Уладзiмiр iгнатавiч шарабайка




Дата канвертавання27.03.2016
Памер9.91 Kb.
УЛАДЗIМIР IГНАТАВIЧ ШАРАБАЙКА

У. I. Шарабайка.



Доктар медыцынскiх навук (1974), пра­фесар (1977). Нарадзiўся ў 1924 г. у г. п. Расоны. Удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны. Пасля сканчэння сярэдняй школы ў Расонах (1941) паступiў у Ваенна-меды­цынскую акадэмiю ў Ленiнградзе. Пасля паскоранай фельчарскай падрыхтоўкi быў накiраваны на фронт. Да 1955 г. служыў у Савецкай Apмii. З 1955 г. у ад'юнк­туры Ленiнградскай Ваенна-медыцын­скай акадэмii, пасля сканчэння якой працаваў выкладчыкам на кафедры бiяxi­мii ў гэтай акадэмii. З 1975 г. загадчык кафедры бiяxiмii Ленiнградскага тэхнала­гiчнага iнстытута халадзiльнай прамысловасцi. Аўтар каля 100 навуковых работ, 2 манаграфiй. Узнагароджаны 2 ордэнамi Чырвонай Зopкi, ордэнам Айчыннай вайны II ступенi, медалямi. Жыве ў Санкт-Пецярбургу.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка