Урок беларускай літаратуры па тэме: «Казка пра жывёл. Казка




Дата канвертавання15.05.2016
Памер34.71 Kb.
Урок беларускай літаратуры па тэме: «Казка пра жывёл. Казка «Музыкі»»

Барэйка Вольга Вячаславаўна,

дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Сярэдняя школа № 2 г. Маладзечна»,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Тэма: «Казка пра жывёл. Казка «Музыкі»»

Мэта: паглыбіць веды вучняў пра народныя казкі, іх віды і жанравыя адметнасці; выпрацоўваць навыкі выразнага чытання казак, вызначэнне традыцыйных прыёмаў, сюжэту, характараў; садзейнічаць спасціжэнню вучнямі выхаваўчай ідэі фальклорнай казкі.

Абсталяванне: выстава кніг “Народныя казкі”

Эпіграф:

Усіх нас гадуюць

Матчыны казкі.

Яны вучаць

Родную мову любіць,

На крылах юнацтва

Уздымацца пад хмары,

З няпраўдай змагацца,

А з праўдай дружыць …

Максім Танк



Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант

Весела звініць званок

Пачынаем наш урок.

Добры дзень! Сядайце.

Дзверы ў веды адчыняйце.

Ці ўсе правільна сядзяць?

Ці ўсе ўважліва глядзяць?



  1. Актуалізацыя ведаў. Зварот да эпіграфа.

  • Прачытайце ўважліва эпіграф. Як вы разумееце словы Максіма Танка?

  • Чаму казкі чытаюць людзі рознага ўзросту?

  • Аб чым марылі аўтары казак?

  • Якія віды казак вы ведаеце?

  1. Вывучэнне новай тэмы.

  • Агучванне тэмы і мэты ўрока.

  • Выразнае чытанне казкі «Музыкі» настаўнікам.

  • Слоўнікавая работа

  • Фізкультхвілінка «Пра суседзяў беларусаў»

На поўначы ад Беларусі жывуць літоўцы і латышы (паднялі рукі ўверх)

На поўдні ад Беларусі жывуць украінцы (нагнуцца і дакрануцца да падлогі)

На захадзе ад Беларусі жывуць палякі (адной рукой пацягнуцца ўбок)

На ўсходзе ад Беларусі жывуць расіяне (другой рукой пацягнецца ўбок)



А гэта наша Радзіма (зрабіць рукамі круг)

  1. Абмеркаванне прачытанага.

  • Хто з’яўляецца галоўнымі героямі казкі?

  • Што вы даведаліся пра іх жыццё?

  • Чаму сябры вырашылі стаць музыкамі?

  • Як удалося героям ажыццявіць сваю мару?

  • Якім было спяванне нашых герояў? Ці спадабалася яно жыхарам лесу?

  • Чаму бандыты вырашылі пакінуць абжытыя мясціны?

  • Якую вы ведаеце казку з падобным сюжэтам?

  • Якія эпізоды вам запомніліся. Паспрабуйце іх пераказаць.

  1. Падагульненне.

  • Чаму дадзены твор адносіцца да казкі?

  • Назавіце адметныя ўласцівасці казак пра жывёл.

  1. Рэфлексія.

  1. Міні-віктарына па змесце казкі “Музыкі”

  1. Колькі галоўных герояў у казцы? (чатыры)

  2. Хто былі гэтыя жывёлы? (асёл, сабака, кот, певень)

  3. Хто з герояў прапанаваў стаць музыкамі? (асёл)

  4. Каму належаць словы: «Я заўсёды на сметніку сплю і сёння там лягу» (асёл)

  5. Хто з жывёл лёг каля дзвярэй? (сабака)

  6. Дзе заняў сваё месца кот? (на прыпечку)

  7. Дзе вырашыў уладкавацца пятух? (пад страхой)

  8. Ці удалося нашым героям выгнаць бандытаў з хаты? (так)

  9. Хто прыдумаў гэту казку? (народ)

  10. Да якога віду казак яна адносіцца? (да казак пра жывёл)

  1. Узаемаправерка

  1. Дамашняе заданне.

Прачытаць самастойна казкі «Воўк і сабака» і «Як Сцёпка з панам гаварыў»

Літаратура:

  1. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. У 2 ч. Ч. 1/ Л. К. Цітова. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009. – 176 с.

  2. Планы-канспекты ўрокаў па беларускай літаратуры. 5 клас. І паўгоддзе: дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў / Т. І. Бадытчык [і інш.]. – Мазыр: Белы Вецер, 2010. – 103 с.

  3. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / І. М. Бунчук. – Мінск, 2005



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка