Урок: Абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме "Растворы".




Дата канвертавання01.05.2016
Памер65.22 Kb.
Опальская сярэдняя школа

Урок:

Абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме “Растворы”.

(9 клас, павышаны ўзровень)

У 9 класе займаецца 9 вучняў. Хімія вывучаецца на павышаным узроўні. Рэйтынг вучэбных дасягненняў за ІІ чвэрць склаў 6.4. Вучні на занятках заўсёды ўважлівыя.Найбольшая актыўнасць праяўляецца пры арганізацыі нестандартных урокаў, вучням падабаецца працаваць у групах і парах. Добрасумленна адносяцца да выканання дамашняга задання. З цікавасцю прымаюць удзел ў пазакласных мерапрыемствах.Многія вучні ўжо сёння плануюць здаваць хімію пры паступленні ў навучальныя ўстановы.



Падрыхтавала Сацута Наталля Сяргееўна


Мэта: арганізаваць работу вучняў па групам для паўтарэння асноўных паняццяў па тэме “Растворы”; садзейнічаць развіццю ўмення аналізаваць сутнасць працэсаў, што працякаюць у растворы (электралітычная дысацыяцыя,рэакцыі іоннага абмену); стварыць умовы для выхавання пазнавальнага інтарэсу да прадмета хіміі.

Вучні павінны:

ведаць паняцці: растворы, растваральнік, растворанае рэчыва, фактары, што ўплываюць на растваральнасць рэчываў, гідраты, крышталагідраты, канцэнтраваныя і разбаўленыя растворы, масавая доля растворанага рэчыва, электралітычная дысацыяцыя, моцныя і слабыя электраліты, рэакцыі іоннага абмену;

умець: састаўляць ураўненні электралітычнай дысацыяцыі кіслот, шчолачаў, солей; поўныя і скарочаныя іонна-малекулярныя ўраўненні рэакцый.
Дэвіз урока: «Величие человека в его способности мыслить». (Паскаль)

Ход урока.

І. Арганізацыйны момант. Клас дзеліцца на тры групы ( у кожнай групе па 3 вучні з розным узроўнем паспяховасці).

ІІ. Абагульненне і сістэматызацыя ведаў.

1.Пастаноўка мэты ўрока.

2.Паўтарэнне паняццяў па пройдзенаму матэрыялу.

– Успомніце ўсе тэрміны, якія вы вывучалі ў тэме “Растворы”.

(Вучні толькі пералічваюць паняцці, з якімі пазнаёміліся пры вывучэнні дадзенага матэрыялу).

А.Тэарэтыка-аналітычны этап.

Заданне 1.

- Раскрыйце сутнасць прапанаваных вам паняццяў.

(Кожная група атрымлівае хімічныя паняцці па тэме “Растворы”.Праз некалькі хвілін вучні прадстаўляюць фармуліроўкі тэрмінаў.(Дадатак 1)).

-2-
Заданне 2.

На дошцы прапанаваны пералік паняццяў: гідраксід калію, эмульсія, аксід кальцыю, глюкоза, серная кіслата, суспензія, карбанат натрыю, аксід азоту(ІІ), сульфат літыю, плавікавая кіслата, сярністы газ.



1-я гр. Выпішыце электраліты;

2-я гр. Выпішыце неэлектраліты;

3-я гр. Выпішыце рэчывы, якія пры дысацыяцыі ўтвараюць катыёны металаў.

Заданне 3.

1-я гр. Асноўную масу сухой косці складаюць неарганічныя рэчывы (70%). Гэта розныя злучэнні, у састаў якіх уваходзяць кальцый, фосар, магній і ў зусім невялікай колькасці алюміній, жалеза. Масавая доля якога хімічнага элемента самая высокая ў касцях? Састаўце формулы 3 складаных рэчываў, якія пры дысацыяцыі даюць катыёны гэтага металу.

2-я гр. Успомніце, катыён якога металу ўваходзіць у састаў гемаглабіну? Які іон удзельнічае ў згортванні крыві? Прывядзіце формулы рэчываў (па 2), якія пры дысацыяцыі даюць адпаведныя іоны.

3-я гр. Успомніце, які састаў мае плазма крыві чалавека? Састаўце ўраўненне электралітычнай дысацыяцыі неарганічнага рэчыва, якое састаўляе да 0.9 % плазмы.
Б. Этап мадэлявання.

Кожная група атрымлівае раздатачны матэрыял (альбомны ліст, на якім намаляваны пустыя стаканы; лісткі з іонамі металаў – Ba2+, Al3+,Na+, кіслотных астаткаў – SO42-,CO32-, гідраксільных груп – OH-, клей).

-З прапанаванага матэрыялу падбярыце іоны, якія ўзаемадзейнічаюць пры зліванні пэўных рэчываў з утварэннем асадку (1- гр.).

- Падбярыце, калі ласка, іоны, якія ўзаемадзейнічаюць з утварэннем газу.(2 – гр.).

- Прапануйце рэакцыю іоннага абмену з ўтварэннем слабога электраліту ( 3 – я гр.).

-3-


- Пакажыце, ў якім выглядзе іоны існуюць у растворы да рэакцыі і пасля праходжання рэакцыі, іоны наклейце на “стаканы” альбомных лістоў. Прадукт рэакцыі запішыце формулай у трэцім “стакане”.

( Вучням прапаноўваюцца альбомныя лісты, на якіх намаляваны стаканы. Дадатак 2).


В. Эксперыментальны этап.

- Вам прапанаваны рэчывы: аксід медзі(ІІ), сульфат медзі(ІІ), хларыд калію, гідраксід натрыю, серная кіслата. Падбярыце рэактывы для атрымання гідраксіду медзі(ІІ), ажыцявіце дадзеную рэакцыю.Запішыце ў сшытак ураўненні гэтай рэакцыі ў малекулярным і іонным выглядзе.

( Вучні прапаноўваюць наступныя рэакцыі:

CuSO4 +2 NaOH = Cu(OH)2 + Na2SO4

Cu2+ + SO2-4 +2 Na+ + 2OH- = Cu(OH)2 + 2 Na+ + 2 SO42-

Cu2+ + 2OH- = Cu(OH)2)
ІІІ.Рефлексія.

-Правядзіце ацэнку работы пры дапамозе іонаў: катыёны – спадабалася працаваць на ўроку; аніёны – незадаволены работай. (На лістах вучні запісываюць катыён або аніён у залежнасці ад настрою).


Дамашнее заданне 1.гр. састаўце красворд па тэме “Растворы”

2.гр. прапануйце творчыя заданні па тэме

“Рэакцыі іоннага абмену”.

-4-



Дадатак 1.
1-я гр. Эмульсія, пена, аэразоль, раствор, гідратацыя.
(Правільныя адказы:

- Эмульсія – гэта сумесь, якая ўтвараецца пры змешванні нерастваральных адна ў адной вадкасцей. Прыклады эмульсій – гэта сумесь алею з вадой; малако, маянез, разнастайныя касметычныя і медыцынскія прэпараты.

- Пена – гэта завісь газу ў вадкасці.Газіраваная вада, квас, пена ад шампуню.

- Аэразоль – сумесь вадкіх або цвёрдых часцінак з газам. Пыл, туман, многія медыцынскія прэпараты, сродкі для знішчэння насякомых, лакафарбавыя матэрыялы.

- Растворы – гэта аднародная ўстойлівая сістэма пераменнага саставу, якая складаецца з двух або больш кампанентаў. У залежнасці ад растваральніка бываюць водныя і няводныя.

- Гідратацыя – гэта працэс узаемадзеяння малекул вады з часціцамі рэчыва, што раствараецца.)



2-я гр. Гідраты, крышталагідраты, растваральнасць, фактары,што ўплываюць на растваральнасць рэчываў.

(Правільныя адказы:

- Гідраты – складаныя агрэгаты, што ўтвараюцца ў працэсе растварэння і складаюцца з часцінак рэчыва, што раствараецца, і звязаных з імі малекул вады.

- Крышталагідраты – крышталі, ва ўтварэнні якіх удзльнічаюць малекулы вады як самастойныя адзінкі. Малекулы вады трывала звязваюцца з часціцамі растворанага рэчыва.

Састаў крышталагідрату выражаюць формулай, у якой паказваюць суадносіну ліку моляў растворанага рэчыва і вады.

-5-


- Растваральнасць(каэфіцыент растваральнасці) – гэта максімальная маса (у грамах) растворанага рэчыва,якое ўтварае насычаны раствор у вадзе масай 100 г пры дадзенай тэмпературы.

- Фактары,што ўплываюць на растваральнасць рэчываў:

а) растваральнасць вадкасцей і цвёрдых рэчываў звычайна павялічваецца з павышэннем тэмпературы, а растваральнасць газаў памяншаецца;

б) ціск не ўплывае на растваральнасць цвёрдых і вадкіх рэчываў, растваральнасць газаў у вадзе пры павышэнні ціску ўзрастае;

в) ступень здрабнення рэчыва.)
3-я гр. Канцэнтраваны і разбаўлены раствор, масавая доля растворанага рэчыва, электраліты (слабыя і моцныя).
(Правільныя адказы:

- Канцэнтраваным называецца раствор, у якім змяшчаецца многа растворанага рэчыва.

- Разбаўленым называецца раствор, у якім змяшчаецца мала растворанага рэчыва.

- Масавая доля растворанага рэчыва – гэта велічыня, роўная адносінам масы растворанага рэчыва да масы раствору.



- Электралітамі называюць рэчывы, водныя растворы або расплавы якіх праводзяць электрычны ток.Могуць быць толькі рэчывы з іонным і кавалентным палярным тыпамі хімічнай сувязі.Да моцных электралітаў адносяць рэчывы, якія пры растварэнні практычна поўнасцю дысацыіруюць на іоны. Да слабых элетралітаў адносяць рэчывы, якія дысацыіруюць на іоны ў нязначнай ступені. У слабых электралітаў працэс дысацыяцыі абарачальны.

-6-
Дадатак 2.

Ва2+

Ва2+

H+

Ва2+

Ва2+

H+

Al3+

Al3+

H+

Al3+

OH-

H+

Al3+

OH-

OH-

Cl-

Cl-

OH-

Cl-

Cl-

Na+

Na+

Na+

Na+

SO42-

SO42-

Na+




CO32-

CO32-

CO32-

CO32-


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка