Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Аддзел адукацыі, спорту І турызму Ашмянскага райвыканкама дуа “Барунскі вучэбна-педагагічны комплекс




Дата канвертавання19.03.2016
Памер101.53 Kb.


Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Ашмянскага райвыканкама

ДУА “Барунскі вучэбна-педагагічны комплекс

яслі-сад-сярэдняя школа”





1. Прозвішча, імя, імя па бацьку удзельніка Лоўчая Алена Сяргееўна


2. Узрост, класс 14 гадоў, 9 клас

3. Установа адукацыі ДУА “Барунскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”

4. Кіраўнік Валэйня Станіслаў Іванавіч, настаўнік гісторыі

5. Тэма экскурсіі “Лепшыя людзі майго краю”

6. Удзел у навукова-даследчых работах --- удзел у навукова-практычнай канферэнцыі па нямецкай мове

5. Кантакты (тэлефон, адрас электроннай почты) тэл.80159333373,



e-mail: baruny@tut.by



Баруны – дробная мясціна,

Але ў гісторыю сваю

Падзеяў розных шмат змясціла.

Старую ліру дастаю,

Каб скласці песню пра Баруны.

Ты, цётка-муза, падкажы,

На лад які мне строіць струны,

Каб песня выйшла без ілжы.

На месцы сённяшняе вёскі,

Легенда кажа, бор шумеў,

Дык бор, Баруны – словы цёзкі,

Ад бору кут імя займеў

Шчыра вітаем і запрашаем узгадаць таямніцы і цуды барунскай зямлі, прыўзняць заслону яе славутай гісторыі, традыцый, даведацца пра знакамітых людзей, якіх яна ўзгадавала. Рады бачываць вас у гісторыка-этнаграфічным музеі “Спадчына” Барунскага вучэбна-педагагічнага комплекса.

Пачаткі пасялення губляюцца ў вяках. У канцы ХІІ – першай палове ХІІІ ст. на скрыжаванні шляхоў, адзін з якіх ідзе са сталіцы Вялікага Княства Літоўскага Вільні ў напрамку Мінска, Смаленска і Масквы, а другі злучае гарады-крэпасці Нясвіж, Мір, Навагрудак, Ліду, Гальшаны і Крэва, узнікла паселішча Баруны.

Дакументальных звестак аб пачатку Барунаў няма. Гэты недахоп запоўніла народная фантазія, стварыўшы нямала легенд. Адна з версій паходжання даводзіць тое, што назва Баруны мае цюркскае паходжанне. У перакладзе з цюркскіх моў “барун” азначае “вершнік”. У ВКЛ быў таксама шляхецкі род татарскага паходжання Барунскія. Захавалася паданне, што першым панам Барунаў быў нейкі злы і жорсткі чалавек, якога нават пасля смерці пахавалі без труны за могілкамі і завалілі каменем (магамецянскі звычай). На гэтым камені выраслі кветкі “баруны”, ад якіх і назва. Відавочна, што апошняе не да канца тлумачыць, што азначае барун, але маё апісанне чалавека, чужога да карэнных насельнікаў. Больш таго, вядома, што наваколлі Крэва (у тым ліку і Баруны) гістарычна з’яўляюцца рэгіёнамі татарскіх асадаў з часоў Вітаўта. Недалёка ёсць вёска Ардашы (корань “арда”, цюркс.).

У пачатку ХІХ ст. Баруны ўяўлялі сабой звычайную вёску, жыхары якой займаліся сельскагаспадарчай працай. Мястэчкам яна звалася таму, што мела прыгожую мураваную уніяцкую царкву і двухпавярховы базыльянскі манастыр. У 1747-1757 гадах быў пабудаваны сённяшні будынак барунскага касцёла святых Пятра і Паўла, які ўзвышаецца не толькі над вёскай, але і над усім наваколлем. Барунскі касцёл вытрыманы ў двух стылях – барока і ракако. У касцёле б’е гаючая крыніца і знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Барунскай, які, згодна з паданнем, знайшоў каралевіч Казімір.

Побач знаходзіцца будынак былога базыльянскага кляштара, пабудаванага ў 1778-1793 гадах. Некалі ў ім існавала школа для дзяцей шляхты. Яшчэ ў ХVII - першай трэці ХІХ ст. мястэчка Баруны было адным з цэнтраў уніяцтва на Беларусі. Да нашага часу дайшлі звесткі, што каля 1617 года ў Полацку, Жыровіцах і ў Барунах была адчынена базыльянамі пачат­ковая школа для манахаў і святароў.

Шырокую вядомасць набылі ў свой час Баруны як значны адукацыйны асяродак. Спачатку гэта была 3-гадовая установа свецкага напрамку, у 1700 годзе пераведзеная сюды разам з маёмасцю і настаўнікамі з мястэчка Вішнева. У 1780 г. зноў стала свецкай і пераўтварылася ў 6-гадовую школу і існавала да 1833 г.

Многія выпускнікі школы атрымалі вышэйшую адукацыю ў Віленскім універсітэце і ўпісалі свае імёны ў гісторыю. Пра гэта нагадвае мемарыяльная шыльда на будынку кляштара. Навуку базыльянаў атрымалі сябар Адама Міцкевіча, літаратар Антон Адынец, паэт і перакладчык Юльян Корсак, гісторык Леанард Ходзька і яго блізкі сваяк, пісьменнік Ігнацій Ходзька і многія іншыя.

У 1919 годзе вядомы беларускі дзеяч і асветнік Сымон Рак-Міхайлоўскі распачаў актыўную работу па адкрыццю беларускай настаўніцкай семінарыі ў нашым мястэчку. Беларуская настаўніцкая семінарыя размясцілася ў двухпавярховым мураваным манастырскім будынку, які быў пабудаваны. Семінарыя пачала працаваць у 1920 годзе.

Здавалася справа навучання беларускіх дзяцей роднай мове была наладжана, і заставалася чакаць добрых вынікаў, але…

Пасля Рыжскага трактату 1921 года на заходніх землях Беларусі распачалася мэтанакіраваная палітыка паланізацыі. У такіх умовах беларуская семінарыя існаваць не магла і 15 чэрвеня 1921 года настаўніцкая семінарыя была зачынена, а затым у гэтых мурах пачала дзейнічаць польская настаўніцкая семінарыя, нягледзячы на шматлікія просьбы і пратэсты жыхароў Барун.

Такім чынам, семінарыя была ліквідавана не зрабіўшы ні аднаго выпуску. Калі вучні даведаліся пра гэта, то сваімі сіламі паставілі “Паўлінку” Янкі Купалы. Сам дырэктар семінарыі Сымон Рак-Міхайлоўскі пакінуў Баруны ў 1922 годзе, пасля таго, як цалкам былі страчаны надзеі працягваць вучобу ў базыльянскіх мурах.

У 1919-1923 гг. у Барунах працавала беларуская настаўніцкая семінарыя (не зрабіла ні аднаго выпуску), пасля яе – няпоўная польская семінарыя. З 1933 г. польская сямігодка, у 1940 г. няпоўная сярэдняя школа (НСШ). У 1944 г. аднавілася як НСШ, першы дырэктар В.Ю.Ляшчэвіч, завучам школы ў той час працавала Парфіяновіч, настаўнікам ваеннай справы М.Е.Кудраўцаў.

З 1947 г. школа працуе як сямігадовая, з 1955 г. як сярэдняя. Першы яе выпуск адбыўся ў 1958 г. Сярод выпускнікоў – кандыдаты навук Г.І.Кумпіцкі, А.Ф.Дубнік, М.В.Шыцік, Л.А.Александровіч. У пасляваенны час дырэктарамі школы працавалі А.С.Панкратаў, М.К.Страх, В.В.Віткоўскі, В.Р.Радзівонаў, В.І.Лінок, А.Б.Дзедзюль, В.В.Кратынскі, з 1989 г. – Ф.В.Станулевіч.

У 2008 г. вёсцы Баруны нададзены статус аграгарадка. Баруны прыгажэюць, павялічваецца колькасць насельніцтва. Тут адрамантаваны дарогі, вуліцы набылі сучасны выгляд. Адбылася рэканструкцыя будынкаў школы, Дома культуры, мясцовай амбулаторыі. Утульна жывецца тут барунцам. Весялей сталі выглядаць хаты местачкоўцаў, з’явілася многа дамоў, пабудаваных у межах дзяржаўнай праграмы адраджэння сяла. У цэнтры Барунаў ўзвышаецца галоўная славутасць, помнік архітэктуры касцёл святых Пятра і Паўла. Аднак нельга не сказаць пра будынак, які выклікае не замілаванне і захапленне местачкоўцаў і гасцей, а вялікі жаль і расчараванне. Гэта напаўразбураны манастыр, узведзены ў XVIII ст. Разбурае гэты помнік аргітэктуры, тым самым сціраючы з памяці слаўныя старонкі барунскай гісторыі, не толькі няўмольны час, але ў большай ступені невуцтва, няведанне багатай гісторыі, раўнадушша і чэрствасць мясцовых жыхароў і нежаданых наведвальнікаў.

Недалёка ад будынка школы і сельскага дома культуры знаходзіцца помнік экіпажу самалёта “Ілля Мурамец”, які ў 1914 годзе здзейсніў тут подзвіг. Немцы так былі ўражаны гераізмам рускіх лётчыкаў, што пахавалі іх на сваіх могілках з усімі воінскімі ўшанаваннямі. Дарэчы, на ўскрайку вёскі каля дарогі Баруны-Крэва знаходзяцца могілкі нямецкіх салдат І Сусветнай вайны.

Беларусь, Радзіма, Баруны… Не голас, сэрца гаворыць гэтыя словы — з любоўю, з гонарам, з душэўнай пяшчотай. Тут — наша гiсторыя. Тут — мае каранi. Тут — напеўная родная мова. Тут — жывём мы!






У ходзе пошукава-даследчай дзейнасці па тэматыцы "Лепшыя людзі майго краю" мною сабраны матэрыял пра жыццё Жабінскай Веры Антонаўны, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, удзельніцы партызанскага руху ў Беларусі. І хоць Веры Антонаўны ўжо няма сярод нас, але яе сваякі падалі матэрыялы з асабістага архіва партызанкі. Таксама намі запісаныя ўспаміны Ольшука Івана Іосіфавіча, дзяцінства якога прайшлося на ваенныя гады.

Вера Антонаўна Жабінская нарадзілася 17 мая 1925 г. у вёсцы Дзесятнікі Валожынскага раёна Мінскай вобласці (тады – Валожынскі павет Навагрудскага ваяводства) у сям’і селяніна-бедняка. Ва ўзросце сямі гадоў пайшла вучыцца ў школу, але змагла закончыць толькі тры класа: цяжкі матэрыяльны стан сям’і прымусіў кінуць вучобу і уладкавацца на працу.

Але ў 1939 г. Чырвоная Армія здзейсніла вызваленчы паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну і хутка адбылося аб’яднанне дзвюх частак разарванай краіны ў адно цэлае – БССР. У жыцці людзей адкрываліся новыя перспектывы, народ верыў у лепшую светлую будучыню. Пачалася калектывізацыя, ствараліся МТС і краіне былі патрэбны кваліфікаваныя кадры. Адной з першых на курсы трактарыстаў з нашых мясцін накіравалася Вера Антонаўна. Курсы праходзілі ў г.п. Крычаў і доўжыліся 6 месяцаў, 6 месяцаў жыцця ў спартанскіх умовах дзеля авалодвання новай спецыяльнасцю. Пасля працавала на трактары.

У маі 1941 г. выйшла замуж за Сідарава Міхаіла Паўлавіча і паехала ў Віцебскую вобласць, да бацькоў мужа (в. Роўная). Там іх і напаткала вайна. Мужа хутка накіравалі на фронт, а Вера Антонаўна засталася ў Віцебску ў яго сястры. Гэты час нідзе не працавала, а калі моладзь пачалі вывозіць на працу ў Германію вырашыла ўцячы да партызан.



Змагалася з ворагам у складзе 3-й партызанскай брыгады, удзельнічала ў акцыях, выходзіла з блакады. Партызаны вялі " рэйкавыя войны " на чыгуначных участках Полацк - Невель і Віцебск -Полацк . З энцыклапедычных звестак вядома , што партызаны ў той вайне падарвалі больш 1,8 тысячы рэек. Вера Антонаўна таксама ўнесла свой ​​сціплы ўклад у гэтую лічбу. У чэрвені 1942 брыгада вяла баі за вёскі Вялікае Сітна і Кавалі , а ўжо ў жніўні партызаны разграмілі апорны пункт ворага ў в Працы Полацкага раёна . Пачынаючы з снежаня 1942 года па люты 1943 года партызаны брыгады ўдзельнічалі ў баях супраць карнікаў , вялі баі каля вёсак Жуковічы , Забалоцце. З лютага па май 1943 года Вера Антонаўна прымала ўдзел у абарончых баях каля вёсак Матарына і Лешня. У лістападзе 1943 года партызаны нанеслі масавыя ўдары па пераправах праз раку Дрыса каля вёскі Калюціна Расонскага раёна. Менавіта ў гэтым раёне партызанская брыгада аб’ядналася з часткамі Чырвонай арміі ў лістападзе 1943 года.

Муж загінуў, і В.А. Жабінская вярнулася да бацькоў у веску Баруны. Здароўе яе было моцна падарвана вайной.

Працавала ў калгасе, потым паступіла ў Вішнеўскую МТС трактарысткай і працавала да рэарганізацыі вобласці яшчэ і ў Пліскай МТС. За актыўны ўдзел у грамадзкім жыцці і самаадданую працу ў 1952 г. Жабінскай В.А. быў выказаны вялікі давер – яе урачыста прынялі ў рады КПСС. У 1960 г. пераехала ў Маладзечна і там працавала на механічным заводзе да выхада на пенсію.

Вера Антонаўна Жабінская была неаднаразова адзначана за поспехі у працы і абароне Радзімы. Узнагароджана медаллю “Ветэран працы”, медалём “За баявыя заслугі”, Ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені.

Сонца — на ўсiх адно, Зямля — адна, трымайся сваёй хаты, беражы свой гонар, не бяры чужое, ведай сваю гісторыю. І дзе б ні апынуўся, куды б ні закінуў цябе лёс, у сваёй душы, у сваім сэрцы заўсёды хай будзе адчуванне моцнай сувязі з родным краем, зямлёй нашых бацькоў, -- так заўсёды гаварыла Вера Антонаўна Жабінская.







Я девочка Лена,

Я в школу хожу,

Играю с друзьями,

Уроки учу.
Люблю я природу

И поле, и лес,

И пение птиц,

И печи тихой треск.

Люблю я и школу,

Хожу в 9 класс,

Учителя и уроки

Здесь просто класс!
В музыкальную школу

Я тоже хожу,

Ведь фортепиано

Я с детства люблю.

Танцую, рисую,

Пою хорошо,

Хожу на кружки,

И много ещё чего я люблю.
На свете есть

Много хороших дел,

Мои увлечения

Для меня не придел.

З самога дзяцінства я люблю чытаць і лічу, што кніга адыгрывае вельмі важную ролю ў жыцці чалавека. На ўсё жыццё мне запомніліся словы: “Кніга – крыніца ведаў”. Сапраўды, калі нам патрэбны пэўныя веды ў нейкай галіне, мы звяртаемся да даведніка ці энцыклапедыі, бо кнігі змяшчаюць у сабе веды аб усім: раслінах і жывёлах, планетах і зорках, вучоных і падарожніках, аўтамабілях. Менавіта з іх дапамогай мы ўпершыню знаёмімся з навакольным светам і шукаем адказ, калі нешта хвалюе і баліць. У вольны час я з захапленнем чытаю мастацкія творы, асабліва люблю паэзію Максіма Багдановіча і Янкі Купалы.

Яшчэ я вельмі люблю займацца спортам, асабліва зацікаўлена валейболам.

Таксама, я хажу ў музыкальную школу ўжо сёмы год, мяне вельмі цікавіць ігра на музычных інструментах, а асабліва на фартэпіяна. Мае бацькі ствараюць для мяне ўсе умовы, каб я ў вольны час ад вучобы захаплялася музыкай. Менавіта музыка пераносіць мяне ў іншы свет – свет, дзе пануюць шчасце і каханне.

А больш за ўсё я люблю спяваць, нават ў гэтай маленькай справе ў мяне ёсць поспехі.

З пятага класа я цікаўлюся гісторыяй. Чытаю розныя кнігі, гляджу фільмы на гістарычныя тэмы.

З пачатку года я і мае аднакласнікі ўзяліся за плённую працу і пачалі рыхтаваць і праводзіць экскурсіі па школьным музеі для вучняў і гасцей нашай школы. Акрамя пералічаных мною захапленняў, я ўдзельнічаю ў розных конкурсах і алімпіядах, зараз рыхтуюся да спартыўных спаборніцтваў.




вучаніцы 9 класа Барунскага ясляў-сада-сярэдняй школы

Лоўчай Алены Сяргееўны


Алена нарадзілася ў вёсцы Баруны ў сям’і медыцынскай сястры і будаўніка.

Вучаніца вельмі здольная, адказная, таленавітая. На працягу ўсіх гадоў навучання ў школе паказвае добрыя і выдатныя веды па ўсіх прадметах. Умее самастойна арганізаваць сваю вучэбную працу. З усіх школьных дысцыплін большую цікавасць праяўляе да нямецкай мовы, літаратуры, гісторыі. Удзельнічае штогод у раённых алімпіядах, навукова-практычнай канферэнцыі з даследчай працай па нямецкай мове, у конкурсах чытальнікаў вершаў.

Лена – актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця школы: праводзіць экскурсіі ў школьным музеі, выступае на канцэртах мастацкай самадзейнасці

( добра спявае, дэкламуе, танцуе).

У класным калектыве адчувае сябе камфортна, карыстаецца аўтарытэтам сярод аднакласснікаў. Ветлівая са старэйшымі, настаўнікамі.

Класны кіраўнік Г.К. Дзерван



группа 435


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка