Урок беларускай мовы ў 11 класе Тэма: Тэкст як адзінка сінтаксісу i звязнага маўлення. Сродкі арганізацыі тэксту. Мэта




Дата канвертавання01.05.2016
Памер101.49 Kb.
Урок беларускай мовы ў 11 класе
Тэма: Тэкст як адзінка сінтаксісу i звязнага маўлення. Сродкі арганізацыі тэксту.

Мэта: Актуалізаваць веды вучняў пра тэкст, сродкі сувязі сказаў у тэксце; садзейнічаць фарміраванню лагічна будаваць звязнае выказванне, уменню ствараць тэкст; ствараць сітуацыю для развіцця самастойнай дзейнасці; садзейнічаць выхаванню любові да прыроды экалагічнай культуры.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

І 1. Эмацыянальны настрой.



Эпіграф: Край з калыскі любімы,

Каля сцежкі чабор,

Жар асенняй рабіны

У блакіце азёр,

Бор палае на ветры

У сузор'і зарніц...

Як жа край гэты светлы

Нам з табой не любіць?

У. Карызна

- Дзе б мы нi былі, якую б экзатычную прыроду нi бачылі, нас заўсёды цягне да нашых лясоў, да нашых лугоў. Чым жа так прываблівае беларуская зямля?

I 2. Прагляд відэафільма.

I 3. Асацыяцыі пасля прагляду (выказванні аб прыродзе), д.з.

"Зямля - не толькі прастора, дзе мы жывём, працуем, думаем, але i карціна духоўнага багацця, месца, дзе вipye жыццё i просіцца прадоўжыць яго стагоддзі.

"Прырода - агульны дом i для людзей, i для жывёл, раслін, i для ўсяго-усяго жывога. Таму, калі мы хоць у дробязі нявечым адзіную, раз i назаусёды нам дадзеную біясферу - мы нявечым саміх сябе".



II. Аб'яўленне тэмы ўрока i мэты (навучальнай). Вучні вызначаюць развіваючую i выхаваўчую мэту

II 1. Актуалізацыя ведаў па тэме.

- Прачытайце, вызначце дзе падаецца тэкст, а дзе - набор сказаў. Дакажыце.

II 2. Адзначце, як можна закончыць выказванне "Тэкст характарызуецца наступнымі прыметамі...". Праверце сябе па падручніку(п. 70).

II 3. Разгледзьце план паведамлення "Сродкі сувязі сказаў у тэксце. "Знайдзіце ў падручніку адпаведны матэрыял (гл. п. 70).

III. Практычная частка (на выбар)

Мэта: актывизаваць набытыя веды пра тэкст, тэму, аснощную думку, абзац, сродки сувязи сказаў у тэксце; паўтарыцъ некаторыя пытанні арфаграіі i пунктуацыі.

1. Работа з тэкстам. Заданні да тэксту.

а)Растлумачыць сэнс назвы i вызначыць асноўную думку.

б)Падзяліць тэкст на абзацы.

в)Спісаць выдзелены сказ, устауляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі i расстаўляючы знакі прыпынку.

2. Тэст.

А1. Адзначце сказ, які з'яўляецца пачаткам тэксту. Або. У якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся звязны тэкст? Адзначце варыянт правільнага адказу.

А2. Адзначыць сродкі сувязі сказаў у папярэднім тэксце.

A3. Спісаць сказ, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі i расстаўляючы знакі прыпынку.

- Паўза разгрузкі. Прагляд відэафільма. Чытанне вучнем верша У. Караткевіча "Бацькаўшчына".

IV. Творчая работа (далейшы прагляд відэафільма)

Мэта: садзейнічацъ фарміраванню ўмення будавацъ звязнае выказванне на адпаведную тэму.

Дапоўніць выказванне свaiмi сказамі, каб атрымаўся звязны тэкст. - "Трэба любіць усё: звяроў, птушак, расліны - у гэтым прыгажосць жыцця". А. Купрын.

- "Краса прыроды кліча да чысціні душы". Я. Брыль.

- "Зямля наша - самы святы запаведнік, i трэба, як маці, яе берагчы" П. Панчанка.

V. Рэфлексія. Падвядзенне вынікаў урока

- прырода;

- два прыметнікі;

- тры дзеясловы;

- адзін сказ

- сінонім

У. Караткевіч пicaў: "Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана i да канца. Іншай вам не дадзена, дый непатрэбна".

VI. Дамашняе заданне. П.70,71, пр.279 ці 280, паўтарыць пpaвaпic канчаткаў назоўнікаў.
Дадатак да ўрока

Заданні да тэкстаў:



  1. Растлумачыць сэнс назвы i вызначыць асноўную думку.

  2. Падзяліць тэкст на абзацы.

  3. Спісаць выдзелены сказ, устаўляючы прапушчаныя літары, расстаўляючы знакі прыпынку.

Народная мудрасць

Народная мудрасцъ гаворыцъ што ч..лавек які (дзе)небудзъ пасадзі.. др..ўца ніколі (не)пакіне думкамі той м..сціны дзе пасадзіў яго. Ён як(бы) пакіда.. там час.інку свайго сэр..ца сваёй любові. Мы ведаем, што ў многіх краінах бытуе звычай - прасіць дарагога госця пасадзіць на памяць дрэўца. Госць паедзе, а дрэўца застанецца, i разам з ім застанецца ўпэўненасць, што чалавек не зробіць шкоды той зямлі, дзе расце яго дрэўца. Хто любіць i шануе красу зямлі, той абавязкова бывае i яе абаронцам. Чалавеку, які ўлюблёны ў свой край, дорага ўсё: свicт тоненькай травінкі над схаваным між купін птушыным гняздом, ласіны след на заснежанай лясной палянцы, усплеск рыбіны на азёрнай вадзе сцішанага возера. Бо кожная такая нават нязначная дэталь прыроды нагадвае яму аб вялікім, дарагім, непаўторным, што завецца роднай зямлёй.

Беражыце прыроду

Уся прырода i самая маленькая яе частка: дрэва ў скверы, рамонкавая паляна сярод дамоў новага мікрараёна - усё гэта належыць чалавеку. Чалавек, як кажуць, з'яўляецца гаспадаром прыроды, цудоўнай натуральнай аздобы зямлі. Калі мы гаспадары, то i абаронцы. Бо нельга, згадзіцеся, толькі валодаць, не плацячы за дабрыню дабрынёй. Б..здумна спілав..ая таполя знішчана сад прынес..ы з прагулкі в..лізны букет лясных або палявых кветак вылаўл...ы рыбны маладняк у рачулцы ўсё гэта прыносіцъ шкоду навакольнаму асярод..ю змян..шае прыродныя бага..і. А яны, на жаль, далёка не бязмежныя. У вялікіх гарадах i побач з iмi гэтая праблема стаіць, як вядома надзвычай востра. Ніякімі дэкрэтамі i законамі, дарагія сябры, не абмежаваць прыроду ад знішчэння, калі кожны з нас не ўсвядоміць простай iсцiны. Робячы шкоду навакольнаму асяроддзю, мы шкодзім найперш самім сабе.

У лесе


Лес прымае мяне, як свайго сябра. Напачатку пахвалішся мноствам сцежак, што бегла, як тыя ручаіны, некуды углыб. Абапал кожнай сцежкі ўперамежку стаялі сасонкі, бярэзнікі, елкі і лес ужо хваліўся сваёю зменаю - падлескам. Там траплялі на вока i ляшчынавы куст, i лапіна верасу. Аднак па-ранейшаму ўсё было ў мяккай зацені. А вось i палянка. Невялічкая, але даволі сімпатычная. Ляжыць пад сонцам i быццам знарок выхваляецца зелянюткім лапікам чарнічку. Як тут не спыніцца, як не скінуць рукзачок, як не прыняць дарункі матухны прыроды! I я ужо кланяюся кожнай ягадзінцы. (Сотня)другая крокаў (на)прасткі пра... густы падлесак i перад.. мною яшчэ адзін цуд сунічная палянка. Яна болей сонечн... чым суседн.... а над ёю стаіцъ такі водар што аж круж..цца галава. I зноў не магу адмовіцца ад ляснога дарунка. Зноў адбіваю паклоны кожнай ягадзінцы. А ix столькі многа, як зорак на летнім начным небе. Россыпам ляжаць ля самых ног. Потым быў бярозавы гаёк. Дрэвы, нібыта дзяўчаты, стаялі па калені ў траве. А над iмi ў ciнix нябёсах кучаравіліся белабокія аблачыны. За бярозавым гайком на касагор падымаўся сасновы бор. Камлі высвечвалі бронзай, а паветра поўнілася пахам жывіцы. Міжволі спынішся, каб палюбавацца магутнымі соснамі. Такое не часта сустрэнеш у нашых лясах.

Частка прыроды

Чалавек - частка прыроды, яе дзіця, і ва ўсёй дзейнасці ён свядома або міжволі вучыцца ў яе, пераймае яе. Калі ўважліва прыгл..дзецца, то ў самых стараж..тных збудава..ях можна за..важыцъ штос.ці ад пр..роды калоны (старажытна)грэчаскіх пабудоў нага..ваюцъ дрэвы а скл..пенні многіх усходніх храмаў падобныя да панц..ра ч..рапахі. Ёсць шмат будынкаў, якія нагадваюць кветкі. Звычайна гэта збудаванні для якіх-небудзь відовішчаў. Архітэктура нашага часу не адыходзіць ад прыроды, а наадварот, збліжаецца з ёй. Важна, што гарады перасталі разглядаць як проціпастаўленне прыродзе. У адзінстве з прыродай i будзе, хутчэй за ўсё, пралягаць галоўны шлях архітэктуры. Несумненна адно: зямля павінна застацца зялёнай i расквечанай. А для гэтага неабходна, каб людзі, якія будуюць дамы i гарады, былі сябрамі, а не ворагамі прыроды.
Тэст №1
Al. Адзначце, як трэба размясцціь сказы, каб атрымаўся тэкст.

1. Бо ўсе мы на гэтай зямлі суседзі - рэчка i бусел, дрэва i травінка, кветка i пчала, рыба i водараслі, мураш i чалавек. 2. Мы часам забываемся, што прырода не толькі для нас адных... 3. Бо зямля ў нас адна, яна агульная для ўcix. 4. Усе мы зямляне. 5. I ўсе мы маем радасць суіснаваць на ёй, жыць у сапраўднай дружбе i ўзаемнай павазе.

а) 1,5,4,3,2; в) 2,1,4,3,5;

6)5,1,2,3,4; г) 3,2,1,5,4.

А2. Адзначце сродкі сувязі сказаў у дадзеным тэксце.

A3. Спісаць сказ, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі i расстаўляючы знакі прыпынку:

Сяро.. беларусаў існавала такая прымета хто ў дз..цінстве ра..бураў птушын.... гнёзды той за жы....ё з..меніць столькі с.ліб.
Тэст №2
А1. Адзначце сказ, які з'яўляецца пачаткам тэксту:

У промнях ранішняга сонца таямнічымі здаюцца завалы i бураломы. Аджыўшы свой доўгі век, ляжаць аброслыя мохам дрэвы-гіганты. Побач з iмi цягнуцца да сонца маладыя дрэўцы. Якіх толькі няма парод у гэтай лабараторыі прыроды! Нават на невялікім участку тут можна сустрэць да пяцідзесяці парод лесу: сасна, елка, дуб, бяроза, клён, ліпа, алешына...

Гэты cпic можна працягваць.

1) З сівой, глыбокай старадаўнасці ідзе гісторыя Белавежскай пушчы.



  1. Чалавеку, які ўпершыню трапляе ў Белавежскую пушчу, спачатку цяжка зразумець, дзе ён знаходзіцца: такая велічная i разнастайная прырода гэтага першабытнага лесу.

  2. Яшчэ ў XIII стагоддзі каля горада Камянца была ўзведзена круглая вартавая вежа, белая па колеры, ад якой, як мяркуюць, i атрымаў назву навакольны лес.

  1. Бяскрайнія прасторы ляжалі перад мaiмi вачыма.

  2. У цішы жнівеньскага дня дрэмле Палессе.

А2. Адзначце сродкі сувязі сказаў у дадзеным тэксце.

A3. Спісаць сказ, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі i расстаўляючы знакі прыпынку:

Я шчас..лівы што ў суджаны час нарад.іўся на гэтай з..млі дзе такія густы., лясы i такія спако..ныя рэкі дзе в..сной (не)паўторна (што)раз з..л..неюць (разлогі)палі дзе ўладар гэтай дзіўнай красы ты народ мой на в..чныя в..кі.
Тэст №3
Al. Адзначце сказ, які з'яўляецца пачаткам тэксту:

Я заусёды лічыў, што воблакі ўпрыгожваюць неба, апранаюць яго, i ў мяне, малога, з воблакамі была свая размова. Я вучыўся разумець ix, як само жыццё. I што толькі не нагадвалі яны мне! Чалавека, горы, марскія пейзажы i нават папярова-белыя ружы. Я люблю глядзець на воблакі. Глядзець i думаць...



  1. Калі я прачнуўся, у вочы мне кінуўся кавалачак цёмна-сіняга неба.

  2. Калі што ёсць найпрыгажэйшае ў свеце, то, бадай, гэта воблакі.

  3. У ветранны дзень часцей бываюць нізкія воблакі.

  4. У ахвоту ззяла сонца ў чыстым небе.

  5. Які цудоўны дзень!

А2. Адзначце сродкі сувязі сказаў у дадзеным тэксце.

A3. Спісаць сказ, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі i

расстаўляючы знакі прыпынку:

Напэўна са светам рас..таўся (б) ля..чэй каб тых (не)запоўніў кастроў i нач..й каб дзічкі вясной (не)цвілі каб песен.. купал..скix (не)чуў (ані)колі каб жытам (не)пахла дасп..лае поле каб так (не)любіў беларус.кай зямлі.


Тэст №4
А1. Адзначце сказ, які з'яўляецца пачаткам тэксту:

Калі яе, зямлю, толькі што перавернутую, халаднаватую яшчэ, возьмеш у руку, разатрэш у жмені, здаецца, у ёй i паху асаблівага няма. Зямля як зямля, i пахне яна толькі зямлёю. А з яе, апладнёнай працаю, i з яе, да якой нават ніхто не дакрануўся, нараджаюцца ўсе пaxi. Зямля, ніколі не паўтараючыся, дае свой адменны пах усяму на свеце. I агню, раскладзенаму на ўзлеску, i свежаму хлебу, i антонаўкам, якія цяжка згінаюць галіны.


  1. Кожная расліна, кожная кветачка ўдзячна зямлі.

  2. I нават чуваць, як трава маладая з зямлі прабіваецца цёплай.

  3. Трызніць самлелая зямля аб росах, аб дажджы i громе.

  4. Чым жа усё-такі пахне зямля?

  1. Я зноў іду да цябе на споведзь, мая родная зямля.

А2. Адзначце сродкі сувязі сказаў у дадзеным тэксце.

A3. Спісаць сказ, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі i расстаўляючы знакі прыпынку:



Я уд..чны лёсу што з(с) ycix краёў ён выбраў для м..не (на)векі гэты дзе бальшакі пр..стуюць (між)гаёў а па сц..жынках к..цяцца ранеты дзе Нарач мые ciні.. шаўкі i п..юць з Дняпра паўдзё..ыя вясёлкі дзе з салаў..ямі дражняцца шпакі (не)змаўкаюць перапёлкі.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка