Упраўленне адукацыі гродзенскага аблвыканкама




Дата канвертавання28.03.2016
Памер36.93 Kb.

У
ПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ

ГРОДЗЕНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА


УПРАВЛЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

ГРОДНЕНСКОГО ОБЛИСПОЛКОМА


Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Гродзенскі

абласны

цэнтр турызму і краязнаўства”



Государственное учреждение образования

“Гродненский областной

центр туризма и краеведения”


Зав. Тэлеграфны, 2, г.Гродно

пер. Телеграфный, 2, г. Гродно

Тэл. (0152) 72-24-86, факс 72-07-63, e-mail: ggoctikum@mail.ru




______________№ ________

на № _______ от __________


Начальнікам аддзелаў адукацыі,

спорту і турызму

гаррайвыканкамаў

Аб выніках абласнога этапа

конкурсу юных экскурсаводаў


У рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, у адпаведнасці з пісьмом упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама №1-10/317 ад 27.03.2015 г. ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці праведзены конкурс юных экскурсаводаў “Мая радзіма – Беларусь”. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўлялася духоўнае ўзбагачэнне асобы навучэнца праз далучэнне да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны сваіх землякоў, фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі за дасягненні сваіх землякоў, а таксама развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў, садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню, набыццё камунікатыўных навыкаў праз далучэнне да сучасных форм экскурсійнай дзейнасці.

У конкурсе прынялі ўдзел асобныя навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі ўсіх раёнаў вобласці.

На адборачны тур дасылаліся відэаматэрыялы, тэкставыя варыянты экскурсій і мультымедыйныя прэзентацыі. Усяго было прадстаўлена 36 работ. Большасць з іх раскрывалі вызначаныя тэмы, адрозніваліся змястоўнасцю.

Разам з тым, шэраг матэрыялаў не адпавядаў патрабаванням палажэння аб конкурсе. Сярод асноўных недахопаў: лекцыйнасць, залішняя інфармацыйнасць, незавершанасць падтэм і тэмы, адсутнасць высноваў, эцюднасць.

На падставе рашэння журы па падвядзенні вынікаў абласнога этапа конкурсу юных экскурсаводаў “Мая радзіма – Беларусь”

ЗАГАДВАЮ:

1. Прызнаць пераможцамі абласнога этапа конкурсу і ўзнагародзіць дыпломамі ДУА “Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства”:

І ступені:

Вайгеніца Таццяну, вучаніцу 9 класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Ашмяны”, кіраўнік Пятрова Любоў Георгіеўна;

Смоліка Сяргея, вучня 10 класа ДУА “Крэўскі яслі-сад-сярэдняя школа” Смаргонскага раёна, кіраўнік Міхалькевіч Міхаіл Анатольевіч;

ІІ ступені:

Мацэль Ксенію, вучаніцу 10 класа ДУА «Сярэдняя школа г. п. Мір» Карэліцкага раёна, кіраўнік Брант Валерый Іванавіч;

Пранкевіч Вольгу, вучаніцу 10 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Навогрудка», кіраўнік Пранкевіч Таццяна Станіславаўна;

ІІІ ступені:

Лысевіча Мікіту, вучня 6 класа ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Корнадзьскі дзіцячы сад – базавая школа” Свіслацкага раёна, кіраўнік Лысевіч Вольга Аляксандраўна;

Марцінчык Ксенію, вучаніцу 10 класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Астраўца”, кіраўнік Нікалайкава Вольга Рамуальдаўна.

2. Прызнаць лаўрэатамі і ўзнагародзіць дыпломамі ДУА “Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства”:

Куцко Алега, вучня 10 класа ДУА “Лукская сярэдняя школа” Карэліцкага раёна, кіраўнік Матусевіч Алена Анатольеўна;

Кузьма Вольгу, вучаніцу 8 класа ДУА “Малабераставіцкая сярэдняя школа” Бераставіцкага раёна, кіраўнік Эйсмант Тамара Іванаўна;

Лішык Ірыну, вучаніцу 11 класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Дзятлава”, кіраўнік Мілейка Галіна Іванаўна;

Клімко Паўла, вучня 8 класа ДУА “ВПК Дзераўноўскі яслі-сад-сярэдняя школа Слонімскага раёна”, кіраўнік Фядута Вера Уладзіміраўна;

Гарачава Арцёма, вучня 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 28 г. Гродна ”, кіраўнік Кучук Уладзімір Іванавіч;

Былеўскую Анастасію, вучаніцу 8 класа ДУА “Астрынская сярэдняя школа імя А. С. Пашкевіч (Цёткі), кіраўнік Балобан Ала Сямёнаўна;

Лучко Аліну, вучаніцу 6 класа ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Ліды”, кіраўнік Мякшыла Ганна Мікалаеўна.

3. Рэкамендаваць начальнікам аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райвыканкамаў заахвоціць пераможцаў і лаўрэатаў абласнога этапа конкурсу.


Дырэктар А.Ю. Лунін




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка