Учебная программа по дисциплине: Этналогія беларусі: традыцыйная культура насельніцтва беларусі для студентов бакалаврской программы




Дата канвертавання01.05.2016
Памер324.77 Kb.




ЎРАПЕЙСКІ ГУМАНІТАРНЫ УНІВЕРСІТЭТ
ЕВРОПЕЙСКИЙ ГУМАНИТАРНЫЙ УНИВЕРСИТЕТ

ДЕПАРТАМЕНТ ИСТОРИИ


Учебная программа рассмотрена и рекомендована к утверждению
на заседании департамента _______________________________________

название департамента

Директор департамента ____________________ _____________________



подпись ФИО

Протокол № ____ от «____» ____________________ 20___ г.



«Утверждаю»
Декан Бакалаврской школы
______________ Г.Я. Миненков

подпись

«____» ______________ 20___ г.




УЧЕБНАЯ ПРОГРАММА
по дисциплине:
Этналогія беларусі: традыцыйная культура

насельніцтва беларусі
для студентов бакалаврской программы

гісторыя беларусі і культурная антрапалогія

Автор: Махоўская Ірына Станіславаўна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт



e-mail: Irina.Mahovskaya@ehu.lt



2010/2011 навучальны год













Курс

2










Семестр

4

























Усяго гадзін (крэдытаў)

160

(4)







З іх:













Аудыторныя заняткі

64




Самастойная праца

88

Лекцыі

26




Падрыхтоўка да семінараў

34

Семінары

34




Падрыхтоўка да тэстаў

6

Тэсты (3)







Напісанне эсэ

12

Эсэ (1)







Падрыхтоўка да кантрольнай работы

6

Рэферыраванне (1)







Падрыхтоўка да калоквіума

10

Кантрольная работа (1)







Рэферыраванне манаграфіі

8

Калоквіум

4




Падрыхтоўка да экзамена

12

Офісныя гадзіны


8










Вид аттестации:

__2_семестр Іспыт


Вильнюс 2010 г.



Тлумачальная запіска
Курс знаёміць студэнтаў з асноўнымі тэарэтыка-метадалагічнымі праблемамі, метадамі і паняційным апаратам этналогіі і сумежных дысцыплін (этнапсіхалогіі, этналінгвістыкі, этнасацыялогіі). Разгледжваюцца, параўноўваюцца і ацэньваюцца розныя тэорыі этнаса і этнічнасці, механізмы функцыянавання этнасаў, віды этнічных працэсаў і межэтнічнай камунікацыі, суадносіны этнаса і культуры, сучасныя тэорыі рытуала і рытуальнага сімвалізма. У першую чаргу ўвага надаецца вывучэнню асноўных аспектаў функцыянавання традыцыйнай культуры насельніцтва Беларусі і вывучэнню субстрата традыцыйнага ў сучасным грамадстве. Традыцыйная культура разглядаецца па наступных тэматычных блоках: матэрыяльная культура, дзе вывучаюцца пытанні тыпалогіі беларускіх традыцыйных жытлаў і паселішчаў, віды гаспадарчай забудовы, іх функцыянальнае і семіятычнае прызначэнне; традыцыйнае адзенне насельніцтва Беларусі, гісторыя яго вывучэння, мужчынскі і жаночы, з іншага боку – рэгіянальныя комплексы адзення, рытуальнае адзенне і яго ўжыванне ў рытуалах пераходу; сістэма харчавання насельніцтва Беларусі, асаблівасці нацыянальнай кулінарыі розных этнічных груп, і інш; соцыянарматыўная культура, дзе разглядаюцца пытанні функцыянавання беларускай грамады, формы калектыўнай узаемадапамогі, традыцыйнае судаводства; праблемы эвалюцыі традыцыйных відаў беларускай сям’і і сямейных узаемаадносін; духоўная культура насельніцтва Беларусі, што ўключае пытанні традыцыйнай абраднасці (сямейнай і каляндарнай), міфалогіі і ўяўленняў аб карціне свету.

Мэта выкладання курса:

  • даць студэнтам веды тэарэтычных асноў этналагічнай навукі, выдзяляючы яе спецыфіку, раскрываючы прынцыпы суадносінаў метадалогіі і метадаў этналагічнага пазнання;

  • сфармаваць сістэмныя веды аб механізмах функцыянавання традыцыйнай культуры насельніцтва Беларусі, прадэманстраваць яе асаблівасці ва ўсходнеславянскім і індаеўрапейскім кантэксце;


Задачы вывучэння дысцыпліны:

  • сфармаваць навыкі аналізу этнічных працэсаў, спосабаў вырашэння этнічных канфліктаў і непаразуменняў;

  • навучыць прымяненню метадаў і паняційнага апарата этналогіі ў вывучэнні эмпірычнага матэрыяла;

  • дасягнуць засваення студэнтамі метадаў этнаграфічных палявых даследаванняў, якія будуць замацаваныя на практыцы пасля праходжання курса;

  • сфармаваць у студэнтаў навукова-даследчыя і практычныя навыкі;

У выніку вывучэння дысцыпліны

студэнт павінен ведаць:

  • асноўныя тэарэтыка-метадалагічныя праблемы, катэгорыі этналогіі і сутнасць асноўных этналагічных вучэнняў

  • навуковыя падыходы да аналіза этнічных з’яў, метады этнічных даследаванняў

  • спецыфіку фармавання і функцыянавання традыцыйнай культуры Беларусі

  • спецыфіку этнічных працэсаў, тэндэнцыі развіцця сучаснага свету.


студэнт павінен умець:

  • ужываць ідэі і катэгорыі этналогіі пры аналізе светапоглядных, соцыякультурных і прафесійных праблем і сітуацый;

  • аналізаваць канкрэтныя этнічныя працэсы ў сучасным свеце і Беларусі;

  • ацэньваць перспектывы развіцця сучасных этнічных працэсаў, прапаноўваць шляхі вырашэння ўзнікаючых праблем;

  • ужываць на практыцы разнастайныя метады этнаграфічных даследаванняў.


Вынікі вывучэння курса:

  • садзейнічанне фармаванню гарманічнай асобы і навукова абгрунтаванага светапогляду;

  • фармаванне асобы студэнта як грамадзяніна, этнічна талерантнага, з глыбокім разуменнем сутнасці этнічных працэсаў;

  • фармаванне ў студэнтаў здольнасці да крэатыўнага і крытычнага мыслення ў сацыяльна-пераўтваральнай і прафесійнай дзейнасці, станаўленне сучаснага стыля навукова-практычнага мыслення;

  • садзейнічанне падрыхтоўцы шырока адукаваных, творчых, з крытычным мысленнем спецыялістаў, здольных да аналізу і прагназаванню складаных этнічных працэсаў і авалоданню методыкай правядзення этналагічных даследаванняў.

Праграма разлічана на 160 гадзін, з якіх 72 з’яўляюцца аўдыторнымі (лекцыі, семінары, калоквіум). Шмат часу адведзена на самастойную працу студэнтаў. У рамках курса акрамя правядзення лекцыйных і семінарскіх заняткаў запланавана напісанне эсэ; реферыраванне манаграфіі; выкананне кантрольнай работы па тэарэтычнай частцы і першаму тэматычнаму блоку; напісанне трох тэстаў па тэмах “Традыцыйная соцыянарматыўная культура насельніцтва Беларусі”, “Традыцыйная сямейнай абраднасць насельніцтва Беларусі” і “Традыцыйная каляндарная абраднасць і міфалогія насельніцтва Беларусі”; здача калоквіумаў, якія будуць насіць падсумоўваючы характар і кантраляваць засваенне ведаў па ўсіх тэмах курса.

Для засваення матэрыялаў курса неабходныя базавыя веды па гісторыі Беларусі, веданне сутнасці асноўных філасофскіх накірункаў.

Матэрыяльнае забеспячэнне навучальнага працэсу фарміруецца з фондаў бібліятэкі ЕГУ, электронных рэсурсаў і іншых навучальных матэрыялаў (рыдары, ксеракопіі, сканаваныя матэрыялы і г.д.).




Тэматычны план


тэмы


Тэмы курса / тэмы заняткаў

Лекцыі

Семінары

Офісныя гадзіны

Калоквіумы

Самастойная

праца





Блок 1. Матэрыяльная культура насельніцтва Беларусі







4









Тема 1

Беларуская этналогія як навука



2

2







2



Тема 2.

Беларускія традыцыйныя пасяленні і жытлы



2

2







2



Тема 3.

Беларускі традыцыйны касцюм



2

2







2



Тема 4.

Традыцыйная культура харчавання беларусаў



2

2







2




Кантрольная работа













6




Блок 2. Соцыянарматыўная культура насельніцтва Беларусі







2









Тема 5.

Грамадскія традыцыі беларусаў



2

2







2



Тэма 6.

Этнічныя групы і межэтнічныя адносіны ў Беларусі






4







4



Тэма 7.

Традыцыйная беларуская сям’я і сямейныя адносіны






2







2




Тэст













2




Калоквіум










2

5




Блок 3. Духоўная культура насельніцтва Беларусі


















Тэма 8.

Беларуская традыцыйная радзінная абраднасць



2

2







2



Тэма 9.

Беларуская традыцыйная вясельная абраднасць



2

2







2



Тэма 10.

Беларуская традыцыйная пахавальна-памінальная абраднасць






2







2




Тэст













2



Тэма 11.

Свята і каляндар у традыцыйнай культуры



2

2







2



Тэма 12.

Зімовы цыкл беларускай традыцыйнай каляндарнай абраднасці



2

2







2



Тэма 13.

Веснавы цыкл беларускай традыцыйнай каляндарнай абраднасці



2

2







2



Тэма 14.

Летні цыкл беларускай традыцыйнай каляндарнай абраднасці



2

2







2



Тэма 15.

Восеньскі цыкл беларускай традыцыйнай каляндарнай абраднасці


2

2








2



Тэма 16.

Традыцыйная беларуская міфалогія



2

2







2



Тэст













2



Эсэ













12



Калоквіум










2

5



Рэферыраванне манаграфіі













8



Экзамен













12



Всего


20

40

8

3

88



Літаратура
Асноўная:


  1. Беларусазнаўства. Мн., 1996.

  2. Беларусы: Т.1. Прамысловыя і рамесныя заняткі. Мн., 1995.

  3. Беларусы. Т.2. Дойлідства. Мн., 1997.

  4. Беларусы. Т.3. Гісторыя этналагічнага вывучэння. Мн., 1999.

  5. Беларусы. Т.4. Вытокі і этнічнае развіццё. Мн., 2001.

  6. Беларусы. Т.5. Сям’я. Мн., 2001.

  7. Беларусы. Т.6. Грамадскія традыцыі. Мн., 2002.

  8. Беларусы: Этнаграфія. Дэмаграфія. Дыяспара. Канфесіі. Атлас. Мн., 1996.

  9. Белорусы. М., 1998.

  10. Думін С.У., Канапацкі І.Б. Беларускія татары: мінулае і сучаснае. Мн., 1993.

  11. Каляндарна-абрадавая паэзія / А.С.Ліс, А.І.Гурскі і інш. Мн., 2001.

  12. Кухаронак Т.І. Маскі ў каляндарнай абраднасці беларусаў. Мн., 2001.

  13. Міфалогія. Духоўныя вершы / А.М.Ненадавец, А.У.Марозаў і інш. Мн., 2003.

  14. Навагродскі Т.А. Традыцыі народнага харчавання беларусаў. Мн., 2000.

  15. Садохин А.П., Грушевицкая Т.Г. Этнология. М., 2000.

  16. Сямейна-абрадавая паэзія. Народны тэатр / А.С. Фядосік, А.С.Емельянаў і інш. Мн., 2001.

  17. Цітоў В.С. Этнаграфічная спадчына. Беларусь. Краіна і людзі. Мн., 1996.


Дадатковая:


  1. Валодзіна Т. В. Семантыка рэчаў у духоўнай спадчыне беларусаў. Мн., 1999.

  2. Жыцця адвечны лад: Бел. нар. прыкметы i павер’i: У 2 кн. / Уклад. У. Васiлевiч. – Мінск., 1998

  3. Зямля стаіць пасярод свету: Беларускiя народныя прыкметы i павер'i:У 3 кн. Кн. 1 / Уклад.У.Васiлевiч. - Мн.: Маст. літ., 1996.

  4. Казакова І. В. Этнічныя традыцыі у духоўнай культуры беларусаў Мн., 1995.

  5. Ліцьвінка В. Д. Святы і абрады беларусаў. Мн., 1997.

  6. Маленка Л. І. Беларускі народны касцюм. Мн., 2001.

  7. Мальдзіс А. В. Як жылі нашы продкі ў XVIII стагоддзі. Мн., 2001.

  8. Навагродскі Т. А. Традыцыі народнага харчавання беларусаў. Мн., 2000.

  9. Раманюк М. Беларускія народныя строі. М., 2003.

  10. Терешкович П. В. Этническая история Беларуси XIX - начала XX в. в контексте Центрально-Восточной Европы. Мн., 2004.

  11. Титов В.С. Историко-этнографическое районирование материальной культуры белорусов (Х1Х – начало ХХв.). Мн., 1983.

  12. Улашчык М. Выбранае. Мн., 2001.

  13. Улащик Н. Н. Деревня Вицковщина, 1880-1917 гг.: Ист.-этногр. Очерк. М, 2003.

  14. Цітоў В. С. Этнаграфічная спадчына: Беларусь. Традыцыйна-бытавая культура: Вучэб. - метад. дапам. Мн., 1997.

  15. Фядосiк А.С. Беларуская сямейна – абрадавая паэзiя. Мн., 1997.

  16. Валодзіна Т. В. Талака ў сістэме духоўнай культуры беларусаў. Мн., 1997.

  17. Вяселле. Абрад. Мн., 2004.

  18. Гульні, забавы, ігрышчы. Мн., 2003.

  19. Гурскі А. І. Святкаванне каляд на Беларусі. Мн., 1998.

  20. Сям’я i сямейны быт беларусаў/ В.К.Бандарчык, Г.М.Курыловіч, Л.В.Ракава і інш. – Мн., 1990.

  21. Кухаронак Т. І. Маскі у каляндарнай абраднасці беларусаў. Мн., 2001.

  22. Кухаронак Т. І. Радзінныя звычаі і абрады беларусаў: канец XIX-XXст. Мн., 1993.

  23. Ліс А. С. Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў: Сicтэма жанраў: Эстэтычны аспект Мн., 1998.

  24. Лобачевская О.А. Белорусский народный костюм: крой, вышивка и декоративные швы. Мн., 2009

  25. Лозка А. Ю. Беларускі народны каляндар. Мн., 2002.

  26. Маховская И.С. Социализация новорожденного в белорусской традиционной родинной обрядности //Ethnic culture: traditions and innovations. Kaunas, 2004. p.33-44.

  27. Маховская И.С. Мужчины и «мужское» в белорусской традиционной обрядности // Мужской сборник. М., 2004. Вып.2. С. 14-151.

  28. Общественый, семейный быт и духовная культура населения Полесья. Мн., 1987.

  29. Радзіны: Абрад. Песнi. Мн., 1998.

  30. Сысоў У.М. Беларуская пахавальная абраднасць: Структура абраду, галашэнні, функцыі слова і дзеяння. Мн., 1995.

  31. Шарая В.М. Вясенне-летні цыкл абрадавай паэзіі Піншчыны. Мн., 1995.

  32. Шарая О.Н. Ценностно-нормативная природа почитания предков. Мн., 2002.



Даведачная літаратура


  1. Беларуская міфалогія. Мн.: Беларусь, 2004.

  2. Народная культура Беларусі: Энцыклапедычны даведнiк. Мн., 2002.

  3. Фальклорны слоўнік Гомельшчыны. Гомель, 2003.

  4. Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. Мн., 1989.


АПІСАННЕ КУРСА
Лекцыя 1. Этналогія як навука.


  1. Уступ. Знаёмства з курсам. Знаёмства са структурай курса, асноўнымі тэмамі. Размеракаванне заданняў з патыднёвым планаваннем, матэрыяламі для чытання, спісам літаратуры, заданнямі для іспыту.

  2. Этналогія як навука. Аб’ект і прадмет этналагічных даследаванняў. Этнас і этнічныя прыметы. Структура этнаса. Этнічныя працэсы. Асноўныя праблемы этналогіі. Крыніцы этналагічнай навукі. Метады этналагічных даследаванняў. Сувязь этналогіі з іншымі навукамі.



Семінар 1. Галоўныя дэфініцыі і асноўныя праблемы этналогіі


  1. Вызначэнне аб’екта і прадмета этналагічных даследаванняў.

  2. Этнас і этнічныя прыметы: праблема вызначэння этнічнасці

  3. Вылучэнне структуры этнаса.

  4. Віды і асаблівасці развіцця этнічных працэсаў.

  5. Метады этналагічных даследаванняў.

  6. Сувязь этналогіі з іншымі навукамі.


Літаратура:
Беларусы: Этнаграфія. Дэмаграфія. Дыяспара. Канфесіі. Атлас. Мн., 1996.

Белорусы. М., 1998.

Итс Р. Введение в этнографию. Л., 1991.

Садохин А.П., Грушевицкая Т.Г. Этнология. М., 2000.




Лекцыя 2-3. Традыцыйная матэрыяльная культура насельніцтва Беларусі ў кан.ХІХ – пач. ХХ ст.
Тыпы, планіроўка, памеры пасяленняў. Тыпы забудоў. Будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі. Інтэр’ер жылля. Гаспадарчыя пабудовы. Абрады і звычаі, звязанныя з жыллём.

Гісторыя вывучэння беларускага народнага адзення. Жаночы касцюм. Мужчынскі касцюм. Верхняе адзенне і абутак. Адзенне этнічных груп на Беларусі. Змены ў традыцыйным адзенні ў ХХ ст.

Структура традыцыйнай культуры харчавання. Стравы ў сістэме харчавання беларускага этнасу. Спосабы і прыёмы прыгатавання беларускіх страў. Тыпалогія трапез у традыцыйнай культуры харчавання. Народны застольны этыкет беларусаў.

Семінар 2. Этнічная выразнасць традыцыйных пасяленняў і жытлаў насельніцтва Беларусі


  1. Асаблівасці традыцыйных пасяленняў: а) асноўныя традыцыйна-гістарычныя тыпы сельскіх пасяленняў у Беларусі; б) планіроўка сельскіх пасяленняў; в) памеры пасяленняў.

  2. Гістарычная абумоўленасць тыпаў забудоў: а) вяночны двор; б) пагонны двор; в) двор з нязвязанымі пабудовамі. Будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі: а) зруб; б) фундамент; в) падлога; г) столь; д) страха, яе форма; е) дахавыя матэрыялы.

  3. Гісторыя развіцця планіроўкі традыцыйнага сялянскага жылля беларусаў: а) аднакамернае; б) двухкамернае; в) трохкамернае; г)хата–пяцісценка. Інтэр’ер жылля: сакральнае і прафаннае. Абрады, звычаі і павер’і, звязаныя з жыллём.

  4. Гаспадарчыя пабудовы: хлеў, гумно, клець, пуня, лазня, варыўня і іх функцыянальныя прызначэнні


Літаратура:
Байбурин А.К. Жилище в обрядах и представлениях восточных славян. Л., 1983.

Беларусы. Т.2. Дойлідства. Мн., 1997.

Цітоў В.С. Народная спадчына. Мн., 1994.

Якимович Ю.А. Зодчество Белоруссии. Мн., 1991.




Семінар 3. Беларускі традыцыйны касцюм


  1. Традыцыйны беларускі касцюм як соцыякультурны паказчык

  2. Рытуальны касцюм у жыццевым і гадавым коле

  3. Змены ў традыцыйным народным адзенні ў ХХ ст.


Літаратура:

Беларускае народнае адзенне. Мн., 1975.

Лобачевская О.А. Белорусский народный костюм: крой, вышивка и декоративные швы. Мн., 2009

Молчанова Л.А. Материальная культура белорусов. Мн., 1968.

Маслова Г.С. Народная одежда русских, украинцев, белорусов в ХІХ – начале ХХ в. /

Раманюк М.Ф. Беларускае народнае адзенне. Фотаальбом. Мн., 1981.


Семінар 4. Асаблівасці традыцыйнай беларускай сістэмы харчаванны


  1. Культурна-гаспадарчая абумоўленасць характару традыцыйнай беларускай кулінарыі.

  2. Асаблівасці беларускай кухні ва ўсходнеславянскім кантэксце.

  3. Тыпалогія трапез у традыцыйнай культуры харчавання.

  4. Застольны этыкет беларусаў.



Літаратура:


Беларуская кухня. Мн., 1993.

Зайкоўскі Э.М., Тычка Т.К. Старадаўняя беларуская кухня. Мн., 1995.

Корзун І.К. Беларуская кухня. Мн., 1992.

Літоўская гаспадыня. Мн., 1993.



Навагродскі Т.А. Традыцыі народнага харчавання беларусаў. Мн., 2000.

Семінар 5-6. Этнічныя групы і межэтнічныя адносіны ў Беларусі


  1. Этнічны склад насельніцтва Беларусі.

  2. Асаблівасці этнічных груп (рускія, палякі, украінцы, літоўцы, яўрэі, татары, цыганы): гісторыя з’яўлення на тэрыторыі Беларусі, характарыстыка традыцыйнай культуры

  3. Сучасныя межэтнічныя адносіны ў Беларусі.


Літаратура:

Беларусазнаўства. Мн., 1996.

Думін С.У., Канапацкі І.Б. Беларускія татары: мінулае і сучаснае. Мн., 1993.

Терешкович П.В. Русские в Беларуси // Неман. 1992. - №6 – с.164 – 176.

Чаквин И.В., Новогродский Т.А. Национальные меньшинства и межнациональные (межэтнические) отношения в Беларуси // Этнические и конфессиональные проблемы в современном мире. Мн., 1999. С. 175-187.

Лекцыя 4. Грамадскія традыцыі беларусаў.
Беларуская сельская абшчына. Нормы звычаёвага права. Формы калектыўнай узаемадапамогі. Дзяржаўныя і царкоўныя святы на Беларусі.

Семінар 7. Беларуская грамада і традыцыйныя формы калектыўнай узаемадапамогі.


  1. Беларуская сельская абшчына (грамада) і яе асаблівасці.

  2. Нормы звычаёвага права на Беларусі. Копны суд і народнае судаводства.

  3. Формы калектыўнай узаемадапамогі ў беларускім грамадстве.


Літаратура:

Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі Мн., 1993.

Общественный, семейный быт и духовная культура населения Полесья. Мн., 1987.

Белорусы. Мн., 1998.



Лекцыя 5. Традыцыйная беларуская сям’я і сямейныя адносіны
Сям’я і сямейны побыт беларусаў у ХІУ – 1-й пал.ХУІІ ст. Сям’я і сямейныя адносіны ў 2-й пал. ХУІІ – 1-й пал.ХІХ ст. Традыцыйная сялянская сям’я ў 2-й пал. ХІХ – пач.ХХ ст. Беларуская гарадская сям’я ў 2-й пал. ХІХ – пач.ХХ ст.

Семінар 8. Гісторыя беларускай сям’і і эвалюцыя традыцыйных

сямейных узаемаадносін.


  1. Асаблівасці традыцыйнай беларускай сям’і і сямейнага побыту беларусаў у ХІV – 1-й пал.ХVІІ ст.

  2. Асаблівасці традыцыйнай беларускай сям’і і сямейнага побыту беларусаў у 2-й пал. ХVІІ – 1-й пал.ХІХ ст.

  3. Традыцыйная сялянская і гарадская сям’я ў 2-й пал. ХІХ – пач.ХХ ст.

а) структура сялянскай сям’і;

б) унутрысямейныя адносіны;

в) быт дзяцей у сялянскай сям’і

Літаратура:

Калачова І.І. Народныя традыцыі і звычаі выхавання. Мн., 1999.

Общественный, семейный быт и духовная культура населения Полесья. Мн., 1987.

Ракава Л.В. Эвалюцыя традыцый сямейнага выхавання беларусаў у ХІХ-ХХ стст. Мн., 2009


Сям’я і сямейны быт беларусаў. Мн., 1990


Лекцыя 6-7. Беларуская традыцыйная сямейная абраднасць
Традыцыйныя абрады і звычаі, звязаныя з цяжарнасцю жанчыны, з нараджэннем дзіцяці. Бабка-павітуха. Наведванне парадзіхі. Кумы. Хрышчэнне дзіцяці. Хрэсьбіны. Абрады ачышчэння парадзіхі і бабкі-павітухі.

Падрыхтоўчы этап беларускага вяселля. Сватанне, заручыны, суборная субота. Вяселле: стаўбавы і каравайны абрады. Вяселле ў доме нявесты, пераезд у дом жаніха. Абрады, звязанныя з набыццём новага статутсу. Пярэпыты. Маладыя ў каляндарнай абраднасці беларусаў.



Семінар 9. Беларуская традыцыйная радзінная абраднасць.
1. Радзінны абрад як “падвоены” абрад пераходу.

2. Персанажы и ролі ў традыцыйнай радзіннай абраднасці. Кувада. Бабка-павітуха.

3. Хрысціянскія і “народныя” рысы ў радзінным абрадзе. Выбар кумоў і абрад хрышчэння. Хрэсьбіны. Абрад катання бабкі-павітухі на баране. Абрады ачышчэння.

Літаратура.


  1. Байбурин А.К. Ритуал в традиционной культуре. Структурно-семантический анализ восточнославянских обрядов. Спб., «Наука», 1993

  2. Беларусы. Т.5. Сям’я. Мн., 2001.

  3. Кухаронак Т.І. Радзінныя звычаі і абрады беларусаў. Мн., 1993.

  4. Радзіны. Абрад. Мн., 2000



Семінар 10. Беларуская традыцыйная вясельная абраднасць


  1. Вяселле як класічны абрад перахода.

  2. Стаўбавы і каравайны абрады, іх спецыфіка.

  3. Рытуальнае наданне новага статуса героям абрада.

  4. Роля маладых ў традыцыйнай каляндарнай абраднасці.


Літаратура.

  1. Беларусы. Т.5. Сям’я. Мн., 2001.

  2. Белорусы. М., 1998.

  3. Вяселле. Абрад. Мн., 1978.

  4. Сям’я і сямейны быт беларусаў. Мн., 1990


Семінар 11. Беларуская традыцыйная пахавальна-памінальная абраднасць
1. Уяўленні аб смерці ў беларускім традыцыйным грамадстве.

2. Паняцце Долі ў традыцыйнай пахавальна-памінальнай абраднасці.

3. Звычаі і абрады, звязанныя з ўяўленнямі дарогі на “той свет”.

4. Памінкі індывідуальныя і памінальныя дні ў беларускім народным календары.


Літаратура


  1. Беларусы. Т.5. Сям’я. Мн., 2001.

  2. Белорусы. М., 1998.

  3. Казакова І.В. Этнічныя традыцыі ў духоўнай культуры беарусаў. Мн., 1995.

  4. Общественный, семейный быт и духовная культура населения Полесья. Мн., 1987.

  5. Пахаванні. Памінкі. Галашэнні. Мн., 1986.

  6. Сысоў У.М. Беларуская пахавальная абраднасць: Структура абраду, галашэнні, функцыі слова і дзеяння. – Мн.: Навука і тэхніка, 1995.

  7. Сям’я і сямейны быт беларусаў. Мн., 1990



Лекцыя 8. Свята і каляндар у традыцыйнай культуры беларусаў.
Традыцыйная культура ці культура рытуальнага тыпу. Свята і рытуал у традыцыйнай культуры. Функцыі рытуала. Функцыі свята. Каляндар у традыцыйнай культуры. Гісторыя складання каленадара. Каляндар народны і свецкі. Смехавая культура і яе рэгулятыўныя функцыі.
Семінар 12. Традыцыйная культура: свята і рытуал.


  1. Паняцце “традыцыйная культура”. Яе асаблівасці.

  2. Роля і функцыі свята і рытуала ў традыцыйнай культуры.

  3. Функцы календара ў традыцыйнай культуры. Гісторыя складання каленадара. Народны каляндар.

  4. Смех у традыцыйнай культуры.


Літаратура.

  1. Байбурин А.К. Ритуал в традиционной культуре. Структурно-семантический анализ восточнославянских обрядов. Спб., «Наука», 1993

  2. Бахтин М.М. Творчество Франсуа Рабле и народная культура средневековья и Ренессанса. М., Художественная литература. 1990

  3. Иванов В.Вс., Топоров В.Н. Славянские языковые моделирующие семиотические системы. М., «Наука», 1965

  4. Абрамян Л.А. Первобытный праздник и мифология. Ереван, 1983.

  5. Серов С.Я. Календарный праздник и его место в европейской народной культуре / Календарные обычаи и обряды в странах зарубежной Европы. Исторические корни и развитие обычаев. М., 1983.



Лекцыя 9-10. Беларуская традыцыйная каляндарная абраднасць
Каляда. Прадказанні надвор’я і ўраджаю. Каляднікі і калядкі. Шчодрая куцця. Новы год. Магія першага дня. Вадохрышча. Гаданні. Масленіца. Гуканне вясны.

Дабравешчанне. Саракі. Сустрэча вясны. Вербная нядзеля. Вялікдзень. Валачобніцтва. Радуніца. Святы Юры. Сёмік. Зялёныя святкі. Русальны тыдзень.

Купалле. Купальскія легенды. Эратычныя культы. Гаданні. Спагнанне ведзьмаў. Гаспадарчая магія. Зажынкі. Жніўныя песні.

Дажынкі. Багач. Пакроў. Дзяды. Культ продкаў у традыцыйным календары. Гульні і ігрышчы ў традыцыйным календары. Піліпаўка.


Семінар 13. Зімовы цыкл беларускай традыцыйнай каляндарнай абраднасці.


  1. Спецыфіка каляндарнай абраднасці беларусаў.

  2. Асаблівасці зімовага цыкла традыцыйнага святочнага календара.

  3. Святы пачатку: Каляда. Шчадруха. Вадохрышча. Масленіца. Гуканне вясны.


Літаратура.

  1. Беларусы. Т.6. Грамадскія традыцыі. Мн., 2002.

  2. Каляндарна – абрадавая паэзія. Мінск, 2001

  3. Кухаронак Т.І. Маскі ў каляндарнай абраднасці беларусаў. Мн., 2001

  4. Пропп В.Я. Русские аграрные праздники. СПб., Азбука. 1995.


Семінар 14. Веснавы цыкл беларускай традыцыйнай каляндарнай абраднасці


  1. Асаблівасці веснавога цыкла традыцыйнага святочнага календара.

  2. Святы на памежжы: Дабравешчанне. Саракі. Вербная нядзеля. Чысты чацвер. Вялікдзень. Святы Юры. Сёмік. Русальны тыдзень.


Літаратура

  1. Беларусы. Т.6. Грамадскія традыцыі. Мн., 2002.

  2. Каляндарна – абрадавая паэзія. Мінск, 2001

  3. Кухаронак Т.І. Маскі ў каляндарнай абраднасці беларусаў. Мн., 2001

  4. Пропп В.Я. Русские аграрные праздники. СПб., Азбука. 1995.


Семінар 15. Летні цыкл беларускай традыцыйнай каляндарнай абраднасці.


  1. Культ продкаў і эратызм летняга цыклу традыцыйнай каляндарнай абраднасці.

  2. Міфалогія ў беларускім традыцыйным календары. Купалле. Купальскія легенды.

  3. Аграрная магія. Зажынкі. Жніўныя песні.


Літаратура

  1. Беларусы. Т.6. Грамадскія традыцыі. Мн., 2002.

  2. Каляндарна – абрадавая паэзія. Мінск, 2001

  3. Кухаронак Т.І. Маскі ў каляндарнай абраднасці беларусаў. Мн., 2001

  4. Пропп В.Я. Русские аграрные праздники. СПб., Азбука. 1995.

Семінар 16. Восеньскі цыкл беларускай традыцыйнай каляндарнай абраднасці


  1. Асаблівасці восеньскага цыклу: куль продкаў.

  2. Рытуальная падзяка і абрады заканчэння аграрнага году. Дажынкі. Багач. Пакроў. Дзяды. Піліпаўскі пост


Літаратура

  1. Беларусы. Т.6. Грамадскія традыцыі. Мн., 2002.

  2. Гульні, забавы, ігрышчы. Мн., 1996.

  3. Пропп В.Я. Русские аграрные праздники. СПб., Азбука. 1995.



Семінар 17. Традыцыйная беларуская міфалогія


  1. Карціна свету ў славянскай міфалогіі

  2. Персанажы славянскай міфалогіі

  3. Традыцыйная беларуская дэманалогія. Духі дома і сядзібы. Духі прыроднай прасторы. Людзі-нячысцікі. Духі хваробы.


Літаратура


  1. Вуглік І.Р. Міфалогія беларусаў. Мн., 2005.

  2. Міфалогія. Духоўныя вершы / А.М.Ненадавец, А.У.Марозаў і інш. Мн., 2003.

  3. Пропп В.Я.. Исторические корни волшебной сказки М., 1986.

  4. Левкиевская Е. Е. Механизмы создания мифологических фантомов в «Белорусских народных преданиях» П. Древлянского // Рукописи, которых не было. Подделки в области славянского фольклора. М., 2002. С. 311-351.

Тэмы эсэ


  1. “Той” і “гэты” свет у вераваннях беларусаў.

  2. Абаронча-замкавае дойлідства беларусаў.

  3. Абрадавыя гаданні на Беларусі

  4. Абрады пераходу: адзінства структуры і мэтаў.

  5. Адзенне прывілеяванага саслоўя на Беларусі ХУІ – ХУШ ст.

  6. Адзенне ў жыццевым коле чалавека.

  7. Азначэнне “культура”: розныя падыходы розных навук.

  8. Асаблівасці беларускіх народных напояў

  9. Беларускае сельскае грамадства: дэмакратыя і аўтарытарызм.

  10. Беларуская жанчына ў “мужчынскім” грамадстве.

  11. Беларуская народная педагогіка і яе асаблівасці.

  12. Ведзьмакі і ведзьмы ў традыцыйнай беларускай культуры.

  13. Гаданні і магія ў беларускім календары

  14. Гісторыя выкарыстання тэрмінаў “этналогія” і “этнаграфія”

  15. Драўляная царкоўная архітэктура.

  16. Трансфармацыя традыцыйнага сялянскага жылля ў ХХ ст.

  17. Каравайны і стаўбавы вясельны абрад на тэрыторыі Беларусі

  18. Карціна свету ў традыцыйнай культуры.

  19. Культ продкаў у традыцыйным беларускім календары

  20. Матэрыяльная культура беларускіх татар.

  21. Мураваная царкоўная архітэктура.

  22. Памінальная абраднасць беларусаў: дыялог паміж “тым” і “гэтым” светам.

  23. Пост у традыцыйнай беларускай культуры.

  24. Радзінны абрад як першапачатковы этап сацыялізацыі нованароджанага.

  25. Роля бабкі-павітухі як медыятара паміж “тым” і “гэтым” светам і яе месца ў сістэме каштоўнасцяў беларускага народа

  26. Роля сям’і ў стварэнні асобы ў сучасны перыяд.

  27. Рытуальнае пераапрананне у беларускай каляндарнай абраднасці.

  28. Спецыфіка беларускай каляндарнай абраднасці: валачобніцтва.

  29. Становішча жанчыны ў беларускай сям’і.

  30. Старажытныя абшчынныя рысы ў сучасным беларускім грамадстве.

  31. Традыцыйны рытуал і сучаснасць: традыцыі і навацыі.

  32. Хлеб і каша як сімвал Долі ў абрадах перахода.

  33. Хлеб у традыцыйнай культуры харчавання беларусаў.

  34. Эратычныя культы ў беларускай культуры: купалле, зялёныя святкі



Патрабаванні да эсэ
Эсэ павінна быць напісана студэнтам самастойна на падставе аналіза некалькіх крыніц па выбранай тэме. Выбар тэмы ўзгадняецца з выкладчыкам. У працэсе напісання эсэ вітаюцца звароты да выкладчыка за кансуьтацыямі. Структура работы наступная:

    1. Уводзіны

    2. Асноўная частка, падзеленая пры неабходнасці на падчасткі згодна логіцы тэкста

    3. Заключная частка, дзе павінны быць прадстаўлены асноўныя вывады аўтара працы.

Аб’ём – 5-6 старонак 12 шрыфтам Times New Roman праз 1,5 інтэрвала.
Спіс манаграфій для рэферыравання:


  1. Байбурин А.К. Ритуал в традиционной культуре. Структурно-семантический анализ восточнославянских обрядов. Спб., «Наука», 1993

  2. Барт Р. Мифологии М., 1989.

  3. Богданович А.Е. Педагогические воззрения белорусского народа // Минский листок. 1886. №61. 18 нояб.

  4. Валодзіна Т. В. Семантыка рэчаў у духоўнай спадчыне беларусаў. Мн., 1999.

  5. Вуглік І.Р. Міфалогія беларусаў. Мн., 2005.

  6. Думін С.У., Канапацкі І.Б. Беларускія татары: мінулае і сучаснае. Мн., 1993.

  7. Казакова І. В. Этнічныя традыцыі у духоўнай культуры беларусаў Мн., 1995.

  8. Кухаронак Т. І. Радзінныя звычаі і абрады беларусаў: канец XIX-XXст. Мн., 1993.

  9. Кухаронак Т.І. Маскі ў каляндарнай абраднасці беларусаў. Мн., 2001.

  10. Левкиевская, Е.Е. Мифы русского народа. М., 2002

  11. Молчанова Л.А. Материальная культура белорусов. Мн., 1968.

  12. Навагродскі Т.А. Традыцыі народнага харчавання беларусаў. Мн., 2000.

  13. Пропп В.Я.. Исторические корни волшебной сказки М., 1986.

  14. Ракава Л.В. Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы. Мн., 2000.

  15. Сысоў У.М. Беларуская пахавальная абраднасць: Структура абраду, галашэнні, функцыі слова і дзеяння. Мн., 1995.

  16. Фрэзер Дж.. Золотая ветвь. М., 1980.

  17. Шамак А.А. Міфалогія беларусаў. Мн., 2005.

  18. Шарая О.Н. Ценностно-нормативная природа почитания предков. Мн., 2002.

Формы кантролю
Курс складаецца з трох частак: лекцыі, семінарскія заняткі, самастойная праца. Узровень засваення курса ацэньваецца па адказах на семінарскіх занятках, напісаннях тэстаў, кантрольнай работы і 2 калоквіумаў. Выніковая форма кантролю - іспыт.

Пытанні да іспыту


  1. Этнас і этнічныя прыметы.

  2. Структура этнаса.

  3. Этнічныя працэсы.

  4. Асноўныя праблемы этналогіі.

  5. Крыніцы этналагічнай навукі.

  6. Метады этналагічных даследаванняў.

  7. Сувязь этналогіі з іншымі навукамі.

  8. Традыцыйныя беларускія пасяленні.

  9. Традыцыйныя тыпы забудоў

  10. Традыцыйныя беларускія будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі: а) зруб; б) фундамент; в) падлога; г) столь; д) страха, яе форма; е) дахавыя матэрыялы.

  11. Планіроўка традыцыйнага сялянскага жылля беларусаў. Традыцыйны беларускі інтэр’ер.

  12. Гаспадарчыя пабудовы: хлеў, гумно, клець, пуня, лазня, варыўня

  13. Абрады, звычаі і павер’і, звязаныя з жыллём.

  14. Жаночы касцюм: а) характарыстыка агульнага комплексу і яго састаўных частак; б) галаўныя ўборы; в) лакальныя асаблівасці жаночага адзення.

  15. Мужчынскі касцюм: а) агульная характарыстыка; б) галаўныя ўборы.

  16. Верхнее адзенне і абутак.

  17. Спосабы і прыемы прыгатавання беларускіх страў.

  18. Тыпалогія трапез у традыцыйнай культуры харчавання.

  19. Застольны этыкет беларусаў.

  20. Этнічны склад насельніцтва Беларусі. Этнічныя групы:

  21. Беларуская сельская абшчына (грамада) і яе асаблівасці.

  22. Нормы звычаёвага права на Беларусі.

  23. Копны суд і народнае судаводства.

  24. Формы калектыўнай узаемадапамогі ў беларускім грамадстве.

  25. Грамадскія аб’яднанні, іх роля і значэнне.

  26. Дзяржаўны і царкоўныя святы на Беларусі.

  27. Традыцыйная сялянская сям’я ў 2-й пал. ХІХ – пач.ХХ ст.

  28. Беларуская гарадская сям’я ў 2-й пал. ХІХ – пач.ХХ ст.

  29. Традыцыйныя беларускія радзінныя звычаі і абрады

  30. Традыцыйныя вясельныя звычаі і абрады

  31. Традыцыйныя пахавальна-памінальныя традыцыі і абрады

  32. Паняцце “традыцыйная культура”. Яе асаблівасці.

  33. Свята і рытуал ў традыцыйнай культуры.

  34. Каляндар у традыцыйнай культуры

  35. Зімовы цыкл традыцыйнай беларускай каляндарнай абраднасці

  36. Веснавы цыкл традыцыйнай беларускай каляндарнай абраднасці

  37. Летні цыкл традыцыйнай беларускай каляндарнай абраднасці

  38. Асенні цыкл традыцыйнай беларускай каляндарнай абраднасці

  39. Беларуская народная дэманалогія. Духі дома і сядзібы.

  40. Беларуская народная дэманалогія. Духі прыроднай прасторы.

  41. Беларуская народная дэманалогія. Людзі-нячысцікі.

  42. Беларуская народная дэманалогія. Духі хваробы.

Крытэрыі ацэнкі ведаў студэнтаў
Адзнакі “выдатна” (10 балаў) заслугоўвае студэнт, які апрача глыбокіх сістэматычных ведаў па праграме курса выяўляе творчыя здольнасці і навуковы падыход да яго разумення, валодае азначэннямі і паняццямі адпаведнай дысцыпліны, добра знаёмы як з асноўнай, так і з дадатковай навучальнай літаратурай, змястоўна, лагічна і пераканаўча адказвае на пытанні.

Адзнакі “вельмі добра” (9 балаў) заслугоўвае студэнт, які дэманструе глыбокае і сістэматычнае веданне матэрыяла, валодае азначэннямі і паняццямі курса, знаёмы не толькі з асноўнай навучальнай літаратурай па праграме, але і з дадатковай, лагічна і пераканаўча адказвае на пытанні.

Адзнакі “добра” (8 балаў) заслугоўвае студэнт, які добра ведае змест лекцыйнага курса, уяўляе асноўныя праблемы, умее карыстацца паняційным апаратам дысцыпліны, лагічна, але не заўсёды дакладна і пераканаўча адказвае на пытанні.

Адзнакі “пасярэдне” (7 балаў) заслугоўвае студэнт, які засвоіў асноўны матэрыял курса, азнаёмлены з асноўнай літаратурай па праграме, можа змястоўна і пераканаўча адказваць на пытанні, але дапускае істотныя памылкі.

Адзнакі “здавальняюча” (6 балаў) заслугоўвае студэнт, які валодае павярхоўнымі ведамі па зместу лекцыйнага курса, з цяжкасцямі выкарыстоўвае паняційны апарат дысцыпліны, недастаткова азнаёмлены з рэкамендаванай літаратурай, імкнецца лагічна і змястоўна адказваць, аднак дапускае памылкі.

Адзнакі “слаба” (5 балаў) заслугоўвае студэнт, які можа арыентавацца ў матэрыяле курса, але не валодае ім, азнаёмлены з часткай рэкамендаванай літаратуры, спрабуе звязна адказваць на пытанні.



Адзнакі “нездавальняюча” (4 і менш балаў) заслугоўвае студэнт, які не ведае матэрыялу курса, не валодае асноўнымі азначэннямі і паняццямі праграмы, не здольны змястоўна адказваць на пытанні.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка