры, працавіты быў хлопчык.

Але аднойчы Алесь нечакана для самога сябе заснуў за партай на ўроку.

…Сніцца Алесю дзіўны сон. Быццам адарваўся ён ад зямліі паляцеў у касмічныя прасторы. Доўга ляцеў ці коратка, але нарэшце трапіў у чароўны горад Сінтаксісу і Пунктуацыі. Апусціўся хлопчык на блакітную траву, духмяную, прайшоў трошкі і ўбачыўпрыгожыя маленькія домікі, замкі, вуліцы. На вуліцах гулялі тонкія коскі, тоўстыя кропкі, задуменныя пытальнікі, словазлучэнні, у маленькіх празрыстых талерках ляталі ганарлівыя лічэбнікі, а трохі воддаль, у невялікай рэчцы, купаліся працяжнікі.павольна ідзе Алесьдалей, хаця ногі і не вельмі слухаюцца яго – нейкія цяжкія, быццам свінцом налітыя. Падыйшоў хлопчык бліжэй да прыгожых будынкаў. Бачыць: на кожным доміку над дзвярымі прымацаваны невялікія шыльдачкі – і, што дзіўна, напісаныя па-беларуску: “Словазлучэнне”, “Сказ”. І вырашыў дапытлівы зямляніндаведацца, што ж гэта за краіна “Сінтаксісу і Пунктуацыі”. Насустрач Алесю ішоў касмічны чалавечак. Ён спыніў яго і запытаў:


  • Што такое сінтаксіс?

А чалавечак адказваў:

Вывучае сказы, словы

Тэксты і словазлучэнні,

Іх будову і значэнне,

І, канешне, прызначэнне!



Пытанні:

  • Што можаце сказаць па тэксту?

  • Сказы ? Якія ведаеце сказы? Якія знакі прыпынку ў іх могуць быць?

  • Словазлучэнне? Як разумееце?

Запісаць сказы:

Стомлены, сонейка, скупа, саграваць, зямля.



Выпраўце памылку ў сказе:

Караць, нельга памілаваць.



Пытанне:

Чаму важна ўмець карыстацца знакамі прыпынку?

Складзіце схему словазлучэння (правіла ў падручніку ст.104).

Практыкаванне №118 (пісьмова).

Практыкаванне №122 (вусна).

Практыкаванне №123 (пісьмова).

Дадатковае практыкаванне №124 або 126.


    1. Рэфлексыя

Пытанні:

Пра што ішла размова на ўроку?

Якую тэму вывучалі?

Што спадабалася? Чаму?



Што не спадабалася? Чаму?

    1. Вынікі

    2. Дамашняя заданне

§ 20, 21, практыкаванне № 127.



Данный материал взят с сайта: http://Gosvoroni.narod.ru


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка