Урок бел мовы ў 5 кл. "Устарэлыя словы і неалагізмы". Сабаленка І. Э. Мэта: фарміраваць уяўленні пра шляхі развіцця літаратурнай мовы, пазнаёміць вучняў з паняццямі "




Дата канвертавання11.05.2016
Памер50.86 Kb.
Урок бел. мовы ў 5 кл. “Устарэлыя словы і неалагізмы”. Сабаленка І.Э.
Мэта: фарміраваць уяўленні пра шляхі развіцця літаратурнай мовы, пазнаёміць вучняў з паняццямі “ўстарэлыя словы” і “неалагізмы”, сферай іх ужывання і роляй у літаратурнай мове; развіваць уменне знаходзіць устарэлыя словы ў слоўніках і тэкстах і абгрунтоўваць сваё меркаванне; навучыць правільна ўжываць устарэлыя словы і неалагізмы у вусным і пісьмовым маўленні; выхоўваць цікавасць да вывучэння роднай мовы.

Ход урока



  1. Арганізацыйны момант.

  2. Паўтарэнне.

Адказы на пытанні:

  1. Тое, што абазначае слова, з’яўляецца яго ……

  2. Словы, якія маюць адно лексічнае значэнне, называюцца …….

  3. Прамое значэнне слова – гэта…

  4. Слова мае лексічнае і …… значэнні.

  5. Словы, якія маюць некалькі лексічных значэнняў, называюцца…

  6. Пераноснае значэнне слова – гэта ……

Выкананне задання “Карэктар”.

Спішыце, выпраўляючы памылкі, назавіце арфаграмы, на якія былі зроблены памылкі.

Лясавік, весна, ален_, верабьі, выказьнік,стўдзеньскі, верста, акванаут.

Вызначце лексічныя і граматычныя значэнні гэтых слоў.



  1. Тлумачэнне новага матэрыялу.

  1. Уступнае слова настаўніка.

Настаўнік. У беларускай мове ёсць словы, якімі мы карыстаемся часта, амаль кожны дзень, іх разумее кожны носьбіт беларускай мовы, а ёсць словы, якімі мы карыстаемся вельмі рэдка, бо прадметы, якія яны абазначаюць, ужо не выкарыстоўваюцца ў штодзённым сучасным жыцці або, наадварот, яшчэ не ўвайшлі ў наш побыт. Што б вы хацелі даведацца пра такія словы?

  1. Фармулёўка разам з вучнямі мэт урока.

  1. Пазнаёміцца са словамі, якія рэдка ўжываюцца ў штодзённым жыцці, даведацца , як яны называюцца, дзе можна высветліць іх значэнне;

  2. Вучыцца знаходзіць такія словы ў тэкстах;

  3. Вучыцца правільна іх ужываць ва ўласным маўленні;

  4. Усвядоміць неабходнасць іх выкарыстання ў сучаснай мове.

  1. Тлумачэнне настаўніка.

Настаўнік. Паводле актыўнасці выкарыстання ўсе словы можна падзяліць на тыя, якія адносяцца да актыўнай лексікі (аснова лексікі любой мовы, словы, якімі карыстаюцца ўсе, хто гаворыць па-беларуску, яны вядомыя кожнаму: радасць, смех, жыццё і многія-многія іншыя), і да пасіўнай лексікі (словы, якія зніклі з нашага маўлення, бо мы перасталі карыстацца паняццяміі рэчамі, якія яны называюць (цар, саха), ці яны абазначаюць даўнейшыя назвы, якія ў працэсе развіцця мовы былі заменены новымі словамі (чало- лоб, атрамант – чарніла). Такія словы называюцца ўстарэлымі (гістарызмы, архаізмы).

Да пасіўнай лексікі адносяцца словы, якія ўзнікаюць у мове для называння новых прадметаў, з’яў або замены старых назваў. Напрыклад: гідранаўт, вададром,гідробус і інш. Такія словы называюцца неалагізмамі.

У якім творы мы сустракаемся са словам “атрамант” і што яно абазначае? (“Датрымаў характар” А. Гаруна; атрамант – чарніла.)

Чытанне тэарэтычнага матэрыялу ў падручніку на с. 63,65 і адказы на пытанні.



  1. Для чаго ў сучасных творах выкарыстоўваюцца ўстарэлыя словы?

  2. Да якога часу новыя словы лічацца неалагізмамі?

  3. Як у тлумачальным слоўніку можна адрозніць устарэлыя словы ад агульнаўжывальных?

  4. “Экскурсія” па слоўніках беларускай мовы. Кароткае знаёмства. Работа з тлумачальнымі слоўнікамі.

  5. Якую інфармацыю дае нам тлумачальны слоўнік пра слова? (Правапіс, націск, граматычнае значэнне (канчаткі ў некаторых склонах, склон, лік, род) і, галоўнае, лексічнае значэнне).

  1. Замацаванне.

Выкананне практыкаванняў.

    1. Паспрабуйце даць назвы намаляваным прадметам. Запішыце іх. На малюнках кальчуга, шлем, лук, калчан, стрэлы, кап’ё, меч, ножны, шчыт, булава, сякера.

    2. Чаму гэтыя словы зніклі з актыўнага ўжытку? (Бо зніклі са штодзённага ўжытку гэтыя прадметы).

    3. Знайдзіце сярод гэтых слоў тыя, у якіх колькасць гукаў большая, чым колькасць літар. (Кап’ё).

    4. Гэтыя словы гістарызмы ці архаізмы? (Гістарызмы).

Фізкультхвілінка для вачэй.

2. Растлумачце значэнне ўстарэлых слоў з дапамогай тлумачальных слоўнікаў. (Сеча, меч, латы, ваяр).

- Якія з гэтых слоў архаізмы, а якія – гістарызмы? (Архаізмы: сеча, ваяр; гістарызмы: меч, латы.)

3. Падбярыце да наступных архаізмаў сучасныя словы.

Бортнік, перст, іспыты, лемантар, рандэлька, каліта, вакацыі, кардон.

Словы для даведкі: палец, буквар, сумка, экзамены, канікулы, мяжа, пчалавод, каструля.

Адказ. Бортнік – пчалавод, перст – палец, іспыты – экзамены, лемантар – буквар, рандэлька – каструля, каліта – сумка, вакацыі- канікулы, кардон – мяжа.

Настаўнік. Гістарызмы – гэта словы, якія абазначаюць з’явы, прадметы, што зніклі з нашага жыцця. Я вельмі рада, што сёння людзі не карыстаюцца мячом, шабляй, стрэламі на полі сечы. Але яшчэ ёсць шмат слоў, якія б я марыла ўбачыць у шэрагу гістарызмаў.

Напрыклад: вайна, хвароба і многія іншыя. А якія словы вы хацелі б бачыць сярод устарэлых?

Выкананне практыкаванняў 117, 118.

Настаўнік. Словы з’яўляюцца неалагізмамі да таго часу, пакуль не стануць агульнаўжывальнымі, прывычнымі і страцяць адценне незвычайнасці, навізны. Напрыклад, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўзнікла многа новых слоў. Адны з іх (суботнік, сельсавет, калгас) з часм сталі прывычнымі, агульнаўжывальнымі, перасталі быць неалагізмамі, а сёння актыўна ўдзельнічаюць у нашым маўленні. Якія словы яшчэ вы можаце дабавіць у гэты?

Яшчэ нядаўна такія словы, як імногія іншыя, былі неалагізмамі, а сёння актыўна ўдзельнічаюць у нашым маўленні. Якія словы яшчэ вы можаце дабавіць у гэты спіс?

Новыя словы могуць стварацца пісьменнікамі з мэтай больш поўнай характарыстыкіпрадмета, особы, дзеяння. Такія словы называюцца аўтарскімі неалагізмамі. Некаторыя з іх прыжываюцца ў маўленні, а большасць так і застаюцца жыць толькі ў творы. Паспрабуйце знайсці такія неалагізмы ў сказах.


    1. Выкананне задання.

  1. Як гэта здорава – чытаць жывую карту роднай зямлі, напейзажвацца ў запас, зараджаць сябе жывой, вобразнай любоўю да гэтай зямлі…(Янка Брыль).

  2. Расцвілі яны ў агняцвеце вясны,

Расцвілі чароўныя ружы. (П. Трус)

  1. Маланкі стрэламі ўстаюць,

У бубен сыпле гром…

І я, захоплены, стаю,

Абдожджаны кругом. (П. Броўка).
Знаёмства з прадметамі, якія знаходзяцца ў музеі “Беларуская хатка”.


1) Самапрадка, прылада для механізаванага прадзення льну ў хатніх умовах. (Калаўрот).

2) Прылада для ручнога прадзення льну, воўны, пянькі. У старажытныя часы для гэтага служыла драўляная крыху завостраная палачка даўжынёй 20-30 см. З завостраным верхам, патоўшчаным нізам, на які для павелічэння вагі надзявалі прасліца, і вострай пяткай. Яго выстругвалі нажом або выточвалі з бярозы, ясеню, грушы і інш. На вытачаных прыстасаваннях дзеля зручнасці і як аздабленне наразалі кольцы-паглыбленні. (Верацяно).

3) Хатні ткацкі станок (Кросны).

4) У ёй таўклі проса, каноплі і інш. (Ступа).

5) Драўляная прылада для прадзення воўны, льняной і пяньковай кудзелі. (Прасніца).

6) Хатні бытавы (пячны) інвентар. Лакальная назва “ўхваты”. Паўкруглы жалезны рагач (уухват), насаджаны на доўгае драўлянае цаўё. Служыць для падхвату гаршкоў, чыгункоў, якія ставяць у печ або дастаюць з яе. У інтэр’еры традыцыйнай сялянскай хаты займае месца каля печы ў качарэжніку, разам з качаргой, чапялой і іншым пячным інвентаром. (Вілкі).




  1. Прыстасаванне, якое служыла ў хаце шафай. Тут захоўвалі белае палатно, вышытыя ручнікі, белыя кашулі, вышытыя па каўняры, рукавах, безрукаўкі, спадніцы з сукна (андаракі), фартухі і інш. (Куфар).


5. Падагульненне. Рэфлексія.

-Давайце праверым, ці ўдалося нам дасягнуць пастаўленых мэт? (Сціслыя адказы вучняў).

- Як адчувалі сябе ў час урока?

- Што здалося цяжкім?

- Што асабліва зацікавіла на ўроку?



6. Дамашняе заданне. Пр.115.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка