Удзел у фестывалі- конкурсе творчасці дзяцей і моладзі "Вянок славы" выцякае




Дата канвертавання12.05.2016
Памер15.25 Kb.

Май 2015, №9

Удзел у фестывалі- конкурсе творчасці дзяцей і моладзі “Вянок славы” выцякае з народнай традыцыі ўшаноўваць памяць продкаў. Гэта традыцыя выражаецца ў многіх звычаях і рытуалах, напрыклад, у доглядзе за магіламі, іх упрыгожванні, у святкаванні Дзядоў, Радуніцы і Дня Перамогі. Перш чым прыступіць да вырабу вянкоў, важна было данесці падрастаючаму пакаленню, чаму, памінаючы памяць продкаў, на месцы іх пахаванняў ускладваюцца вянкі.

У народных традыцыях вянок – рытуальны прадмет. Са старажытных часоў такія памінальныя вянкі, перавітыя рознакаляровымі стужкамі з зеляніны і кветак, з’яўляліся ўвасабленнем вечнай памяці і бессмяротнасці. Гэта традыцыя стала распаўсюджвацца ў Расіі ў пачатку 19 стагоддзя. Тады на помніках, прысвечаных героям Айчыннай вайны 1812 года, з’явіліся памінальныя вянкі з лаўра, выкананыя з чугуна, бронзы ці мармуру. З часам гэтая традыцыя распаўсюдзілася на ўсіх без выключэння памерлых, чыю памяць увекавечваюць траурныя вянкі з жывых ці штучных кветак.

Важна падкрэсліць, што на Дзень Перамогі вянок на месцы пахавання загінулых воінаў - сімвал ушанавання пераможцаў, сімвал падзякі за заслугі перад народам і Радзімай, сімвал вечнай памяці. Яшчэ ў старажытнасці быў звычай узнагароджваць за тыя ці іншыя заслугі менавіта вянкамі. Бо карона з вечназялёных раслін сімвалізавала жыццё, бессмяротнасць і перамогу. Вянок з аліўкавага дрэва быў сімвалічнай ўзнагародай пераможцу Алімпійскіх гульняў у Старажытнай Грэцыі. Лаўровы вянок з часоў Старажытнага Рыма прадстаўляў сабой эмблему воінскай доблесці.



Вучні 4-11 класаў выканалі шэсць “Вянкоў славы”. Для іх выканання былі выкарыстаны розныя матэрыялы: пенапласт, лаўровыя, сасновыя галінкі, кветкі з каляровай бумагі, рознакаляровыя стужкі. Да Дня Перамогі кожны клас з асаблівым хваляваннем рыхтаваў свой “Вянок славы” Пераможцам як знак удзячнасці. З гонарам чатыры вянкі былі ўскладзены пад час правядзення мітынгу на брацкіх могілках у аграгарадку Цырын, па адным - на месцы пахавання расстраляных пад час вайны мірных жыхароў в.Бабонеўка, каля помніку загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў в.Кайшоўка.






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка