Упаўнаважаны па справах рэлігій I нацыянальнасцей савета міністраў рэспублікі беларусь




Дата канвертавання18.03.2016
Памер17.27 Kb.
УПАЎНАВАЖАНЫ ПА СПРАВАХ РЭЛІГІЙ I НАЦЫЯНАЛЬНАСЦЕЙ САВЕТА

МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ГРОДЗЕНСКІ АБЛВЫКАНКАМ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ"

ГРАМАДСКАЕ АБ'ЯДНАННЕ «САЮЗ ПАЛЯКАЎ НА БЕЛАРУСІ»

БЕЛАРУСКАЕ ГРАМАДСКА-КУЛЬТУРНАЕ ТАВАРЫСТВА Ў ПОЛЬШЧЫ

КАФЕДРА БЕЛАРУСКАЙ ФІЛАЛОГІІ ЎНІВЕРСІТЭТА Ў БЕЛАСТОКУ
Аргкамітэт Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Шлях да ўзаемнасці" запрашае ўсіх зацікаўленых навукоўцаў прыняць удзел у XVIII канферэнцыі, якая адбудзецца 15–16 лістапада 2012г. у горадзе Гродна.

Канферэнцыя прысвечана ўзаемаадносінам паміж народамі Беларусі і Полыпчы, эканамічным, моўным, літаратурным, гістарычным, культурным, навукова-асветніцкім і іншым сувязям на памежжы. Упершыню таксама плануецца работа сэкцыі «Славянскае адзінства».

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі (з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, вучонай ступені і навуковага звання, пасады, рабочага і хатняга тэлефона) і тэмы дакладаў просім дасылаць да 16 кастрычніка 2012 г. на адрас: 230023, г. Гродна, вул. Ажэшка,3, адзел па справах рэлігій і нацыянальнасцей аблвыканкама, Аргкамітэт, альбо на e-mail uirp@mail.grodno.by

Патрабаванні да афармлення тэксту даклада:



  1. аб'ём да 8 старонак праз 1,5 інтэрвала ў рэдактары Word 7.0. Windows 97, шрыфты Times New Roman 14;

  2. спасылкі праз спіс літаратуры, які падаецца ў канцы артыкула, напрыклад: [1,с.12], дзе 1 – нумар крыніцы ў спісе літаратуры, 12 – старонка крыніцы;

  3. дыск з электронным варыянтам даклада і раздрукоўка падаюцца ў Аргкамітэт падчас канферэнцыі.

Выданне матэрыялаў канферэнцыі плануецца ў 2013 г.

Фінансавыя умовы: навукоўцы з беларускага боку удзельнічаюць у канферэнцыі за ўласны кошт, ці за кошт ВНУ (установы), у якіх працуюць удзельнікі канферэнцыі. Замежныя ўдзельнікі забяспечваюцца харчаваннем і начлегам за кошт Аргкамітэта. Даезд за ўласны кошт.

3 павагай,



Аргкамітэт "Шлях да ўзаемнасці" – 2012

тэл. для даведак (+375 152) 735599; 735592; 770118; 735578.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка