Урок беларускай мовы ў 1 класе Настаўнік: Фіцнер Любоў Валер’еўна. Тэма : у краме Мэты




Дата канвертавання01.05.2016
Памер48.03 Kb.




ГУО “Лельчыцкая раённая гімназія”
Урок беларускай мовы ў 1 класе
Настаўнік: Фіцнер Любоў Валер’еўна.
Тэма: У краме

Мэты: выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, пазнаёміць са словамі і выразамі па тэме, фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых, выпрацоўваць навык чытання на беларускай мове, садзейнічаць выхаванню культуры наведвання крамы.

Абсталяванне: падручнік, сшытак, каляровыя алоўкі, раздатачны матэрыял ,прадметныя малюнкі, мультымедыйнае абсталяванне, дыск з відэаматэрыяламі.
Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

  • Добрай раніцы!

Словы-настроі:

Бо родную мову я вельмі люблю!

  1. Гутарка пра сённяшні дзень.

  • Назавіце дату.

  • Якое сёння надвор’е?

  1. Гукавая размінка.

Чу-чу-чу – я лічылачку лічу.

Чы-чы чы – ты лічы, ды не крычы.

Ча-ча-ча – мы пайшлі купіць ляшча.

Чэ-чэ-чэ – з намі пойдзе хто яшчэ?

  • Дзе мы можам купіць што-небудзь? (У магазіне).

Скорагаворка: Патапка пакаваў пакупкі ў магазіне. (Спачатку чытае адзін вучань, а потым – усе разам, выдзяляючы кожны раз новае слова. Напрыканцы – як мага хутчэй.)

- У беларускай мове ёсць іншая назва магазіна. Якая, вы дазнаецеся, калі разгадаеце шыфроўку.

р к м а а

2 1 4 3 5

4. Паведамленне тэмы і пастаноўка мэтаў уроку.

- Сёння мы будзем вывучаць словы і выразы, якія выкарыстоўваюцца пры наведванні крамы.


5. Актуалізацыя ведаў

– Паглядзіце на малюнкі ў падручніку і скажыце, якія бываюць крамы?( Магазін цацак, магазін “Адзенне і абутак”, харчовы магазін)

- Аднавіце вітрыны магазінаў. (Дзеці называюць прадметы і памяшчаюць іх на дошцы ў адпаведную краму каля іх назваў.

6. У гастраноме


  • Сёння мы наведаем краму, у якой прадаюцца харчовыя тавары. Назву гэтага магазіна паспрабуйце скласці з разразных слагоў. (Работа ў парах) “Хто хутчэй?”

  • Як называецца гэты магазин? (Гастраном)

Гастраном

Запрашае шчыра дом,

Дом пад назвай «Гастраном».

Шакалад, пячэнне, сушкі,

Абаранкі і ватрушкі,

Сыр, цукеркі, хлеб духмяны,

Кошык яблыкаў, бананы –

Бы расквечана вітрына велікана-магазіна!

- Дапоўніце нашу вітрыну іншымі харчовымі таварамі. (Дзеці чытаюць назву прадукта и прымацоўваюць да дошкі.)

М. Чарняўскі

- Давайце паглядзім відэасюжэт, як дзяўчынка з татам наведваюць гастраном.

Прагляд відэасюжэта

- Якія прадукты харчавання прадаюцца ў гастраноме? Што мы кожны дзень купляем у краме



  • Якія прадукты купілі дзяўчынка з татам?

  • Прачытайце гэтыя словы на старонцы сшытка.

З’яднайце іх лініяй з адпаведным малюнкам?

- Прачытайце назву хлебнага вырабу з белай пшанічнай мукі, назву салодкага тварожнага вырабу,, назву карыснага прадукта, які нам дае рака ці мора. Якое слова засталося?

Які прадукт, на вашу думку, самы галоўны?

На сняданак і ў абед

На стале заўсёды хлеб.

Хлеб – святыня,

Хлеб – багацце,


  • Хлеб у хаце – шчасце ў хаце!

  • Мы павінны адносіцца да хлеба беражліва і паважліва, бо ён дае нам магчымасць быць дужымі, здаровымі, добра вучыцца і весела адпачываць.

Фізкультхвілінка “Ранішняя зарадка”
7. Паход у магазін.

Сумка-авоська

І грошы ў кішэні.

Выканаць трэба

Хутчэй даручэнні.

Маршрут недалёкі –

У гастраном.

Лёгкія ногі

Імчацца трушком. Н. Галіноўская.


  • Перш чым самім наведаць краму, мы павінны вывучыць некаторыя спецыяльныя словы. Іх нам сёння на сваіх крылах прынесла мудрая сава. Давайце іх прачытаем. (Пакупнік, прадавец,кошт, грошы, рэшта, чэк)

Гульня “Перакладчыкі”

– Хто ў нас сёння будзе перакладчыкамі? (Выходзяць дзеці са словамі і прымацоўваюць словы на рускай мове каля адпаведных на беларускай мове).



  • Сям’я Ўладзіка на масленічным тыдні чакала шмат гасцей. Мама ўсё купіла, але забылася пра сметанковае масла. Раздумваць не было калі, хутка прыйдуць госці, а матулі з Лізай яшчэ трэба напячы шмат бліноў. А хто ў сям’і самы хуткі? Канечне, Уладзік. І мама паслала яго ў краму.

  • Паглядзім, як Уладзік купляў сметанковае масла.

Інсцэніроўка “У краме”

-Добры дзень.

- Добры дзень.

  • Колькі каштуе кілаграм сметанковага масла?

  • 40 тысяч рублёў

  • Узважце, калі ласка.

  • З вас 40 тысяч рублёў.

  • Вазьміце, калі ласка, грошы.

  • Ваша рэшта і чэк. Дзякуй за пакупку!

Адкажыце на пытанні:

  • Што купляў у магазіне Ўладзік?

  • Чым ён разлічваўся ў касе?

  • Што яму даў прадавец? Для чаго патрэбен чэк?

  • Якія ветлівыя словы вы пачулі ?

  • Запомніце правіла: “Прадавец і пакупнік павінны быць узаемаветлівымі!”


Фізкультхвілінка “Кот-мурлыка”
8. Чытанне казкі Л. Рублеўскай “Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам”

1) Слуханне казкі вучнямі з апорай на малюнкі ў падручніку.

- Вось такая казка,

А зараз адкажыце на пытанні, калі ласка!

2) Адказы на пытанні:

- Чаму мышка вырашыла займацца бізнесам?

- Каго яна захацела прамяняць на шакаладкі?

- Чаму мышцы стала сорамна?

- Як яна выправіла сваю памылку?

- Што яна павінна была зрабіць яшчэ? (Папрасіць прабачэння.)



9. Вынік урока. Рэфлексія.

Гульня “Так ці не”

(Настаўнік паказвае малюнкі і называе слова па-беларуску, а вучні пляскаюць у далоні над галавой, калі гэта прадукт з гастранома і прысядаюць, калі не.)


  • Ці спадабалася вам на ўроку? Замалюйце адпаведны смайлік на малюнку і пастаўце лісток у сваё акенца-ілюмінатар карабля, на якім мы падарожнічаем па краіне Ведаў.

  • Гасцям мы нашым дзякуй скажам,

А татам, мамам пра ўрок раскажам.

Што ж, усім дзякуй за ўрок,



Нас кліча адпачыць званок.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка