Учебная программа по специальности 1-21 03 01-01 «История отечественная и всеобщая»




Дата канвертавання01.07.2016
Памер284.17 Kb.
Учреждение образования

«Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины»
УТВЕРЖДАЮ

Проректор по учебной работе

УО «ГГУ им. Ф. Скорины»
________________ И.В. Семченко

(подпись)

____________________

(дата утверждения)

Регистрационный № УД__________/р.

МЕТОДОЛОГИЯ ИСТОРИИ
Учебная программа по специальности

1-21 03 01-01 «История отечественная и всеобщая»

факультет заочный




кафедра истории славян и специальных исторических дисциплин




курс 6


семестр 11

Лекции 20 часов

Практические

занятия 14 часов Экзамен 9 семестр

Всего аудиторных


часов по дисциплине 34 часа

Всего часов Форма получения


по дисциплине 100 часов высшего образования заочная

Составил Г.А. Алексейченко, к.и.н., доцент

2014

Учебная программа составлена на основе учебной программы, утвержденной


регистрационный номер

Рассмотрена и рекомендована к утверждению в качестве рабочего варианта
на заседании кафедры
истории славян и специальных исторических дисциплин
26___ _апреля_________ 2012 г., протокол № _9_
Заведующий кафедрой

доцент ____________ Г.А. Алексейченко


Одобрена и рекомендована к утверждению
Методическим советом исторического факультета
_27__ ____апреля__ 2012 г.,

протокол № 8 __



Председатель


доцент ____________ С.Б. Жихарев

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПIСКА
Курс метадалогіі гісторыі выконвае ролю абагульняючай дысцыпліны ў тэарэтычнай, метадычнай і спецыяльнай падрыхтоўцы студэнта-гісторыка. Мэтай курса з’яўляецца сістэматызаванае выкладанне асноўных тэарэтыка-метадалагічных, эпiстэмалагiчных і метадычных праблем сучаснай гістарычнай навукі.

Галоўныя задачы курса “Метадалогія гісторыі” для студэнтаў накіраваны на паглыбленнае вывучэнне прадмета гісторыі як навукі, яе сацыяльных функцый і месца ў сістэме сацыяльна-гуманітарных дысцыплін і агульнанавуковых ведаў; зместу і асаблівасцей гістарычнага пазнання, структуры навуковага гістарычнага даследавання, яго асноўных этапаў і сродкаў матадалагічна-метадычнага забеспячэння. Асаблівая увага надаецца спецыяльна-гістарычным і іннавацыйным метадам, а таксама інфармацыйным тэхналогіям, якія вызначаюць сучасны стан і перспектывы развіцця гістарычных даследаванняў. Задачам пераходу на практыка-арыентаваную сістэму падрыхтоўкі спецыялістаў адпавядаюць семінарскія заняткі, на якіх магiстранты атрымліваюць i ўдасканальваюць навыкі аналітычнай работы з канкрэтна-гістарычнымі матэрыяламі, гістарыяграфічнымі крыніцамі і навукова-метадалагічнымі канцэпцыямі, авалодваюць агульнанавуковымі і спецыяльна-навуковымі метадамі рашэння канкрэтных даследчыцкіх задач, а таксама катэгарыяльным апаратам гісторыі і іншых навук у межах міжпрадметных даследчыцкіх практык. У тэарэтычным і канкрэтна-праблемным аспектах курс метадалогіі гісторыі мае непасрэдную сувязь з курсамі філасофіі, гістарыяграфіі і крыніцазнаўства.

Праграма курса структурна і тэматычна адпавядае асноўным вучэбным дапаможнікам, рэкамендаваным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для студэнтаў, магiстрантаў i аспiрантаў па спецыяльнасцi «гiсторыя».

Дісцыпліна «Метадалогія гісторыі» вывучаецца студэнтамі 5 курса спецыяльнасці 1-21 03 01-01 « Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)».



Агульнае колькасць гадзін 100 часоў , аудыторных гадзін - 34 , з іх лекцыі – 16 часоў, практычныя заняткі - 14, СУРС – 4. Форма атэстацыі экзамен

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛА

Тэма 1. Прадмет i задачы курса.


Крызіс сучаснай айчыннай гістарыяграфіі. Неабходнасць перагладу асноўных катэгорый і прынцыпаў гістарычнай навукі. Павышэнне метадалагічнага ўзроўню гістарычных даследаванняў – адзін з галоўных фактараў выхаду з крызісу.

Месца метадалогіі гісторыі ў сістэме навукова-гiстарычных ведаў. Метадалогія гісторыі як дысцыпліна, якая вывучае прыроду, прынцыпы і метады навуковага пазнання. Структура метадалогii гiсторыi, яе модусы. Узаемасувязь тэорыі і метадалогіі гісторыі. Гістарычны характар навуковых паняццяў. Іннавацыі і ўдасканаленне метадалагічнага арсенала гістарычнай навукі. Метадалогія як сродак адбору і выкарыстання даследчыцкіх метадаў. Сучасныя метады гістарычнай навукі. Метадалогія і методыка рашэння канкрэтных даследчых задач. Сувязь метадалагічных, гістарыяграфічных і крыніцазнаўчых даследаванняў.

Значэнне метадалогіі гісторыі ў прафесійнай дзейнасці спецыяліста-гісторыка.
Тэма 2. Cтанаўленне i этапы развiцця метадалогii гiсторыi.

Развiццё тэарэтыка-метадалагiчных асноў гiстарычнай навукi ў XVIII – XIX ст.: ад асветнiцтва да пазiтывiзму. Марксiсцкая парадыгма ў метадалогii гiсторыi. Метадалагiчны крызic канца XIX – пачатку XX ст. i развiццё гiстарычнай навукi. Амерыканская гістарыяграфія XX ст.: суадносіны аб’ектывісцкага і рэлятывісцкага падыходаў. Адраджэнне прынцыпаў нямецкага гістарызму ў гістарычнай навуцы ФРГ. Школа “Аналаў”: этапы метадалагічнай эвалюцыі.

Сучасныя метадалагiчныя школы i напрамкi.

“Антрапалагічны паварот” у метадалогіі гісторыі: сутнасць, навукова-эўрыстычны патэнцыял, перспектывы даследаванняў. “Вяртанне наратыву” і новая інтэлектуальная гісторыя. Гісторыя штодзеннасці і мікрагісторыя. Гендарныя даследаванні ў сучаснай гістарыяграфіі. Пашырэнне поля міждысцыплінарных даследаванняў – дамінуючая тэндэнцыя ў развіцці сучаснай гістарычнай навукі. “Постмадэрнісцкі выклік” і актуальныя метадалагічныя праблемы гістарычнага пазнання.

Пошук новых тэарэтыка-метадалагічных падыходаў і даследчых практык у “постсавецкай” гістарычнай навуцы. Цывілізацыйная альтэрнатыва марксісцкай канцэпцыі гісторыі.
Тэма 3. Прадмет i cацыяльныя функцыі гістарычнай навукі.

Паняцце “гісторыя”. Яго шматзначнасць. “Гісторыя – мінулае” і

“гісторыя – веды аб мінулым”, іх суадносіны як метадалагічная праблема. Навуковая гісторыя: змест і тэарэтыка-пазнавальныя асаблівасці. Гісторыя – навука аб культуры (грамадстве). Гісторыя і сацыяльныя навукі.

Спецыфіка мінулага як прадмета гістарычнага пазнання. Рэтраспектыўны характар гістарычнага даследавання. Гісторыя – навука аб чалавеку і аб умовах чалавечай дзейнасці. Гісторыя як працэс. Спалучэнне агульнага, асаблівага і адзінкавага ў гістарычным працэсе. Адрозненне прадмета гісторыі і сацыялогіі. Значэнне абагульненняў сацыялогіі і псіхалогіі для гісторыі. Небяспека “сацыялагізацыі” гісторыі. Індывідуальнае ў гісторыі. Роля апісальнасці ў гістарычным даследаванні. Механізм абагульнення ў гісторыі.

Значэнне законаў як інструментаў пазнання ў гістарычным даследаванні. Закон прычыннасці ў гісторыі. Выдзяленне ў гістарычным працэсе прычынна-выніковых радоў, іх апісанне, параўнанне і тлумачэнне. Работа гісторыка як творчае адзінства тлумачэння і разумення. Імператыў і недасягальнасць поўнага гістарычнага сінтэзу.

Выніковае азначэнне гістарычнай навукі.

Паняцце “сацыяльныя функцыі гістарычнай гавукі”. Імператыў гістарычнага сампазнання грамадства. Сувязь гісторыі з грамадскімі запатрабаваннямі. Залежнасць аўтарытэту гісторыі ад яе ролі ў сацыяльным жыцці. Прагрэс грамадства і развіцце функцый гісторыі.

Функцыя сацыяльнай памяці. Функцыя сацыяльнай памяці – канстантная функцыя гісторыі. Сутнасць задач гісторыі як сацыяльнай памяці чалавецтва. Сацыяльная памяць і развіцце цывілізацыі. Трансперсанальны характар сацыяльнай памяці. Гісторыя як арганізаваная сацыяльна-арыентаваная памяць. Гісторыя як “сусветны трыбунал”. Гісторыя як “прыміраючая памяць чалаецтва”.

Навукова-пазнавальная (эўрыстычная) функцыя гісторыі.

Гістарычны падыход да грамадства – неабходная ўмова пазнання і правільнага разумення сучаснасці. Фундаментальны характар канкрэтных навуковых ведаў аб мінулым. Значэнне гістарычнай інфармацыі для навуковых абагульненняў ў грамадазнаўстве. Роля гістарычнай тыпалагізацыі і параўнальнага вывучэння цывілізацый (культур) у азначэнні законаў грамадскага развіцця.

Эфектыўная рэалізацыя эўрыстычнай функцыі гісторыі – перадумова навуковага кіравання грамадствам і абгрунтаванай дзяржаўнай палітыкі. Магчымасць, неабходнасць і аб’ектыўная абмежаванасць выкарыстання вынікаў гістарычных даследаванняў у сацыяльным прагназіраванні.

Выхаваўчая функцыя гісторыі. Задачы гісторыі па выхаванню маральнасці і грамадскіх якасцей асобы ў мінулыя гістарычныя эпохі. Выхаваўчая інварыянта гістарычных традыцый грамадства. Гістарычныя працы і іх аб’ектыўнае выхаваўчае ўздзеянне на чытацкую аудыторыю. Гістарычныя веды і фарміраванне культурнага патэнцыялу асобы. Увасабленне мінулага ў мастацка-эстэтычных формах і яго выхаваўчая роля. Значэнне гісторыі ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызму. Гісторыя і задачы выхавання асобы на базе агульначалавечых каштоўнасцей.

Палітыка-ідэалагічныя функцыі гісторыі. Нарматыўная і фактычная (рэальная) наяўнасць палітыка-ідэалагічных функцый ў гісторыі. Формы і праявы палітыка-прагматычнага падыходу да гісторыі ў грамадскай практыцы мінулага. Спецыфічнасць ролі гісторыі ў агульнай сістэме палітыка-ідэалагічных інстытутаў. Досвед і неаобходныя ўрокі ідэалагізацыі гісторыі ў XIX – XX ст. Сучасныя формы палітызацыі і ідэалагізацыі гісторыі.

Незалежны навуковы статус гісторыі і грамазнаўстава – істотная прыкмета цывілізаванасці грамадства.


Тэма 4. Суб’ектна-аб’ектныя дачыненнi ў гiстарычнай навуцы і спецыфіка гістарычнага пазнання.

Навуковае пазнанне: прырода, змест, структура. Натуральныя навукі і гісторыя. Асаблівасці іх пазнаваўчых ідэалаў. Якаснае супадзенне суб’екта і аб’екта пазнання гісторыі. Каецэпцыя гістарычнай і натуразнаўчай навуковай аб’ектыўнасці.

Асаблівасці аб’екта гістарычнага вывучэння. Гістарычны працэс – прадукт мэтанакіраванай чалавечай дзейнасці. Грамадаскае жыцце як складаная сістэма аб’ектыўных і суб’ектыўных з’яў і фактараў. Незавершанасць гісторыі як працэсу (метадалагічны змест). Грамадства – “суб’ект-аб’ект”, сацыяльнае пазнанне як самапазнанне грамадства.

“Рэальнасць” гістарычнага мінулага – актуальная метадалагічная праблема. Спецыфіка пазнавальнай дзейнасці ў гістарычнай навуцы. Агульнанавуковыя пазнаваўчыя прынцыпы ў гісторыі. Рэканструктыўны характар пазнання ў гісторыі; яго спецыфіка. Абмежаванасць эксперыментнага “поля” ў гісторыі.

Рэтраспектыўны характар гістарычнага пазнання: пазітыўныя бакі і складанасці.

Гісторыя і сучаснасць як метадалагiчная праблема. Паняцце “сучаснасць”, яго метадалагічны змест. Сучаснасць і дзейнасць суб’екта гістарычнага пазнання. Сучаснасць – сістэмаўтвараючы элемент у развіцці гістарычнай навукі. Пазнавальнае значэнне досведу сучаснасці для асэнсавання і даследавання мінулага.

Сучаснасць і светапогляд гісторыка. Роля светапогляду ў гістарычнай творчасці. Ацэначны характар гістарычнага меркавання. Уплыў катэгарыяльнага апарата як спадчыны мінулага на гістарычную творчасць. Небяспека мадэрнізацыі і архаізацыі мінулага і шляхі іх пераадолення. Неабходнасць размежавання гістарычных і сацыялагічных паняццяў. Роля маральных якасцей даследчыка ў дасягненні гістарычнай аб’ектыўнасці. Патрэба абмежавання рэлятывісцкага элемента ў навуцы. Неабходнасць свядомага аб’ектывізму гісторыка і небяспека для навукі яе элімінацыі з сучаснасці.
Тэма 5. Структура i ўзроўнi навуковага гістарычнага даследавання.

Гістарычная навука як сістэма; яе ўзроўні і асаблівасці функцыяніравання. Структура гістарычнай навукі: крыніца, факт, тэорыя.

Крыніца – абавязковая ўмова пазнання мінулага. Спецыфічнасць слядоў мінулага і складанасці яго гістарычнай рэканструкцыі. Захаванне, адбор і сістэматызацыя крыніц. Метадалогія гісторыі і крыніцазнаўства.

Праблема вызначэння гістарычнай крыніцы (аналіз падыходаў). Крыніца – прадукт чалавечай дзейнасці. Неабходнасць пашыранай трактоўкі крыніцы. Выкарыстанне ў навуковым даследаванні ўсей сукупнасці розных тыпаў крыніц.

Крыніца як звяно сувязі паміж гісторыкамі і мінулым. Крыніца ў святле тэорыі інфармацыі. Актуальныя і патэнцыяльныя крыніцы. Праблемы пазнавальных магчымасцей крыніцы. Рэпрэзентатыў-насць крыніц. Важнасць выяўлення і ліквідацыі прабелаў у звестках аб мінулым. Сувязь крыніцы з сучаснасцю. Невычарпальныя патэнцыяльныя магчымасці крыніц. Розныя метады іх аналізу і крытыкі. Масавыя гістарычныя крыніцы: сацыяльная прырода, інфармацыйны патэнцыял, значэнне ў гістарычнай рэканструкцыіі мінулага. Метадалагічная апраўданасць выкарыстання колькасных метадаў і камп’ютарных тэхналогій пры апрацоўцы гістарычных крыніц і даследаванні на іх базе сацыяльных з’яў і працэсаў.

Гістарычны факт – фундаментальная катэгорыя гістарычных ведаў. Важнасць метадалагічнага асэнсавання катэгорыі “факт”. Разуменне катэгорыі факта ў гістарыяграфіі XIX – XX ст.(пазітывізм, ранкеанства, рэлятывісцкія трактоўкі). Эвалюцыя аб’ектывісцкага і рэлятывісцкага разумення катэгорыі факта ў сучаснай гістарыяграфіі.

Сэнс гістарычнага факта. Тры варыянты ўжывання паняцця факт; іх узаемазалежнасць. Пазнавальная прырода факта. Факт і падзея мінулага. Асаблівасці фактаў гістарычных крыніц.

Праблема суб’ектыўнага характару фактаў гістарычнай навукі. Сэнс “устанаўлення” навуковага факта. “Факт-мінулае”, “факт у крыніцы” і дзейнасць гісторыка па рэканструкцыі факта. Рэальная гістарычная падзея і факт інфармацыі аб падзеі як эўрыстычная праблема.

Навуковы факт як мадэль ці выява падзеі мінулага. Прысутнасць сучаснага мыслення ў навуковым факце. Змястоўная незавершанасць і навуковая невычарпальнасць факта. Залежнасць факта ад тэорыі. Факт і яго навуковая інтэрпрэтацыя.

Фарміраванне прадстаўнічай сістэмы навукова-гістарычных фактаў – перадумова аб’ектыўнай рэканструкцыі гістарычнага мінулага.

Этапы гiстарычнага даследавання. Яго эпiстэмалагiчныя вымярэннi.

Аперацыі з фактамі на эмпірычным і тэарэтычным узроўнях. Адбор фактаў і пабудова фактаў у мадэль. Даследчыцкая мадэль і тэорыя гісторыка.

Навуковае тлумачэнне; яго роля ў гістарычным пазнанні. Спецыфіка задач навуковага тлумачэння на эмпірычным і тэарэтычным узроўнях пазнання. Класіфікацыя навуковых тлумачэнняў. Мэты і сферы іх выкарыстання. Віды тлумачэння адзінкавых актаў дзейнасці ў гісторыі. Неабходнасць забеспячэння комплекснага характару навуковага тлумачэння.

Складанасць узаемапераходу эмпірычных і тэарэтычных ведаў у гісторыі. Абстрактны і канкрэтны метады на тэарэтычным узроўні пазнання. Роля гіпотэзы ў гістарычным даследаванні. Навуковая тэорыя як завершаная форма канкрэтна-тэарэтычных ведаў у гісторыі. Узаемаправерка тэорый і фактаў - нарматыўная ўмова развіцця гістарычнай навукі.


Тэма 6. Катэгорыяльны апарат гістарычнай навукі.

Сутнасць і прырода навуковых паняццяў і катэгорый. Выкарыстанне навуковых катэгорый – неабходная ўмова гістарычнага даследавання. Катэгарыяльны сінтэз як нарматыўная навуковая працэдура. Яго асаблівасці ў гісторыі. Тэарэтычнае аднаўленне ў катэгорыях аб’ектаў гістарычнай рэальнасці. Суб’ектыўная прырода навуковых катэгорый. Залежнасць катэгарыяльнага апарату гісторыкаў ад іх светапогляду, метадалагічных пазіцый, уплыву навуковых традыцый. Небяспека звядзення гістарычнага даследавання да аперацый з паняццямі. Неабходнасць карэктнага ўжывання навуковых паняццяў і катэгорый у гісторыі.

Выкарыстанне гістарычнай навукай універсальных катэгорый філасофіі. Сацыяльна-філасофскія катэгорыі ў метадалагічным полі гістарычных даследаванняў. Прагрэс сучаснай навукі і пашырэнне сферы выкарыстання агульнанавуковых катэгорый у гістарычных працах.

Змест і метадалагічнае значэнне катэгорый “сусветна-гістарычны” і “лакальна-гістарычны”. Сусветна-гістарычны працэс: катэгорыі цыкла і прагрэсу. Катэгарыяльны апарат тэорый лакальных цывілізацый і гістарычнай глабалістыкі. Гістарычная прастора. Катеэгорыя “гістарычны час”: рэальнае і суб’ектыўнае вымярэнне. “Унутраны час” вывучаемай гістарычнай эпохі.

Параўнальны аналіз катэгарыяльнага апарату фармацыйнай тэорыі і структурна-функцыянальнага напрамку. Іерархія гістарычных катэгорый: пастаянства, структуры, кан’юнктуры. Сацыяльныя структуры. Цыклы і стадыі. Сістэма паняццяў у межах мадэрнізацыйнага падыходу. Індустрыяльныя, постіндустрыяльныя грамадствы: структуры, адметныя вялікім працягам і ўсталівасцю ў часе (эканоміка, грамадства, цывілізацыя). Лагічныя структуры культуры і навуковых ведаў М. Фуко. Абагульненае уяўленне аб структуры і развіцці грамадства.

Катэгорыя каштоўнасці. Культура як сукупнае выяўленне каштоўнасцей. Выкарыстанне паняццяў і катэгорый з тэрміналагічнага арсенала іншых навук у межах даследчыцкіх практык “гістарычнага сінтэзу”.

Метадалагічныя праблемы перыядызацыі ў гісторыі. Крытыка паняцяў “век”, “стагоддзе”. Катэгорыя эпоха: яе навукова-эўрыстычная функцыя. Сярэдневечча. Рэнесанс. Адраджэнне. Патрабаванне адпаведнасці перыядызацыі ўнутранаму рытму гісторыі.

Праблемы разумення мовы мінулага і апісання мінулага сучаснай мовай. Задачы пераадолення небяспекі “мадернізацыі” і “архаізацыі” гістарычнай тэрміналогіі.

Значэнне катэгарыяльнага апарату гісторыі як формы выяўлення і спосаба накаплення навуковых ведаў і адначасова – як неабходнага сродку атрымання ведаў.
Тэма 7. Арганізацыя і прадстаўленне гістарычных ведаў. Праблемы гiстарычнага наратыву.

Шматмернасць як характарыстыка сродкаў і форм прадстаўлення ведаў. Лінейная, галіновая і шматмерная сістэмы прадстаўлення ведаў. Этапы навуковага даследавання. Роля тлумачальных элементаў у стварэнні гістарычнай працы. Апісальнасць і тлумачэнне на ўзроўні эмпірычных (факты) і тэарэтычных ведаў. Роля катэгарыяльнага сінтэзу. Разуменне мадэляў як рэпрэзентацыі ведаў. Галоўныя этапы мадэльнага даследавання. Асноўныя сферы ўжывання мадэляў, іх віды. Логіка-катэгарыяльныя, канцэптуальныя і імітацыйныя мадэлі. Універсальныя тэарэтычныя схемы. Фрэймавая мадель і яе выкарыстанне ў гістарычным даследаванні. Гіпертэкставая сістэма прадстаўлення ведаў. Асноўныя якасці і перавагі гіпертэксту. Фасетна-блочная сістэма інфармацыі ў гісторыі. Стварэнне кагнітыўных карт гістарычных ведаў і перспектывы іх выкарыстання.

Апісанне – універсальны этап навуковага даследавання. Суадносіны апісання і тлумачэння ў натуральных і сацыяльна-гуманітарных навуках. Спецыфіка гістарычнага навуковага тэксту. Гісторыя як апавяданне і як навуковае тлумачэнне (веды). Пытанне аб форме гістарычнай працы. Прызнанне дадатковых пазнавальных функцый за гістарычным апісаннем у “новай інтэлектуальнай гісторыі”. Гістарычны наратыў і яго літаратурна-эстэтычныя якасці. Суадносіны гісторыі і мастацтва. Гістарычны і мастацкі вобраз. Роля суб’ектыўна-індывідуальных фактараў (інтуіцыя, ўяўленне) у стварэнні гістарычнага вобразу. “Ужыванне” даследчыка ў гістарычную рэальнасць: суб’ектыўна-эмацыянальны і аб’ектыўна-рацыянальны бакі. Залежнасць гісторыка ад фактаў і навукова-тэарэтычных задач даследавання. Літаратурны стыль гістарычнай працы – пытанне переканаўчасці, руху апавядання, адзінства структуры. Праблема мовы гісторыка. “Сад” альбо “карта” – традыцыйная дылема гістарычнага наратыву. Аднаўленне жывой карціны мінулага і яго праблемнае асэнсаванне, неабходнасць іх арганічнага спалучэння ў навуковых гістарычных тэкстах.
Тэма 8. Метадалагiчныя падыходы, прынцыпы i метады гістарычнага пазнання.

Змест паняццяў “прынцып” і “падыход” у метадалогіі, іх узаемасувязь. Спецыфіка метадалагічных прынцыпаў вывучэння гісторыі. Агульнанавуковыя і спецыяльныя прынцыпы пазнання ў гістарычнай навуцы.

Прынцып гістарызму як адлюстраванне асаблівасці гістарычных ведаў. Грамадства і яго развіцце ў прасторы і часе. Гістарычны падыход – неабходная ўмова вывучэння з’яў грамадскага жыцця. Гістарызм як спосаб мыслення і прынцып навуковага пазнання; іх узаемасувязь. Ператварэнне гістарызму ў агульнанавуковы прынцып пазнання. Узаемасувязь гістарызму з іншымі прынцыпамі вывучэння гісторыі.

Прынцып аб’ектыўності – агульны прынцып навуковага пазнання. Аб’ектыўнасць і аб’ектывізм у гістарыяграфіі. Фактары патэнцыяльнага забяспечвання аб’ектыўнасці навуковага пазнання мінулага. Залежнасць вынікаў навуковага даследвання ад метадолага-матадычнага ўзроўню гісторыка, яго акадэмічнай падрыхтоўкі і прафесійнай культуры.

Сістэмны падыход і сістэмны аналіз: сутнасць, станаўленне, месца ў сучаснай метадалогіі і практыцы навуковых даследванняў. Сістэмны падыход і сінэргетыка. Асаблівасці сістэмнага падыходу ў сацыяльна-гуманітарных навуках. Сістэмны аналіз і аб’екты гістарычнага даследавання. Структурна-функцыянальны аналіз у гісторыі. Варыянты сістэмных даследаванняў у сучаснай метадалогіі. Вопыт іх рэалізацыі ў гістарыяграфіі.

Каштоўнасны падыход у гісторыі. Яго суадносіны з навуковым (лагічным) асэнсаваннем аб’екта вывучэння. Станаўленне і развіцце каштоўнаснага падыходу ў метадалогіі гісторыі XIX – ХХ ст. Ужыванне катэгорыі каштоўнасці ў гістарыяграфічнай практыцы. Прырода каштоўнасці. Багацце яе сацыякультурнага зместу. Культура як інтэграваная выява чалавечых каштоўнасцей. Каштоўнасці як прадукт матэрыяльнай і духоўнай дзейнасці чалавецтва. Аб’ектыўны характер каштоўнасцей. Іх гістарычная зменлівасць. Агульначалавечыя каштоўнасці.

Каштоўнасць і ацэнка (гнасеалагічны аспект). Каштоўнасны падыход на эмпірычным і тэарэтычным ўзроўнях гістарычнага пазнання. Каштоўнасны падыход і праблема аб’ектыўнасці гістарычнага пазнання.
Тэма 9. Агульнанавуковыя i спецыяльныя гiстарычныя метады.

Змест паняцця “метад”. Агульнанавуковыя метады ў гістарычным даследаванні. Лагічныя і гістарычныя метады. Выкарыстанне індуктыўна-аналітычнага метаду пры ўзыходжанні ад канкрэтнага да абстрактнага. Метады класіфікаціі і тыпалагізацыі. Метадычны прыем ідэалізацыі. Выкарыстанне інтэгральна-індуктыўнага метаду пры ўзыходжанні ад абстрактнага да канкрэтнага. Індукцыя і дэдукцыя. Аналіз і сінтэз. Апісанне і вымярэнне. Статычныя і дынамічныя метады даследавання. Метад мадэліровання. Роля і месца агульнанавуковых метадаў у вывучэнні гістарычнай рэальнасці. Агульнанавуковыя метады як аснова для распрацоўкі спецыяльных метадаў.

Паняцце і асаблівасці спецыяльных гістарычных метадаў.

Гісторыка-генетычны метад. Праблема выяўлення прычынна-выніковых сувязяў і заканамернасцей гістарычнага развіцця. Накіраванасць метаду на аналіз яго дынамічнай прыроды. Недахопы гісторыка-генетычнага метаду. Даследаванне “генезісу” сацыяльнай з’явы ў сучасных гістарычных працах.

Гісторыка-параўнальный метад. Лагічныя асновы метаду. Умовы суаднясення і супастаўлення аб’ектаў. Параўнанне ў прасторы і часе. Гісторыка-параўнальны метад у вывучэнні гісторыі асобных народаў і цывілізацый (гістарыяграфічны досвед).

Гісторыка-тыпалагічны метад. Тыпалагізацыя аб’ектаў і з’яў як класіфікацыя. Мэтазгоднасць, напрамкі і межы выкарыстання метаду.

Гісторыка-сістэмны метад. Сферы ўжывання і ўмовы эфектыўнага выкарыстання.

Метады дыяхроннага аналізу гістарычнага мінулага. Сінхронны і дыяхронны метады. Варыянты структурна-дыяхроннага аналізу. Інтеграцыя навук і выкарыстанне ў гісторыі метадаў дэмаграфіі, сацыялогіі, псіхалогіі.


Тэма 10. Iннавацыйныя метады ў навейшай гiстарыяграфii.

Колькасныя метады і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі ў гісторыі. Міждысцыплінарныя падыходы ў навуковай практыцы і матэматызацыя гістарычных даследаванняў. Поле эфектыўнага выкарыстання колькасных метадаў. Тыпы задач, вырашаемых у гістарыяграфічнай практыцы з дапамогай колькасных метадаў. Межы выкарыстання колькасных метадаў у гісторыі. Імператыў спалучэння якасных і колькасных метадаў аналізу ў гісторыі. Сусветная “кліаметрыя”: галоўныя напрамкі даследаванняў, навуковыя здабыткі, праблемы.

Камп’ютэрызацыя сучаснай навукі. Камп’ютэрныя тэхналогіі ў гісторыі. Месца ЭВМ у гістарычным даследаванні. Стварэнне баз і банкаў гістарычных дадзеных. Камп’ютерны аналіз тэкставых крыніц. Выкарыстанне статыстыка-матэматычных метадаў. Матэматычнае мадэліраванне ў гістарычных даследаваннях. Перспектыўныя напрамкі выкарыстання камп’ютерных тэхналогій у гісторыі.



Гiстарычная псiхалогiя i псiхагiсторыя.

Сапцыяльна-псіхалагічны падыход у гістарыграфіі. Неабходнасць даследавання псіхалагічных матывацый гістарычнага працэсу. Спробы стварэння псіхалагічнай канцэпцыі асобы ў гісторыі: гістарычная псіхалогія. Выкарыстанне паняцця “базісная асоба”. Калектыўнае “неўсвядомленне” і архетыпы К.Г. Юнга. Псіхааналітычная канцэпцыя З. Фрэйда і адкрыцце новых перспектыў у гістарычных даследаваннях. Тэорыя З. Фрэйда аб ролі “неўсвядомленага”.

Узнікненне псіхагісторыі як новага напрамку ў гістарыяграфіі. Камбінацыя гістарычнага аналізу і псіхадынамічнай тэорыі З. Фрэйда. Псіхагенетычная тэорыя гісторыі. Псіхакласы. “Крызіс ідэнтычнасці” гістарычнай асобы яу вузлавы момант у яе самавызначэнні. Анталагічная пнрастора псіхагісторыка.

Асноўныя напрамкі псіхагістарычных даследаванняў: даследаванне масавых працэсаў, псіхабіаграфіі, гісторыя дзяцінства.



Метады герменэўтыкi, лiнгвiстыкi, семiотыкi. iнгвiстычны паварот" у гiсторыi: праблема мовы iнаратыву. Дыскурс як моўная свядомасць эпохi. Дыскурс - аналiз. Метады лiнгвiстычнага аналiзу. Герменэўтыка на сучасным этапе: яе метадычны арсенал. Семiотыка ў кантэксце метадалогii гiсторыi. Знакi i знакавыя сiстэмы. Паняцце семiасферы i семiозiса. Ужыванне семiатычнага падыходу. Схема i паслядоўнасць семiатычнага аналiзу.

Праблемы мастацтвазнаўчага аналiзу ў даследаваннях па гiсторыi.



Гiсторыя i сацыяльныя навукi: метадалагiчнае ўзаемадзеянне.

Гiсторыя i сацыяльныя навукi ў межах мiждысцыплiнарных даследчых практык. Сацыяльныя метады ў гiстарыяграфii. Гiсторыка-сацыялагiчныя даследаваннi i iх метадычны арсенал. Выкарыстанне метадаў эканамiчных навук. Гiсторыка-эканамiчныя даследаваннi. Сфера выкарыстання метадаў палiталогii ў канкрэтна-гiстарычных распрацоўках.


IНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА
Прыкладны пералiк практычных заняткаў.

1. Прадмет i cацыяльныя функцыi гiстарычнай навукi.

2. Суб’ектна-аб’ектныя адносiны i спецыфiка гiстарычнага пазнання.

3. Эмпiрычны i тэарэтычны ўзроўнi ў гiстарычным даследаваннi.

4. Катэгорыяльны апарат гiстарычнай навукi.

5. Арганiзацыя i прадстаўленне гiстарычных ведаў.

6. Агульнанавуковыя i спецыяльна-гiстарычныя метады.

7. Iннавацыйныя метады ў гiстарычных даследаваннях.


Рэкамендаваныя формы кантроля ведаў.

1. Рэфераты.

2. Калеквiўмы.

3. Тэматычныя дыскусii.


Рэкамендаваныя тэмы рэфератаў.

1. Структура метадалогii гiсторыi, яе модусы.

2. Школа “Аналаў”: этапы метадалагічнай эвалюцыі.

3. “Вяртанне наратыву” і новая інтэлектуальная гісторыя.

4. Гісторыя штодзеннасці і мікрагісторыя.

5. Гендарныя даследаванні ў сучаснай гістарыяграфіі.

6. Гісторыя і сацыяльныя навукі.

7. Спецыфіка мінулага як прадмета гістарычнага пазнання.

8. Выхаваўчая інварыянта гістарычных традыцый грамадства.

9. Гісторыя і сучаснасць як метадалагiчная праблема.

10. Гістарычная навука як сістэма.

11. Крыніца ў святле тэорыі інфармацыі.

12. Факт і яго навуковая інтэрпрэтацыя.

13. Катэгарыяльны сінтэз як нарматыўная навуковая працэдура.

14. Фрэймавая мадель і яе выкарыстанне ў гістарычным даследаванні

15. Кагнітыўныя карты гістарычных ведаў і перспектывы іх выкарыстання.

16. Каштоўнасны падыход у гісторыі.

17. Камп’ютерны аналіз тэкставых крыніц

18. Матэматычнае мадэліраванне ў гістарычных даследаваннях.

19. Анталагічная прастора псіхагісторыка.

20. Сацыяльныя метады ў гiстарыяграфii.

21. Гiсторыка-эканамiчныя даследаваннi.


Рэкамендаваныя тэматычныя дыскусii.

1.“Постмадэрнісцкі выклік” і актуальныя метадалагічныя праблемы гістарычнага пазнання.

2. Гісторыя як “прыміраючая памяць чалавецтва” i “сусветны трыбунал”.

3. Сучасныя формы палітызацыі і ідэалагізацыі гісторыі. Феномен "мiфагiсторыi".

4. “Сад” альбо “карта” – традыцыйная дылема гістарычнага наратыву.

5. Сістэмны падыход і сінэргетыка ў гiсторыi.

6. Сусветная “кліаметрыя”: галоўныя напрамкі даследаванняў, навуковыя здабыткі, праблемы.

7. "Лiнгвiстычны паварот" у гiсторыi: праблема мовы iнаратыву.

УЧЕБНО-МЕТОДИЧЕСКАЯ КАРТА

Номер раздела, темы, занятия

Название раздела, темы, занятия;

перечень изучаемых вопросов

Всего часов

Количество аудиторных

часов

Материальное обеспечение занятия (наглядные, методические пособия и др.)


Литература


Формы контроля знаний

лекции

практические

(семинарские)

занятия


лабораторные

занятия

СУРС

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

1

Прадмет i задачы курса метадалогii гiсторыi.

1. Метадалогiя гiсторыi як дысцыплiна; яе месца сiстэме гiстарычных ведаў.

2. Узаемасувязь тэорыi i метадалогii гiсторыi.

3. Метадалогiя як сродак адбору i выкарыстання метадаў. Сучасныя метады гiстарычнай навукi.

4. Значэнне метадалогii гiсторыi ў прафесiйнай дзейнасцi спецыялiста-гiсторыка.


2

2













[1]

[2]


[3]

[5]


[9]

[18]







2

Cтанаўленне i этапы развiцця метадалогii гiсторыi.

1. Станаўленне метадалогii гiсторыi 18 -19 c ст..

2. Метадалагiчны крызiс у гiстарычнай навуцы канца XIX – пачатку ХХ ст.

4.Метадалагiчныя праблемы ў заходняй гiстарыяграфii першай паловы ХХ ст.



4




2




2





[2]

[5]


[6]

[12]


[13]

[15]


[17]

[25]


[27]


Тэматычная дыскусiя.

3

Прадмет i cацыяльныя функцыі гістарычнай навукі.

1. Паняцце «гiсторыя» як метадалагiчная праблема.

2. Спецыфiка аб’екта i прадмета гiстарычнага пазнання.

3. Агульнанавуковыя асновы i тэарэтыка-пазнавальныя асаблiвасцi гiсторыi.

4. Сацыяльныя функцыi гiстарычнай навукi.


4

2

2










[1]

[3]


[4]

[6]


[17]

[25]






4

Суб’ектна-аб’ектныя дачыненнi ў гiстарычнай навуцы і спецыфіка гістарычнага пазнання.

1. Натуральныя навукi i гiсторыя: асаблiвасцi пазнавальных iдэалаў.

2. Асаблiвасцi аб’екта гiстарычнага даследавання.

3. Агульнанавуковыя прынцыпы i спецыфiка пазнавальнай дзейнасцi ў гiсторыi.

4. Гiсторыя i сучаснасць як навукова-метадалагiчная праблема.


4

2

2










[1]

[2]


[4]

[17]


[25]

[27]






5

Структура i ўзроўнi навуковага гістарычнага даследавання.

1. Структура гістарычнай навукі: кры-ніца, факт, тэорыя.

2. Гiстарычная крынiца ў структуры гiстарычнага даследавання.

3. Крынiца ў святле тэорыi i iнфармацыi.

4.Паняцце, сэнс i пазнавальная прырода гістарычнага факта.

5. Эмпірычны і тэарэтычны узроўнi гiстарычнага пазнання.



6

2

4










[1]

[2]


[4]

[17]


[20]

[25]


[26]





6

Катэгорыяльны апарат гістарыч-най навукі.

1. Навуковыя паняццi i катэгорыi. Катэгарыяльны сiнтэз, Яго асаблiвасцi ў гiсторыi.

2. Унiверсальныя катэгорыi фiласофii, сацыяльна-фiласофскiя i агульнанавуковыя катэгорыi ў гiстарычных працах.

3. Катэгарыяльны аппарат фармацыйнай тэорыi i структурна-функцыянальнага напрамку.

4. Катэгорыя каштоўнасцi.

5. Значэнне катэгарыяльнага апарату гiсторыi.



4

2

2










[1]

[2]


[3]

[6]


[8]

[13]


[25]

[26]






7

Арганізацыя і прадстаўленне гістарычных ведаў. Праблемы гiстарычнага наратыву.

1. Шматмернасць сродкаў, форм i сiстэм прадстаўлення гiстарычных ведаў.

2. Апiсальнасць i тлумачэнне на ўзроўне эмпiрычных i тэарэтычных ведаў.

3. Мадэльнае даследаванне, яго асноўныя этапы. Сферы ўжiвання мадэляў, iх вiды.

4. Унiверсальныя тэарэтычныя схемы.

5. Гiстарычны наратыў: праблемы навуковай атрыбуцыi.




6

2

4




2




[1]

[2]


[3]

[10]


[17]

[20]


[21]


Рэфераты

8

Метадалагiчныя падыходы, прын-цыпы i метады гістарычнага пазнання.

1. Метадалагiчныя падыходы i прынцыпы гiстарычнага пазнання.

2. Агульнанавуковыя метады гiстарычнага даследавання.

3. Спецыяльна-гiстарычныя метады.

4. Выкарыстанне ў гiсторыi метадаў iншых навук.


2

2













[1]

[2]


[3]

[4]


[7]

[8]






9

Агульнанавуковыя i спецыяльныя гiстарычныя метады.

1. Агульнанавуковыя метады ў вывучэннi гістарычнай рэальнасці.

2. Агульнанавуковыя метады як аснова для распрацоўкі спецыяльных метадаў.

3. Паняцце, змест і асаблівасці спецыяльных гістарычных метадаў.

4. Канкрэтныя спецыяльныя гiстарычныя метады i сфера iх выкарыстання.


4

2

2










[1-4]

[6]


[7]

[8]






10

Iннавацыйныя метады ў навейшай гiстарыяграфii.

1. Колькасныя метады і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі.

2. Метады гiстарычнай псiхалогii i псiхагiсторыi.

3. Метады герменэўтыкi, лiнгвiстыкi, семiотыкi.

4. Гiсторыя i сацыяльныя навукi: метадалагiчнае ўзаемадзеянне.


6

2

4

-







[1-4]

[7]


[10]

[17]


[20]

[21]


[25]

[28]












34

16

14




4







Экзамен



РЭКАМЕНДАВАНАЯ ЛІТАРАТУРА
Асноўная літаратура

1.Ковальченко И.Д. Методы исторического исследования. – М.: Наука, 1987.

2. Методологические проблемы истории Учебное пособие для студентов вузов. – Мн.: НТООО «Тетра Сисменс», 2006.

3.Методология истории. Учебное пособие для студентов вузов. – Мн.: НТООО «Тетра Сисменс», 1996.

4.Могильницкий Б.Г. Введение в методологию истории. – М.: Высшая школа, 1989.

5.Постижение истории: онтологический и гносеологический подходы. Учебное пособие для студентов магистратуры, аспирантов, слушателей повышения квалификации вузов /Под ред. В.Н. Сидорцова, О.А. Яновского, Я.С. Яскевич. – Мн., 2002.

6.Русакова О.Ф. Философия и методология истории в ХХ веке: школы, проблемы, идеи. – Екатеринбург: Изд-во Уро РАН, 2000.

7.Сидорцов В.Н. Методология исторического исследования (механизм творчества историка). – Мн.: БГУ, 2000.

8.Хвостова К.В., Финн В.К. Гносеологические и логические проблемы исторической науки. Учебное пособие для студентов высших учебных заведений. – М., 1995.
Дадатковая літаратура
9.Белявский Н.Г., Шкуратов В.А. Проблемы исторической психологии. – Ростов-на-Дону: Изд-во РГУ, 1982.

10.Бородкин Л.И. Многомерный статистический анализ в исторических исследованиях. – М.: Из-д-во МГУ, 1986.

11.Вебер М. Избранные произведения /Пер с нем. – М.: Прогресс, 1990.

12.Гісторыя штодзеннасці і правы чалавека. – Мн.: Тэхналогія, 2000.

13.Гуревич А.Я. Исторический синтез и школа «Анналов». – М.: Индрик, 1993.

14.Ионов И.Н. Историческая глобалистика: предмет и метод // Общественные науки и современность – 2001. - № 4.

15.История ментальностей и историческая антропология. – М., 1996.

16.Кузнецов А.Г. Герменевтика и гуманитарное познание. – М.: Изд-во МГУ, 1991.

17.Методологические проблемы исторической науки. Сборник статей / Под ред. В.Н. Сидорцова и В.Ф. Кушнера. – Мн.: БГУ-БИЖ, 1993.

18. Насевіч В. Мікрагісторыя: мінулае ў чалавечым вымярэнні // Беларускі гістарычны агляд. Т.6. Сш. 1-2. – Мн., снежань, 1999.

19. Прынз Г. Вусная гісторыя // Беларусі гістарычны агляд. Т.7. Сш. 2. – Мн., снежань, 2000.

20. Ракитов А.И. Историческое познание. – М.: Политиздат, 1982.

21. Сидорцов В.Н., Балыкина Е.И. и др. Историческая информатика: Информатика для исторических специальностей. Учебное пособие. – Мн.: ЗАО «Веды», 1998.

22. Стоўн Л. Вяртанне наратыву // Беларускі гістарычны агляд. Т.4. Сш. 1-2. – Мн., снежань, 1997.

23. Тойнби А. Дж. Постижение истории / Пер с англ. – М.: Прогресс, 1990.

24. Тойнби А. Дж. Цивилизация перед судом истории / Пер. с англ. – СПб., 1995.

25. Теоретико – методологические проблемы исторического познания. Т.1-2. / Под ред. В.Н. Сидорцова, В.С. Кошелева, Я.С. Яскевич. – Мн.: РИВШ БГУ, 2000.

26. Философия и методология истории. – М.: Прогресс, 1977.

27.Шутова О.М. На пути к Истории Людей: Заметки по истории исторической мысли (конец ХХ века). – Мн.:ПолиБиг, 1999.

28. Шутова О.М. Психоистория: школа и методы. Учебное пособие. – Мн.: «Веды», 1997.



29. Ясперс К. Смысл и назначение истории / Пер. с нем. – М.: Политиздат, 1991.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка