Уладзімір караткевіч




Дата канвертавання24.06.2016
Памер6.06 Kb.
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ
Лісце
Восень прайшла пералескамі

Па няголеным ржышчы ніў,

Чырвонымі арабескамі1

Лісце лес ураніў.

Глянь на зямлю залатую,

Пяшчотную, сумную, чыстую,

Нехта па ёй вандруе,

У паветра ўзнімаючы лісце.

Медзь на азёрах сплывае,

Сум у небе імглістым...

Як песня, з галін злятае

Лісце, лісце,

Залацістае лісце,

Сто лісцяў,

Дзесяць лісцяў,

Ліст.


----------------------

1 Арабеска — складаны арнамент з геаметрычных фігур і стылізаваных кветак і лісця, падобны да арабскага ўзору.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка