Уэ змест урока (што рабіць) Дзейнасць вучня




Дата канвертавання13.06.2016
Памер23.68 Kb.



УЭ

Змест урока

(што рабіць)



Дзейнасць вучня

(як рабіць)



0

1 узровень

Ведаць: якія прыметнікі адносяцца да якасных, віды ступеней параўнання

Умець: вылучаць формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання

2 узровень (+ 1 узровень)

Ведаць: спосабы ўтварэння ступеней параўнання

Умець: утвараць усе магчымыя формы ступеней параўнання

3 узровень (+ 1 узровень + 2 узровень)

Ведаць: сэнсава-стылістычную функцыю формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў

Умець: ужываць якасныя прыметнікі ва ўласным маўленні, складаць з імі сказы




1

Мэта: удасканаліць веды па тэме “Ступені параўнання якасных прыметнікаў”

  • Паўтары, як утвараюцца формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання якасных прыметнікаў.

6 хвілін

Параграф 32, стар. 106, 107

Самастойна,

работа ў пары, узаемаправерка



2

Мэта: вучыцца вылучаць з тэксту якасныя прыметнікі ў форме ступеней параўнання

  • Выканай заданне №1: Выпішы якасныя прыметнікі, якія ўжываюцца ў форме ступеней параўнання. Маці – самы дарагі чалавек. У яе ласкавыя, працавітыя рукі, якія ўсё ўмеюць і ніколі не стамляюцца; самае вернае сэрца, у якім ніколі не згасае любоў; самая добрая душа, якая здольна тонка адчуваць і радасць, і смутак, і боль. Таму чым большая твая любоў да маці, тым святлейшае і багацейшае тваё жыццё і жыццё маці



4 хвіліны
Правер па ключы.

( сіняя картка)





3

Мэта: вучыцца ўтвараць усе магчымыя формы ступеней параўнання

  • Выканай заданне №2: ад прыведзеных прыметнікаў утвары ўсе магчымыя формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання

Узор: зялёны - зелянейшы, больш зялёны, найзелянейшы, найбольш зялёны

    • Першы варыянт: востры, ціхі.,белы.

    • Другі варыянт: стары, цёплы, чысты.

7 хвілін
Правер па ключы

(жоўтая картка)



4

Мэта: вучыцца ўжываць якасныя прыметнікі ў вышэйшай і найвышэйшай ступенях параўнання ва ўласным маўленні і пры складанні сказаў

  • Выканай заданне №3 (творчае): з прапанаванымі прыметнікамі складзі сказы на тэму “Зіма”

  • Першы варыянт: бялейшы, прыгажэйшы, самы халодны, найвесялейшы

  • Другі варыянт: цудоўнейшы, найрадаснейшы, найбольш цікавы, мякчэйшы

7 хвілін

Агучванне і карэкцыя



5

Дамашняе заданне.

Параграф 32, практ. 201, 202 (на выбар)






6

Рэфлексія.

Ці спадабалася табе твая самастойная праца?



Якое заданне было самае складанае?




Дзякуй за працу!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка