Урок беларускай мовы ў 2 классе па тэме «Словы, якія называюць прыметы прадметаў» Падрыхтавала настаўніца пачатковых класаў




Дата канвертавання05.05.2016
Памер102.93 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Радашковіцкая агульнаадукацыйная сярэдняя школа

Маладзечанскага раёна»

Урок беларускай мовы ў 2 классе па тэме

«Словы, якія называюць прыметы прадметаў»

Падрыхтавала настаўніца пачатковых класаў

Радошковіцкай сярэдняй школы

Колесава Татяна Мікалаеўна



Тэма ўрока: “Словы, якія называюць прыметы прадметаў”

Тып урока: камбініраваны ўрок

Навучальная мэта:

забяспечыць авалоданне вучнямі ўменнем адрозніваць словы, якія называюць прыметы прадметаў.



Задачы выхавання і развіцця:

-садзейнічаць развіццю звязнага вуснага маўлення на беларускай мове;

-садзейнічаць развіццю рэфлексіўных здольнасцеў вучняў;

-арганізаваць сітуацыі для развіцця ўмення ўзаемадзейнічаць у парах, групах;

-ствараць умовы для фарміравання экалагічнай культуры вучняў.
Плануецца, што ў канцы ўрока вучні

будуць ведаць:



- на якія пытанні адказваюць словы, якія называюць прыметы прадметаў;

будуць умець:

-падбіраць да слоў-прадметаў словы-прыметы;

-адрозніваць словы, якія называюць прыметы прадметаў ад іншых слоў

-адрозніваць прадметы па іх прыметах.
Ход урока


  1. Арганізацыйна-матывацыйны этап

Плануемы вынік: створаны добразычлівы, пазітыўны настрой настаўніка і вучняў на супрацоўніцтва, забяспечана хуткае ўключэнне вучняў у працу; актывізаваны суб’ектыўны вопыт вучняў, пазнавальная гатоўнасць вучняў да атрымання новых ведаў, самавызначэнне на вынік урока.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1.Вітае, арганізуе увагу вучняў, псіхалагічна настройвае да ўзаемадзеяння
Гучыць музыка.

-Заплюшчыце вочкі. Уявіце, што вы ў вясновым лесе. Цёплы сонечны ранак. Усё навокал радуецца вясне: і кволая травінка, якая нясмела прабіваецца праз леташняе лісце,…і блакітная пралеска ля сцежкі, і звонкі ручаёк. Весела шчабечуць птушкі. Паветра чыстае, свежае, вам лёгка дыхаецца (удыхніце чыстае паветра, затрымайце дыханне, выдыхніце). У вас добры настрой, і вы поўныя сіл для пазнання новага. Усміхніцеся, адкрыйце вочкі і падарыце ўсім усмешку. Бо толькі ў добрым настроі ўсялякая справа спорыцца. Сядайце.



Рэфлексія чакання. Мне вельмі хацелася б ведаць, чаго вы чакаеце ад гэтага ўрока, якім бы вы хацелі яго бачыць? (Адказы вучняў,карткі вывешваюцца на дошку )

- Я думаю ўсё гэта будзе залежыць только ад нашай з вамі працы.




Успрымаюць інфармацыю.

Агучваюць свае чаканні ад урока



2. Арганізуе праверку дамашняга задання

Праводзяць узаемаправерку дамашняга задання

3. Праводзіць хвілінку чыстапісання


  • А зараз я прапаную вам паслухаць гісторыю.

Жыла-была дзяўчынка. Імя яе пачыналася на літару Я. Як яе маглі зваць? (Яня, Ядзя)

- З якой літары пішацца імя? Напішыце:

Я я Яя.

Пасадзіла дзяўчынка ў садзе дрэўца, у назве якога былі дзве літары я. Адгадайце, што гэта за дрэва? (Яблыня)



  • Запішыце гэтае слова.

Вырасла яблыня, і з’явілася на ёй многа-многа пладоў, якія таксама называліся на літару я. Што гэта за плады? (Яблыкі)

  • Пастаўце націск у слове.

  • Якая галосная засталася без націску?

  • Перакладзіце слова на рускую мову, параўнайце напісанне. Запомніце новае слоўнікавае слова.

  • Прачытайце сказы: (адкрывае на дошцы сказы)

Дзяўчынка сарвала яблык.

Дзяўчынка сарвала салодкі румяны яблык.

  • Запішыце сказ, які вам больш спадабаўся.




Запісваюць літары па ўзору настаўніка, затым словы і сказы

4. Забяспечвае арыентацыю вучняў у будучай дзейнасці (матывацыю)

  • Якімі словамі адрозніваюцца гэтыя сказы? Гэтыя словы зрабілі наш сказ прыгожым і больш зразумелым. Скажыце, прыемна слухаць прыгожае маўленне?

  • Для таго, каб наша мова была прыгожай і дакладнай, нам трэба выкарыстоўваць такія словы. Але каб іх правільна ўжываць неабходна даведацца, што яны абазначаюць.

  • Якое слова яны паясняюць? (Яблык)




Адказваюць на пытанні

5. Арганізуе падводзячы дыялог да фармуліроўкі тэмы ўрока вучнямі

  • Якімі словамі адрозніваюцца гэтыя сказы? Гэтыя словы зрабілі наш сказ прыгожым і больш зразумелым. Скажыце, прыемна слухаць прыгожае маўленне?

  • Для таго, каб наша мова была прыгожай і дакладнай, нам трэба выкарыстоўваць такія словы. Але каб іх правільна ўжываць, неабходна даведацца, што яны называюць.

  • Якое слова яны паясняюць? (Яблык)

  • Што называе слова яблык? (Прадмет)

  • Смачны і румяны – словы, якія характарызуюць прадмет, успомніце з рускай мовы, што яны называюць? (Признаки предметов)

  • А ў беларускай мове гэта гучыць так: словы, якія называюць прыметы прадметаў. (Тэма запісана на дошцы).




Адказваюць на праблемныя пытанні




  1. Аперацыйна-пазнавальны этап

Плануемы вынік: арганізавана дзейнасць вучняў, накіраваная на ўспрыманне, асэнсаванне і першаснае засваенне вучнямі ведаў і спосабаў дзейнасці на розных узроўнях


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Забяспечвае адкрыццё новых ведаў, праверку іх правільнасці па падручніку і стварэнне прадукта дзейнасці (апорнай схемы)

  • Мы павінны даведацца, на якія пытанні адказваюць словы, якія называюць прыметы прадметаў, і навучыцца адрозніваць іх ад іншых слоў.

Давайце звернемся да падручніка. (Пр.141. с.82 . Прачытайце словы з левага слупка, што яны называюць, якое слова вам незразумелае?-Паказваю журавіны і частую вучняў. Потым - з правага, што яны называюць? Ад слоў з левага слупка пастаўце пытанні да слоў з правага слупка). Абагульненне адказаў вучняў.

  • На якія пытанні адказваюць словы, якія называюць прыметы прадметаў. (Чытанне правіла на с.83 пра сябе, расказ у парах пытанняў з правіла)

Састаўленне апорнай схемы. (П, ПП, дзеці ў слупок запісваюць пытанні які? якая? якое? якія?)


Адказваюць на праблемныя пытанні настаўніка

-Супастаўляюць атрыманыя вывады з правілам падручніка

-Складаюць апорную схему


Арганізуе праверку першаснага разумення вывучанага

Тэст на зону бліжэйшага развіцця



  1. Адзнач правільны працяг выразу:

Словы, якія адказваюць на пытанні які? якая? якое? якія?, называюць ….

прыметы прадметаў прадметы


  1. Адзнач пытанні, на якія адказваюць словы, якія называюць прыметы прадметаў.

хто? што? які? якая? якое? якія?

  1. Адзнач слова, якое абазначае прымету прадмета.

чырвоны маліны


Выконваюць тэст на зону бліжэйшага развіцця,

Ажыццяўляецца франтальная праверка, карэкцыя, самаацэнка “Чароўная лінеечка”



Праводзіць фізкультхвілінку

Вакол сябе павярніцеся і ў дрэвы ператварыцеся. Уявіце сабе, што вы бярозы. Бярозы тонкія і стройныя. Нават лёгкі ветрык нахіляе вас. Падыміце ўверх рукі-галінкі, нахіліце іх у адзін бок, а затым у другі.

А зараз вы – дубы. Моцна ўпрыцеся нагамі ў падлогу, сцісніце кулачкі. Нават моцная бура вас не адолее таму што вы дужыя, упэўненыя ў сабе. У гэтым настроі прадоўжым урок.


Выконваюць дзеянні, адпаведныя тэксту, які прапанаваны настаўнікам

Забяспечвае замацаванне ведаў і спосабаў дзейнасці

  • А дзе растуць бярозы і дубы?

  • Ці ведаеце вы, што ў мэтах захавання лясных багаццяў 2011 год аб’яўлены Міжнародным годам лясоў?

  • А на гэтым тыдні ў Беларусі праходзіць акцыя “Тыдзень лесу”. Жыхарамі нашай краіны ўжо пасаджана 15 млн. дрэў. А як вы можаце дапамагчы зберагчы лес? (Адказы дзяцей)




  • А зараз паслухайце тэкст.


Чалавек і лес добрыя сябры. Жыццё без лесу існаваць не можа. Лес – гэта духмяныя грыбы і ягады, лекавыя расліны, чыстае паветра. Беражыце лес!


  • Чаму лес для нас добры сябар?

  • Паслухайце тэкст яшчэ раз, знайдзіце словы, якія называюць прыметы прадметаў, пастарайцеся іх запомніць.

  • Якія словы-назвы прымет прадметаў, вы запомнілі? (Выкліканы вучань запісвае слова на дошцы, а астатнія ў сшытках)




Адказваюць на пытанні

Слухаюць тэкст, адказваюць на пытанні, запамінаюць словы-назвы прымет прадметаў, запісваюць на дошцы і ў сшытках




Арганізуе працэс прымянення ведаў і спосабаў дзейнасці.

1.Вучням прапаноўваюцца рознаўзроўневыя заданні.

Пастаноўка мэт для вучняў

  • Тыя вучні, якія засвоілі правіла сённяшняга ўрока, выканаюць 1 заданне.

  • Тыя вучні, якія не толькі засвоілі правіла сённяшняга ўрока, але і могуць назваць прадмет па яго прыметах, выканаюць 2 заданне.

  • Тыя вучні, якія акрамя гэтага могуць падабраць прыметы прадметаў з супрацьлеглым значэннем, выканаюць 3 заданне.

Рознаўзроўневыя заданні

1 узровень

Якія словы-назвы прымет падыходзяць да слова сасна? Падкрэсліце іх.


Высокая, кіслая, смалістая, глыбокая, зялёная.
2 узровень

Вызначце па прыметах прадмет і дапішыце.

Стройная, кучаравая ___________________

Магутны, галінасты ____________________

Маленькая, сіняя ______________________ .
Словы для выкарыстання: дуб, пралеска, бяроза.
3 узровень

Падбярыце прыметы прадметаў з супрацьлеглым значэннем.

Высокае дрэва - ______________ дрэва;

Шырокая сцежка - ____________ сцежка;

Вялікі куст - ________________ куст.
2.Вучням прапаноўваюцца заданні для працы ў групах

Кожная група атрымлівае малюнак.



  • Падбярыце, калі ласка, словы, якія называюць прыметы лясных жыхароў. Складзіце прыгожы сказ.


Праверка работы груп


Самастойна выбіраюць заданне. Індывідуальна выконваюць і правяраюць правільнасць выканання задання па ключу. Ажыццяўляюць самаацэнку.

Працуюць у групах (складаюць сказы, называюць словы-прыметы)







  1. Этап рэфлексіі

Плануемы вынік: вучні мабілізаваны на рэфлексію сваіх чаканняў, дзейнасці на ўроку


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Падводзіць вынікі ўрока

У вучняў на партах карткі са словамі.



  • Дзеці, вазьміце адну картку, прачытайце слова. Калі гэта слова называе прадмет – станьце ля дзвярэй, а калі прымету прадмета, то ля стала настаўніка.

Узаемаправерка, карэкцыя

Ацэнка сваёй дзейнасці на ўроку. (Пальчыкавая ацэнка. Калі ў вас усё атрымалася на ўроку – пальчыкі ўгору, калі былі памылкі – пальчыкі трымайце гарызантальна, а калі вы сустрэліся з цяжкасцямі, штосьці ў вас не атрымалася – пальчыкі апусціце ўніз)


Дзеці выконваюць дзеянні згодна алгарытму, зададзенаму настаўнікам, ажыццяўляюць узаемаправерку і карэкцыю пад кіраўніцтвам настаўніка.

Ацэьваюць сваю дзейнасць



Арганізуе асэнсаваны выбар дамашняга задання


  • Каму на ўроку было ўсё зразумела, і хто ўпэўнены ў сваіх сілах, я прапаную выканаць заданне №2, а ўсім астатнім - №1.




  1. Прачытайце, падкрэсліце ў тэксце словы – назвы прымет.


Ноч стаяла ціхая і духмяная. Адспявалі ўжо салаўі. Не прачнуліся яшчэ раннія птушкі. Цёмнае неба злілося з зямлёй, кустамі, дрэвамі. Адзінокія зоркі віселі над лесам.


  1. Прачытайце. Дапоўніце сказы назвамі прымет, выкарыстоўваючы словы для даведак.

У зайца __________ вочы. Вушы ў яго _________, ________ . Ногі _______ .

Шэрстка ў зайчыка _______ ,__________. Яна зімой __________ , а летам __________ . Хвост _________.
Словы для даведак: шэрая, густая, хуткія, касыя, белая, цёплая, доўгія, чуткія, кароткі.


Вызначаюцца ў выбары дамашняга задання

Арганізуе рэфлексію

А цяпер звернемся да слоў на дошцы (Рэфлексія чаканняў). Давайце ўспомнім, якім вы хацелі бачыць сённяшні ўрок? Ці спраўдзіліся вашы пажаданні?



  • А што называюць гэтыя словы?

  • Дзякую вам, дзеці, за добрую працу. Вы былі стараннымі, актыўнымі, уважлівымі. Мне вельмі цікава даведацца, як вы ацэньваеце маю працу на ўроку. (Пальчыкавая ацэнка.)




Ажыццяўляюць рэфлексію чаканняў. Ацэньваюць сваю дзейнасць і дзейнасць настаўніка на ўроку





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка