Урок беларускай мовы ў 3 класе Настаўнік Кухна Н. Я. Вышэйшая катэгорыя, стаж работы 29 гадоў




Дата канвертавання05.05.2016
Памер80.88 Kb.
Установа адукацыі “Затур’янская дзяржаўная дзіцячы сад-базавая агульнаадукацыйная школа”

Урок беларускай мовы

ў 3 класе

Настаўнік Кухна Н. Я.

Вышэйшая катэгорыя,

стаж работы 29 гадоў


Тэма: “Змяненне прыметнікаў па родах”

Беларуская мова (3 клас)



Мэты:

- замацоўваць уменне вызначаць род прыметнікаў, граматычна дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў, правільна ўжываць іх у мове;

- ствараць умовы для развіцця навыкаў узаемакантролю і самакантролю;

- развіваць мову вучняў;

- выхоўваць любоў да роднага краю
Абсталяванне:


  • карта Рэспублікі Беларусь;

  • карткі, на якіх напісаны прыметнікі;

  • магнітафон;

  • табліца “Род прыметнікаў”;

  • камп’ютэр;

  • слайды;

  • карткі са словамі для складання сказаў;

  • кветкі для рэфлексіі;

  • каляровыя алоўкі


Ход урока



I Рэлаксацыя. Арганізацыйны момант

Гучыць музыка. Вучань чытае верш

То ялінкі, то сасонкі

Падпіраюць небакрай…

Прыгажэйшае старонкі

Не знайсці, як не шукай.

Скачуць сонейка асколкі

Пасля дожджыку ў вадзе.

Весялейшае вясёлкі

Не пабачыш анідзе.

Пахне збожжа свежым хлебам.

Сыпле золата жніво.

Жаўрукі звіняць пад небам –

Славяць свету хараство.

На бярозе – белы бусел.

Пад бярозаю – ручай.

А завецца Беларуссю

Непаўторны родны край.

А.Вольскі “Непаўторны край”



  • Якая наша Беларусь?

Вучні выбіраюць адпаведныя карткі і прымацоўваюць іх на дошцы вакол карты

Рэспублікі Беларусь

Карткі са словамі: непаўторная, сінявокая, новы, прыгожая, ласкавае, багатая, азёрная, лясны, шчодрая, сіні, квітнеючая, казачны, загадкавае, лясная.

Вучні чытаюць словы, якія выбралі, і вызначаюць, да якой часціны мовы яны адносяцца
-Уявіце, што стала б з мовай, каб прыметнікі на нейкі момант зніклі з ужывання?

Выказванні вучняў

- Каб наша мова была прыгожай і дакладнай, трэба прыметнікі вывучаць, ведаць іх граматычныя асаблівасці. На ўроку мы будзем замацоўваць веды аб прыметніках, вучыцца вызначаць іх род, правільна ўжываць у мове. Тэма нашага ўрока “Змяненне прыметнікаў па родах”


III Актуалізацыя ведаў

-Нязнайка таксама разам з намі вывучае прыметнікі. Ён па электроннай пошце прыслаў нам сказы, у якіх паказвае свае веды па тэме “Прыметнік”. Давайце праверым яго і сябе.


Тэст “Так – не”

1. Прыметнікі адказваюць на пытанні хто? што?

2. Прыметнікі абазначаюць прымету прадмета.

3.У сказе прыметнікі звязаны з назоўнікамі.

4.Прыметнікі ў адзіночным і множным ліках змяняюцца па родах.

5. У ніякім родзе прыметнікі маюць канчаткі



-ая, -яя

6.У мужчынскім родзе прыметнікі маюць канчаткі -ы, -і.



  1. У жаночым родзе прыметнікі адказваюць на пытанні якая? якое?


Узаемаправерка

А зараз абмяняйцеся карткамі, падыдзіце да камп’ютэраў і праверце Нязнайку і свайго суседа па парце.



Работа па табліцы “Род прыметнікаў”

Вучні паўтараюць пытанні і канчаткі прыметнікаў у мужчынскім, жаночым і ніякім родзе

IY Чыстапісанне

Б Б Б б б б Бм бр бэ

Беларус беларускі Беларусь

Белы бусел – сімвал Беларусі.

-Знайдзіце слова, якое напісана з вялікай літары, растлумачце правапіс.

-Знайдзіце словы, якія з’яўляюцца прыметнікамі, вызначце іх род.

Y Работа па падручніку

-У пачатку ўрока вы паслухалі цудоўны верш пра Беларусь. Успомніце, як называецца верш, хто яго аўтар?

-Свайму роднаму краю прысвяцілі творы многія паэты і пісьменнікі. Прачытаем верш Петруся Броўкі і вызначым яго асноўную думку. (Практыкаванне 89, стар.63)

Якую часціну мовы ўжываў аўтар, каб напісаць такі прыгожы верш?



Вызначэнне вусна роду назоўнікаў і звязаных з імі прыметнікаў

Выбарачнае пісьмо

Выпісаць прыметнікі, вызначыць іх канчаткі

Самаправерка

Чыстай, невялікай, зялёнаму, сіняму, светлай, адкрытай, шчырай, роднай


Фізкультхвілінка
YI Складанне словазлучэнняў па слайдах

-Складзіце словазлучэнні. Пазнайце мясціны, якія паказаны на слайдах.



YII Хвілінка творчасці

- Радзівілаўскі парк і замак – гэта цудоўнае і прыгожае месца на нашай Нясвіжчыне. Каб убачыць гэтыя мясціны, да нас едуць турысты з усіх куточкаў свету. І мы з вамі павінны ганарыцца, што жывём побач з гэтымі мясцінамі.

Давайце ўявім сябе экскурсаводамі і

складзём паведамленне пра тое, што зараз убачылі на слайдах.


Вучням раздаюцца карткі са словамі. Яны складаюць з іх сказы, выходзяць да дошкі, становяцца ў круг і складаюць калектыўнае апавяданне
1. Нясвіжская зямля славіцца старажытным замкам.

2. Ён размешчаны на высокім вале.

3. Вакол замка пасаджаны вялікі парк.

4. Парк упрыгожваюць бронзавыя скульптуры, каменны і драўляны мосцікі, разнастайныя

дрэвы.

5. Побач струіцца празрыстая вада прыгожага возера.



6. Абавязкова наведайце гэтыя цудоўныя мясціны!
Слоўнікавая работа

-Нязнайка таксама склаў сказ, які можа прадоўжыць наш тэкст. Ён прыслаў яго па электроннай пошце. У сказе Нязнайка дапусціў памылку. Прачытайце сказ, знайдзіце слова з памылкай, растлумачце напісанне слова.



YII Работа на камп’ютэры
1-ая група

Вызначыць род прыметнікаў

Цікавае ( ) падарожжа, новы ( ) горад, бацькоўскі ( ) край, шчодрая

( ) зямля, маленькая ( ) дзяўчынка, ласкавае ( ) сонейка, белакрылы ( ) бусел.
2-ая група

Падабраць па два прыметнікі да назоўнікаў, вызначыць іх род

Край


Сабака

Зямля


Сонейка

Дзяцінства

Гусь

Медаль
3-яя група



Перакласці прыметнікі з рускай мовы на беларускую, уставіць іх у тэкст, як патрабуе сэнс, вызначыць род. Пра каго ідзе гутарка?

Я … звярок. Цела пакрыта … калючкамі-іголкамі. Тулава ў мяне … . Вочкі … і… , нібы гузікі.



Словы для даведак: маленькие, короткое, небольшие, колючий, круглые
IX Падвядзенне вынікаў

Якой часціне мовы быў прысвечаны ўрок?



Закончы сказы:

Я ведаю, што прыметнікі….

Якой краіне быў прысвечаны ўрок?

Я ведаю, што Беларусь….



X Рэфлексія

Кожнаму вучню раздаецца кветачка з пяццю пялёсткамі, на якіх пазначаны этапы ўрока. Вучням неабходна адлюстраваць з дапамогай колеру свой настрой на кожным этапе ўрока і прымацаваць кветачку да карты Беларусі.

З картак вучні складаюць “жывы” сказ

Хай цвіце і квітнее родная Беларусь!



Слайд 1

Знаёміць з тэмай урока

Слайд 2

Узаемаправерка
1.– Прыметнікі адказваюць на пытанні які? якая? якое? якія?

2.+ Прыметнікі абазначаюць прымету прадмета.


3. +

У сказе прыметнікі звязаны з назоўнікамі.


4. - Прыметнікі ў адзіночным ліку змяняюцца па родах.

5. -


У ніякім родзе прыметнікі маюць канчаткі - ае, -яе.

6. +


У мужчынскім родзе прыметнікі маюць канчаткі

-і, -ы.

7. -


У жаночым родзе прыметнікі адказваюць на патанне якая?

Слайд 3

Слайд 4

Слайд 5

Слайд 6

Слайд 7

Слайд 8

Слайд 9

Слайд 10

Слайд 11

Слайд 12

На слайдах фотаздымкі горада Нясвіжа: парк, замак, возера

Слайд 13

На слайдзе запісаны сказ, у якім дапушчана памылка
На пяшчаным беразе

возера размясціўся пляж.


Слайд 14

Слайд 15


Слайд 16


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка