Урок абагульнення і сістэматызацыі ведаў па тэме "Механічны рух" Задачы ўрока: Адукацыйныя: паўтарыць паняцці рух




Дата канвертавання18.05.2016
Памер96.99 Kb.
Урок абагульнення і сістэматызацыі ведаў па тэме “Механічны рух”
Задачы ўрока:
Адукацыйныя: паўтарыць паняцці рух, віды руху, шлях, скорасць, час; адзінкі вымярэння і перавод іх у сістэме СІ.

Развіваючыя: развіваць уменне рашаць задачы па тэме.

Выхаваўчыя: выхоўваць сяброўскія адносіны, пачуццё адказнасці за сваю дзейнасць, уменне ацэньваць сваю работу і работу сяброў.
Ход урока.

І. Арганізацыйны момант (2 мінуты)

Настрой на работу. Сёння мы з вамі адпраўляемся ў падарожжа. Так як любому падарожніку патрэбна карта, то ў нас яна таксама павінна быць. Але наша падарожжа незвычайнае, і карта наша незвычайная.

У кожнага з вас ёсць маршрутны і ацэначны ліст. Запішыце сваё прозвішча, імя. На кожным прыпынку ацэньвайце сваю работу і работу сваіх сяброў.

У кожнага падарожжа ёсць мэта, маршрут і дэвіз.



Мэта нашага падарожжа:

  • Разам паўтарыць тое, што мы ведаем па тэме “Рух і ўзаемадзеянне цел”, атрымаць добрыя адзнакі.

Дэвіз падарожжа:

  • “Вучыся з намі! Вучыся як мы! Вучыся лепш за нас!”

Маршрут указаны на карце.

Карта




5. Музычны




4. Эўрыка




3. Эксперыментальны




2. Формулы

  1. Адгадай-ка

Паважаныя госці, вас таксама падзелім на тры групы: 1 група – сочыць за вынікамі спаборніцтва двух каманд, другая і трэцяя – эксперты, будуць правяраць, ацэньваць работу на ўроку вучняў, пры неабходнасці дапамагаць ім.


ІІ. Асноўная частка

  1. Паўтарэнне тэарытычнага матэрыялу (3 мінуты)

А зараз вызначым маршрут падарожжа. Вам патрэбна злучыць стрэлкамі тыя паняцці і абазначэнні, аб якіх пойдзе размова.
Цвёрдыя целы захоўваюць сваю форму і t

Хуткасць руху характарызуе фізічная велічыня S

Шлях, пройдзены целам, абазначаюць так V

Час абазначаюць так v


Папрашу прадстаўнікоў кожнай каманды зачытаць свае адказы, а журы падвесці вынікі.


  1. Першы пункт нашага прызначэння Бухта “Адгадайка-ка” (2 мінуты).

Паўторым спачатку асноўныя азначэнні, абазначэнні фізічных велічынь, адзінкі вымярэння.

Пытанні задаю камандам па чарзе. Калі каманда не адказвае, гэта робіць другая.


1) Як называецца:

  1. Даўжыня траекторыі, па якой рухаецца цела на працягу некаторага прамежку часу.

  2. Змяненне з цягам часу становішча цела адносна іншых цел.

  3. Лінія, якую апісвае цела пры сваім руху.

  4. Адзінка вымярэння часу ў СІ.

  5. Прамалінейны рух, пры якім цела за любыя роўныя прамежкі часу праходзіць роўныя шляхі.

  6. Адзінка вымярэння скорасці ў СІ.




  1. Паўтарэнне формул (5 мінут)

Увага! Наша падарожжа працягваецца. Мы адпраўляемся да прыпынку “Формулы”.

Папрашу выйсці да дошкі па аднаму прадстаўніку ад кожнай каманды. Вам неабходна запоўніць пустыя месцы ў формулах.






Астатнія прадстаўнікі каманд працуюць з карткамі. Вам неабходна вызначыць, што лішняе і чаму.



1 картка: аб’ём, мензурка, вадкасць, аўтамабіль.

2 картка: спідометр, скорасць, гадзіннік, мензурка.


  1. Практычная работа (8 мінут)

Мы з вамі спынімся на эксперыментальным прыпынку. Кожнай камандзе неабходна рашыць эксперыментальную задачу. (4 прадстаўнікі ад кожнай каманды)
1 каманда. Вызначыць скорасць свайго руху ў класе.

2 каманда. Вызначыць скорасць руху дзіцячай цацкі-машынкі.
Астатнія члены каманд выконваюць перавод адзінак скорасці ў асноўную, вызначаюць самага хуткага ўдзельніка спаборніцтваў.


Удзельнікспаборніцтваў

Скорасць

Скорасцьу м/с

Месца

Акула

8,3 м/с

8,3 м/с

6

Варона

47 км/ч

13 м/с

5

Жыраф

14,6 м/с

14,6 мс

4

Заяц

60 км/ч

16,7 м/с

3

Ластаўка

175 дм/с

17,5 м/с

2

Шпак

12360 дм/мин

20,6 м/с

1




  1. Фізкультмінутка (2 мінуты)




  1. Прыпынак “Эўрыка” (15 мінут)

Наша падарожжа працягваецца. Мы рухаемся да вяршыні “Эўрыка”. Вам прапануецца рашыць некалькі задач. Пераможа каманда, якая за 15 хвілін рэшыць больш задач і правільна. Калі задачу рашылі, пакажыце яе сваім экспертам. Поспехаў вам!


  1. Знайдзіце час руху, калі цела прайшло 144 км, рухаючыся са скорасцю 36 км/г.

  2. На працягу 30 с поезд рухаўся раўнамерна са скорасцю 108 км/г. Які шлях ён пройдзе за гэты час?

  3. Вызначце па графіку скорасць руху цела.




  1. За які час электрычка даўжынёй 100 м пройдзе міма платформы даўжынёй 120 м, калі скорасць электрычкі роўна 72 км/г?

  2. Веласіпедыст праехаў за першыя 40 мін 12 км, а затым яшчэ 20 мін ехаў са скорасцю 30 км/г. Які шлях праехаў веласіпедыст і з якой сярэдняй скорасцю?



7. Прыпынак музычны.

Вось і прыйшлі мы да апошняга прыпынку. Я папрасіла вас дома падабраць песні, у якіх сустракаюцца словы аб руху, скорасці, часу і гэтак далей. Калі ласка, па чарзе наспявайце іх па аднаму радку.


8. Падвядзенне вынікаў.

Д/з Паўтарэнне. Механічны рух (параграфы 1 – 5)

9. Рэфлексія.

А зараз вазьміце свае ацэначныя лісты. Яшчэ раз успомніце ўсе пройдзеныя прыпынкі. Калі ў вас узніклі цяжкасці на якім-небудзь з іх, пастаўце на ім пытальнік. Выстаўце сабе адзнаку за ўрок.




Маршрутны і ацэначны ліст

Механічны рух

Прозвішча, імя _____________________________________________________




пр-у

Назва прыпынку

Свая адзнака

Адзнака сяброў

Адзнака настаўніка

Цяжкасці, узнікшыя пры рабоце

1

Адгадай-ка














2

Формулы













3

Эксперыментальны













4

Эўрыка













5

Музычны













Самаацэнка работы на ўроку____________________


Цвёрдыя целы захоўваюць сваю форму і t

Хуткасць руху характарызуе фізічная велічыня S

Шлях, пройдзены целам, абазначаюць так V

Час абазначаюць так v

Цвёрдыя целы захоўваюць сваю форму і t

Хуткасць руху характарызуе фізічная велічыня S

Шлях, пройдзены целам, абазначаюць так V



Час абазначаюць так v


1 картка: аб’ём, мензурка, вадкасць, аўтамабіль.

2 картка: спідометр, скорасць, гадзіннік, мензурка.



Удзельнікспаборніцтваў

Скорасць

Скорасцьу м/с

Месца

Акула

8,3 м/с

8,3 м/с

6

Варона

47 км/ч

13 м/с

5

Жыраф

14,6 м/с

14,6 мс

4

Заяц

60 км/ч

16,7 м/с

3

Ластаўка

175 дм/с

17,5 м/с

2

Шпак

12360 дм/мин

20,6 м/с

1



Удзельнікспаборніцтваў

Скорасць

Скорасцьу м/с

Месца

Акула

8,3 м/с







Варона

47 км/ч







Жыраф

14,6 м/с







Заяц

60 км/ч







Ластаўка

175 дм/с







Шпак

12360 дм/мин









  1. Знайдзіце час руху, калі цела прайшло 144 км, рухаючыся са скорасцю 36 км/г.




  1. На працягу 30 с поезд рухаўся раўнамерна са скорасцю 108 км/г. Які шлях ён пройдзе за гэты час?




  1. Вызначце па графіку скорасць руху цела.




  1. За які час электрычка даўжынёй 100 м пройдзе міма платформы даўжынёй 120 м, калі скорасць электрычкі роўна 72 км/г?




  1. Веласіпедыст праехаў за першыя 40 мін 12 км, а затым яшчэ 20 мін ехаў са скорасцю 30 км/г. Які шлях праехаў веласіпедыст і з якой сярэдняй скорасцю?


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка