Уа “Ваўкавыскі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй” “Хрэсьбіны” музычна-тэатралізаванае прадстаўленне




Дата канвертавання22.06.2016
Памер69.43 Kb.
УА “Ваўкавыскі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй”

Хрэсьбіны”



музычна-тэатралізаванае прадстаўленне

Распрацавала: Грыб Н. П.

СЦЭНАРЫЙ

музычна -тэатралізаванага прадстаўлення “Хрэсьбіны”

Распрацавала выкладчык беларускай мовы і літаратуры Грыб Наталля Пятроўна

Сцэна 1


На сцэне накрыты стол. Каля яго завіхаюцца дзве жанчыны: гаспадыня і сяброўка гаспадыні. Яны спяваюць песню “Хрысцінушкі”

Яніна: Ой, сабака брэша штосьці,

Ці не едуць часам госці?

Хата чысценька прыбрана

І вячэра згатавана.

Хопіць можа мітусіцца,

Крыху трэба прыпыніцца.

На месцы лыжка і талерка,

Самой зірнуць бы ў люстэрка…(Дастае люстэрка, прыхарошваецца)



На сцэну выходзіць Ясь

Ясь: А я шукаю, дзе прапала,

Толькі ж у сенях “танцавала”.

Дзе яе ўжо чорт панес,

Пакуль дровы я прынес…

Завіруха – не жанчына!

Якім жа будзе наш хлапчына?



Яніна: Сыночак будзе хоць куды!

Будзе, Ясік, ен, як ты:

Такіж прыгожы і высокі,

Такі ж чарнявы, шэравокі.

Такі ж асілак дужы, статны

І да любой работы здатны.

І здольны да любой навукі,

Ну, словам, - залатыя рукі.

Шчалівая я, Ясь, жанчына,

Бо выпаў мне такі мужчына!



Ясь: Яніна, круціш не туды,

Сыночак будзе наш, як ты…

Такі ж пяшчотны і ласкавы,

Свавольны трошкі і рухавы.

На вецер ен не кіне словы,

Бо майстар будзе адмысловы.

Трымацца будзе гаспадаркі,

Адмовіцца ад лішняй чаркі.

Жаніх ен будзе аптымальны,

А муж, наогул, - ідэальны.

Шчаслівы, Яня, я мужчына,

Бо ты – найлепшая жанчына!



Яніна: Ой, Ясік, мы загаварыліся

Ды на гасцей зуім забыліся..



Ясь: Не панікуй ты, паскакуха,

Даўно ўжо стыне медавуха!

Стол нахіліўся ад яды,

Ты ж – гаспадыня хоць куды.



Яніна: Ой, праўда, Ясік, супакоіў,

Абы сыночак не сваволіў.

Ніхто не будзе сення лішнім,

Не кожны ж дзень дзіцятка хрысцім!



Ясь: Заходзьце ў хату, запрашаем!

Ад усей душы мы вас вітаем!



Яніна: Не столькі чарку прапусціць-

Сыночка з намі пахрысціць!



Ясь: Зубоў гасцям не замаўляй,

Нясі, Яніна, каравай!

Твае сяброўкі-паскакухі

Няхай нальюць нам медавухі!



Яніна: Вось каму выпіць так карціць!

Табе ж яшчэ дзіця хрысціць!

Заходзьце, шчыра вас вітаем

Духмяным, шчодрым караваем!!!



Гучыць песня “Каравайная”

СЦЭНА 2


Сцэна ўяўляе з сябе святочна прыбраную сялянскую хату. Дзве сяброўкі парадзіхі збіраюць на стол, ім дапамагае бацька дзіцяці. Парадзіха калыша немаўля.

Ясь (сяброўкам): А ну, дзяўчаткі, хутчэй варушыцеся, бо хутка кумочкі прыедуць.

Яніна: Ды не слухайце яго, сябровачкі, яму абы хутчэй стол з квасам ды закускай. Не спяшайцеся. Як людзі кажуць: Спех — людзям на смех.

Сяброўка (смяецца). А што ж такога, Яначка, калі твой каханенькі любіць іншы раз добра пачаставацца, медавухі выпіць, сёння ж свята — і выпіць, і павесяліцца можна!

Ясь(падхоплівае):Ах, чарачка крышталёвенька, Ды чаму ж яна не поўненька? Ці ты, чарачка, пабітая, Ці ты поўна не налітая?

Яніна(смяецца): Ну, цішэй, цішэй, нарабілі гвалту. Сыночка яшчэ разбудзіце.

Стук у дзверы.

Яніна: Мужычок, ідзі адчыні.

Уваходзць бабка .

Бабка: Дзень добры, гаспадарыкі, у хатачку вашу прыгожую, нам, госцікам, гожую!

Яніна : Дзень добры, бабулечка наша. (Цалуюцца.)

Ясь: Добрага табе здароўя, красунечка. (Цалуюцца.)

Бабка. А дзе ж унучак мой, галубочак ясненькі?!

Ясь: Чакай, чакай. Ты спачатку скажы, адкуль прыйшла?

Бабка. Любенькія мае, хадзіла я, блукала, унука свайго шукала. Дарожка мяне па свеце вяла ды да вашай хаты прывяла.

Ясь: Ну калі так, то пусцім цябе да нас нанач. Бабулечка-красунечка, пі ў мяне мёд-віно, каб маё малое шчаслівае было, вялікае расло. (Падводзіць бабку да калыскі.) Вось ён, мой любенькі сыночак, у калысцы ляжыць, спачывае, цябе, бабулечка, чакае.

Бабка (бярэ дзіця на рукі). Дай жа табе, унучак мой, галубочак мой, Божа, на быццё, на жыццё, на добрае здароўе, на доўгі век, каб быў ты добры чалавек. (Цалуе дзіця.)

Стук у дзверы.

Яніна: Гэта ж, напэўна, кумы прыехалі да нас.

Бацька адчыняе дзверы. На сцэне з'яўляюцца кумы.

Кум. Шчасця і багацця ў дом!

Кума (кладзе каравай на стол): Няхай жа ў вас добрае вядзецца ды памнажаецца.

Кумы цалуюцца спачатку з бацькамі дзіцяці, потым з бабкаю.

Кум: А дзе ж хрэсьнічак наш будучы, дзе наш прыгожанькі?

Бабка выносіць дзіця да кумоў.

Бабка: Бярыце народжанае, а прынясіце нам хрышчонае. Прывядзі, Божа, парадзіху да першага здароўя. Дай, Божа, каб яна яго ахрысціла, да розуму давяла і на вяселлі пагуляла.

Бабка перадае куме дзіця, кланяецца. Кума прымае дзіця на рукі.

Кума: Бяром народжанае, а прынясём хрышчонае.

Бабка: Дзе тут ёсць бацька, маці, браты, сёстры, дзядзькі, цёткі, суседзі, сябры, блізкія, далёкія— усіх прашу дзіця ў дарогу да Хрыста блаславіць.

Усе бласлаўляюць дзіця на дарогу.

СЦЭНА 3

Уваходзяць госці з пачастункамі. Гаспадары і бабка вітаюць гасцей, рассаджваюць іх за сталамі. За вокнамі шум: прыехалі кумы з пахрышчаным хлопчыкам. Госці ўстаюць і паклонамі вітаюць кумоў.

Кума (перадае дзіця бацьку): Трымайце сыночка.

Кум: Бярыце ваша народжанае, а намі хрышчонае.

Кум а: Дай жа, Божанька, мець вам у ім пацеху, а ў горы — уцеху.

Ясь (прымае дзіця на рукі). Бяром намі народжанае, вамі хрышчонае, каб быў нам пацехай, а ў горы — уцехай.

Бацька перадае дзіця маці.

Бабка: Ну, кумочкі даражэнькія, просім вас на месца пачэснае за сталом.

Кумоў саджаюць на пачэснае месца за сталом.

Дзед народжанага (налівае гарэлкі ў чарку). Божа, блаславі (выпівае частку гарэлкі, а рэшткі вылівае ўгару). Дай, Божа, каб наш унук вялікі рос (налівае яшчэ адну чарку гарэлкі, кладзе ў яе капейку і перадае куму).

Кум (прымае гарэлку ад дзеда). Божа, блаславі (выпівае гарэлку, вымае капейку, а рэшткі пітва вылівае ўгару). Каб наш хрэсьнічак так высока скакаў (вяртае чарку дзеду).

Дзед зноў налівае ў чарку гарэлкі, кладзе капейку, перадае куме. Кума паўтарае словы кума. Пасля гэтага пачынаецца частаванне.

Ясь : Будзем жывыя і здаровыя, бабуля!

Бабка: Цукар табе на душу, галубок!

Кум (з чаркай). Як мы бачылі Андрэечку пад Хрыстом, каб бачылі яго пад вянцом. Каб наш хрэсьнічак добра араў і малаціў!

Бабка: Няхай жа Божа Андрэйку нашага гадуе ды долю яму легшгую рыхтуе. Дай, Госпадзі, нам дажыць і на яго вяселлі пагуляць!

Яніна: Частуйцеся, госці, нічога сабе не шкадуйце.

Госць: Вось тут ужо добрыя людзі казалі на-шаму хрэсьнічку шчырыя пажаданні, да якіх я таксама далучаюся. Дык вып'ем за тое, каб Андрэечка наш быў заўсёды спакойны і ніколі нікога, асабліва бацькоў сваіх, не турбаваў.

Госці выпіваюць, частуюцца. Бабка ў гэты момант выносіць гаршчок з кашай, ставіць яго на стол.

Бабка: Ну, госці дарагія, просім вас на бабіну кашу пакласці па чырвонцу, але няхай спачатку кумок гаршчок разаб'е.

Кум (першы раз ціхенька б'е гаршчок). Ой, бабка, які гаршчок моцны ў ганчара выбрала, ніяк не разаб'ю.

Бабка: Ну, кумочак, другі раз як пайду, дык не буду браць такога моцнага. Пастаўлю тады дзіравы, абы кашу зварыць.

Кум: Я майстар на ўсе рукі. Дай жа, Божа, нашаму хрэсьнічку здароўя, быць разумнаму, шчасліваму, багатаму. Каб быў ён бацькам пацехай у маладосці, карміцелем у старасці.

Яніна (перадае бабцы хустку). Прымі, бабулечка, падарунак, каб другі раз зноў дапамагла.

Бабка. Дзякуй табе, Яначка, за падаруначак. Жадаю, каб мой унучак і ваш сыночак вялікі рос ды весялосцю трос.

Ясь падыходзшь да жонкі

Ясь: Любенькая жоначка мая, дзякую табе за сыночка, як яснага сакалочка. Нарадзі ж ты мне яшчэ дачушачку, як ясну лябёдачку (цалуе жонку, дорыць ёй пярсцёнак).

Бабка: А што ж гэта кумочкі нашыя прыціхлі? Мо, закахаліся там ужо, пакуль мы тут гадалі?

Госці спяваюць прыпеўкі “Ой, мае вы госці”

Кум: Ну, госцікі, вы ўжо папілі, паелі, чаго хацелі, а цяпер трэба косці нам размяць, трохі патанцаваць.

Госці танцуюць.

Бабка (пасля танцаў). Нешта ў вас, гаспадарыкі, хата цесная, і паскакаць няма дзе ўволю!

Госць (да бацькі). Ці ёсць у цябе, гаспадар, коні, каб завезці да карчмы нашу княгіню-бабку?

Ясь: I коні ёсць, і карэта. Пайду падрыхтую.

Госць: Бабка-княгіня, паедзем у карчму, там месца багата, вось і паскачаш уволю.

Ку м: Ну што, гаспадарыкі, я і кума цяпер навек з вамі звязаны. Вы бацькі, якія дзіця нарадзілі. Мы бацькі, якія дзіця ахрысцілі. Будзем нашага сыночка разам даглядаць і гадаваць.

Кума: А цяпер мы развітваемся, бо паедзем за бабкаю, а то ж яна на гады старая, а да танцаў маладая. Яшчэ стоміцца, хто ж яе падменіць, як не мы.

Кумы і астатнія госці развітваюцца з гаспадарамі і пакідаюць хату.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка