Урок беларускай літаратуры ў 6 класе Тэма : "Праблема нацыянальнага бяспамяцтва ў апавяданні В. Ластоўскага "




Дата канвертавання01.05.2016
Памер27.97 Kb.
Урок беларускай літаратуры ў 6 класе

Тэма: “Праблема нацыянальнага бяспамяцтва ў апавяданні В.Ластоўскага

“Прывід”.


Мэта майсэрні: дапамагчы дзецям зразумець асноўную думку апавядання,

спасцігнуць сутнасць характараў грэчаскай багіні і сяля-

ніна-беларуса Ігната, вучыць правільна выказваць улас-

ныя думкі, перажыванні (у тым ліку пісьмова), павышаць

узровень камунікатыўнасці школьнікаў, выхоўваць

культуру мовы.


Абсталяванне: ілюстрацыі вучняў да апавядання;

раздатачны матэрыял для выканання групавых заданняў;

фоназапіс песні “Белая Русь” (музыка У.Мулявіна, словы

У.Скарынкіна)

Эпіграф:

Крынічанька – песня цячэ – выцякае,

Да роду свайго беларусаў гукае.

Н.Салодкая


Ход майстэрні
І. Індукцыя. Гучыць песня “Белая Русь” у выкананні ансамбля “Песняры”.

- Белая русь – краіна буслоў, лясоў і блакітных азёр.

Вучні дэманструюць свае ілюстрацыі да апавядання В.Ластоўскага

“Прывід”, раскрываюць іх настрой, колеравую палітру.

- Чаму так мала светлых (радасных) фарбаў на малюнках?
ІІ. Самаканструкцыя.

Заданне класу. Запішыце асацыятыўны рад да слова народ. Што пры-

ходзіць на ўспамін пры вымаўленні гэтых слоў?

Прыкладныя запісы:



Народ

Вольны міласэрны загнаны

Вялікі просты абнядолены

Гасцінны многапакутны зняволены

Гераічны працавіты цёмны

Горды ціхі прыніжаны

Вучні зачытваюць запісаныя словы, дапаўняць індывідуальныя спісы словамі, якія ім спадабаліся.
Майстар. Выявілася, што слова народ асацыіруецца з вялікай колькасцю эпітэтаў. Я прапаную кожнаму выбраць і падкрэсліць па два словы з гэтага спісу, якія, на вашу думку, з’яўляюцца характэрнымі для вобраза селяніна Ігната.
ІІІ. Сацыяканструкцыя (работа ў парах па картках)

Карткі


Пытанні і заданні:


1. Чаму багіня не пакінула Ігнату скарбаў

2. Над чым прымушае нас задумацца твор?






1. Якія пачуцці ў вас выклікаюць паводзіны селяніна Ігната?

2. Вы спачуваеце селяніну ці асуджаеце яго?Чаму?






1. Вызначце асноўную думку апавядання В.Ластоўскага “Прывід”.

2. Якім вы ўяўляеце характар беларускага народа? Дапоўніце свой адказ

радкамі з твора.





1. Задайце расказ багіні пра жыццё нашых продкаў. Што ў яго змесце вас

надзвычай уразіла?

2. Чым бы вы маглі дапоўніць расказ багіні, абапіраючыся на раней

вывучанае?





ІV. Сацыялізацыя. Абмеркаванне варыянтаў адказаў вучняў.

Майстар.

Што такое бяспамяцтва? Чаму гэтае слова характэрна для беларускага

народа? Хто вінаваты ў тым, што Ігнат не памятае свой род, абыякавы

да лёсу краіны? (абмеркаванне праблемы).


Майстар. Давайце паспрабуем уявіць, што мы будзем здымаць фільм – роздум, фільм – зварот да беларусаў паводле апавядання В.Ластоўскага

“Прывід”.


І і ІІ групы – касцюмеры (створаць эскізы касцюмаў, у якія б яны

апранулі герояў апавядання – багіню і Ігната)


ІІІ і ІV групы – дэкаратары (створаць эскізы хаты Ігната, дзе адбы-

ваецца дзеянне твора).

- Над чым бы прымусіў задумацца беларусаў наш фільм?
V. Творчасць.

Падрыхтоўка вусных сачыненняў – разважанняў:

“Ці падобныя мы сёння да селяніна Ігната?Чаму?,

“Як вярнуць беларускаму народу гістарычную памяць?.



VІ. Абарона творчых работ (вусныя выказванні – разважанні).

VІІ. Абагульненне.

VІІІ. Рэфлексія (разважанні, уражанні пра ўрок).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка