Урывак з паэмы “Вераніка”




Дата канвертавання01.05.2016
Памер14.24 Kb.
Урывак з паэмы “Вераніка”
М. Багдановіч

Я на душы ўражлівай маю

Жыцця мінулага пячаць…
Як у гулянках пралятала

Маё дзіцячае жыццё!

А поруч ціхае дзіцё,

Дачка Забелаў, узрастала.


І забывала Вераніка

Між зёлак з кніжкай аба ўсём,

А ўзгляне – сад кіпіць жыццём!
А час усё каціўся ў далі,

Мы непрыкметна падрасталі,

І толькі ўжо тады я ўгледзеў,

Што поруч, як цвяток лясны,

Ўзрасла ў красе сваёй вясны

Дачка самотная суседзяў.


І – помню я – тады жа ўперш

З маёй душы паліўся верш.

Я Вераніцы твор паслаў

І млеў і ўсе адказ чакаў.

Калі ж я неяк з ёй спаткаўся,

Загаварыўшы, як у сне, –

Яна зірнула на мяне,

І раптам з вуст яе сарваўся

Такі бязвінны, чысты смех,

Што на яго злавацца – грэх.


І ён, як жаваранак той,

Звінеў і ўжо кахання сеці

Нячутна нішчыў, як ураз

Сарваўся, дрогнуў і пагас.


І мела дзеўча выгляд маці,

Калі тады ка мне яна,

Трывожнай ласкаю паўна,

Схілілася, як да дзіцяці.

А ў сэрцы хораша было,

Там запалілася цяпло.


Дасюль яшчэ яно пылае;

Здаецца – ўмёрла, але ўраз

Праб’ецца зноў, і пройшлы час

Прад ім ў згадках праступае…






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка