Упраўленне адукацыі гродзенскага аблвыканкама аддзел адукацыі адміністрацыі ленінскага раена г. Гродна дзяржаўная установа адукацыі




старонка2/3
Дата канвертавання30.04.2016
Памер462.04 Kb.
1   2   3

ЛІТАРАТУРА ДЛЯ ПЕДАГОГАЎ


  1. Багдановіч, А.Я. Перажыткі старажытнага светасузірання ў беларусаў: Этнаграфічны нарыс / А.Я. Багдановіч. – Мінск: Беларусь, 1995. – 186с.

  2. Беларуская міфалогія/Уклад. У.Васілевіч. – Мінск: Універсітэцкае,2001. – 208с.

  3. Гурскі, А. Эстэтыка каляндарна-абрадавай паэзіі Купалля\\ Роднае слова. – 2009. - №6. – С.91-93.

  4. Гурскі, А.І. Чаму вучыць народная песня/ А.І.Гурскі. – Мінск: Беларуская навука, 2007. – 192с.

  5. Кавалёва, Р. Рытуальна-міфалагічная інтрыга Купалля\\ Роднае слова. – 2005. - №6. – С.94-96.

  6. Казакова, І. Беларускае Купалле\\ Роднае слова. – 2008. - №7. – С.107-109.

  7. Крук, Я. Сімволіка беларускай народнай культуры/ Я.Крук. – Мінск: Ураджай, 2000. – 350с.

  8. Лапіцкая ,Л. Купала, Купаліш, Купальскі…: Найменні купальскага свята ў гаворках і вытворныя ад іх\\ Роднае слова. – 2006. - №6. – С.43-44.

  9. Ліс, А.С. Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў: Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект / А.С.Ліс. – Мінск: Беларуская навука, 1998. – 188с.

  10. Ліцьвінка, В.Д. Святы і абрады беларусаў/ В.Д.Ліцьвінка. – Мінск: Беларусь,1997. – 176с.

  11. Наталевіч, В. “На Купалу рана сонца йграла…”: Сонца як з’ява купальскай абраднасцібеларусаў і іншых еўрапейскіх народаў\\ Роднае слова. – 2006. - №7. – С.109-111.

  12. Наталевіч, В. Беларускае Купалле. Абрадавы агонь і рэшткі салярнага міфу\\ Роднае слова. – 2001. - №5. – С.91-94.

  13. Наталевіч, В. Зацвітае чароўная кветка ў купальскую ноч…: Міфалагема папараць-кветкі ў культуры беларусаў і іншых еўрапейскіх народаў\\ Роднае слова. – 2006. - №6. – С.110-111.

  14. Наталевіч, В. Культ вады ў купальскай абраднасці\\ Роднае слова. – 2001. - №6. – С.95-97.

  15. Наталевіч, В. Культ раслін ў купальскай абраднасці \\ Роднае слова. – 2001. - №7. – С.101-103.

  16. Салавей, Л. “На Купалу рана сонца йграла…”: Рэшткі сонечнага міфа ў беларускім фальклоры\\ Роднае слова. – 2001. - №2. – С.101-106.

  17. Сысоў, У.М. З крыніц спрадвечных/ У.М.Сысоў. – Мінск: Вышэйшая школа,1997. – 415с.

  18. Якімовіч, В. Купальскія гульні\\ Роднае слова. – 2005. - №5. – С.63-65.

  19. Якімовіч, В. Ля купальскага вогнішча: Пошукі папараць-кветкі, выкраданне і вяртанне Купалінкі\\ Роднае слова. – 2006. - №5. – С.109-110.

  20. Якімовіч, В. Спальванне купальскага дрэва і знішчэнне лялькі Купалы\\ Роднае слова. – 2007. - №6. – С.93-94.


ЛІТАРАТУРА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ


  1. Беларуская міфалогія: Энцыклап. Даведнік/ С.Санько, Т.Валодзіна, У.Васілевіч і інш. – Мінск: Беларусь, 2004. – 592с.

  2. Беларускія народныя абрады/ Склад. Л.П. Касцюкавец. – Мінск: Беларусь, 1994. – 128с.

  3. Легенды і паданні / уклад. Зямная дарога ў вырай: Беларускія народныя

прыкметы і павер’і. Кн.3/ УкладальнікУ.Васілевіч. – Мінск: Мастацкая

літаратура,1999. – 654с.

4. Лозка, А. Беларускі народны каляндар/ А. Лозка. – Мінск: Полымя,

2002. – 240с.

5. Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў/ УкладальнікВ.І

Скідан, А.М.Хрушчова; А.С.Фядосік і інш. – Мінск: Беларуская навука,

1997. – 342с.


  1. Якімовіч, В. Традыцыйныя абрады. Купалле. Купальскія карагоды\\ Роднае слова. – 2005. - №4. – С.80-83.

  2. Янкоўскі, М.А. Паэтыка беларускай народнай прозы/ М.А.Янкоўскі. – Мінск: Вышэйшая школа,1983. – 271с.

ДАДАТАК 1



Псіхалагічныя гульні
Гульні на знаёмства.

Гэта Я

Папрасіце ўдзельнікаў па чарзе назваць сваё імя і адначасова, робячы крок наперад, зрабіць які – небудзь свой характэрны жэст. Уся група ўслед па чарзе таксама робіць крок наперад, паўтараючы гучна імя і жэст.


Я –Добры

Прынясіце на заняткі торбачку з цукеркамі. Вядучы гаворыць удзельнікам: “Частуйцеся цукеркамі, але не з’ядайце іх адразу”. Калі кожны возьме сабе некалькі цукерак, раскрыйце сакрэт:” Зрабіце сабе столькі ж кампліментаў, колькі вы ўзялі цукерак”.


Гульні на з’яднанне калектыва.
Прывітанне

Вядучы прапаноўвае прывітацца адзін з адным нетрадыцыйным метадам – спіной, каленкамі, ілбамі .


Кола імёнаў

Дзеці становяцца ў кола. Трэба ўзяцца за рукі. Першае дзіця называе сваё імя, другое называе імя першага і сваё.Гэтую гульню можна з часам ускладняць. Прасіць называць сваё імя і некалькі слоў аб сабе. Апошняму прыходзіцца вельмі цяжка.


Гульні на развіццё творчых здольнасцяў.

Бурымэ

У гэтай гульне трэба скласці верш па зададзеным рыфмам. Напрыклад: конь – гармонь – агонь - ладонь. Пераможца – той, хто першым прыдумаў цікавы верш.


Перанесці стул

Удзельнікі выконваюць наступнае заданне – перанесці з месца на месца крэсла:




Жывы прыбор

Сэнс – як можна дакладней паказаць бытавыя прыборы:



  • прас;

  • будзільнік;

  • тэлефон;

Астатнія павінны адгадаць.

Вочы ў вочы

Інструкцыя:

“Сядзьце па парах, адзін насупраць другога,трэба ўзяцца за рукі і глядзець адзін на аднаго толькі ў вочы.Адчуваючы рукі, паспрабуйце перадаваць розныя эмоцыі:”я сумую”,”мне весела”, “давай гуляць”,”не хачу ні з кім размаўляць” . Пасля гульні абмяркуйце з дзецьмі, якімі былі адчуванні.
ДАДАТАК 2
КАНСПЕКТ ЗАНЯТКУ ГУРТКА “БЕЛАРУСКІЯ АБРАДЫ”
ТЭМА. АСНОВЫ ДУХОЎНАЙ СПАДЧЫНЫ БЕЛАРУСАЎ

ВЫВУЧАЕМАЯ ТЭМА. Народныя песні

МЭТА. Захаванне традыцый і песеннай спадчыны беларускага народа.

ЗАДАЧЫ


1.Пашырыць уяўленне дзяцей пра народныя песні;

2.Развіваць уменне аналізаваць тэксты песень;

3.Выхоўваць павагу да беларускай культуры.

ВІДЫ ДЗЕЙНАСЦІ: гульні, бяседа, слуханне песень, іх спевы.

АБСТАЛЯВАННЕ: касеты, дыскі або альбомы з запісамі беларускіх народных песень, зборнікі з тэкстамі гэтых песень.

ЛІТАРАТУРА: 1.Гарэцкі, М. Гісторыя беларускай літаратуры.- Мінск, 1992.- С.13-14.

2.Сысоў, У.М. З крыніц спрадвечных. - Мінск, 1997.

3.Пятроўская, Г.А. Жывая спадчына. - Мінск, 1988.


ЭТАПЫ ЗАНЯТКУ:

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Псіхалагічная гульня з мэтай з'яднання калектыву.

  3. Тлумачэнне новай тэмы.

  4. Асноўны этап.

  5. Падвядзенне вынікаў.

  6. Рэфлексія.

ХОД:

1.Арганізацыйны момант. Аб'яўленне тэмы, тлумачэнне задач.

2.Правядзенне псіхалагічнай гульні «Партнёры».

3.Тлумачэнне новай тэмы.

Дайшоўшая да нас вусная паэзія нашага народа, найперш, незвычайна багатая. Нацыянальны характар яе залежыць ад прыроды нашага краю, ад нашай гісторыі, ад нашага быту і заняткаў. Адзначаць гэты характар словамі вельмі цяжка, лягчэй і прыемней адчуваць яго, слухаючы песню, пры гэтым успамінаючы ўсе прычыны, якія тварылі яе нацыянальны характар. Тады нам будзе зразумела, чаму наша песня бывае такая сумная, чаму ў ёй чуецца, як шуміць спелая ніва, шастаюць сярпы, а жнейка як бы галосіць, долечкі просіць. Чаму ёсць радасныя веснавыя гімны і жывыя, багатыя вясельныя песні пад час абраду.

Песенных матываў у нас - незлічоная колькасць. Большасць нашых матываў прымушае нас разважаць аб жыцці. У нашых песнях сустракаюцца мноства вобразаў - сімвалаў:

Голуб і галубка-каханне,

зязюлька - нешчаслівая жанчына,

каліна-дзяўчына і г. д.

Шмат параўнанняў і прыгожых эпітэтаў.



  1. Асноўны этап.

Праца па групах. Чытанне песняў, прысвечаных абрадам каляндарнага цыклу:

  • калядныя шчадроўкі,

  • жніўныя,

  • купальскія,

  • песні-вяснянкі.

Параўнанне і аналіз песняў. Выразнае чытанне.

Слуханне народных песняў (кассеты, дыскі з запісамі).

Калектыўныя спевы.


  1. Падвядзенне вынікаў.

Адкажыце на пытанне: Чаму беларускія народныя песні такія разнастайныя па сваім змесце?

  1. Рэфлексія: «Мішэнь» (пастаўце адзнаку сваю ў «мішэнь», наколькі вам спадабаўся занятак)

ДАДАТАК № 3


СЦЭНАРЫЙ І ВІДЭАРОЛІК ДА СВЯТА

КАЛЯДКІ (ШЧАДРЭЦ)
Мэта:

Актывізацыя пазнавальнай цікавасці да беларускага народнага абрада.



Задачы:

        1. Азнаеміць са святам беларускага каляндарнага цыклу Калядкі.

        2. Развіваць навыкі акцерскага майстэрства.

        3. Выхоўваць гонар за сваю духоўную спадчыну.

Месца правядзення: ЦТДзіМ «Спектр» (куток залы дэкарыраваны пад вясковую хату)

Удзельнікі: 1-шы зазывала,2-гі зазывала, гаспадыня, гаспадар, іх дзеці: Пятрок, Аленка, госці, Каза.
Рэквізіт:

Стол, белы абрус, сена, святочныя стравы, макет дрэва, галінкі дуба, касцюмы і рэчы вясковага побыту, баян.


Выходзяць зазывалы (дзеці)

1-шы зазывала: Добры вечар добрым людзям! Віншуем з Новым годам! З Новым годам і ўсім родам! Са святачкамі! З Калядачкамі !

2-гі зазывала: Стаіць церам вышэй за палац, а ў тым цераме-тры акенцы:

Першае-ясны месяц,

Другое-чырвонае сонца,

Трэцяе - дробныя зоркі.

Ясны месяц-пан Васіль,

Чырвонае сонца-яго жонка,

Дробныя зоркі - яго дзеці.

1-шы зазывала: Запрашаем Вас да іх на шчадрэц!

Хто ў госці загляне - той малайчына!

Каўбаскай пачастуецца, куцці паспрабуе

Ды з песнямі, гульнямі пасвяткуе!

Зазывалы разыходзяцца ў розныя бакі і пакідаюць залу. На сярэдзіну залы выходзіць хлопчык Пятрок.

Пятрок: Я - малы хлопчык,

Узлез на ўслончык

У дудачку граці,

Хрыста забаўляці.

Дзеці селі есці,

А мне недзе сесці.

Я - хоп за пірог

І ўцёк за парог.

Мяне дзеці дагналі,

За чубок надралі,

Пірог адабралі.

Пайду да таткі Васіля

Пірага папрашу.

(Заходзіць у хату)



Гаспадыня: (звяртаецца да хлопца)

Ой, гарэза, дзе ты быў?

Што ты бачыў, што рабіў?

Пятрок: Матулечка,

Я па вуліцы налятаўся,

Вельмі прагаладаўся.

Хачу падсілкавацца,

Каўбаскай пачаставацца.

А што гэта ты робіш?



Гаспадыня: Пацярпі крышку.

Хутка за стол ўсе разам сядзем. А я ніткі ў клубок звіваю. Бачыш, колькі многа клубочкаў, цэлае рэшата! Гэта каб бульба сёлета добра ўрадзіла.



Пятрок: А дзе татка і Аленка?

Гаспадыня: Яны па сена пайшлі. Трэба ж святочны стол накрываць, куццю з печы даставаць.

Заходзяць у залу гаспадар Васіль і дзяўчынка Аленка, нясуць сена.



Гаспадар: Абрус расцілайце, куццю даставайце. Будзем багатую куццю спрабаваць, Новы год сустракаць.

Гаспадар на стале расцілае сена, гаспадыня зверху стол накрывае белым абрусам.



Гаспадар: Матуля, ты тут стол накрывай, а мы з дзецьмі пойдзем сад абвязываць.

Аленка: Тата, а навошта сад абвязываць?

Гаспадар: Таму што ёсць такая прыкмета: калі на шчодрую куццю нявымалачанай саломай дрэвы абвязываць, дык яны дадуць столькі пладоў, колькі зярнят у каласах.

Падыходзяць да дрэва (макет), гаспадар абвязывае яго.



Гаспадар: Дай, Божа, каб яблынька зеляненька цвіла ды белым цветам, ды шырокім лісцем, дачакалася вясны ды цёплага лецейка, ды ўрадзіла, ды дзетак маіх карміла!

Дзеці і гаспадар кланяюцца дрэву і вяртаюцца ў хату.



Гаспадар: А цяпер, дзеткі, бярыце галінкі дуба і ўтыкайце ў вокны і дзверы.

Пятрок: А навошта гэта, татка?

Гаспадар: Каб гаспадарка наша была моцная і здаровая, як дуб.

Утыкаюць прыгатаваныя галінкі.



Гаспадар: Дай, Божа, у полі - ядром, у двары - дабром, на лузе - стагамі, на гумне - капамі, у клеці - карабамі, у печы –пірагамі.

Гаспадыня: Ну, сядайце куццю багатую спрабаваць, Новы год сустракаць.

Гаспадар: Трэба Мароза куццёй пачаставаць, каб не марозіў ён ні нашых палеткаў, ні малых дзеткаў.

Гаспадар кладзе лыжку куцці на талерачку, падыходзіць да акна, стукае.



Гаспадар: Мароз, Мароз, хадзі куццю есці.

Частуйся, наядайся,

Ды за шчокі не кусайся.

У гэты час заходзяць у залу госці (дзеці), спяваюць песню «Шчодры вечар».



1-шы госць: Добры вечар у Вашу хату! Жадаем жыці Вам багата!

2-гі госць: Шчадравала, шчадравала, пад акенца заглядала.

Што суседка напякла, прынясі нам да стала.



3-ці госць: Шчадрую, шчадрую, каўбаску чую.

Святы вечар добрым людзям!



4-ты госць: А ў гэтай хаце ёсць што даці?

Сам пан ходзіць і жыта ў яго родзіць.



Гаспадар: Добры вечар, госцейкі!

Праходзьце, калі ласка!

Раскажыце, дзе бывалі,

Што бачылі, каго страчалі?



5-ты госць: Шмат мы дзе бывалі,

Мех дабра нашчадравалі.

І да вас вось завіталі.

Госць-павадыр: Мы ад хаты да хаты ідзем і Казу з сабой вядзем.

Каб у кожнай хаце было багацце, каб скаціна вадзілася і пшаніца радзілася!

Гаспадар, падаруй нам з клеці- рэшатам, а з печы пірагом.

Гаспадыня: Пачакайце, пачакайце. Мы паглядзім, з чым вы да нас прыйшлі. А потым вырашым, чым вас пачаставаць.

6-ты госць: Мы прыйшлі да вас са шчадроўкаю ды з каляднаю зоркаю.

Каб добрымі былі ў вас каровы і самі вы былі здаровы!



7-мы госць: Каб козы ў вас мэкалі, а бараны бэкалі! Каб капуста ўрадзіла ўсім людзям на дзіва!

8-мы госць: Каб вяліся ў вас цялушкі,кураняты, свінні, птушкі!

Госць – павадыр: Сто гадоў жывіце, дзетак расціце! Мы прыйшлі да вас з Казой шэрай ды вельмі смелай.

Гаспадыня: Хай ваша Каза пакажа, што ўмее. Няхай паскача, патанцуе, капытамі падлогу пабарануе.

Госці спяваюць песню, Каза танцуе.

Го- го – го, Каза, го- го- го, шэрая

Дзе рожкі дзела?

- На соль пераела

Го-го- го, Каза, го-го-го, шэрая

Дзе Каза бывае, там шчасце чакае

Го-го-го, Каза, го-го-го, шэрая

Дзе Каза ходзіць, там жыта родзіць

Го-го-го, Каза, го-го-го, шэрая

Дзе Каза нагою, там жыта капою

Го-го-го, Каза, го-го-го, шэрая

Дзе Каза хвастом, там жыта кустом

Го-го-го, Каза, го-го-го, шэрая

Дзе Каза рогам, там жыта стогам

Госць – павадыр: Ну-тка, Козанька, расхадзіся па ўсім двары, разгуляйся- паскачы, гаспадара барадою паказычы.

«Каза» скача, махае барадой, потым падае на падлогу.



Госць – павадыр: Што гэта стала? Мая Каза ўпала, ссохла- прапала. нясі гаспадынька кусок сала,каб Каза ўстала.

1-шы госць: Нясі мерку аўса, каб Каза пайшла.

2-гі госць: Нясі мерку жыта, каб Каза была сыта.

3-ці госць: Нясі каўбасу, каб вылечыць Казу.

4 –ты госць: Нясі яек сіта, каб Каза ўстала на капыты.

Гаспадыня: (частуе «Казу») На, Козачка, падсілкуйся, стравамі смачнымі пачастуйся.

Госць – павадыр: Вось Козачка і ўстала, адразу ўсім весела стала.

Гаспадар: Ну-тка, Козанька, не ляніся, з гасцямі разам пагуляй - павесяліся. Давайце, госці даражэнькія, у гульню пагуляем, якая называецца «Каза-бадуля».

Гульня «Каза - Бадуля»

Пасярод залы на падлозе ляжыць абруч – домік Казы. Дзеці падзяляюцца на дзве группы: адна група жыве у доміку на адным баку залы, другая – у доміку на другім канцы. Месца паміж двумя дамамі называецца полем. Дзеці размяшчаюцца у сваіх дамах і пачынаецца гульня. Каза зірне направа, зірне налева і крыкне: «Хто мяне баіцца?» а дзеці адказваюць: «Ніхто!».

Пасля адказу дзеці перабягаюць са свайго дома ў другі цераз поле. Бягуць і задзірыста падражніваюць Казу: «Каза – Бадуля, калматая рагуля, рожкі крывыя, ножкі слабыя!». Каза выскоквае са свайго дома і ловіць дзяцей.Трэба старацца выкруціцца ад казы.Той,каго Каза схопіць становіцца яе памочнікам і разам з казой ловіць іншых. Так працягваецца да таго часу, пакуль усе не будуць злоўлены. Дзеці могуць забягаць у свой дом, каб адпачыць, але заставацца там доўга нельга.

Госць – павадыр: Каза мая стамілася, пад плот павалілася, дайце ёй кваску мядовага ды сенца шаўковага!

5- ты госць: Ды і нас гаспадынька пачастуй!

Гаспадыня: Каза пачастункі зарабіла, цяпер і вы зарабіце, адгадайце мае загадкі.

Маленькі, кругленькі,можна зматаць, за хвост возьмеш – не падняць. (Клубок)

Сядзіць ткач у куточку,тчэ нітку на станочку,нітак многа,а ў клубок не зматаеш.(Павук і павуціна)

Скача гаспадар на падлозе на адной назе. Гасцей у кучу збірае ды вон выганяе. (Венік і смецце)

Не брэша, не кусае, а ў хату не пускае.(Замок)

Гаспадар: А вось я хачу ад вас, госцейкі,пачуць, нашто на Каляды пад абрус сена кладуць? А ну адгадайце! Хто правільна адкажа, таму гаспадынька салам губы памажа!

Гучаць розныя версіі, нехта адказвае правільна. (каб лепшы ўраджай быў на наступны год.)



Гаспадыня: Праўда, праўда, такі калядны звычай: чым даўжэйшая трава, тым лепшы ўраджай будзе.

Гаспадар: Пляскайце ў ладкі,адгадалі ўсе загадкі! Атрымайце пачастункі – смачныя гатункі!

Гаспадыня: Гой, ладачкі – ладкі! Надышлі Калядкі!

Надышлі Калядкі! Напяклі аладкі!

Мы надралі таркаю

Дранікі духмяныя.

Хочаш - еш са скваркаю, хочаш – са смятанаю.

Алёнка: Вось вам, калі ласка, з жэрдачкі каўбаска!

Вось кавалак пірага, каб не брала вас нуда.



Пятрок: Гой, ладачкі – ладкі! І мядок салодкі.ды лясной гарбаткі нальем у сподкі.І запахне рутай, верасам, чаборам, каб зімой лютаю вам не знацца з горам.

Гаспадар: Бярыце з талеркі лізунцы, цукеркі! Цешце сябе, цешце, галубкі- галубкі.ешце ўволю,ешце ды не псуйце зубкі.

1-шы госць: Дзякуй, гаспадары! Жывіце ў згодзе і багацці, каб ў вашай хаце заўсёды было чаго даці!

2-гі госць: Дзякуй гэтаму дому! Пара нам ужо ісці к другому!

3-ці госць: Шчодрых гаспадароў трэба ўшанаваці, на развітанне ім песню праспяваці!

Усе разам спяваюць песню – шчадроўку «На нова лета».

ПЕСНЯ «НА НОВА ЛЕТА»

На нова лета няхай родзіць жыта,

Шчодры вечар, багаты вечар!(2 р.)

Жыта, пшаніца, ўсякая пашніца!

Шчодры вечар, багаты вечар!(2 р.)

Жадаем табе, пане гаспадару,

Шчодры вечар, багаты вечар!(2 р.)

Мядок варыці, сыноў жаніці,

Шчодры вечар, багаты вечар!(2 р.)

Масла збіраці, дачок аддаваці,

Шчодры вечар, багаты вечар!(2 р.)

Жыці ў багацці, згодзе і шчасці,

Шчодры вечар, багаты вечар!(2 р.)

Жыці – бываці, горачка не знаці,

Шчодры вечар, багаты вечар!(2 р.)

Калядоўшчыкі выходзяць з залы.

Гаспадар: Ну вось, госцейкі нашыя пайшлі. Вам, дзеткі, пара класціся спаць, каб сны добрыя прысніліся, а мы пойдзем да суседзяў,пашчадруем ды павіншуем іх з Новым годам!

ДАДАТАК 4


Сцэнарый свята каляндарнага цыклу «Гуканне вясны»

Мэта:

Актывізаваць пазнавальную цікавасць да беларускай народнай творчасці.


Задачы:

        1. Сфарміраваць навыкі імправізацыйных зносін.

2. Развіваць такія якасці, як увага, назіральнасць, знаходлівасць, фантазія, уяўленне, вобразнае мышленне.

3. Навучыць працаваць у калектыве.



Месца правядзення: ЦТДзіМ «Спектр»

Удзельнікі: навучэнцы гуртка « Беларускія абрады»
Вядучы. Паважаныя спадары і спадарыні! Сення мы вас пазнаёмім з першым пасля зімы, доўгачаканым святам. Гэта старажытнаязычніцкі абрад, рэшткі якога захаваліся да нашых дзён. Гуканне вясны на Беларусі пачынаецца з першага сакавіка і працягваецца аж да сёмага красавіка. Месцамі правядзення абрада былі: узгорак, бераг ракі, паляна з дрэвам. Самымі актыўнымі гукальнікамі былі дзеці, якія прасілі благаслаўлення у Бога, бацькоў, старых людзей, а старыя людзі благаслаўлялі ўдзельнікаў вяснавых абрадаў мучным печывам, якое прызначалася для сустрэчы вясны, прылёта птушак, частавання жывёл. Адна з дзяўчат апраналася багіняй вясны – Леляй. Гэта была найпрыгажэйшая дзяўчына з усёй вёскі. Мы з дзецьмі сёння будзем вельмі старацца гукаць сапраўдную вясну і абяцаем, што заўтра яна прыйдзе.

Сцэна 1.

Ціха гучыць песня-вяснянка. Хата, печ, стол. Дзеці ўпрыгожваюць елку кветкамі, вырабляюць чучала вясны. Маці раскладвае на процівень “жаўранкаў”.

1-е дзіця. Матулечка, што ты робіш?

Маці. Пячэнне у выглядзе жаўранкаў трэба спячы, каб яны хутчэй прыляцелі. Вясну, дачушка, трэба добра сустрэць! Ты, дзетачка, таксама не сядзі, а лепш усе старыя ганучы папалі.

Гаспадар мыецца вадой, а потым гэтую ваду аддае карове.

Сын. Татулечка! А навошта ты гэтую ваду карове аддаў.

Бацька. Ааа! Гэта для таго, каб на працягу летняга выпасу яна слухалася і заўсёды дадому прыходзіла. А ты лепш бяжы на падворак, усе замкі адамкні, вароты з каліткай раскрый.

Сын. А нашто?

Бацька. Нашто! Нашто! Каб хутчэй вясну адамкнуць!

Дачка. Матулечка! А для чаго старыя ганучы паліць?

Маці. Каб ачысціць зямлю ад снегу і усялякай брыдоты. Каб хутчэй усё новае прыйшло. Ну, вось і жаўранкі гатовы, а першага, дзеткі, трэба у печ кінуць.

Кідае.

Дачка. Чаму?

Маці. Бо перш-наперш трэба пачаставаць нашага дзеда, што памёр у мінулым годзе, маю маці, вашую бабулю, і ўсіх нашых продкаў.

Дачка. Ну, што, дзяўчаты! Хадзем народ склікаці, вясну весела гукаці! Благаславі нас, маці!

Маці благаслаўляе іконай. Усе выходзяць з песняй:

Свята песенкай сустракаем. Гууу!

Вясну весела мы гукаем. Гуу!

Жавароначкі прыляціце! Гуу!

Цёпла лецейка прынясіце! Гуу!

Сцэна 2. Абход вёскі.

Гучыць музыка.

Песня “Благаславі, Божа”

Выходзяць дзяўчаты з елкай, чучалам, кошыкамі у руках. Каля хаты спыняюцца, да іх выходзяць гаспадары.

1-я. Дзень добры таму, хто ў гэтым даму!

2-я. Гаспадарочак, слаўны паночак! Ці спіш? Ці ляжыш? Ці адпачываеш?

3-я. Хадзем з намі!

Гаспадар. Хто такія?

1-я. Свята песенькай сустракаем!

2-я. Вясну весела мы гукаем!

3-я. Хадзем з намі!

Выходзяць. Гучыць музыка. Прыпыняюцца каля наступнай хаты.

1-я. Дзень добры таму, хто ў гэтым даму.

2-я. Добры дзень гаспадарам!

Карагод:

Ходзім радасна мы карагодам

Выглянь сонейка, дай пагоду!

Шчасце долечку мы гукаем,

Мы зямлю сваю адмыкаем!
1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка