Урок беларускай літаратуры "Кандрат Крапіва-байкапісец"




Дата канвертавання30.04.2016
Памер130.35 Kb.
Урок беларускай літаратуры “Кандрат Крапіва-байкапісец”

Мэта: - стварыць умовы для асэнсавання вучнямі творчай спадчыны Крапівы-

байкапісца;

- развіваць у вучняў уменні і навыкі выразнага чытання, аналізу

алегарычнага твора, звязнага маўлення;

- выхоўваць станоўчыя маральныя якасці асобы вучняў.

Метадычная мэта: стварэнне ўмоў для паспяховай самарэалізацыі навучэнцаў і педагога ў кантэксце асобасна- арыентаванай адукацыі і выхавання з выкарыстаннем тэхналогіі педагагічнай майстэрні

Тып урока: урок-прэзентацыя

Абсталяванне: камп’ютар, праектар, экран, мультымедыйная прэзентацыя, невялікія папяровыя лісточкі крапівы для рэфлексіі, выстава кніг. (К.Крапівы, У.Корбана)

Эпіграф:

Ён- майстра. Больш таго, ён – чараўнік, якому прырода адкрыла запаветнае слова, здольнае тварыць цуды: рабіць волатам кволага, вяртаць упэўненасць зняверанаму, адкрываць вочы на праўду і крыўду. (С. Лаўшук)


Ход урока

І.Індуктар
* Псіхалагічны настрой на ўрок.

1. Уступнае слова выкладчыка.

Паглядзіце ў вочы адно аднаму і падарыце шчырую ўсмешку.

Сёння на ўроку мы будзем усміхацца з баек К. Крапівы, бо гэты славуты пісьменнік пакінуў нам, сваім нашчадкам, багатую літаратурную спадчыну. Мы будзем выразна чытаць байкі і аналізаваць іх алегарычны змест.

Звернем увагу на эпіграф. Давайце прачытаем цудоўныя словы пра К. Крапіву. (Дэманструецца слайд №1) У нас на ўроку таксама ёсць некаторыя кнігі К. Крапівы, якія вы можаце самі ўзяць і прачытаць (Дэманструецца выстава кніг)


2. Устаноўчая гутарка з групай.

1) Што такое байка? (Слайд №2)

2) Прыгадайце вядомых вам байкапісцаў розных часоў і народаў.

Адказы.


- У часы антычнасці ў старажытным Рыме жыў і тварыў выдатны байкапісец Эзоп. Ён быў маралістам, таму што асноўная ідэя байкі сканцэнтравана заўседы на маралі.

- Ла Фантэн выдатны французкі байкапісец, які жыў у XVII ст. Яго байкі былі напісаны ў вершаванай форме і высмейвалі мараль тагачаснага грамадства.

- Іван Крылоў. Рускі байкапісец, які тварыў у XIXст.

Выкладчык

Для нашай беларускай нацыянальнай літаратуры такім выдатным байкапісцам стаў К.Крапіва.

Але хачу звярнуць вашу ўвагу на тое, што нават наша Аршаншчына падарыла свету цудоўнага пісьменніка-байкапісца У.Корбана. Стогадовы юбілей якога зусім нядаўна адзначалі на Радзіме пісьменніка ў горадзе Барані. (Дэманстрацыя кніг Корбана)

3) Чаму Кандрат Кандратавіч Атраховіч абраў сабе псеўданім Крапіва?

Адказ:

Зброяй яго стала “пякучае” і “вострае” слова, ці як ен сказаў сам, крапіва. Адсюль і псеўданім К. Кандратавіча Атраховіча. (Слайд №3)

Верш Крапіва – вызначальны для байкапісца. У гэтым творы ен тлумачыць сэнс свайго псеўданіма.

Выкладчык.

Сатырычныя творы К.Крапівы маюць не толькі беларускае аблічча, яны гучаць на многіх мовах свету, і ў тым ліку на рускай і ўкраінскай, польскай і чэшскай, балгарскай і венгерскай, румынскай і чувашскай, літоўскай і эстонскай, англійскай і нямецкай, французскай і яўрэйскай, асецінскай і грузінскай, армянскай і кіргізскай, таджыкскай і ўзбекскай, кітайскай і мангольскай.

У. К. Крапівы –сапраўдны талент бачыць смешнае там, дзе іншыя не бачаць. Без смешнага – няма сатыры. Мэта сатыры, як вызначыў сам Крапіва – выкрыць зло ў імя дабра. Сутнасць сатыры - каб выстаўляць на смех адмоўныя з’явы жыцця.

(Давайце знойдзем і прачытаем што такое Сатыра?)



Праца з падручнікам

Амаль кожная байка мае алегарычны змест. А што ж такое Алегорыя? (Зачытаць)


ІІ. Самаканструкцыя і сацыяканструкцыя
3. Работа над зместам баек.

Працаваць будзем па групах. Кожная група працуе над зместам адной байкі. Для гэтага вам трэба будзе выбраць сабе ролі, якія вы будзеце выконваць у час працы над зместам байкі.

Чытальнік – выразна прачытае байку.

Сцэнарыст – пазнаеміць са зместам байкі і вобразамі дзеючых асоб.

Рэцэнзіст – вызначыць мастацкія прыемы ці асаблівасці байкі.

Крытык – вызначыць асноўную думку байкі і прачытае радкі, у якіх выяўляецца сэнс байкі.




ІІІ. Сацыялізацыя, афішыраванне (“агучванне”).
4. Прэзентацыя баек.
ДЭКРЭТ

Чытальнік выразна чытае байку.

СЦЭНАРЫСТ

Сюжэт байкі такі: сустракаюцца два знаемыя. Адзін рад сустрэчы і хоча як мага больш даведацца пра другога, а той выказвае толькі страх (Я жду бяды з усіх бакоў). Справа ў тым, што існуе дэкрэт: “На мяса здаць усіх быкоў, якім мінула дзесяць год”. Не супакойвае яго нават і той довад, што ён жа не бык.

РЭЦЭНЗІСТ

Па форме байка ўяўляе сабой дыялог двух людзей.

КРЫТЫК

Праз успрыманне чалавека, ахопленага панічным страхам, з пэўнай доляй гратэску Крапіва крытыкуе фармалістаў, бюракратаў, спрытна бяздумных выканаўцаў розных “дэкрэтаў”. Мараль нясе ў сабе апошняя рэпліка аднаго з персанажаў: “ Яно то так, але ж - гады…// Каб не нажыць якой бяды.// Дэкрэты як у нас, часамі, разбіраюць?// Не разбяруцца, зловяць – чык, // Тады й даводзь, што ты не бык”.


ЖАБА Ў КАЛЯІНЕ

СЦЭНАРЫСТ

Байка пачынаецца лірычнай замалеўкай летняй працы на сенакосе. Усе напружана працуюць, стараючыся за пагодныя дні накасіць і насушыць як мага больш сена. І толькі Жабе не працуецца, ад злосці яна не знаходзіць сабе месца, і трохі паразважаўшы, вырашае перакуліць нагружаны сенам воз.

РЭЦЭНЗІСТ

Аўтар стварае малюнак касьбы трапнымі вобразнымі штрыхамі: мільганне грабель; звон кос; у зяленым моры плыве бухматы воз;

Метафара “трымцяць лілёвыя прасторы” перадае і выгляд сенажаці на досвітку і пануючае тут ажыўленне.

Селянін, які вязе воз, параўноўваецца з капітанам, які плыве па зяленым моры.

КРЫТЫК


У байцы асноўная думка раскрываецца алегарычна. Паказваюцца недарэчныя патугі нікчэмнай зласлівай Жабы перакуліць вялікі воз з сенам, а маюцца на ўвазе смяхотныя надзеі антысавецкіх сіл спыніць паспяховае шэсце сацыялізма. Алегорыя тут ужываецца як масітацкі прыем, з дапамогай якога ўвасабляецца ідэя байкі. Асноўная думка выказана ў пытальнай форме:

Ці не такі ж і кожнай жабы лёс,

Што пнецца на хаду кульнуць савецкі воз?

Байка “Жаба ў каляіне” ўвабрала ў сябе невычэрпныя багацці жывой народнай мовы, народнай мудрасці, яна і ў наш час захавала сваю дзейсную сілу і моц.


ДЗЕД І БАБА

ЧЫТАЛЬНІК



Выразнае чытанне байкі на памяць

СЦЭНАРЫСТ

Байка ўпершыню была надрукавана ў газеце “Беларуская веска”. Галоўныя героі байкі: Дзед і Баба, якія ехалі на кірмаш. Яны пасварыліся паміж сабою за тое, што Баба стала памагаць каню, седзячы на возе. Інакш кажучы, яна займалася пустой справай. Сюжэт байкі нескладаны, і няцяжка зразумець, чаму конь не можа цягнуць воз: “Баба ж тая – сем пудоў, Сама меней, важыць. “ У байцы даецца характарыстыка і Каню: “Конік з выгляду дарма, ды цягнуў ен слаба. Сварка Дзеда з Бабай даходзіць да высокага напалу, і Баба злазіць з воза, паграджаючы Дзеду, што без яе дапамогі воз і з месца не скранецца. Але выходзіць наадварот: “Каня, як чорт панес”

РЭЦЭНЗІСТ

Байка нагадвае невялікую драму. Сварка Дзеда з Бабай набывае камічны характар. Дзед абзывае Бабу дурной, а Баба Дзеда – Ёлупнем. Таксама аўтар ужывае шмат параўнанняў з народных крыніц: “Як чорт панес; Як хваробе кашаль”, Як суседзі кажуць, хоць ты згары, бяда малая і інш. У байцы прысутнічае багатае зямное псіхалагічнае і эмацыянальнае напаўненне, дакладнасць і багацце жывых падрабязнасцей, праўдзівасць і натуральнасць сялянскага жыцця.

КРЫТЫК


Асноўная думка байкі ўзнікае тады, калі Баба злазіць з воза. Аўтарская мараль паказвае, што неабходна пазбаўляцца ад непатрэбных людзей, якія толькі гавораць, але на самой справе нічога не робяць, ад іх ніякой карысці.

Ва ўстановах часам ёсць Вось такія “бабы”:

Здэцца й робяць яны штось,

Але справы- слабы.

Ды такая не ўцячэ!

Скажам ёй нарэшце:

- Мо без вас было б лягчэй?

Паспрабуйце злезці!


ГАНАРЫСТЫ ПАРСЮК

ЧЫТАЛЬНІК



Выразнае чытанне байкі на памяць

СЦЭНАРЫСТ

З усяго стада свіней, якіх пагнаў пастух у поле, выдзеліўся вялізарны Парсюк, які лічыў сябе вышэй за ўсіх, разам з тым не бачыў, што ў самога на лычы. Толькі Падсвінак зрабіў яму заўвагу: “Дзядзечка, твой лыч у брудзе!” Што тыды ўсчалося! Парсюк раз’юшаны шалее. Ад пагроз урэшце перайшоў і да дзеянняў: “ І так ён Падсвінака грызянуў, што той за сажняў пяць адскочыў”. І ўсё з-за таго, што закранулі яго свінячы гонар.

РЭЦЭНЗІСТ

Сцісласць, выразнасць, эканонасць мастацкіх сродкаў – вось характэрная асаблівасць пабудовы гэтай байкі. Байка простая, зразумелая, даступная кожнаму чытачу. Залішняя ганарлівасць многіх людзей заслугоўвае асмяяння і асуджэння.

КРЫТЫК


Галоўная думка байкі – высмеяць тупасць і ганарлівасць. У байцы дадзена маральнае ганьбанне злу, яно асуджана ў творы пад час самога выяўлення. Таму дадаткова выводзіць яшчэ і мараль няма патрэбы. Мы бачым яе ў самым пачатку байкі ў словах “Бывае, праўда вочы коле…” і ў канцы байкі : “ Парсюк не надта быў ахвочы глядзецца праўдзе ў вочы.”

ДЫПЛАМАВАНЫ БАРАН

ЧЫТАЛЬНІК

Выразнае чытанне байку на памяць

СЦЭНАРЫСТ

Апавяданне вядзецца ад імя аўтара, яно пачынаецца зачынам, падобным да казачнага: “У адным сяле..” Далей гаворыцца аб прыгодах Барана. Быў Баран у чарадзе “ дурней дурнга”, нават “ не пазнаваў сваіх варот”, але меў моцны лоб і любіў біцца з другімі баранамі. Калі ж не знаходзілася “праціўніка”, ён біўся лбом аб сцяну. Дурнога Барана празвалі ў жарт “вучоным” і павесілі на лоб мету, каб лягчэй было вылучаць з чарады, калі трэба заганяць у двор. Баран да таго заганарыўся сваёй меткай – “дыпломам”, што стаў выхваляцца перад Кошкай сваёй вучонасцю. А Кошка высмяяла дурнога Барана. Баран паказаны ў самым смешным і недарэчным становішчы.Ён лічыць сябе разумным, не заўважаючы на тое, што ўсе смяюцца з яго. Толькі для смеху назвалі метку “дыпломам”, а ён усур’ёз паверыў у сваю вучонасць.

РЭЦЭНЗІСТ

У байцы толькі два персанажы – Баран і Кошка. Баран- абмежаваны, упарты, але ганарлівы. Кошка, наадварот,- разумная і дасціпная, якая не хавае сваіх поглядаў, адкрыта выказвае іх. Ёсць у байцы і безымянныя героі: “ Яго вучоным раз празвалі нейк насмех”. Аўтар не называе герояў, каб не адцягнуць увагу на другарадныя вобразы. Алегарычны сэнс байкі яшчэ больш падкрэсліваецца тым, што Баран надзяляецца чалавечай мовай. Яго гутарка з Кошкай – гэта размова двух людзей.І ў гэтай гутарцы Баран паўстае тупым, абмежаваным, пагардлівым, але самазадаволеным і ўпартым. У байцы шмат слоў сялянскага побыту: сяло, чарада, двор… На фоне гутарковай лексікі выкарыстоўваюцца два кніжныя словы: дыплом і вучоны. Сэнс гэтых слоў у байцы набывае іранічнае значэнне, бо адрасаваны яны тупому, самаўпэўненаму герою.

КРЫТЫК


Апошнія радкі падаюцца ад імя аўтара, яны абагульняюць усе сказанае. Гэта кароткі сціслы вывад, галоўная думка байкі: “Другі Баран ні “бэ” ні “мя”, А любіць гучнае імя”

Тут узятыя пад абстрэл тупасць, уласцівая не толькі натуральным, прыродным баранам. У байцы выкрываецца абмежаванасць, ганарлівасць і дурасць, якія наносяць адчувальную шкоду грамадству. Твор напісаны ў 1926 годзе, але ўспрымаецца як надзенны і ў наш час.


ІV. Разрыў.

- Крыжаванка

- Прэзентацыя “Назаві байку”
5. Абагульняльная гутарка з групай.

1. Якая з баек вам спадабалася найбольш? Чым?

2. Чаму байкі Крапівы з цікавасцю ўспрымаюцца і зараз, у пачатку ХХІ стагоддзя?

3. Давайце прыгадаем некаторыя выказванні з баек, якія сталі “крылатымі”

(Слайд №9)
6. Рэфлексія “Ключавое слова”

На лісточках крапівы напішыце адно слова, з якім у вас асацыіруецца творчасць Крапівы-байкапісца. Пасля прыклейце іх на адзін вялікі ліст крапівы.


7. Дамашняе заданне

1.Прачытаць байкі “Саманадзейны конь”, “Вараны”. “Махальнік Іваноў”. Вызначыць іх алегарычны змест.




РЭЦЭНЗІСТ СЦЭНАРЫСТ

КРЫТЫК ЧЫТАЛЬНІК


ЖАБА Ў КАЛЯІНЕ


ДЫПЛАМАВАНЫ БАРАН


ДЗЕД І БАБА

ДЭКРЭТ


ГАНАРЫСТЫ ПАРСЮК



Назва байкі

ЧЫТАЛЬНІК


СЦЭНАРЫСТ

РЭЦЭНЗІСТ

КРЫТЫК

ВЫНІКОВЫ

БАЛ

ЖАБА Ў КАЛЯІНЕ

















ДЫПЛАМАВАНЫ БАРАН

















ДЗЕД І БАБА

















ДЭКРЭТ

















ГАНАРЫСТЫ ПАРСЮК

















Эпіграф

Ён- майстра. Больш таго, ён – чараўнік, якому прырода адкрыла запаветнае слова, здольнае тварыць цуды: рабіць волатам кволага, вяртаць упэўненасць зняверанаму, адкрываць вочы на праўду і крыўду.

(С. Лаўшук)



Урок беларускай літаратуры “Кандрат Крапіва-байкапісец”

Мэта: - стварыць умовы для асэнсавання вучнямі творчай спадчыны Крапівы-

байкапісца;

- развіваць у вучняў уменні і навыкі выразнага чытання, аналізу

алегарычнага твора, звязнага маўлення;



  • выхоўваць станоўчыя маральныя якасці асобы вучняў.

Метадычная мэта: стварэнне ўмоў для паспяховай самарэалізацыі навучэнцаў і педагога ў кантэксце асобасна- арыентаванай адукацыі і выхавання з выкарыстаннем тэхналогіі педагагічнай майстэрні

Тып урока: урок-прэзентацыя

Абсталяванне: камп’ютар, праектар, экран, мультымедыйная прэзентацыя, невялікія папяровыя лісточкі крапівы для рэфлексіі, выстава кніг. (К.Крапівы, У.Корбана)

Эпіграф:

Ён- майстра. Больш таго, ён – чараўнік, якому прырода адкрыла запаветнае слова, здольнае тварыць цуды: рабіць волатам кволага, вяртаць упэўненасць зняверанаму, адкрываць вочы на праўду і крыўду. (С. Лаўшук)



Ход урока

* Псіхалагічны настрой на ўрок.

І.Індуктар
1. Уступнае слова выкладчыка.

Звернем увагу на эпіграф. Давайце прачытаем цудоўныя словы пра К. Крапіву. (Дэманструецца слайд №1) У нас на ўроку таксама ёсць некаторыя кнігі К. Крапівы, якія вы можаце самі ўзяць і прачытаць (Дэманструецца выстава кніг)


2. Устаноўчая гутарка з групай.

1) Што такое байка? (Слайд №2)

2) Прыгадайце вядомых вам байкапісцаў розных часоў і народаў.

3) Чаму Кандрат Кандратавіч Атраховіч абраў сабе псеўданім Крапіва?

Праца з падручнікам
ІІ. Самаканструкцыя і сацыяканструкцыя
3. Работа над зместам баек.

Працаваць будзем па групах. Кожная група працуе над зместам адной байкі. Для гэтага вам трэба будзе выбраць сабе ролі, якія вы будзеце выконваць у час працы над зместам байкі.

Чытальнік – выразна прачытае байку.

Сцэнарыст – пазнаеміць са зместам байкі і вобразамі дзеючых асоб.

Рэцэнзіст – вызначыць мастацкія прыемы ці асаблівасці байкі.

Крытык – вызначыць асноўную думку байкі і прачытае радкі, у якіх выяўляецца сэнс байкі.


ІІІ. Сацыялізацыя, афішыраванне (“агучванне”).

4. Прэзентацыя баек.

ДЭКРЭТ”, “ ЖАБА Ў КАЛЯІНЕ”, “ ДЗЕД І БАБА”, “ ГАНАРЫСТЫ ПАРСЮК”, “ДЫПЛАМАВАНЫ БАРАН”


ІV. Разрыў.

Крыжаванка

5. Абагульняльная гутарка з групай.

1. Якая з баек вам спадабалася найбольш? Чым?

2. Чаму байкі Крапівы з цікавасцю ўспрымаюцца і зараз, у пачатку ХХІ стагоддзя?

3. Давайце прыгадаем некаторыя выказванні з баек, якія сталі “крылатымі”

(Слайд №9)
6. Рэфлексія “Ключавое слова”

На лісточках крапівы напішыце адно слова, з якім у вас асацыіруецца творчасць Крапівы-байкапісца. Пасля прыклейце іх на адзін вялікі ліст крапівы.


7. Дамашняе заданне

Прачытаць байкі “Саманадзейны конь”, “Вараны”. “Махальнік Іваноў”. Вызначыць іх алегарычны змест.




1



















2

























3

























4



















5
















6
















7


















  1. Назва байкі К.Крапівы

  2. Сапраўднае прозвішча К.Крапівы

  3. Членам якога літаратурнага аб’яднання з’яўляўся К.Крапіва да 1926 года

  4. Адзін з галоўных героеў баек К.Крапівы

  5. Назва вескі, у якой нарадзіўся К.Крапіва

  6. Рэдактарам якого часопісу быў К.Крапіва

  7. Адзін з відаў ліра-эпічных твораў


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка