Учебная программа учреждения высшего образования по дисциплине для специальности




старонка1/2
Дата канвертавання24.03.2016
Памер466.87 Kb.
  1   2
Белорусский государственный университет
УТВЕРЖДАЮ

Проректор по учебной работе БГУ

________________ __А.В. Данильченко

(подпись) (И.О.Фамилия)

____26.06.2013________________

(дата утверждения)

Регистрационный № УД-344/р.
ГІСТОРЫЯ ЗАМЕЖНАЙ КРЫТЫКІ

Учебная программа учреждения высшего образования по дисциплине

для специальности:

1 – 21 05 06 — романо-германская филология

Факультэт філалагічны




Кафедра ____замежнай літаратуры_______

(название кафедры)




Курс (курсы) __5___




Семестр (семестры) ______




Лекцыі ___24_______

(колькасць гадзін)



Экзамен ________________

(семестр)



Практычныя (семінарскія)

заняткі ___6_________

(колькасць гадзін)


Залік _________IX______

(семестр)



Лабяраторныя

заняткі ____________

(колькасць гадзін)


Курсавы праект (работа) ________

(семестр)



УСР _______4_____

(колькасць гадзін)






Усяго аўдыторных гадзін па дысцыпліне ________34_____

(колькасць гадзін))





Внеаўдыторная работа 18

(колькасць гадзін)

Усяго гадзін па дысцыпліне

____52________

(колькасць гадзін)



Форма атрымання вышэйшай адукацыі _дзённая___

Склалі _к.ф.н., дацэнт. А. А. Барысеева, старшие преподаватели Е.А. Климович, В.И. Кучеровская-Марцевая




2013 г.

Учебная программа составлена на основе программы “Гісторыя замежнай літаратуры”: вучэбная програма для студэнтаў вышэ навуч. Устноў па спец. 1-21 05 01 “Беларуская філалогія”. 1- 21 05 02 “Руская філалогія”, 1- 21 05 04 “Славянская філалогія”, 1-21 05 05 “Класічная філалогія”, 1- 21 05 06 “Рамана-германская філалогія”, 1- 21 05 07 “Кітайская філалогія” / аўт склад. І.В.Шаблоўская [і інш.]; пад агульнай рэд. І. В. Шаблоўскай. —Мн.: БДУ, 2005. Зацверджана Вучэбна-метадычным аб’яднаннем ВНУ Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі (09 снежня 2004 г. Рэгістрацыйны ТД-ДГ 004/тып.).

Рассмотрена и рекомендована к утверждению на заседании кафедры ____________________зарубежной литературы_________

(название кафедры)

_____21.05.2013 г., пр.№9________

(дата, номер протокола)


Заведующий кафедрой

________________ _____А. М. Бутырчик

(подпись) (И.О.Фамилия)

Одобрена и рекомендована к утверждению Учебно-методической комиссией филологического факультета


____30 мая.,пр.№7, 2013 г._______

(дата, номер протокола)


Председатель

_____________ Хмельницкий Н.Н._____



(подпись) (И.О.Фамилия)


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ


№п/п

Назва раздзелаў, тэм

Колькасць аўдыторных гадзін *

Аўдыторныя


Внеаўды-торная самастой-ная работа

Лекцыі

Практыч., семінар.

Лаб. занят.

УСР

1.

Прадмет і задачы крытыкі

2













2.

Платон і Арыстоцель, як заснавальнікі напамкаў у гісторыі літаратурна-крытыч-най думкі

2













3.

Літаратурна-крытычная думка Адраджэння і Новага часу

2













4.

Нарматыўныя паэтыкі эпохі Антычнасці. Адраджэння і 17 стагоддзя




2










5.

Літаратурна-крытычная думка Асветніцтва

2













6.

Культурна-гістарычная і духоўна-гістарычная школы.

2













7.

Міфалагічная крытыка.

2













8

Новая крытыка

4













9

Літаратуразнаўчы структуралізм і шлях яго развіцця

2

2




2




10

Постструктуралізм як філасофска-метадалагічная аснова постмадэрна

3

2










11

Аўтар у сучасным заходнім літаратуразнаўстве










2




12

Псіхааналіз і яго рэцэпцыя ў структуралізме і постструктуралізме

3







2





ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Праграма падрыхтавана на аснове вопыту выкладання гісторыі замежнай крытыкі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і на падставе праграм па аналагічных дысцыплінах Расійскіх вну, а таксама навучальных установаў ЗША і Вялікабрытаніі. Разлічана праграма на студэнтаў аддзяленняў рамана-германскіх сучасных моў і літаратур, а таксама кітайскай мовы і літаратуры. Колькасць гадзін, адведзеных на дысцыпліну вучэбнымі планамі, складае 36 гадзін. Колькасць лекцыйных, семінарскіх заняткаў, а таксама гадзін, адведзеных на КСР, карэктуецца ў залежнасці ад штогадовых вучэбных планаў.

Праграма адлюстроўвае асноўныя этапы літаратурна-крытычнай думкі, пачынаючы з эпохі Антычнасці і да ХХ стагоддзя, а таксама спецыфіку рэцэпцыі і інтэрпрэтацыі мастацкага твора, успрыняцце парадыгмы аўтар – чытач – тэкст літаратурна-крытычнымі школамі ХІХ-ХХ стагоддзяў.

Праграма выканана на беларускай і рускай мове адпаведна з чытаемымі часткамі Курс складаецца з дзюх частак: “Гісторыя літаратурна-крытычнай думкі” і “Гісторыя замежнай крытыкі ХХ стагоддзя”. На дзве часткі адпаведна падзелены ўвесь вывучаемы матэрыял.

Прадмет курса: гістарычнае развіццё ўяўленняў пра змест, генезіс і функцыі літаратурнай творчасці, выяўленне асноўных гісторыка-тыпалагічных і функцыянальных разнавіднасцяў літаратурнай творчасці.

Форма выніковага кантролю ведаў – залік.


Пратакол

узгаднення вучэбнай прагармы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне з іншымі дысцыплінамі спецыяльнасці


Название дисциплины, с которой требуется согласование

Название кафедры

Предложения об изменениях в содержании учебной программы по изучаемой учебной дисциплине

Решение, принятое кафедрой, разработавшей учебную программу (с указанием даты и номера протокола)

Гісторыя замежнай літаратуры

Кафедра замежнай літаратуры




пр. №9 от 21.05.2013 г.






















































































Дополнения и изменения

к учебной программе по изучаемой учебной дисциплине на _________ / __________ учебный год



№ п/п

Дополнения и изменения

Основание







Учебная программа пересмотрена и одобрена на заседании кафедры

____________________________ (протокол № ____ от ________ 20___ г.)

(название кафедры)

Заведующий кафедрой
___________________________ _______________________ ____________________________

(степень, звание) (подпись) (И.О.Фамилия)


УТВЕРЖДАЮ

Декан факультета/Зав.общеуниверситетской кафедрой


___________________ _________________ ____________________

(степень, звание) (подпись) (И.О.Фамилия)



ГІСТОРЫЯ ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНАЙ ДУМКІ
Антычныя ўяўленні пра мастацкую творчасць. .

Старажытныя паэты (Гамер, Гесіод, Піндар) пра паэзію, яе крыніцы, мэты і прадмет. Паэзія і мастацтва (тэхнэ). Класічны перыяд. Паняцце пра “рытарычную” культуру і прымат універсалій як яе аснова. Рыторыка, паэзія, філасофія. Сафісты і рытары пра паэзію. Кадыфікацыя правіл рыторыкі і паэтыкі. Паэзія і проза: перанос паэтычных прыёмаў у прозу і рытарычных нормаў – у паэзію. Мэта паэзіі: задавальненне і/ці карысць. Суперніцтва аратарскай прозы і паэзіі, рыторыкі і філасофіі.

Платон. Праблема паэзіі ў філасофіі Платона. Паэтычная творчасць як плён боскага натхнення і сугестыўная сіла паэзіі (платонаўскі камунікатыўны «ланцуг»: бог – паэт-рапсод – глядач-слухач). Платонаўскія антытэзы: паэзія / мастацтва, паэзія / веды. Пытанне перайманняў у Платона. Перайманне (мімесіс) і апавяданне (дыегесіс). Значэнне гэтых катэгорый а) для вылучэння паэтычных радоў; б) для абгрунтванная «прыпадабляючай» прыроды паэзіі. «Быццё» і «станаўленне». «Веды» і «мяркаванне». Эйдас, эйкан, эйдалан. Крытыка паэзіі як «пераймання пераймання». Канфлікт паэзіі і філасофіі ў «Дзяржаве» (маральная шкода паэзіі, выгнанне паэтаў з ідэальнай дзяржавы) і іх «прымірэнне» ў «Законах».

Арыстоцель. Вучэнне Арыстоцеля пра слоўную творчасць як класічнае ўвасабленне антычнай эстэтычнай думкі. Паняцце прыроды ў Арыстоцеля. Энтэлехія і «чатыры прычыны» (матэрыяльная, фармальная, мэтавая, дзейная). Форма (морфэ) як «сутнасць быцця» рэчы. «Прырода» і «мастацтва». Сэнс арыстоцелеўскай формулы «Мастацтва пераймае прыроду». «Вопыт», «мастацтва» і «навука». Паэтыка як «навука» і паэзія як «мастацтва». Паэзія як мастацтва пераймання, значэнне тэрміна «перайманне» ў Арыстоцеля. Прадмет, сродкі і спосабы пераймання. Паняцце «міф» у Арыстоцеля (міф як «паданне», «фабула» і «сказанне»). «Паэзія» і «гісторыя»: арыстоцелеўскае азначэнне паэзіі. Верагоднасная логіка як аснова «Паэтыкі» і «Рыторыкі». «Праўдападобнасць», «верагоднасць», «неабходнасць». Правдападобная выдумка як механізм пераўтварэння паэтычнай «матэрыі» (міфа) у «форму» завершанага твора. Пазнаваўчая роля паэзіі.

Трагедыя і эпас як аб’екты асэнсавання ў «Паэтыцы». «Форма» трагедыі і шэсць яе складнікаў. Характары і дзеянні. Трагедыя як «перайманне дзеяння»; фабула, перыпетыі, пазнаванне. Катарсіс. Падабенства і адрозненні паміж трагедыяй і эпасам. “Рыторыка” Арыстоцеля. Мэта рыторыкі і паняцце пра асноўныя рытарычныя катэгорыі. Значэнне «Паэтыкі» і «Рыторыкі» для антычнасці; іх вызначальны ўплыў у перыяд высокага Сярэднявечча, у эпоху Адраджэння, у XVII–XVIII стст. («арыстоцелеўскі цыкл»).

Элінісцкі-рымскі перыяд.

Тэарэтычнае асэнсаванне паэзіі і прозы ў эпоху элінізму. Пытанні рыторыкі і паэтыкі ў сачыненнях Дыянісія Галікарнаскага («Пра размяшчэнне словаў»), Дэметрыя («Пра стыль»), Псеўда-Лонгіна («Пра ўзвышанае»). Трактаты Цыцэрона («Пра аратара» і «Аратар») і яго вучэнне пра мастацкае маўленне. Цыцэрон пра тры стылі. «Пасланне да Пізонаў» Гарацыя. Гарацый пра крыніццу і мэты паэзіі. Прыроднае дараванне і мастацтва. Прадмет паэзіі. Паэтычная мова. Гарацый пра трагедыю. Агульныя праблемы элінісцкай паэтыкі. Азначэнне паэзіі. «Мана» і «праўда» ў паэзіі і паняцце пра паэтычную выдумку. Паэзія і проза. Паэзія і гісторыя. Паэзія і філасофія. Паэзія і рыторыка.

Рыторыка і паэтыка ў перыяд высокага Сярэднявечча і ў эпоху Адраджэння.

Сярэднявечная цывілізацыя і характар яе культуры. Значэнне хрысціянскай, антычнай і варварскай традыцый для станаўлення сярэднявечнай слоўнасці. Вусныя і пісьмовыя жанры сярэднявечнай лацінскай літаратуры як асноўны аб’ект тэарэтычнага асэнсавання. Выкарыстанне прынцыпаў лацінскай рыторыкі да твораў на нацыянальных мовах. Высокае Сярэднявечча. Паняцце пра «свабодныя мастацтвы». Рыторыка як «свабоднае мастацтва» і яе універсальная роля (прадмет сярэднявечнай рыторыкі і віды слоўнай творчасці). Тэматыка сярэднявечных паэтык: мэта паэзіі; лексіка і сінтаксіс; «тры стылі»; суаднесенасць вершаванай і празаічнай мовы. Нарматыўна-апісальніцкі характар сярэднявечных лацінскіх паэтык і рыторык. Іх значэнне для станаўлення і ўпарадкавання сярэднявечнай слоўнасці; уплыў на фармаванне і тэарэтычнае асэнсаванне нацыянальных літаратур. Першыя рыторыкі і паэтыкі на нацыянальных мовах (Б. Лаціні, Э. Дэшан). Дантэ. Праблема латыні і «народнага маўлення» ў трактатах «Бяседа» і «Пра народнае красамоўства». Філасофія мовы ў Дантэ. Здольнасць моваў да развіцця. Каштоўнаснае ўзвышэнне паэзіі. Паэтычная мова як норма «народнага красамоўства». Перавага паэзіі над рытарычнай прозай. Дантэ пра прадмет паэзіі, пра паэтычныя жанры і пра неабходнасць «вучонай паэтыкі». Значенне трактатаў Дантэ для станаўлення свецскай паэзіі на нацыянальных мовах.

Эпоха Адраджэння.

Літаратурная тэорыя ў эпоху Адраджэння. Нарматыўныя паэтыкі. Характар і сэнс рэцэпцыі антычных вучэнняў пра слоўную творчасць. Перабудова літаратурнай практыкі на аснове антычных узораў. Уплыў Платона. Уплыў Гарацыя. Аўтарытэт Арыстоцеля і адраджэнне арыстоцелеўскіх «Рыторыкі» і «Паэтыкі». Нарматыўныя паэтыкі ў Італіі. Праблематыка трактатаў М. Дж. Віды («Пра мастацтва паэзіі»), Дж. Трысіна («Паэтыка»), Ю. Ц. Скалігера («Сем кніг паэтыкі») і інш: перайманне старажытных; прадмет паэзіі; «праўда» і «вымысел»; прынцыпы праўдападобнасці; тры адзінствы ў драматургіі; мэта паэзіі. Нарматыўныя паэтыкі і праблема перадкласіцызму ў еўрапейскіх літаратурах.

Нацыянальныя паэтыкі. Сцвярджэнне паэзіі на нацыянальных мовах і яе тэарэтычнае асэнсаванне ў эпоху Адраджэння. «Абарона і ўслаўленне французскай мовы» Ж. Дзю Беле, «Абарона паэзіі» Ф. Сідні, «Узорная паэтыка» Х. дэ ла Куэвы і інш. «Абарона...» Дзю Беле як праграмны дакумент ренесансна-гуманістычнай літаратуры. Адрозненне «Абароны...» ад сярэднявечных паэтык і рыторык. Стаўленне Дзю Беле да антычнай, сярэднявечнай і італьянскай рэнесанснай традыцый ў паэзіі. Праблема мовы і яе значэнне. Штодзённая мова і мова паэзіі. «Перайманне» старажытных і «спаборніцтва» з імі. Сцвярджэнне высокага стыля. Праблема паэтычных жанраў. Функцыя паэзіі і місія паэта. «Натхненне» і «мастацтва».

Антынарматыўныя тэндэнцыі. Літаратурныя дыскусіі XVI ст. ( спрэчка пра паэзію ў Францыі 40–50-х гг., спрэчка пра «Вызвалены Іерусаліме» Т. Таса, спрэчка пра «Вернага пастуха» Б. Гварыні і інш.). Сутыкненне перадкласіцыстычных і антыкласіцыстычных тэндэнцый у літаратурнай свядомасці эпохі Адраджэння. Палеміка вакол Арыстоцеля (каментары Л. Кастэльветра да яго пераклада «Паэтыкі» і інш.). Адыход ад арыстоцелеўскіх «правіл» і арыентацыя на «народны густ» («Новае мастацтва сачыняць камедыі» Лопэ дэ Вега).

Літаратурная тэорыя ў Новы Час

Дэміфалагізацыя і дэцэнтрацыя культуры як вызначальныя прыкметы цывілізацыі Новага часу. Станаўленне рацыянальна-крытычнага мыслення; уплыў гэтых працэсаў на літаратуру і літаратурную свядомасць. Барацьба і ўзаемадзеянне літаратурных напрамкаў як глеба для развіцця літаратурнай тэорыі і крытыкі.

XVII стагоддзе.

Паэтыка і крытыка класіцызму. Сінтэз антычных літаратурных прынцыпаў і новаеврапейскага рацыяналізм у класіцызме. Пануючае становішча класіцыстычнай паэтыкі ў XVII ст. Палеміка Ф. Малерба супраць Плеяды і яго роля ў фармаванні тэорыі класіцызму. Спрэчка пра «Сіда» П. Карнэля як важнейшы эпізод літаратурна-крытычнай барацьбы. Тэарэтычныя праблемы ў «Думках Французскай Акадэміі з нагоды трагікамедыі «Сід»». Распрацоўка нормаў класіцыстычнай паэтыкі ў «Практыцы тэатра» Ф. Д’Абіньяка. Праграмна-кадыфікуючы характар «Паэтычнага мастацтва» Н. Буало. Класіцыстычная тэорыя ў Германіі і ў Англіі. Значэнне «Кнігі пра нямецкую паэзію» М. Опіца і «Вопыта пра драматычную паэзію» Д. Драйдэна для развіцця нацыянальных варыянтаў класіцызму. Асноўныя праблемы паэтыкі класіцызму: «перайманне старажытных», «перайманне прыроды»; «карысць» і «разумнае задавальненне» ў паэзіі; міфалагічнае і гістарычнае паданне як яе прадмет; «праўда» / «праўдападобнасць» / «вымысел». Нарматыўны універсалізм паэтыкі класіцызму. Палеміка ўнутры класіцызму. Значэнне «Разважанняў» П. Карнэля. Спрэчка вакол «Школы жонак» Ж.-Б. Мальера. Літаратурна-крытычная барацьба і значэнне «спрэчкі пра старажытных і новых аўтараў».

Літаратурная тэорыя барока. Канцэпцыя барока ў Іспаніі. Паняцце пра культэранізм і кансептызм. Спрэчка з нагоды «Паэм адзіноты» Л. дэ Гонгары як праява літаратурна-крытычнай барацьбы (палемічныя пасланні ў вершах Гонгары, Лопэ дэ Вега, Ф. Кеведо, П. дэ Валенсія). Праблематыка трактата Б. Грасіана «Дасціпнасць, ці Мастацтва вытанчанага розуму»: мэта паэзіі і спецыфіка паэтычнай мовы; «вучонасць», «вынаходлівасць» і «майстэрства»; паэзія і рацыянальнае спасціжэнне свету; паэзія і рыторыка, задавальненне і карысць ў паэзіі. Роля барочнай тэорыі ў літаратурнай свядомасці XVII ст.

XVIII стагоддзе



Літаратурны працэс у эпоху Асветніцтва. Адлюстраванне літаратурнай барацьбы ў літаратурнай крытыцы і тэорыі. Асветніцкі класіцызм. Прынцыпы класіцызму ў «Вопыце пра крытыку» А. Поўпа. С. Джонсан як тэарэтык асветніцкага класіцызму (прадмова да сачыненняў У. Шэкспіра, «Жыццяпісанні найбольш выбітных англійскіх паэтаў») і яго крытыка асветніцкага рэалізму і сентыменталізму. Класіцыстычны рацыяналізм у «Вопыце крытычнай паэтыкі для немцаў» І. Х. Готшэда і палеміка супраць барочных тэндэнцый у літаратуры. Вальтэр як тэарэтык асветніцкага класіцызму. Культ «вечных ісцін»; праблема «генія» і «густу». Вальтэр пра тэатр як «школу маралі». Вальтэр супраць Шэкспіра. Пазіцыя Вальтэра ў «спрэчцы пра старажытных і новых» і яго палеміка з тэорыяй драмы Дзідро. Асветніцкі рэалізм. Д. Дзідро і Г. Э. Лесінг як тэарэтыкі драмы. Прынцыпы асветніцкага рэалізму ў «Размовах пра «Пабочнага сына»» і ў «Разважанні пра драматычную паэзію» Дзідро. Паняцце «сур’ёзнага жанру». Суаднесенасць «характараў» і «грамадскага становішча». Дзідро пра «перайманне прыроды» і пра «праўдападобнасць». «Літаратурныя лісты» і «Лаакаон» Лесінга. Праблемы асветніцкага рэалізму ў «Гамбургскай драматургіі». Лесінг пра прадмет драмы, пра яе пазнаваўчую і выхаваўчую функцыі. Лесінг пра драматычныя жанры. Праблема «характараў». Разыходжанні Лесінга з Дзідро. Крытыка Дзідро і Лесінгам літаратурнай практыкі і тэорыі класіцызму. Рысы асветніцкай нарматыўнасці ў іх літаратурнай тэорыі. Сентыменталізм і перадрамантызм. Іх адрозненне і агульныя рысы «Разважанні пра арыгінальную творчасць» Э. Юнга як самы істотны дакумент літаратурнай тэорыі сентыменталізму. Тезіс пры творчую сілу генія індывідуальную выдумку; яго значэнне для познеасветніцкага і рамантычнага перасэнсавання прыроды літаратуры і яе гісторыі. Цікавасць да нацыянальнай літаратурнай традыцыі і народнай творчасці як характэрная рыса перадрамантычных тэорый. Значэнне «Лістоў пра рыцарства і раман» Р. Херда і «Гісторыі англійскай паэзіі» Т. Уортана. Роля «Крыжовых паходаў філолага» І. Г. Гамана для станаўлення сентыменталізму і перадрамантызму ў Германіі. Крытыка Э. Юнгам, Дж. Уортанам («Вопыт пра генія і сачыненні Поўпа») і І. Гаманами асветніцкага рацыяналізму і класіцызму. Літаратурныя погляды позніх асветнікаў.І. Г. Гердэр як выбітны тэарэтык культуры эпохі Асветніцтва; яго стаўленне да тэарэтычных асноваў асветніцкага рацыяналізму, сентыменталізму і перадрамантызму. Гістарызм І. Г. Гердэра, вучэнне пра раўнакаштоўнасць і роўнаапраўданасць усіх эпох і народаў, што складаюць культурна-гістарычны свет. Генетычны і культурна-гістарычны свет. Ідэя «ўсеагульнай гісторыі сусветнай культуры». Генетычны і параўнальна-гістарычны метады Гердэра ў працах «Крытычныя лясы», «Шэкспір», «Пра ўплыў паэтычнага мастацтва на норавы народаў у старыя і новыя часы». Спадчына Гердэра і рамантызм. Уплыў ідэй Гердэра на фармаванне гістарычнага літаратуразнаўства. Ф. Шылер як тэарэтыкі і гісторык літаратуры. Праблема спецыфікі мастацтваў «Лістах пра эстэтычнае выхаванне чалавека». Паняцце эстэтычнага ў Шылера. Мастацтва як «гульня» і яго грамадская функцыя. Праца Ф. Шылера «Пра наіўную і сентыментальную паэзію» як унёсак у развіццё гістарычнага погляду на літаратуру. Успрыняцце ідэй Шылера нямецкімі рамантыкамі.

Псіхааналіз і літаратуразнаўства. З. Фрэйд; асноўныя катэгорыі фрэйдызму і іх выкарыстанне пры аналізе літаратуры. («Паэт і фантазия», «Дастаеўскі і бацьказабойства» З. Фрейда; «Эдгар По: псіхааналітычны нарыс» М. Банапарт). Дынаміка «поцягаў» і «забарон». Мастацкая творчасць як патагенны працэс. Фантазіраванне як спосаб сублімацыі і сімвалізацыі несвядомнай лібідознай энергіі. Твор як засяроджанасць «ілюзій свядомасці»; кампенсатарная функцыя мастацтва мастацтва і задача «дэшыфроўкі» латэнтнага зместу. Пазітывізм і біялагічны рэдукцыянізм; «смерць суб’екта». Псіхааналіз як разнавіднасць каузальна-рэгрэсіўнага метаду і як «герменеўтыка выкрыцця».

«Аналітычная псіхалогія» К. Г. Юнга. Залежнасць і адыход Юнга ад Фрэйда. Юнг і дэбіялагізацыя псіхааналізу. «Архэтыпы» як транстэмпаральныя камбінацыі апрыёрных матываў. «Калектыўнае несвядомае» як сховішча архетыпаў; іх каштоўнасна-сэнсавая нейтральнасць і сугестыўная сіла. Мастак як медыум калектыўнага несвядомага. Твор як «імперсанальнае снабачанне». Терапеўтычная роля мастацтва. Псіхааналітычная апазіцыя "энергія / структура" і метадалагічнае значэнне паняцце несвядомага для гуманітарных навук XX ст. Уплыў псіхааналізу (рытуальна-міфалагічная школа, экзістэнцыялізм, структуралізм, постструктуралізм).

Рытуальна-міфалагічная школа. Збліжэнне літаратуразнаўства з антрапалогіяй і аналітычнай псіхалогіяй. Характар уплыву Дж. Фрэйзера і К. Г. Юнга на фармаванне школы. Значэнне працы М. Бодкін «Архетыпічныя вобразы ў паэзіі». «Анатомія крытыкі» Н. Фрая як праграмны дакумент рытуальна-міфалагічнага літаратуразнаўства. Асноўная метадалагічная праблема школы: сімволіка-псіхалагічныя формы ў літаратуры. Архетып як структурны прынцып арганізацыі літаратуры. Рытуал як генетычная аснова і парадыгматычны ўзор літаратурных вобразаў. Праблема гістарычнага адзінства культуры і трактоўка літаратурнай традыцыі ў рытуальна-міфалагічнай школе; яе панміфалагізм і псіхалагічны рэдукцыянізм. Адносіны школы да «новай крытыкі», да экзістэнцыялізму і структуралізму.


«Анталагічная герменеўтыка» М. Хайдэгера. Палеміка з субстанцыялізмам класічнай філасофіі, крытыка канцэпцыі суб’ект-аб’ектнай гнасеаалагічнай мадэлі ў «Быцці і часе». Дэпсіхалагізацыя герменеўтыкі: ад разумення «іншага» да разумення «быцця». Гістарычнасць быцця ў Хайдэгера («быццё ёсць час»). «Быццё» і «тут-быццё». Паняцце праекта. Анталагічнае і антычнае: «быццё» і «існае». Крытыка «метафізікі». «Метафізіка» як пазнанне існага. Хайдэгераўская трактоўка «неабходнасці» і «магчымасці». «Разуменне» («разгортванне магчымасцяў быцця») і «тлумачэнне» («распрацоўка магчымасцяў разумення»). Анталагічная структура твора ў «Крыніцы мастацкага стварэння».
  1   2


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка