У вашай карціне ёсць памылка. У дзвярэй няма клямкі




Дата канвертавання04.04.2016
Памер11.43 Kb.
БРАМА
Існуе вядомая карціна, што прадстаўляе Езуса, які знаходзіцца ў цёмным садзе. У левай руцэ Ён нясе лямпу, якая асвятляе цемру, правай - стукаецца ў вялізныя моцныя дзверы.

Калі гэты абраз быў упершыню прадстаўлены на выстаўцы, якісьці наведвальнік звярнуў увагу мастака на адну дзіўную асаблівасць.

- У вашай карціне ёсць памылка. У дзвярэй няма клямкі.

- Няма ніякай памылкі, - адказаў мастак. - Гэта дзверы людскога сэрца. Яны адкрываюцца толькі знутры.



Над адным аэрапортам на Далёкім Усходзе прайшла моцная бура. Пасажыры ў спешцы прабягалі поле аэрапорта, каб трапіць на самалёт, які чакаў, гатовы да адлёту.

Адзін прамоклы да касцей місіянер знайшоў сабе зручнае месца ля акна. Ветлівая сцюардэса дапамагала пасажырам размясціцца.

Надыходзіў ужо момант адлёту, і хтосьці з членаў экіпажа зачыніў магутныя дзверы самалёта.

Раптам усе ўбачылі мужчыну, што бег ў бок самалёта. Чалавек, які спазніўся, прыкрываючыся дажджавіком, пачаў моцна грукаць ў дзверы самалёта, просячы, каб яму адчынілі. Сцюардэса спрабавала пры дапамозе жэстаў давесці яму, што ўжо запозна. Чалавек пачаў яшчэ мацней біць у дзверы. Сцюардэса старалася пераканаць яго адмовіцца ад сваіх намаганняў. “Я не магу... Ужо занадта позна... Нам трэба ляцець”, - паўтарала яна.

Аднак нічога не дапамагала: чалавек налягаў і катэгарычна дамагаўся, каб яго ўпусцілі. Урэшце сцюардэса адчыніла дзверы. Яна працягнула далонь і дапамагла пасажыру, які спазніўся, ускараскацца на борт.

У пэўны момант яна анямела ад здзіўлення. Чалавек гэты быў пілотам самалёта.

Будзь уважлівы! Не пакідай звонку капітана твайго жыцця.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка