Упраўленне адукацыі гродзенскага аблвыканкама аддзел адукацыі адміністрацыі ленінскага раена г. Гродна дзяржаўная установа адукацыі




старонка3/3
Дата канвертавання30.04.2016
Памер462.04 Kb.
1   2   3

3-я. Пойдзеце з намі вясну сустракаць?
Сцэна трэцяя. Ахвяраванні рацэ.
Усе ставяць клумкі на паляне. Хлопцы ладзяць полымя, дзяўчаты – стол. Дзве дзяўчыны на першым плане каля ракі.

1-я. Хадзем да ракі паварожым!

Кідаюць печыва ў раку. Ідуць за ім следам і спяваюць:

Вясна, вясна, вясняначка!

Дзе твая дачка Мар’яначка? Гууу!

У садочку мые сарочку свайму сыночку Васілёчку. Гууу!

На даліне шые пярыны сваёй донечцы Кацярыне.. Гууу!

1-я. Ой! Мая птушачка далёка паплыла! Хіба, Марылька, замуж мне прыйдзецца сёлета выходзіць!

2-я. А мая да берага прымкнула! Зноў давядзецца ў дзеўках сядзець!

Трэцяя падбягае.

3-я. Дззяўчаты, хадзем хутчэй! Гулянне хутка пачнецца!

Усе становяцца ў карагод “Ручаёк”:

Благаславі, маці, вясну заклікаці!

Вясну заклікаці, зіму замыкаці.

Зіму люту ў калоду,

Вясну-красну на вуліцу

На ціхае лета, на буйное жыта.

Хлопцы з чучалам зімы бягуць праз карагод з крыкам “Зіму палім! Расступіцеся! Зіму палім!”. Дзяўчаты крычаць, пішчаць.

1-я. Давайце пагуляем! Хто з хлопцаў перахопіць мой вяночак, той і будзе са мной танцаваць!

Гульня-карагод.

Ой, венча, мой венча!

Прашчай, барвенча!

Я ж цябе віла-пляла,

Як маладзенька была!

Гулянне вакол полымя. Абрад ўшанавання бярозы. Патрэбен вянок з бярозавых галінак. Хто перахопіць і разарве яго, той будзе ўвесь вечар танцаваць з гэтай дзяўчынай.

1-я. Табе прыйдзецца сёння ўвесь вечар са мной танцаваць.

2-я. Ой, глядзі, як гарыць!!! Добрае лета будзе!

Паказвае на полымя.

3-я. Хадзем ужо святочнай кашы паямо!
Сцэна чацвёртая.Святочная трапеза.
Сядаюць і па крузе пускаюць гаршок з кашай па тры лыжкі кожнаму.

1-ы. Ой, якая смачная каша!

Маці. Ешце, дзеткі, ешце!

Фанаграма: спеў птушак, дудачкі, шум ракі.

Па чарзе ўстаюць

1-ы. Шуміць, гудзе! Вясна ідзе!

2-і. Шчасце і радасць людзям нясе!

На сцэне з’яўляецца вясна з кошыкам і асыпае ўсіх кветкамі.

3-і. Ой, вясна! Ой, красна! Што ты нам прынясла?

4-ы. Ці, можа, сала?

5-ы. Ці, можа, яйкі?

6-ы. Ці, можа, масла брусочак?

7-ы. Ці пірага кусочак?

Вясна. Ой, вынесла-прынеясла тры карысці-радасці! Першая карысць – бортнічак, другая карысць – пастушок, трэцяя карысць – ратайка!

1-шы. Вось і дачакаліся вясны-красны!

2-гі. Няхай настаюць ясныя дзянёчкі!

3-і. Пойдуць цёплыя дажджочкі!

Усе разам спяваюць.

Сонейка свеціць, вада коціцца!

Ой-лі, ой люлі! Вада коціцца!

А мне маладой гуляць хочацца!

Ой-лі, ой люлі! Гуляць хочацца!

Дзевачкі пяюць і ягадкі бяруць!

Ой-лі, ой люлі! Ягадкі бяруць!

Хлопчыкі свішчуць і конікаў ішчуць!

Ой-лі, ой люлі! Конікаў ішчуць!

Удоль па вуліцы там хлопцы ідуць!

Яны ішлі-ішлі, станавіліся!

Ой-лі, ой люлі! Станавіліся!

За мяне, маладу, пасварыліся!

Ой-лі, ой люлі! Пасварыліся!

Вы не біцеся, не сварыцеся!

Ой-лі, ой люлі! Не сварыцеся!

Застануся я аднаму каму!

Ой-лі, ой люлі! Аднаму каму!

Ваньку браваму, кучараваму!

Ой-лі, ой люлі! Кучараваму!

РЭКВІЗІТ:



  • імітацыя хаты, печы, каровы, паляны, ракі, полымя,

  • стол,

  • елка,

  • чучала вясны,

  • процівень.

  • печыва «жаўранкі»,

  • кошыкі з кветкамі,

  • вяночкі, гаршок з кашай.

МУЗЫЧНАЕ АФАРМЛЕННЕ:



  • магнітафон,

  • фанаграмы: спеў птушак, шум ракі,

  • фанаграмы з запісамі песень.

ДАДАТАК № 5

Анкетаванне
1.Ці падабаецца Вам чытаць творы на беларускай мове?

2.Вам падабаецца глядзець тэлевізійныя перадачы на беларускай мове?

3.Цікавіцеся Вы гісторыяй свайго роднага краю?

4.Захоўваюцца ў вашай сям’і народныя звычаі і традыцыі?

5.Ці можаце Вы пералічыць беларускія каляндарныя святы?

6.Ці маеце ўяўленне пра кожнае з іх?

7.Ці ведаеце Вы 5 – 6 беларускіх народных гульняў?

8. Ці можаце Вы прывесці прыклад беларускай прымаўкі,якая адпавядала б рускай?

9.Ці заўсёды можаце суаднесці беларускую народную песню са святам,калі яе спяваюць?

10.Ці ведаеце Вы абрадавыя дзеянні да кожнага беларускага свята?

11.Ці ведаеце 5-6 прыкмет пра надвор’е?

12.Ці можаце Вы прывесці прыклады атрыбутаў да кожнага беларускага свята?Напрыклад: Масленіца – бліны, Калядкі - Каза.

13.Калі Вы забываеце свае словы на сцэне, ці заўсёды можаце імправізаваць?

14.Ці падабаецца Вам спяваць беларускія народныя песні?

15.Ці зможаце Вы даць апісанне і назву беларускага народнага адзення?

16.Ці зможаце Вы прыгатаваць стравы беларускай народнай кухні?

Падлічыце балы:

За кожны адказ “так” – 2 балы.

За кожны адказ “не” – 0 балаў.

За кожны адказ “незаўсёды”- 1 бал.


32-25 . Гэта вельмі добры вынік. Калі Вы адказалі праўду, то Вы добры знаўца беларускага фальклору,а таксама сапраўдны грамадзянін і патрыёт сваёй краіны. Вы высокадухоўна развіты чалавек. Вам не сорамна прымаць гасцей з іншых краін і выступаць у ролі прадстаўніка беларускай спадчыны.
25 -15. Гэта сярэдні вынік.А гэта значыць, у вас ёсць яшчэ недахопы ў ведах беларускага фальклору, але вам падабаецца вывучаць гісторыю беларускага народу, вы цікавіцеся беларускімі народнымі звычаямі і традыцыямі. З вамі цікава праводзіць час, таму што вы дапытлівы чалавек.
0 -15. Гэта адзнака можа быць лёгка выпраўлена ў лепшы бок.Прыміце яе як выклік.З вашага боку трэба мець на ўвазе адзінае: заўсёды помніце,што вы нарадзіліся і жывеце ў Беларусі. А каб быць сапраўдным грамадзянінам сваей краіны, трэба цікавіцца яе гісторыяй, культурай, звычаямі і традыцыямі.

ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!

ДАДАТАК 6

ВЫНІКОВЫ ТЭСТ


  1. Вырашы крыжаванку.


1. Пара года, калі святкуюць Купалле.

2. Расліна, якая па паданні зацвітае ў ноч на Івана Купалу.

3. На якое свята плятуць вянкі, распаліваюць вялікае полымя?

4. Якое свята сустракаюць зімой, калі водзяць Казу?

5. Якое свята адзначаюць восенню, у гонар збора ўраджая?

6. На якое свята паляць чучала?

7. Іх абавязкова пякуць на Масленіцу.

8. На Пасху пякуць пірагі і фарбуюць… .


2. Беларуская народная кухня. Разгадай назвы беларускіх народных страў і запішы іх.

группа3
3.Якія беларускія народныя святы ты ведаеш? Запішы ў кола.
эллипс26линия86
линия85

4.Запішы прапанаваныя словы на пялёстках.

Словы для выкарыстання: казкі, раман, паэма, песні, аповесць, прымаўкі, гульні, загадкі, легенды, прыпеўкі.


5. Падбяры да беларускіх прымавак адпаведныя рускія.Запішы іх.
Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца.

___________________________________________________________________________


Мядзведзь карове не брат.

___________________________________________________________________________

Баючыся ваўкоў, застанешся без грыбоў.

__________________________________________________________________________


Разам дзвюх сарок за хвост не ўтрымаеш.

__________________________________________________________________________


Лепш верабей у руцэ, як голуб на страсе.

__________________________________________________________________________


6. Пазнай прадмет па апісанню.Напішы, чым карысталіся нашыя продкі і якія прадметы ёсць у сучасных людзей.

Апісанне

прадмета

Нашыя продкі выкарыстоўвалі

Сучасныя людзі выкарыстоўваюць

У ім захоўваліся розныя рэчы, адзенне







Яно забяспечвае святлом памяшканне







На ей гатуюць ежу








У ім захоўваюць прадукты








7. Запішы да якіх святаў належаць гэтыя песні.
***

  • Добры вечар, пане гаспадару, ой, каляда !

Харошыя маеш ты сыночкі, ой, каляда!....

_____________________________________________________________

***

- Вясна красна,



Адкуль пыйшла,

Адкуль прыехала ?....

________________________________________________________________

***


  • А ў нас Масленка, люлі, Масленка!

Выляцела з куста ластавіца, люлі, ластавіца.

________________________________________________________________

***

Купалка Івана на вулку звала:



Іван – Іванішка, хадзі на ігрышча.

____________________________________________________________


8.Злучы назву свята і абрадавае дзеянне, якое да яго адносіцца.
Дажынкі шанаванне памяці продкаў

Вяселле заканчэнне збору ўраджая

Дзяды фарбаванне яек

Пасха провады зімы

Масленіца выкуп нявесты

9. Знайдзі назвы беларускіх народных святаў.


Б

А

П

А

С

П

В

В

Г

А

Ч

Х

І

С

Я

С

Е

Л

А

Ю

Ы

М

ДЗ

Ы

Л

К

Я

Д

А

Я

Д

Е

А

Л

Я

С

Л

Е

Н

І

Ц

А


10. Запоўні табліцу” Як апраналіся і абуваліся нашыя продкі”.

Як апраналіся і абуваліся нашыя продкі

адзенне

Абутак

Галаўныя ўборы

мужчынскае

жаночае

мужчынскія

жаночыя















ДАДАТАК 7
СЦЭНАРЫЙ СВЯТАЎ НАРОДНАГА КАЛЯНДАРА

Карагод круглы год”


Мэта : прэзентацыя сасмастойна распрацаванага навучэнцамі сцэнарыя свята

Задачы :

-сістэматызаваць веды па вывучаных раней тэмах,

- выхоўваць паважлівыя адносіны да таварышаў,адчуванне адказнасці за асабіста выкананую працу, адуванне адказнасці за асабіста выкананую працу,

-развіцее творчых здольнасцяў навучэнцаў.

Месца правядзення: сцэна;
Удзельнікі :вядучыя,скамарохі,гаспадар, ражаныя, дзяўчаты, валачобнікі, Вясна.
Гучыць хуткая беларуская народная музыка.

Вядучы 1: - Прыйшоў Багач, кідай рагач,

Бяры савеньку ды сей памаленьку !

Вядучы2 : - А Уздвіжанне лета замыкае,

Усё ў хату ўздвігаецца…каб

Мароз не пабіў.

Вядучы 3: - Святы Пакроў зямелечку засцілае !

Гучыць вясёлая народная музыка – на фоне, якой тэкст дыктара.

Дыктар : - У Гародні, як нідзе

Пакроўскі кірмаш ідзе !

Выходзяць вядучыя – скамарохі.

Скамарох1 : - На кірмаш спяшайся,

Грошай набірайся !

Скамарох2 : - Ды не проста спяшайся,

Прыгажэй апранайся !

Скамарох3 : - Калі хлопец не жанаты

Прыглядзіш дзяўчыну ў сваты !

Скамарох4 : - Калі дзеўка малада,

Знойдзеш сабе малайца !

Дыктар : - Прыглядзеў хлопец дзяўчыну, прыгажуню

Вачэй не адвесці. На вячорках, у піліпаўку

Пачаў заляцацца.

Гучыць песня “Вечарынка”.


  • Вечарынка, вечарынка,

За хвілінкаю хвілінка,

Пралятаюць у бяседзе

Як збіраюцца суседзі.

Вечарынка, вечарынка

Пацалуй мяне дзяўчынка !

Хоча хлопец падзівіцца

Як успыхне маладзіца.

Прыпеў. : - Ах Алесь, Алесь,

Да мяне не лезь

Адчапіся ад мяне

Ты гарачы ўвесь.

Запалаю я, пакахаю я.

А ў цябе раўніва жонка,

І ў мяне сям’я.

Вядучы 1 : - Працуй рупліва, святкуй гулліва, але на усё

пару ведай.

Вядучы 2 : - На ўсё свой час, час на пацеху, час на справы.

Вядучы 3 : - Каляндарны пост пачынаецца, весяліцца

ЗАБАРАНЯЕЦЦА !

Вядучы 4 : - Ой рана,рана куры запелі,

Святы вечар, Добрым людзям !

Вядучы 1 : - Станавіцеся людцы у карагод..

Гэта свята мы чакалі цэлы год,

З Ражством усіх шчыра павітаць,

У гонар свята песню заспяваць.

Дзяўчаты са свечкамі ў руках спяваюць святочную песню “Учора звячора”.



  • Учора звячора

Засвяціла зора – 2 р.

Зора засвяціла

Свет узвесяліла – 2 р.

Свет узвесяліўся

Хрыстос нарадзіўся – 2 р.

Хрыстова ражжджэнне

Людзям на збаўленне – 2 р.

Дзяўчаты, спяваючы апошні слупок , у карагодзе пакідаюць залу.

Дыктар : - А Каляда едзе далей

Ніводны двор не мінае

Са святам усіх вітае !

Вядучы 2: - Запалілі мы агні свята

Каб асвятлілася наша хата

Хай пылаюць іскрынкі ў ночы,

Хай засвецяцца радасцю вочы.

Мы з Калядамі вас вітаем

Усім здароў’я і шчасця жадаем !

Вядучы : 3 - Глядзіце, ужо прыйшлі Грамніцы !

Скідайце, людзі рукавіцы !

Вядучы 4: - Стрэчанне ці Грамніцы - зімы палавіца !

Гучыць у запісу песня “На вуліцы Масленіца”.

Вядучы 1 : - А мы Масленку чакалі.

Усю нядзельку выглядалі.

Мы думалі Масленка

Сем нядзелек.

Ажно Масленка

Сем дзянёчкаў.

Вядучы 2: - Хто на Масленку сумуе,

Таму ў годзе не шанцуе !

Вядучы 3: - А па старому звычаю, мы павінны ўсё ліхое ў абліччы Пудзіла спаліць на вогнішчы.

Гучыць вясёлая Масленічная песня.Ражаныя з крыкамі і смехам паляць Пудзіла.

Вядучы 4: - Ну вось, людзі добрыя

Мы зіму і прагналі!

Дыктар: На фоне музыкі – спеў птушак. Шум леса



  • Свята песенкай сустракаем.

Вясну весела мы гукаем.

Жавараначкі прыляціце.

Цёпла лецейка прынясіце !

Дзяўчаты гукаюць вясну, выходзячы з трох бакоў групамі.

Песня “Беларускія вяснянкі”.


  • Вясна, вясна, вясняначка.

Дзе дачка твая Мар’яначка? Гу…!

  • У садочку мые сарочку.

Свайму сыночку Васілёчку .Гу…!

  • На даліне шые пярыны

Сваёй донечцы Кацярыне .Гу….!

Вядучы 1: - Ходзім радасна карагодам.

Выглянь. Сонейка. дай пагоду !

Шчасце – долечку мы гукаем.

Мы зямлю сваю адмыкаем.

Жавараначкі прыляціце.

Зямлю – матухну абудзіце !

Дзяўчаты водзяць карагод “Благаслаўленне”



  • Благаславі маці.

Вясну заклікаці.

Вясну заклікаці

Зіму замыкаці.

Зіму люту ў камору,

Вясну красну на вуліцу,

На ціхае лета.

На буйнае жыта.

Вядучы 2 : - Благавешчанніка святое,

Пашлі сонейка залатое,

Каб зямелька адышла

Ды вясна да нас прыйшла !

Спеў птушак – у запісу.

Вядучы 3 : - Шуміць ! Гудзе! Вясна ідзе !

Шчасце і радасць людзям нясе !

На сцэне з ‘яўляецца вясна з кветкамі і кошыкам у руках.

Асыпае ўсіх красачкамі з кошыка.

Вядучы 4: - Вось і дачакаліся Вясны – красны!

Няхай настаюць ясныя дзянёчкі.

Пайдуць цёплыя дажджочкі !

На сцэне з’яўляюцца дзяўчаты з вербачкамі у руках і выконваюць танец “Вербахлёст”.

Дыктар: - Свята Вербніцы сустракаем

І здароўечка ўсім жадаем !

Дзяўчаты злёгку хлешчуць адзін аднаго вярбой.

Вядучы 1: - Вярба свята – нова лета.

Вярба пасвіць у поле гнала

Дай жа, Божа. гэта свята праважаці

Свята Вялічка дажыдаці !

Вядучы 2: - Будзь здароў, як вада

І расці ,як вярба !

Будзь здароў на ўвесь год !

Здалёк даносіцца музыка і спеў валачобнікаў.

Вядучы 3: - А з пад лесу, лесу цёмнага

А з пад гаю зялёнага,

Ці не тучкі ідуць , ці не воблачкі !

Вядучы 4: - То ідуць - брыдуць Валачобнікі !

На сцэне з’яўляюцца Валачобнікі з песняй.

Валачобнікі: - Валачобнікі, валачыліся,

Ды вясна – красна на ўвесь свет,

Валачыліся, замачыліся,

Ды вясна – красна на ўвесь свет.

Валачобнік 1: - Дзень добры таму,

Хто ў гэтым даму !

Гаспадарачок,

Слаўны паночок,

Ці спіш, ці ляжыш,

Ці адпачываеш ?

Ці нас Валачобнікаў дажыдаеш ?

Гаспадар: - Дажыдаю ,даражэнькія.

Увесь год Вас чакаў !

І пачастункі Вам падрыхтаваў !

Валачобнікі спяваюць падзяку.


  • Жадаем табе мы,

Шчодра гаспадыня

Дабра нажываці,

Дзетак пажынаці.

Дзетак пажынаці

І нас не забываці !

У знак падзякі гаспадары адорваюць валачобнікаў рознымі пачастункамі: пірагамі, пернікамі, яйкамі, баранкамі.

Валачобнік : - Дзякуй слаўнаму пану

За яго хлябы сітавыя

За яго страўкі сахарныя !

Валачобнікі атрымаўшы дары , граючы, спяваючы ідуць далей.На сцэне з’яўляюцца вядучыя.

Вядучы 1: - Святы Юр’я – Божы пасол,

Божы пасол - да Бога пайшоў,

А ўзяў ён ключы залатыя,

Адамкнуў зямлю сырусенькую

Пусціў расу цяплюсенькую

На Белу Русь і на ўвесь свет !

Вядучы 2 : - А святы Мікола, стары сявец,

Узяў сявеньку да й паехаў

На пашаньку,

Яр засяваць,

Кіне рэдка – ўсходзіць густа…

Вядучы 3 : - А цяпер бывайце,

Праз год нас чакайце.

Вядучы 4 : - Каб не ведалі вы злосці,

Каб жылі ў весялосці

Вушы каб у вас не вялі,

Каб вы добра ўсе гулялі!

Разам: - Усім ад краю і да краю



Шчасця і дабра жадаем !
Рэквізіт :касцюмы, салодкія пачастункі, чучала,баян.
Музычнае афармленне:фанаграмы з запісамі песняў.


1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка