Урок абагульненне па паэме М. Гусоўскага " Песня пра зубра" 9 клас Настаўнік




Дата канвертавання01.05.2016
Памер91.72 Kb.
Аддзел адукацыі Аршанскага Гарвыканкама

Установа адукацыі

“Аршанская дзяржаўная гімназія №1”
Гімн роднай зямлі

Урок – абагульненне па паэме М. Гусоўскага

Песня пра зубра”


9 клас

Настаўнік:

Случанка Галіна Леанідаўна


Гімназія №1

2010 год
Ход урока

  1. Арганізацыйна- матывацыйны этап

- Добры дзень усім, хто завітаў на ўрок беларускай літаратуры ў нашу беларуску хатку. Няхай гэты урок, як мінулыя і наступныя, будзе для вас цікавым і незабыўным; няхай ён прынясе задавальненне і асалоду ад сустрэчы з творам таго, хто быў патрыётам беларускай зямлі, хто амаль 500 год выказаў сваю палымяную любоў да Радзімы, захапленне яе прыгажосцю, багаццем, мужнасцю.

Скарбы свае нашы людзі на золата нават не прымяняюць. Здаўна іх жыццё навучыла:

Нашы лясы – гэта наш дабрабыт і багацця, невычарпальны калодзеж;

З яго напаўняюць лайбы і стругі заморскіх купцоў, што прывозяць недзе з-за свету да нас на таргі свой набытак.

Шчодрая вільгаць з бяздоннай зялёнай крыніцы спорным дажджом выпадае на тлустыя глебы. Рэкі ад самых вытокаў да вусцяў шырокіх поўны плытоў, а плыты на шляхах нашых водных – гэта масты паміж рознымі землямі княстваў( слайд, ілюстрацыя ВКЛ).

Гэта масты паміж сучасным і мінулым, масты паміж пакаленнямі.


( Сучаснае запрашэнне дзядоў на бяседу, слайд, прэзентацыя “ Славутыя імёны беларускай зямлі”, музычны твор)



1 вучань

- Дзяды нашы святыя, хадзіце да нас у хату! Чакаем вас, як і тысячы, сотні гадоў таму чакалі!


2 вучань

- Хадзіце на бяседу ціхую, спавядальную усе, хто на гэтай зямлі жыў, мы запрашаем князёў Тура, Рагвалода з яго дачкой Рагнедай, Усяслава Чарадзея.


3 вучань

- Хрысціянскіх асветнікаў Кірылу Тураўскага і Ефрасінню Полацкую.


4 вучань

- Першадрукароў Францыска Скарыну і Пятра Мсціслаўца.


1 вучань

- Сусветна вядомых Сімяона Полацкага і Міколу Гусоўскага.


2 вучань

- Усіх тых, кім мы ганарымся і перад кім нізка схіляем галаву.


3 вучань

- Мінае чорны час здранцвення, вяртаемся да ісцін векавечных. Дык памажыце, мудрыя дзяды, дайсці нам да святых крыніц, каб дзеці не заблудзілі потым.


4 вучань

- Для Вас мы адчыняем дзверы, для Вас стол прыбралі , як належыць. Запалілі свечку ў жыце, як спардвеку. Бо нам не жыць, калі не помняць Вас!

- Вы ,напэўна, здагадалicя, што будзем весцi гутарку пра …(слайд, партрэт М. Гусоўскага) Мiколу Гусоўскага i яго паэму «Песня пра зубра». I тэмай нашага сенняшняга ўрока будзе: (слайд, назва тэмы)Гiмн роднай зямлi.. Паэма Мiколы Гусоўскага «Песня пра зубра»
- Урок пройдзе пад дэвiзам : ( слайд)

Кожны народ не без роду i племя

і мае

Летапiс свой i гiсторыi след на старонках

М. Гусоўскi





  • Як разумееце сэнс эпiграфа ?


II. Праверка дамашняга задання

- Праверку дамашнняга задання мы правядзем у выглядзе тэста.У кожнага на парце лiсток з тэстам пад №1.Падпiшыце на iм свае прозвiшчы. На выкананне задання 4 хвiлiны.

Увага!


  • Абмяняемся заданнямi.

        • Праверым ( слайд з адказам на заданне)

        • Выставiм адзнаку па дадзеных крытэрыях( слайд з адказам на заданне)

        • Перададзiм работы.

.
III. Вызначэнне мэтаў урока

- На першым уроку мы гаварылі пра гісторыю стварэння паэмы і мэту , якая стаяла напачатку перад аўтарам “ Песня пра зубра” – пазнаеміць высокага чытача – чужынца з экзатычным зверам паўночных зямель аказалася замалой для таленту М. Гусоўскага.

Мы прачыталі паэму “Песня пра зубра”


  • Ці толькі яна пра зубра?

- Змест твора найбольш глыбейшы. Выконваючы тэст, вы для сябе паўтарылі, вылучылі пытанні, вядомыя з папярэдніх урокаў.

  • Як лічыце, якія пытанні закрануты ў тэстах, і не разгледжаны на мінулым уроку. І зыходзячы з гэтага, якія задачы паставім на ўрок?

(слайд з задачамі ўрока)

        • Асэнсаваць змест твора;

        • Ахарактарызаваць вобраз князя Вітаўта;

        • Высветліцьсімвалічнае значэнне зубра;

І адказаць на асноўнае пытанне: (слайд, схема з асноўным пытаннем ўрока)


IV. Этап вывучэння новай тэмы

- Змест паэмы складаны, і вам трэба разабрацца для больш глыбокага разумення сэнсу. Паколькі ўрывак паэмы складаецца з чатырох частак, кожная група буддзе працаваць са сваей часткай, пастараецца разабрацца ў змесце свайго ўрыўка. Вашай ўвазе на стале заданні пад №2. На абмеркаванне 5 хвілін

- Увага! Кожная група працавала над сваім урыўкам. У першым заданні трэба было даць загаловак ўрыўку, падзяліць на часткі і азаглавіць, адказаць на пытанні.
Пытанні да заданняў:

1 група


С.93-94 ( ад пачатку слоў “ Як пылюкі, перад ім нават ціўкнуць не смелі.”)

  • Які час апісваецца ў паэме?

  • З якой мэтай князь Вітаўт стварыў лагеры пры паселішчах?

  • Які характар меў князь Вітаўт?

  • Каго М. Гусоўскі ў паэме называе так: “ Тры каршуны, што навадзілі жах на паўсвету”?

2 група

С. 94-97 ( ад слоў “ Доблесць такая сталела ў лясах і па вёсках…” да слоў “ …зброю трымаючы ў вузле, гатовы да бою”.)



  • Як рыхтаваў Вітаўт свае войскі да вайны?

  • Якія ўзнагароды мелі пераможцы спаборніцтваў?

  • Якія якасці загартоўваў такім чынам Вітаўт у сваіх воінаў?

3 група

С. 97-97 ( ад слоў “ Войны прадбачачы ўслед за малой перадышкай…” да слоў ”… і водгук спраў тых вячыстых патрапіў і ў гэтую песню”.)



  • Якую якасць вылучаў Вітаўт на першае месца?

  • Ці мелі ў Вітаўта магнаты прывілеі перад простымі войнамі?

  • Што не цярпеў князь у сваіх падданых?

  • Як Вітаўт караў зраднікаў?

4 група

С. 98-101 (ад слоў “ Клопат аратага быў і астаўся аддаўна” і да канца.)



  • Якія якасці адточваў Вітаўт у сваіх воінаў на паляванні7

  • “ Звер здабываўся па- рознаму.” А якая здабыча лічылася самай каштоўнай?

  • З якой мэтай аўтар ужыў у паэме прыказку “ Хіцер на выдумкі Зміцер”?

  • Чаму княжанне Вітаўта называлі залатым векам?

- А зараз, калі ласка, слова групам.

- Мы назвалі часткі твора, у якіх выразна выяўляецца аўтарская пазіцыя і стаўленне да тых падзей, якія адбываюцца ў краіне.


  • Які агульны загаловак можна даць часткам?

(Слаўны Вітаўт або Вялікі Вітаўт)

Вучань- палітык:

  • Як думаеце, чым абумоўлены зварот аўтара да вобраза Вітаўта?

( М. Гусоўскі бачыў, што Радзіма губляе былую магутнасць, незалежнасць. І вінаваціў у гэтым ён уладароў, якія вялі міжусобныя войны, спусташаючы край. Сучасным уладаром ён супрацьпастаўляе князя Вітаўта, суровага, але справядлівага правіцеля, які дамогся цэнтралізацыі ўлады, а ВКЛ пры ім дасягнула сваіх тэрытарыяльных памераў.)

- Заплюшчыце вочы і ўявіце на хвіліну князя Вітаўта. Расплюшчыце вочы, ён перад вамі ( слайд- партрэт Вітаўта)



  • Як паказаны Вітаўт у паэме?

- Напішыце на лісце паперы адным словам накірунак дзяржаўнага жыцця, у якім раскрываецца канкрэтная дзейнасць Вітаўта.(Выказваецца кожная група)











- Як вы ведаеце, назва твора – “ Песня пра зубра”

  • Які зубр? ( слайд, малюнак з зубрам)

- І ў нашай беларускай хатцы ёсць выява зубра.



  • А якую ролю адыгрывае зубр у паэме? ( слайд, ілюстрацыя зубра мастака Я. Куліка)

- Аднак паказаць сілу, моц, прыгажосць зубра- гэта не адзіная і не асноўная задума аўтара.



  • Каго або што ён вам нагадвае?

  • Што сімвалізуе сенняшні зубр?




    • Дзе яго можна ўбачыць?

    • А хто з вас бачыў жывога?

    • А дзе яшчэ можна ўбачыць выяву зубра?




  • На які роздум наводзіць вышэйсказанае?

( Зубар - візітная картка Беларусі)
- Задумаемся!

  • А хто першы вяртаўся да гэтага вобраза?

- Такім чынам,



  • Што ж сабой сімвалізуе зубр? (слайд, схема- кластар, абагульненне)



  1. Этап абагульнення ведаў




  • Дык хто пакінуў след у гісторыі нашага народа?

( слайд з асноўным пытаннем)


  • Што хвалюе аўтара перш за ўсё?




  • Чаму ў канцы твора змяшчае малітву аб лёсе Радзімы:?

- Значыць,

  • Якую праблему падымае у творы? (вайны і міру)

- Дзякуючы таленту і багатаму жыццеваму вопыту паэтычны твор стаў:




    • песняй яго сэрца;

    • гімнам Бацькаўшчыне;

    • паэмай жыцця зямлі пад зоркай Палярнай.




      • Што б мы, сенняшнія вучні, маглі сказаць М. Гусоўскаму, калі б мелі магчымасць пагаварыць з ім?

- Прадоўжыце сказ, на мультымедыйным экране заданне:

Паэма М. Гусоўскага “Песня пра зубра” вучыць нас… з выкарыстаннем эпіграфа
Кожны народ не без роду i племя

і мае

Летапiс свой i гiсторыi след на старонках

М. Гусоўскi



  1. Дамашняе заданне

- Не хацелася б ставіць кропку ў нашай размове. Таму давайце паставім шматкроп’е, бо на наступным уроку мы вернемся да гэтага. У кожнага з вас на парце лісток з дамашнім заданнем пад №3. Выберыце з трох любое.
VII. Рэфлексiя ( музычны фон, слайд, партрэт М. Гусоўскага – трымае дубовы ліст у руцэ)

- На партах ляжаць папяровыя дубовыя лiсцiкi (такi лiст трымае М Гусоўскi на партрэце), а на дошцы намалявана дрэва.



- То прымацуйце лiсцiкi на галiнках дрэва

  • Калi не ўсё зразумелi;

  • Засталiся пытаннi___ каля дрэва , быццам яны падаюць.

  • Калi матэрыял не засвоены, а настрой дрэнны ___на траве



( настаўнік падыходзіць да свечкі, якая гарыць)
- Гэта сiмвал жыцця i адначасова сiмвал памяцi. I толькi ад нас самiх залежыць:

  • Цi будзе гарэць свечка ў нашай душы;

  • Цi зможам мы зберагчы духойную повязь пакаленняў;

  • I цi зможам быць прыкладам для нашчадкаў i гонарам для продкаў.

Дзякуй усiм за працу i да новых сустрэч.



Мэты ўрока:

  • паглыбіць і ўдасканаліць першапачатковае ўспрыманне твора вучнямі;

  • даць характарыстыку князю Вітаўту;

  • высветліць сімвалічнае значэнне зубра;

  • развіваць уменне аналізаваць твор;

  • аргументавацьсвае выказванні;

  • развіваць вуснае маўленне вучняў;

  • выхоўваць павагу да свайго народа, пачуццё гонару і пашаны да славутых асоб нацыянальнай гісторыі, пачуцце патрыятызму


Задачы ўрока:

  • арганізоўваць сітуацыі для развіцця цікавасці да вывучаемай тэмы;

  • развіцця маўлення вучняў;

  • развіцця ацэначнай дзейнасці;

  • фарміравання эстэтычных густаў;

  • развіцця рэфлексіўнай дзейнасці;


Стварыць ўмовы для

  • самастойнай работы ў парах , групах;

  • развіцця камунікатыўных уменняў;

  • падрыхтоўкі да пісьмовай работы;

  • выхавання пачуцця патрыатызму і гонару за нацыянальную гісторыю.


Забяспечыць: засваенне вучнямі прынцыпу ўзаемадзеяння настаўніка з вучнямі.
Абсталяванне: падручнікі, паэма М. Гусоўскага “ Песня пра зубра” ( 1980 г.) у перакладзе Я. Семяжона, копіі ілюстрацыі мастака Я. Куліка, тэставыя заданні, карткі для работы ў групах, слоўнік да паэмы, складзены вучнямі, музычнае суправаджэнне – твор “ Крыві ”, мультымедыйны праектар, экран.
Тып урока: урок паглыблення ведаў.

Тэхналогія: развіцця крытычнага мыслення з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі.
Дадатак

  1. Мультымедыйная прэзентацыя

Слайды:

    • Ілюстрацыя ВКЛ;

    • Прэзентацыя “ Славутыя людзі зямлі беларускай ”

    • Партрэт М. Гусоўскага

    • Назва тэмы ўрока

    • Эпіграф

    • Малюнак зубра

    • Ілюстрацыя зубра мастака Куліка

    • Схема- кластар (абагульненне)

    • Партрэт М. Гусоўскага (трымае дубовы ліст у руцэ)

  1. Музычнае суправаджэнне

  • Музычны твор групы ” Крыві ”

  1. Тэставыя заданні з адказамі

  2. Карткі з заданнямі

  3. Візітная картка ўрока – Эмблема зубра


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка