Управление образования витебского облисполкома государственное учреждение дополнительного образования взрослых




старонка4/4
Дата канвертавання22.04.2016
Памер1.07 Mb.
1   2   3   4

Правила педагогу-руководителю исследовательской деятельности

  1. Учите детей действовать самостоятельно, независимо, уклоняйтесь от прямых инструкций.

  2. Не сдерживайте инициативы детей.

  3. Не делайте за них то, что могут сделать (или могут научиться делать) самостоятельно.

  4. Не спешите с вынесением оценочных суждений.

  5. Помогайте детям учиться управлять процессом усвоения знаний:

а) самостоятельно выявлять проблемы;

б) прослеживать связи между предметами, событиями и явлениями;

в) формировать навыки самостоятельного решения проблем

исследования;

г) учите анализу, синтезу, классификации, обобщению информации.

6. Учите отстаивать свои идеи и отказываться от ошибочных.

От исследовательской деятельности школьников не надо требовать обязательной практической значимости- применения ее результатов на практике. Собранный материал успешно может реализовываться на уроках, факультативах, предметной недели. Тем более что современных школьников чаще всего интересуют темы, связанные с лексическим или фонетическим анализом современных песен, речи диктора, содержанием реклам, популярностью имен среди одноклассников и т.п.

Исследовательская деятельность – одна из наиболее эффективных форм самостоятельного обучения, так как в ней реализуется природная любознательность детей, удовлетворяются их индивидуальные потребности и запросы, развиваются интеллектуальные способности, поэтому очень важно правильно организовать и направлять эту работу. Ее следует рассматривать с двух точек зрения: как метод, позволяющий раскрыть и развить способности ребенка, и как уровень, до которого ребенок может подняться.

Направляя исследовательскую деятельность учащихся, учитель уделяет первостепенное внимание формированию умения видеть проблему, ставить конкретные задачи по ее решению, формулировать гипотезу, мобилизировать необходимые знания и опыт, определять ценность результатов творческого поиска.

Д.Дидро писал: «Гении падают с неба, и на один раз, когда он встречает ворота дворца, приходится сто случаев, когда он падает мимо». Наша задача- создать все условия для развития творческих и интеллектуальных способностей учащихся, помочь самореализоваться каждому, не пропустить гения


Список литературы

  1. Арцев, М.Н. Учебно-исследовательская работа учащихся (методические рекомендации для учащихся и педагогов) / М.Н.Арцев // Завуч. – 2005. – № 6. – С.4.

  2. Криволап, Н.С. Исследовательская работа школьников/ Н.С.Криволап.- Мн.:Красико-Принт, 2005.- 176 с.

  3. Савенков, А.И.Исследовательское обучение и проектирование в современном образовании / А.И.Савенков.//Школьныетехнологии.-2004.-№4

СІСТЭМА РАБОТЫ НАСТАЎНІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ ПА ДАЛУЧЭННІ ВУЧНЯЎ ДА ДАСЛЕДЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Акачонак Т.Ф.

ГУО “Средняя школа № 4 г. Новополоцка”


На сучасным этапе ў нашым грамадстве адбываюцца працэсы дэмакратызацыі і гуманітарызацыі. Яны патрабуюць унясення змен у задачы адукацыі. Асноўная перавага надаецца развіццю творчай асобы школьніка, павышэнню яго інтэлектуальнага патэнцыялу, выхаванню здольнасці вучня адапатавацца да ўмоў жыцця і яго ўменню рэалізаваць свае магчымасці.

Усяму гэтаму спрыяе ўключэнне вучняў у навукова-даследчую дзейнасць, якая дазваляе ім самарэалізавацца, праявіць індывідуальнасць.

Навукова-даследчай працай з вучнямі я займаюся з 2004 года. За гэты час разам з вучнямі напісана 11 прац. З 2007 года выступаем з вучнямі на гарадскіх навукова-даследчых канферэнцыях. У выніку маем 4 дыпломы трэцяй ступені і дзве падзякі. Акрамя выступлення на канферэнцыі “Пад знакам XXI стагоддзя”, актыўна ўдзельнічалі ў навуковых канферэнцыях, прысвечаных творчасці нашых знакамітых землякоў – Уладзіміра Караткевіча і Васіля Быкава, арганізаваных гарадскім аб’яднаннем “Белая Русь” пад кіраўніцтвам Вадзіма Анатольевіча Дзевятоўскага, а таксама ў ПДУ на гісторыка-філалагічным факульцеце, дзе выступалі і школьнікі, і студэнты.

Спынюся на асноўных перыядах і этапах навукова-даследчай дзейнасці.

Першы перыяд – падрыхтоўчы. Ён складаецца з двух этапаў: матывацыі НДД і выбару тэмы, пастаноўкі задач.

Як жа ўключыць вучняў у новую для іх дзейнасць? Што неабходна зрабіць, каб зацікавіць вучняў? Па-першае, трэба зацікавіцца самому настаўніку, а потым пастарацца давесці вучням, што гэта сапраўды цікава. Па-другое, навукова-даследчая дзейнасць павінна быць накіравана на дасягненне тых мэт, якія будуць зразумелымі вучню. Па-трэцяе, яго дзейнасць павінна ўспрымацца ім як вельмі значная для грамадства. Па-чацвёртае, для вучня вельмі важна бачыць і канкрэтныя вынікі сваёй працы.

Канкрэтнымі вынікамі нашай з вучнямі працы былі наступныя: абарона працы ў час навуковай канферэнцыі і атрыманне дыпломаў, адлюстраванне стараннай працы вучняў у праграме навін на тэлеканале “Вектар”, паездка ў Оршу – малую радзіму Уладзіміра Караткевіча.

Заахвочвальную экскурсію ў Оршу вучням і іх настаўнікам падаравала гарадская арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Некалькі слоў пра гэту экскурсію.

Спачатку мы трапілі ў музей Уладзіміра Караткевіча, імя якога праславіла нашу Радзіму. Вучні больш даведаліся не толькі пра літаратурную дзейнасць таленавітага паэта, празаіка, даследчыка, перакладчыка, але і ўбачылі яго кнігі і асабістыя рэчы сям’і Караткевічаў, дакументы, рукапісы.

Далей нас чакаў архітэктурны помнік 17-га стагоддзя, дзе раней быў езуіцкі калегіум, а зараз на першым паверсе знаходзіцца дзіцячая бібліятэка імя Уладзіміра Караткевіча, на другім – мастацкая галерэя. Вучняў вельмі ўразіў старажытны будынак, у якім і зараз адчуваецца подых гісторыі.

У час аглядавай экскурсіі па горадзе знаёміліся з яго краявідамі і памятнымі мясцінамі. І, безумоўна, спыніліся ля легендарнай “Кацюшы” – мемарыяльнага комплекса з афіцыйнай назвай “За нашу Савецкую Радзіму!”, размешчанага на маляўнічым беразе магутнага Дняпра, пачулі цікавую і праўдзівую гісторыю часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Потым апынуліся каля варот дзіцячага парка, дзе пакаталіся на паравозіку. Бо, як вядома, Орша – адзін з буйных чыгуначных цэнтраў Беларусі.

У засені дрэў парка стаіць помнік Уладзіміру Караткевічу, ля якога мы ўсе разам сфатаграфаваліся.

У час паездкі вучні даведаліся, што аршанская зямля славіцца не толькі багатай літаратурнай і культурнай спадчынай. Яна таксама мае і высокія спартыўныя дасягненні. Сярод ураджэнцаў Оршы ёсць прызёры Алімпійскіх гульняў: Сяргей Каплякоў у плаванні і Ігар Жалязоўскі ў канькабежным спорце. На стадыёне спартыўнай школы мы сустрэліся і з вядомымі, і з юнымі спартсменамі. У адрас алімпійскага прызёра па кіданні молата Вадзіма Дзевятоўскага, нашага земляка, гучалі шчырыя словы прызнання.

Цёплая сустрэча адбылася і ў Аршанскай гімназіі №2. Тут нас чакаў не толькі смачны абед, але знаёмства і цікавая размова з навучэнцамі гімназіі і іх таленавітымі педагогамі. Адбыўся канцэрт і невялікая канферэнцыя вучняў і дарослых з Вадзімам Дзевятоўскім. Навапалачане падарылі памятныя сувеніры, спартыўныя мячы і гасцінна запрашалі да сябе ў госці. Кожны з нас атрымаў яркія і незабыўныя ўражанні, шмат добрых і пазітыўных эмоцый. Я свае ўражанні ад паездкі выразіла ва ўласным вершы:

Радзіма Караткевіча вітае

Сваіх гасцей з прыдзвінскіх берагоў.

Яна сяброў гасцінна запрашае

Дыхнуць гісторыяй былых вякоў.

Прыпынак першы наш – музей паэта,

Што быў і будзе вечна на зямлі.

Яго душа Айчынаю сагрэта,

Ён вечны сейбіт роднае зямлі.

А вось прыпынак – помнік даўніны,

Дзе езуітаў шмат гадоў вучылі,

Дзе веды атрымоўвалі яны

І з кнігай сябраваць заўжды любілі.

На беразе шырокага Дняпра

Стаіць “Кацюша” – сімвал Перамогі,

Раскажа шмат праўдзівага яна

Пра цяжкія ваенныя дарогі.

А ў засені цяністых мудрых дрэў

Схаваўся помнік сына дарагога,

Што сэрцам чулым Беларусь сагрэў

І быў, як кажуць, чалавек ад Бога.

Ён мог любіць, сябе ўсяго аддаць

І для Радзімы, для сяброў, для веры…

Нам словы Караткевіча гучаць

І гневам, і пяшчотай, і даверам.

Безумоўна, такія падзеі ў жыцці вучняў заахвочваюць іх да ўдзелу ў напісанні навукова-даследчых прац, дапамагаюць выхоўваць сапраўдных патрыётаў сваёй Раздімы.

Калі мы выбіраем тэмы плануемых навукова-даследчых прац, звяртаем увагу на памятныя даты, якія адзначаюцца ў год напісання работы. Напрыклад, праца “Дзе мой край?” (адлюстраванне родных мясцін у вершы “Беларуская песня” і іншых творах Уладзіміра Караткевіча) прысвечана юбілею пісьменніка, “Белавежская пушча ў творах беларускіх пісьменнікаў” напісана да 600-годдзя запаведніка, “Адлюстраванне Чарнобыльскай трагедыі ў творах беларускай літаратуры” – да 25-годдзя аварыі на ЧАЭС. Адпаведна выбраным тэмам вызначаецца мэта даследавання і ставяцца пэўныя задачы.

Другі перыяд працы – даследчы. Ён заключаецца ў пошуку і апрацоўцы матэрыялаў, абмеркаванні вынікаў даследавання і афармленні вынікаў работы.

Пры пошуку і апрацоўцы матэрыялаў вучні знаёмяцца з адпаведнай літаратурай. Настаўнік прапануе ім спіс твораў, які ў час працы дапаўняецца і самімі даследчыкамі. Выкарыстоўваюць вучні і ўласны вопыт: уражанні ад тых мясцін, якія яны наведалі (Белавежская пушча, Навагрудак), размовы з непасрэднымі сведкамі нейкіх важных падзей (напрыклад, з чарнобыльцамі-перасяленцамі і ліквідатарамі аварыі). Таксама вучні праводзяць і розныя сацыялагічныя апытванні.

Калі абмяркоўваюцца вынікі даследавання, кожны яго ўдзельнік расказвае пра свае поспехі і дасягненні ў працы, выказвае свае думкі, дзеліцца ўражаннямі, а таксама адзначае цяжкасці, з якімі яму прыйшлося сутыкнуцца і якія сумеснымі намаганнямі былі пераадолены.

У заключны перыяд НДД уваходзіць абарона даследчай працы. Поспех выступлення на канферэнцыі залежыць не толькі ад актуальнасці выбранай тэмы і яе навізны, глыбіні яе даследавання, але і ад таго, як будзе прадстаўлена работа перад аўдыторыяй. Неабходна так падрыхтаваць выступленне вучняў, каб яно было яркім, лаканічным, запамінальным і не выходзіла за рамкі рэгламенту. Усё гэта дасягаецца ўвядзеннем у абарону вершаваных радкоў, якія выразна і з захапленнем чытаюцца вучнямі, незвычайных і вельмі цікавых фактаў, прыведзеных ў іх рабоце. Вялікая ўвага надаецца і падрыхтоўцы прэзентацыі. Каб вучні адчувалі сябе больш упэўнена і трапілі ў адпаведную атмасферу, неабходна правесці рэпетыцыйнае выступленне перад невялікай аўдыторыяй (можна сярод вучняў свайго або паралельнага класа). Таксама неабходна прадумаць пытанні, якія могуць задавацца вучням у час абароны іх навукова-даследчай працы. Не менш важна псіхалагічна настроіць вучняў перад выступленнем.

ДАСЛЕДЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ Ў СТАРЭЙШЫХ КЛАСАХ

Хахлова А.М.

ДУА “Варонаўская сярэдняя школа Віцебскага раёна”


Вывучэнне беларускай літатаруры ў школе арыентавана на дасягненне мэт, вызначаных Законам Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі ў Рэспублікі Беларусь”, і ажыццяўляецца ў адпаведнасці з асноўнымі палажэннямі Канцэпцыі літаратурнай адукацыі і адукацыйнага стандарту. Галоўная мэта навучання прадмету – далучэнне школьнікаў да багацця беларускай і сусветнай мастацкай літаратуры, эстэтычнае спасціжэнне вучнямі свету, складанасці чалавечых узаемаадносін і на гэтай аснове – выхаванне асобы з глыбока гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым, высокакультурным пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі, асобы з выразна выяўленымі творчымі схільнасцямі.

Вывучэнне літаратуры дапамагае вучням убачыць разнастайнасць свету, адкрыць таямніцы пісьменніцкага майстэрства, набыць вопыт маўленчай і творчай дзейнасці, авалодаць культурай чытання, з павагай і любоўю ставіцца да мастацкай кнігі. Урок літаратуры – гэта найперш працэс жыццепазнання, скіраваны на выпрацоўку крытычнага і мадэлюючага тыпаў мыслення. Асаблівая ўвага пры гэтым надаецца развіццю творчых здольнасцей, навыкаў і ўменняў самастойнай працы. Гэта з поспехам можна дасягнуць праз выкарыстанне даследчай працы.

Паводле канцэпцыі вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура”, на заключным этапе навучання літаратуры вялікае значэнне маюць актуалізацыя і сістэматызацыя папярэдне набытых ведаў: “Вучні павінны не толькі правільна ацэньваць канкрэтныя творы, але і характарызаваць іх у кантэксце гістарычнага развіцця культуры, мастацтва свайго народа і чалавецтва ў цэлым, умець суадносіць канкрэтныя з’явы роднай літаратуры з асноўнымі этапамі, перыядамі развіцця сусветнай літаратуры, з мастацкімі напрамкамі”. Гэта дазваляе засяроджваць увагу вучняў на спасціжэнні мастацкага твора ці творчасці пісьменніка ў культуралагічным і літаратурным кантэкстах.

Адной з адметных тэндэнцый сучаснай адукацыйнай парадыгмы становіцца відавочная інтэнсіфікацыя працэсу ўключэння вучняў у актыўную пазнавальную дзейнасць. Навучанне літаратуры ў ІХ – ХІ класах грунтуецца, як вядома, на самастойным чытанні вучнямі мастацкіх твораў, крытычных і літаратуразнаўчых артыкулаў як абавязковай перадумовы аналітычнай работы ў класе. На заключным этапе літаратурнай адукацыі вялікая ўвага аддаецца выкананню творчых і даследчых работ: яны з’яўляюцца адначасова і сродкам кантролю, і паказчыкам творчага і інтэлектуальнага развіцця асобы.

Нагадаем, што даследчы падыход у навучанні дазваляе знаёміць вучняў з метадамі навуковага пазнання, спрыяе фарміраванню ў іх навуковага светапогляду, глыбокіх, трывалых, “дзейсных” ведаў, развівае мысленне, пазнавальную самастойнасць.

Якую даследчую працу можна весці на ўроках літаратуры? Маецца на ўвазе мэтаскіраванае ўзаемадзеянне вучня з літаратурным творам, у выніку якога спасцігаюцца заканамернасці структуры тэксту, эстэтычны сэнс твора, акрэсліваюцца “спосабы чытання”, што, у сваю чаргу, вядзе да ўзбагачэння эстэтычнага вопыту.

Што тычыцца адзінаццацікласнікаў, даследчая дзейнасць па літаратуры павінна быць скіраваная не столькі на непасрэдную падрыхтоўку іх да паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову, колькі на стварэнне ўмоў для самаразвіцця і самасцвярджэння вучняў. Даследчая работа па літаратуры прывучае старшакласніка да самастойнай працы з тэкстам, узбагачае яго чытацкі вопыт, дапамагае фарміраваць самасвядомасць, пазіцыю зацікаўленага ўдзелу ў пазнавальнай і творчай працы ўвогуле і на ўроках літаратуры ў прыватнасці.

Мэтазгодна ў старэйшых класах дапамагчы вучням абагульніць і сістэматызаваць веды па літаратуры, замацаваць і паглыбіць уменні працаваць з мастацкімі, літаратурна-крытычнымі, літаратуразнаўчымі і іншымі тэкстамі, пазнаёміць старшакласнікаў з разнастайнымі прыёмамі самастойнага спасціжэння мастацтва слова.

Важную ролю ў даследчай працы адыгрывае і сам настаўнік. Ён прадугледжвае вырашэнне наступных задач:

– працягваць фарміраваць кампетэнцыі вучняў: літаратурную (сістэматызаваць веды пра літаратуру як цэласнасць, прадстаўленую ў выглядзе паняццяў і спосабаў дзейнасці), культуралагічную (узбагаціць уяўленні пра літаратуру як пра сацыякультурны феномен), камунікатыўную (выпрацоўваць уменні і навыкі рэпрэзентацыі вынікаў даследчай дзейнасці);

– фарміраваць навыкі свабоднага аперыравання тэарэтыка-літаратурнымі паняццямі і тэрмінамі ў працэсе аналізу мастацкіх твораў;

– працягваць фарміраваць навыкі самастойнай працы з навуковай літаратурай, слоўнікамі, даведнікамі, дакументамі і г.д.;

– фарміраваць агульныя даследчыя ўменні і навыкі (выяўленне і пастаноўка праблемы; фармуляванне гіпотэзы; планаванне і распрацоўка гіпотэзы даследчых дзеянняў; збор інфармацыі – назапашванне фактаў, назіранняў, доказаў; аналіз і сінтэз сабранай інфармацыі; пераасэнсаванне вынікаў даследавання падчас адказаў на пытанні; праверка гіпотэзы; фармуляванне высноў і да т.п.);

– фарміраваць уменні і навыкі стварэння ўласных навукова-даследчых работ (рэфератаў, дакладаў, даследчых праектаў);

– спрыяць фарміраванню грамадзянскай, маральна-этычнай пазіцыі вучняў;

– развіваць літаратурна-творчыя здольнасці вучняў;

– стымуляваць цікавасць вучняў да самастойнай даследчай дзейнасці.

Варта адзначыць, што на думку спецыялістаў, добра падрыхтаваны “даследчыцкі дыялог” становіцца трывалым грунтам для напісання самастойнай даследчай работы і ўдалай прэзентацыі яе вынікаў (на вучнёўскай навуковай канферэнцыі.



Рыхтуючы даследчую працу, неабходна памятаць асноўнае:

  1. Віды даследчай працы: інфармацыйна-рэфератыўны, праблемна-рэфератыўны, апісальны і даследчы.

  2. Неабходныыя вучэбна-лагічныя ўменні: аналіз і сінтэз, параўнанне, абагульненне, вызначэнне паняццяў, доказ, вызначэнне і вырашэнне праблем.

  3. Агульнанавуковыя метады даследавання: назіранне, параўнанне, падлік (статыстычны метад), эксперымент, абагульненне, індукцыя і дэдукцыя, аналогія і інш. Метады літаратуразнаўчага даследавання: біяграфічны, параўнальна-гістарычны і інш.

  4. Этапы даследчай дзейнасці: дыягнастычны, прагнастычны, арганізацыйны. Агульная характарыстыка этапаў даследчай дзейнасці: выбар тэмы; вызначэнне мэт, задач, аб’екта і прадмета даследавання; збор інфармацыі, складанне бібліяграфіі; запіс, перапрацоўка і сістэматызацыя матэрыялу; напісанне плана (тэзісаў) работы; напісанне навукова-даследчай работы; падрыхтоўка вывадаў і абагульненняў; рэдагаванне тэксту, прагназаванне найбольш верагодных пытанняў і адказаў на іх; публічнае выступленне.

  5. Віды тэм даследавання: інфармацыйна-рэфератыўныя, праблемна-рэфератыўныя, праблемныя, абагульняльныя, даследчыя.

  6. Патрабаванні да тэмы: актуальнасць, навуковасць, праблемнасць, дакладнасць, арыгінальнасць.

  7. Асноўныя віды даследчых работ па літаратуры: навуковы артыкул, рэферат, даклад, праект.

  8. Крыніцы інфармацыі і іх віды: бібліяграфічныя даведнікі і часопісы, электронныя бібліяграфічныя сродкі.

  9. Віды навуковых выданняў: навуковыя, навукова-папулярныя кнігі, манаграфіі, зборнікі навуковых артыкулаў, тэзісаў, матэрыялаў, дапаможнікі і падручнікі, навуковыя перыядычныя выданні, даведачная літаратура: энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі і інш.

Варта ўзгадаць работу з навуковай літаратурай як адзін з этапаў даследавання.

  • Папярэдняе знаёмства з навуковай кнігай. Загаловак, падзагаловак і іх роля.

  • Структурныя кампаненты навуковай кнігі: анатацыя, змест, уступ, заключэнне, дадаткі.

  • Алгарытмы вывучэння навуковай літаратуры (кнігі, артыкула): прагляд, першаснае чытанне, складанне плана тэксту, паўторнае чытанне.

Формы запісу: цытаты, тэзісы, канспект.

Цытаты (выпіскі з крыніцы інфармацыі, пададзеныя словамі аўтара). Афармленне цытат (выкарыстанне, па магчымасці, закончаных частак, дакладнасць, захаванне аўтарскіх графічных вылучэнняў, афармленне з дапамогай двукосся, указанне крыніцы і інш.).

Тэзісы (палажэнні, якія сцісла перадаюць асноўныя думкі лекцыі, даклада, артыкула). Простыя і складаныя, кароткія і разгорнутыя, тэкстуальныя і вольныя тэзісы.

Канспект (перадача зместу тэксту ў лагічнай сістэме абгрунтаваных вывадаў). Віды канспекта – тэкстуальныя, вольныя, змешаныя.

Набходна памятаць і пра структурў навукова-даследчых работ па літаратуры.

Кампазіцыя навуковай работы: уступ, асноўная частка, заключэнне, спіс літаратуры, дадаткі (схемы, табліцы, ілюстрацыі, мультымедыйныя прэзентацыі і інш.).



Уступ, яго прызначэнне і структура (фармулёўка сутнасці абранай для даследавання праблемы, яе значнасць і актуальнасць; вызначэнне мэты, задач, аб’екта і прадмета даследавання; агульны аналіз выкарыстанай літаратуры; сціслы выклад структуры работы і ўказанне поўнага аб’ёму даследавання ў старонках). Віды ўступаў (біяграфічны, гістарычны, аналітычны, параўнальны).

Асноўная частка, яе структура (раздзелы, у якіх паступова раскрываецца тэма, разглядаюцца яе пэўныя аспекты, выбудоўваецца сістэма доказаў). Віды доказаў (інфармацыйна-спасылачныя – цытаванне, лічбы, факты, азначэнні; лагічныя; эмацыйныя). Парадак размяшчэння раздзелаў: храналагічны, тэматычны, па прынцыпе параўнання або кантрасту, дэдуктыўны, індуктыўны, праблемны.

Заключэнне (вывады, высновы) – кароткі выклад сутнасці вынікаў даследчай працы.

Важным момантам з’яўляецца афармленне навукова-даследчых работ.

Спецыфіка навуковага стылю: дакладнасць, лагічнасць, доказнасць, лаканічнасць; маналагічная форма выказвання; ужыванне навуковых тэрмінаў; складаныя сказы, уводныя канструкцыі, канструкцыі з умоўна-выніковымі, прычыннымі адносінамі; выкарыстанне безасабовых формаў, займенніка “мы” і г.д.



Нагадаем віды даследчай работы па літаратуры.

Рэферат – кароткая перадача зместу адной ці некалькіх крыніц (кніг, артыкулаў, дакументаў) з уключэннем асноўных фактычных звестак і вывадаў. Віды (па адной або некалькіх крыніцах; прысвечаныя пытанням гісторыі і тэорыі літаратуры), структура рэферата. Патрабаванні да рэферата (дакладнасць і аб’ектыўнасць перадачы зместу крыніцы, паўната адлюстравання асноўных элементаў, даступнасць).

Крытэрыі ацэнкі якасці рэферата: актуальнасць тэмы і зместу, высокі тэарэтычны ўзровень, глыбіня і паўната аналізу тэмы; інфармацыйная насычанасць, навізна, арыгінальнасць выкладу матэрыялу; структурная арганізаванасць, лагічнасць, граматычная дакладнасць і стылістычная выразнасць; пераканаўчасць, аргументаванасць, практычная значнасць і тэарэтычная абгрунтаванасць высноў.



Даклад – від самастойнай навукова-даследчай работы, у якім аўтар раскрывае сутнасць праблемы даследавання з выкарыстаннем розных пунктаў гледжання на яе, а таксама ўласных ацэнак і назіранняў. Адрозненне даклада ад рэферата. Акадэмічны стыль даклада. Віды (праблемны, абагульняльны, параўнальны, даследчы), структура даклада. Патрабаванні да даклада (актуальнасць тэмы; змястоўнасць, глыбіня як адлюстраванне якасці ўспрымання і разумення праблемы; дакладнасць; самастойнасць высноў і палажэнняў).

Крытэрыі ацэнкі якасці даклада: ступень вырашанасці пастаўленых задач; арыгінальнасць падыходаў да вырашэння задач; уменне карыстацца спецыяльнай літаратурай; здольнасць да самастойнай навукова-даследчай працы; пісьменнасць; выразнасць і вобразнасць мовы; кампазіцыйная стройнасць і логіка пабудовы даклада; аргументаванасць і пераканаўчасць вывадаў.



Даследчы праект, яго віды.

Этапы працы над праектам: падрыхтоўка – вызначэнне мэты і задач праекта; планаванне – выпрацоўка плана работы, вызначэнне крыніц, спосабы збору і аналізу інфармацыі, выбар формаў справаздачы і размеркаванне абавязкаў; даследаванне – назапашванне інфармацыі, праца з літаратурай, чытанне і аналіз тэксту; аналіз інфармацыі – афармленне заданняў, фармулёўка высноў; прэзентацыя – справаздача з абаронай (часопісы, альманахі, прэзентацыі, відэафільмы і інш.); ацэнка і рэфлексія – падвядзенне вынікаў, фармулёўка высноў.

Патрабаванні да праектаў: наяўнасць праблемы; практычная, пазнавальная, навуковая значнасць вынікаў; самастойная (індывідуальная, парная, групавая) дзейнасць вучняў; выкарыстанне даследчых метадаў: вызначэнне праблемы, мэты і задач даследавання, фармулёўка гіпотэзы іх дасягнення і вырашэння, аналіз дадзеных, падвядзенне вынікаў.

Як вынік, свае даследчыя працы вучні прадстаўляюць на навукова-практычнай канферэнцыі ва ўстанове адукацыі.



Такім чынам, вучань мае магчымасць набыць вопыт самастойнай даследчай дзейнасці. Пашыраецца літаратурная, камунікатыўная кампетэнтнасць, узбагачаецца агульная культура асобы вучня, з’яўляюцца дадатковыя магчымасці для яго самарэалізацыі і далейшага самаразвіцця. Жадаем поспехаў кожнаму творчаму і зацікаўленаму вучню!
Спіс літаратуры

  1. Вучэбная праграма для агульаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання . Беларуская літаратура 5 – 11 класы. – Мінск, 2011г. С. 3 – 4.

  2. І.М. Гоўзіч, І.Л. Шаўлякова-Барзенка, “Шукаем шэдэўры. Вопыт літаратурных даследаванняў”. Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для 11 класа, – Мінск, 2010г. С. 7 – 10.

  3. Літаратурная адукацыя ў Беларусі на сучасным этапе: новыя падыходы і тэндэнцыі : зборнік навуковых артыкулаў / уклад. А. І. Бельскі; рэдкал.: Г. У. Пальчык [і інш.]. – Мінск: НІА, 2008. С. 150 – 155.
1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка