Упраўленне адукацыі гродзенскага аблвыканкама аддзел адукацыі адміністрацыі ленінскага раена г. Гродна дзяржаўная установа адукацыі




старонка1/3
Дата канвертавання30.04.2016
Памер462.04 Kb.
  1   2   3


УПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА

АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ АДМІНІСТРАЦЫІ ЛЕНІНСКАГА РАЕНА Г.ГРОДНА

ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

ЦЭНТР ТВОРЧАСЦІ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ” СПЕКТР”

ЗАЦВЯРДЖАЮ

загад дырэктара ДУА «ЦТДзіМ “СПЕКТР” № 167

ад “06” верасня 2012 г.

ПРАГРАМА


ГУРТКА “БЕЛАРУСКІЯ АБРАДЫ”

аўтар-складальнік:

Казарына Святлана Мікалаеўна

педагог дадатковай адукацыі

узрост навучэнцаў - 7-16 гадоў

Тэрмін рэалізацыі праграмы - 2 гады


РЭКАМЕНДАВАНА

для апрабацыі на паседжанні метадычнага

савета ДУА «ЦТДзіМ “СПЕКТР”

ад 03 верасня 2012 года

пратакол № 1

Гродна 2012

Друкуецца па рашэнню метадычнага савета ДУА “ЦТДзіМ “СПЕКТР” г.Гродна”


Праграма адрасавана педагогам устаноў дададковай адукацыі, работнікам культуры, настаўнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Складальнік праграмы: Казарына Святлана Мікалаеўна,

педагог дадатковай адукацыі

гуртка“ Беларускія абрады”

© Дзяржаўная установа адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “СПЕКТР” г.Гродна»



г. Гродна, Замкавая,12а

ЗМЕСТ

Тлумачальная запіска..…………………………….............................................4


1 год навучання………………………………………………………………….6
2 год навучання…………………………………………………………………...8
Літаратура для педагога…………………………..…………………… ……….13
Літаратура для дзяцей……………………………………………………….......14
Дадатак 1. Псіхалагічныя гульні……………………………………………...14
Дадатак 2. Канспект занятку гуртка “Беларускія абрады”……………………15
Дадатак 3. Сцэнарый і відэаролік да свята Калядкі (Шчадрэц)………………17

Дадатак 4. Сцэнарый свята каляндарнага цыклу “Гуканне вясны”………….22

Дадатак 5. Анкетаванне…………………………………………………………26

Дадатак 6. Выніковы тэст……………………………………………………….27

Дадатак 7. Сцэнарый святаў народнага каляндара “Карагод круглы год”…..30

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Фальклор – калектыўная творчасць народа, увабраўшая ў сябе векавы жыццевы вопыт і веды. Звяртанне да яго мае глыбокі сацыяльны сэнс, з’яўляючыся сродкам эстэтычнага, духоўнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі; адыгрывае вялікую ролю ў нацыянальнай самасвядомасці, развіцці літаратуры і мастацтва. Фальклор плённа ўплывае на працэсы нацыянальнага адраджэння.

У апошні час узрастае патрэбнасць у выхаванні духоўнай культуры навучэнцаў праз вусную народную творчасць, якая служыць сродкам перадачы духоўнага вопыту чалавецтва, ўзмацнення сувязяў паміж пакаленнямі.

Мудрасць і прастата - характэрныя асаблівасці фальклора. Яны дапамагаюць данесці да дзяцей высокія маральныя ідэалы. Выхаванне працаздольнасці, міласэрнасці, цярпімасці, дабразычлівасці, павагі да старэйшых, клапатлівасці аб малодшых- сапраўдныя пастулаты народнай педагогікі, якія служаць сваеасаблівым арыянтырам рэалізацыі праграмы “Беларускія абрады” .

Праграма “Беларускія абрады” дае магчымысць азнаёміць вучняў і ўвасобіць у жыцці традыцыі і звычаі нашых продкаў, садзейнічае пашырэнню зацікаўленнасці дзяцей і моладзі да беларускай мовы і культуры. Яна накіравана на выхаванне дзяцей на традыцыях культуры беларускага народа, пашырэнне ведаў аб мінулым сваёй Радзімы.

Праграма распрацавана на основе тыпавой праграмы мастацкага накірунку, рэкамендаванай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У яе аснову пакладзены двухэтапны характар навучання:

1 этап- (1 год навучання) - “Святы беларусаў каляндарнага цыклу”;

2 этап- (2 год навучання) - “Сямейна- абрадавыя святы беларусаў”.

Па складанасці, па форме арганізацыі працэсу педагагічнай дзейнасці праграма з'яўляецца інтэграванай, мастацка-эстэтычна скіраванай, бо носіць ярка выяўлены крэатыўны характар і прадугледжвае магчымасць творчага самавыяўлення, творчай імправізацыі.



Рэалістычнасць праграмы заключаецца ў магчымасці атрымаць і сістэматызаваць веды аб беларускай вуснай народнай творчасці і ўмець іх адаптаваць да сучасных сацыякультурных умоў, праз асваенне тэхнікі акцерскага майстэрства на ўзроўні індывідуальных магчымасцяў.

У аснову праграмы пакладзены метадалагічныя прынцыпы сучаснай педагогікі і псіхалогіі:



  • Сістэмны падыход. Сутнасць яго складаецца ў тым, што адносна самастойныя кампаненты разглядаюцца не ізалявана, а ў іх узаемасувязі, ў сістэме з іншымі.

  • Асабісты падыход. У рамках дадзенага падыходу мяркуецца апора ў выхаванні і навучанні на працэс самаразвіцця задаткаў і творчага патэнцыялу асобы, стварэнні для гэтага адпаведных умоў.

  • Культуралагічны падыход абумоўлены аб'ектыўнай сувяззю чалавека з культурай як сістэмай каштоўнасцяў. Вучань не толькі развіваецца на аснове засвоеных ім ведаў, але і ўносіць штосьці прынцыпова новае. У сувязі з гэтым засваенне культуры, як сістэмы каштоўнасцяў, уяўляе сабой, па-першае,- развіццё самога навучэнца, а па-другое,- станаўленне яго як творчай асобы.

Абавязкова педагогам улічваюцца ўзроставыя магчымасці дзяцей, чаргуюцца індывідуальныя і групавыя формы працы, што дазваляе лічыць праграму цэласнай.

Галоўнай мэтай педагагічнай дзейнасці пры арганізацыі адукацыйнага працэсу з’яўляецца стварэнне ўмоў для творчага развіцця навучэнцаў сродкамі беларускай народнай творчасці.



Задачы праграмы:

  1. Выхоўваць у вучняў пачуццё нацыянальнай годнасці за беларускі народ, яго культурную спадчыну;

  2. Скласці ўмовы для развіцця ў дзяцей і моладзі эстэтычна-мастацкага густа;

  3. Садзейнічаць аднаўленню і развіццю беларускай народнай творчасці на аснове прынцыпаў прыемственнасці пакаленняў.


Арганізацыйныя ўмовы рэалізацыі праграмы
Праграма прапануецца для дзяцей і падлеткаў 7-16 гадоў.

Працягласць рэалізацыі - 2 гады.

Залічэнне ў гурток навучэнцаў адбываецца па заяве бацькоў, або асоб, якія іх замяняюць.

На першы год навучання адводзіцца 144 гадзіны, на другі год- 216 гадзін.

Перыядычнасць правядзення заняткаў – 2 разы ў тыдзень па 2 гадзіны-для 1-га года навучання, 3 разы у тыдзень, па 2 гадзіны- для 2-га года навучання.

Норма напаўнення групы: 12-15 навучэнцаў для 1-га года навучання, 8-12- для 2-га года навучання.

Заняткі могуць праводзіцца з усёй групай, па падгрупах, і індывідуальна. З кожным годам адбываецца ўскладненне матэрыяла, што абумоўлена павышэннем патрабаванняў да выканаўчага майстэрства, павялічэннем аб’ёму занятасці навучэнцаў у канцэртах і конкурсах.

Для заняткаў па праграме “Беларускія абрады” неабходна:


  • Прасторнае памяшканне ці зала.

  • Наяўнасць у памяшканні дзённага і штучнага асвятлення.

Заняткі праводзяцца ў адпаведнасці норм санітарна-гігіенічных патрабаванняў; у журнале праводзяцца запісы з азнакамленнем навучэнцаў правіл тэхнікі бяспекі.

Рэсурснае забеспячэнне праграмы:


  • музычная апаратура,

  • касцюмы,

  • запісы фанаграм,

  • відэаапаратура,

  • камп'ютар для работы з фанаграмамі,

  • наяўнасць метадычных і ілюстрацыйных матэрыялаў.


Кадравае забеспячэнне: педагог з вышэйшай ці сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у дадзенай вобласці.

Праграмай могуць карыстацца педагогі дадатковай адукацыі, работнікі культуры, педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.


1 ГОД НАВУЧАННЯ
Мэта: фарміраванне творчых здольнасцей у навучэнцаў праз вывучэнне гульнёвага комплекса святаў каляндарнага цыклу.

Задачы:

-актывізаваць пазнавальную цікавасць да беларускіх каляндарных святаў, гульняў;

-азнаёміць з беларускай музыкальна-паэтычнай творчасцю, даступнай для засваення ў дзіцячым узросце;

-садзейнічаць фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскай адказнасці праз знаёмства з вуснай народнай творчасцю;

-развіваць навыкі спеваў, спеваў у рухах(карагоды), танцаў;

-развіваць навыкі сцэнічнага майстэрства.


Накірункі рэалізацыі адукацыйных кампанентаў праграмы

1-га года навучання.


  • Свята Багач: “Багач заткнуў у страху рагач”

  • Пакровы: “Святы Пакроў зямелечку засцілае”

  • Піліпаўка: “Піліпаўскія ночкі прадуць сарочкі”

  • Калядкі: “Прыйшлі Калядкі-бліны ды аладкі”

  • Масленіца: “Масленіца-палізуха: сыр і масла палізала”

  • Гуканне вясны: “Ой, вясна-маці хадзі к нам гуляці!”

  • Вялікдзень: “Свята Вялічка – з красным яічкам !”

  • Юраўскае свята: “Юр’е на двары – кароўку ў поле гані!”


ВУЧЭБНА-ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН



Тэмы

Усяго гадзін

У тым ліку

тэорыя

практыка

1

Уводны занятак

2

2




2

Асновы духоўнай спадчыны беларусаў. Беларускі народны каляндар.

20

10

10

3

Беларуская народная творчасць. Традыцыйныя беларускія народныя гульні.

40

4

36

4

Сцэнічнае ўвасабленне абрада

52

8

44

5

Пазаабрадавыя гульнёвыя дзеянні

20

4

16

6

Экскурсіі

8

8




7

Заключны занятак

2

2




Усяго

144

38

106


ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ

Уводзіны.

Азнаямленне з унутраным распарадкам, з вучэбна-тэматычным планам,

навучанне бяспечным паводзінам.
Асновы духоўнай спадчыны беларусаў. Беларускі народны каляндар.

Гісторыя беларускай культуры, яе духоўная спадчына. Гісторыя беларускага народнага каляндара. Комплекс святаў каляндарнага цыклу.



Практычная дзейнасць. Развучванне песняў каляндарнага цыклу: Калядкі і Шчадроўкі, Масленічныя песні, Валачобныя песні, Купальскія песні, Жніўныя песні, Талочныя песні. (Дадатак 2).
Беларуская народная творчасць. Традыцыйныя беларускія народныя гульні.

Знаёмства з народнай мудрасцю у прыказках і выслоўях; з беларускімі народнымі легендамі, прытчамі, прыказкамі, прымаўкамі, загадкамі, замовамі, паданнямі; вывучэнне і запіс народных прыкмет.

Беларускія народныя гульні, спецыфіка іх правядзення падчас святаў каляндарнага цыклу, для дзяцей і для дарослых.

Практычная дзейнасць. Гульні для дзяцей: «У ката», «Гусі ляцяць», «У зайца», «Арол». Карагодныя гульні: «Лянок», «Проса», «Ляда», «Селязенька», «Журавель».
Сцэнічнае ўвасабленне абрадаў.

Знаёмства з традыцыямі і абрадамі святаў каляндарнага цыклу, спецыфіка іх правядзення.



Практычная дзейнасць. Правядзенне беларускіх народных гульняў. Праца над сцэнічным вобразам (пластыка, артыкуляцыя, праца над дыханнем). Калектыўнае развучванне элементаў песняў, танцаў, хараводаў.
Пазаабрадавыя гульнёвыя дзеянні.

Знаёмства з пазаабрадавай дзейнасцю беларусаў.



Практычная дзейнасць. Правядзенне і пастаноўка пазаабрадавых тэатралізаваных гульняў: «Жаніцьба коміна», «Вадзіць куста», «Вадзіць русалку», «Маладуху разуваць».
Экскурсіі.

Тэматычныя выхады ў тэатры, кінатэатры (прагляд мастацкіх і дакументальных фільмаў пра вусную-народную творчасць беларусаў і іх абмеркаванне), выставачныя залы.


Заключны занятак.

Прэзентацыя і пастаноўка беларускага абрада «Гуканне вясны» (Дадатак 4) для бацькоў і навучэнцаў іншых гурткоў; прагляд відэаролікаў і фотаздымкаў з дэманстрацыяй навучальна-выхаваўчага працэса.


Кожны занятак інтэгрыраваны і ўключае ў сябе элементы ўсіх вышэй напісаных відаў дзейнасці.

ПРАГНОЗ ВЫНІКОВАСЦІ
Пасля 1-га года навучання ўдзельнік гуртка павінен ведаць:

  • гісторыю беларускага народнага каляндара,

  • святы каляндарнага цыклу,

  • традыцыйныя беларускія народныя гульні, народныя прыкметы пра надвор'е, песні, прымаўкі, загадкі, хуткагаворкі.

  • пазабрадавыя гульневыя дзеянні.


Павінен умець:

  • выконваць гульнёвыя, карагодныя рухі, элементы танца,

  • даваць апісанне кожнага каляндарнага свята.


Павінен набыць навыкі:

  • выразнага чытання тэксту,

  • элементарнага акцерскага майстэрства,

  • спеваў, спеваў у рухах (карагод),

  • калектыўнай творчасці.

Праверыць вынікі навучання дазваляюць: выніковае анкетаванне, кантрольны урок, самастойная работа.



2 ГОД НАВУЧАННЯ
Мэта: развіццё творчых здольнасцей ў навучэнцаў праз гульнёвы комплекс святаў сямейна-бытавога цыклу.

Задачы:

-актывізаваць пазнавальную цікавасць да беларускіх святаў сямейна-бытавога цыклу;

-развіваць уменні акцёрскага майстэрства;

-развіваць навыкі імправізацыі;

-сфарміраваць навыкі арганізацыі працы над сцэнічнай пастаноўкай;

-навучыць самастойна распрацоўваць сцэнарый святаў, абрадаў.



Накірункі рэалізацыі адукацыйных кампанентаў праграмы

2 года навучання


  • Нараджэнне дзіцяці: “ Паздраў, Божа, каваля, што скаваў нам дзіця”.

  • Хрэсьбіны: “ Дай, Божа, нашаму дзіцяці ўсякую долю ўзяці”.

  • Сватанне: “ Вам хлеб, соль і гарэлка, а нам красная дзеўка”.

  • Заручыны: “ Як пайшлі мы на заручыны, а вароты там закручаны “.

  • Зборная субота: “ Зборная суботачка настала, Манечка субор сабрала”.

  • Каравайны абрад: “ На небе месячык узышоў, а ў дзяжы каравай падышоў”.

  • Вяселле: “ А вяселейка нам Бог даў”.

  • Перазовы: “Дадому перазване, дадому ды з вамі Манечка не паедзіць”.

  • Провады ў армію: “ Служы, сынок, верна свайму ты народу”.


ВУЧЭБНА-ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН




Тэмы

Усяго

гадзін


У тым ліку

Тэорыя

Практыка

1

Уводзіны

2

2




2

Сямейна-бытавая культура беларусаў.

36

16

20

3

Традыцыйныя беларускія народныя гульні сямейна-бытавога цыклу

36

16

20

4

Сцэнічнае ўвасабленне абрада

94

24

70

5

Пазаабрадавыя гульнёвыя дзеянні

34

14

20

6

Экскурсіі

10




10

7

Заключныя заняткі

4




4

Усяго

216

72

144


ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ

Уводзіны.

Азнаямленне з унутраным распарадкам, з вучэбна-тэматычным планам;

навучанне бяспечным паводзінам на занятках.
Сямейна-бытавая культура беларусаў.

Знаёмства з культурай адносін ў беларускай сям’і. Элементы беларускай сімволікі, рыс менталітэту беларусаў. Беларускі вясковы побыт. Беларуская народная кухня. Святочныя стравы абрадаў сямейна-бытавога цыклу: мучныя: каравай, хлеб, клёцкі, зацірка, ламанцы, наліснікі, лапша; бульбяныя: бабка, дранікі, калдуны; крупяныя: крупнік, панцак, гушча; мясныя: вантрабянка, паляндвіца, студзеніна, верашчака, каўбаскі. Сямейна-бытавыя казкі, прытчы, павер’і: “Бабіна дачка і дзедава дачка”, “Завідны поп”, «Шаптуха», “Чортаў мост”.



Практычная дзейнасць. Вывучанне песняў, прыпевак сямейна-абрадавага цыклу:

  • радзінныя: “Раса пала на травіцу”, ”Бабулька ж мая міленькая”,

  • вясельныя: “Ой, хадзілі сватове”, ”Зборная суботанька настае”, ”Выйшла маці ды зяця прымаці”,

  • пахавальныя галашэнні: “Ах, мая ж ты матушка”, ”Яблычка маё недаспелае”.


Традыцыйныя беларускія народныя гульні.

Вывучэнне і ўжыванне ў практыцы:

- гульні для дзяцей: “У ката”, “У рэдзьку”, “Барада”, “Блін гарыць” ;

- карагоды і карагодныя гульні: “Хаджу я, гуляю”, “Вербаванец” ;

- тэатралізаваныя гульні пад час сямейных святаў: “Абарона варот”, “Вучоба нявесты”, “Выкуп кута”, “Выкуп нявесты” , “Хворы сват”, “Падстаўныя маладыя” ,” Вясельныя цыганы”.
Сцэнічнае ўвасабленне абрада.

Знаёмства з абрадамі сямейна-бытавога цыклу.



Практычная дзейнасць. Праца над сцэнарыем, сцэнічным вобразам. Чытанне па ролях. Развучванне песняў сямейна-бытавога цыклу, танцаў, хараводаў. Арганізацыя і дэкарацыя сцэны. Праца над касцюмамі.
Пазабрадавыя гульнёвыя дзеянні.

Пазаабрадавая дзейнасць беларусаў. Лірычныя народныя песні:”За лес сонца заходзіла”,”Кувала зязюля”,”Ой, ляцелі гусі”,”Зялёная вішня”.



Практычная дзейнасць. Самастойнае збіранне цікавых народных замоў, прыкмет, прыказак. Правядзенне пазаабрадавых тэатралізаваных гульняў: “Цярэшка”, “Жаніцьба Цярэшкі”, “Злыдні”, “Гусары”, “Лялечкі” .
Экскурсіі.

Тэматычныя наведванні тэатраў; кінатэатраў (прагляд мастацкіх і дакументальных фільмаў на беларускай мове); выстаў; музеяў.


Заключныя заняткі.

Анкетаванне (Дадатак 5). Выніковы тэст (Дадатак 6). Прэзентацыя, пастаноўка самастойна распрацаванага сцэнарыя свята “Карагод круглы год” (Дадатак 7) для бацькоў, гасцей і навучэнцаў іншых гурткоў.


Кожныя заняткі інтэграваныя і ўключаюць у сябе элементы ўсіх вышэй напісаных відаў дзейнасці праграмы.
ПРАГНОЗ ВЫНІКОВАСЦІ
Навучэнец павінен ведаць:

  • святы беларусаў сямейна-бытавога цыклу;

  • вясковы побыт, сімволіку беларусаў;

  • традыцыйныя беларускія пазаабрадавыя гульнёвыя дзеянні;

  • песні, прыпеўкі сямейна-бытавога цыклу;

  • пазабрадавыя гульневыя дзеянні.


Павінен умець:

  • валодаць сваім целам, голасам;

  • вырабляць рэквізіт;

  • прыгатаваць святочныя беларускія стравы;


Павінен набыць навыкі:

  • акцёрскага майстэрства на узроўні сваіх індывідуальных магчымасцяў;

  • імправізацыі;

  • умення рэалізаваць сябе ў стварэнні сцэнічнага вобраза;

  • самастойнага збірання цікавых народных замоў, прыкмет, прыказак;

  • самастойнага распрацавання сцэнарыя;

  • арганізацыі, падрыхтоўкі і правядзення абрада, свята.

Праверыць вынікі навучання дазваляе выніковае анкетаванне. Дадатковыя паказчыкі паспяхавасці адукацыйнай дзейнасці - удзел дзяцей у канцэртах, конкурсах, фестывалях.


МЕТАДЫЧНЫЯ ЎМОВЫ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАГРАМЫ
Тыпы заняткаў:

  • камбінаваны,

  • першаснага азнаямлення з матэрыялам,

  • засваенне новых ведаў,

  • ужыванне атрыманых ведаў на практыцы,

  • замацаванне, паўторы,

  • выніковы.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу чаргуюцца індывідуальныя і групавыя формы працы.

На тэарэтычных занятках даюцца асноўныя веды, раскрываюцца тэарэтычныя абгрунтаванні найбольш важных тэм, выкарыстоўваюцца дадзеныя гістарычнай спадчыны.

На практычных занятках вучэбны працэс суправаджаецца паказам: даецца матэрыял, што раскрывае асновы акцёрскага майстэрства, культуру прамовы і рухаў; праводзяцца гульневыя заняткі, псіхалагічныя трэнінгі.

Індывідуальныя заняткі праводзяцца пры вывучэнні тэмы «Сцэнічнае ўвасабленне абрада”, дзе адбываецца праца над сцэнічным вобразам, выяўленнем недахопаў дыкцыі, праца над жэстамі, мімікай, пластыкай.

Асноўныя накірункі дзейнасці:


  • тэхніка выразнага чытання;

  • развіццё вуснага маўлення;

  • пастаноўка голасу;

  • праца над жэстамі, мімікай, пластыкай, дыкцыяй;

  • распрацоўка уласных сцэнарыяў;

  • аўтарскае выразнае чытанне казкі, прытчы,байкі,маналогаў;

Для эфектыўнай адаптацыі дзяцей да навучальнага працэсу на першых занятках актыўна выкарыстоўваюцца псіхалагічныя гульні (Дадатак 1):

– на знаёмства;

– на з'яднанне калектыва;

- на развіццё творчых здольнасцяў;

- на фарміраванне даверу і ўпэўненасці ў сабе;

- на развіццё памяці, уважлівасці, назіральнасці, уяўляльнасці.


Формы арганізацыі педагагічнага супрацоўніцтва:


  • экскурсія,

  • творчая справаздача;

  • круглы стол,

  • лекцыя,

  • выхаваўчая бяседа,

  • завочная экскурсія,

  • творчая майстэрня,

  • занятак -гульня,

  • майстар- клас.

Таксама у працэсе навучання выкарыстоўваюцца сумесныя прагляды і абмеркаванні спектакляў; наведванне музеяў, выстаў; творчыя сустрэчы з артыстамі тэатраў, з цікавымі людзьмі; творчыя конкурсы; дні імянінніка.

Для таго, каб дзеці маглі наглядна ўспрымаць інфармацыю, адной з форм правядзення заняткаў з'яўляецца прагляд відэафільмаў на знаёмства з фальклорам.

Адукацыйны працэс уключае ў сябе розныя метады навучання:


  • ілюстрацыйны (тлумачэнне суправаджаецца дэманстрацыяй нагляднага матэрыялу);

  • праблемны (педагог ставіць праблему і разам з дзецьмі шукае шляхі яе рашэння);

  • метад практычной дзейнасці.

Усе метады навучання рэалізуюцца рознымі сродкамі:

прадметнымі: для паўнаты ўспрымання выкарыстоўваюцца наглядныя дапаможнікі і тэхнічныя сродкі;

практычнымі: трэнінг, праблемная сітуацыя, гульня, творчае заданне;

інтэлектуальнымі: логіка, уяўленне, інтуіцыя, увага;

эмацыйнымі: перажыванне, цікавасць.

Рацыянальнае ўжыванне гэтых форм, метадаў і сродкаў навучання забяспечвае эфектыўнасць рэалізацыі дадзенай праграмы.



Для падвядзення вынікаў рэалізацыі праграмы выкарыстоўваюцца наступныя формы: анкетаванне, выніковыя тэсты. пастаноўкі, гульні, адчыненыя заняткі, удзел у розных мерапрыемствах, конкурсах акцерскага майстэрства.
  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка