У тыле ворага патрыятычная гадзіна 1-ы вядучы: Добры дзень, паважаныя госцІ! 2-і вядучы




Дата канвертавання12.05.2016
Памер44.92 Kb.
У ТЫЛЕ ВОРАГА
Патрыятычная гадзіна

1-ы вядучы: Добры дзень, паважаныя госцІ!
2-і вядучы: Дзень добры, паважаныя калегі і землякі.
1-ы вядучы: Пачынаем нашу вечарыну, прысвечаную 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Гучыць беларуская мелодыя, на яе фоне дзяўчына ў беларускім адзенні чытае верш.
Чытальнік: Меднастволы, як выліты, высіцца бор,

Зацвітае на ўзлессі блакітны чабор,

Заглядзелася сонца ў люстра азёр,-

Гэта ты, мая Беларусь !

СІні ранак. Дзяўчына збІраецца жаць

На плячы маладзік – серабрысты серп

А наўкол наліўныя сады, ляжаць

Бурштыновыя яблыкі ў расе –

Гэта ты, мая Беларусь !
2-і выдучы: Кожны год 3 ліпеня вулІцы нашых гарадоў і вёсак у святочным убранні: беларускі народ адзначае дзень вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сёлета мы будзем адзначаць 65-ую гадавіну гэтай перамогі. На нашай вечарыне прысутнічаюць ветэраны Вялікай Айчыннай, удзельнікі вызвалення Беларусі. Дарагія сябры, давайце павІтаем нашых ветэранаў. (Апладысменты).
1-ы вядучы: Вітаем вас сёння шчырым сэрцам,

Прыносім вам ніжэйшы наш паклон.

Вы ўратавалі родны край ад смерці,

Каб Беларусь не трапіла ў палон.


Гучыць песня «Наша Родина сильна» сл.Т.Волгіна ,муз. А.Філіпена
2-і выдучы: Не паспелі ў шчасці як след пакупацца мы,

Бомбы свІснулІ, пырснула першая кроў.

Хата вочы закрыла дашчатымІ пальцамі,

Каб не бачыць гора гаспадароў.


1-ы вядучы: Заняўшы тэрыторыю нашай краіны, гітлераўцы ўстанаўлівалі свой парадак – рэжым крывавага тэрору, жудасных здзекаў.
2-і вядучы: Беларусь за сваю шматвяковую гісторыю многа разоў станавілася ахвярай іншаземных захопнІкаў. Але такой жорсткай акупацыі, як у гады апошняй вайны, яшчэ не ведала.
1-ы вядучы: Ад Імя маладога пакалення выступІць Наталля Навіцкая. Выступленне

.

1-ы вядучы: Гарэла зямля пад нагамі гітлераўцаў, узрывалася на шляху танкаў і цягнікоў, паражала трапнай партызанскай куляй. I стары, і малады прымалі ўдзел у святой вайне супраць захопнікаў.
Чытальнік 1: Нічога я больш не жадаю, нічога -

Толькі прашу ўсемагутнага Бога:

Божа адвечны, Божа магутны,

Збаў ад няволі край наш пакутны.


Бо ж бачыш ты, Божа, сваімі вачамі,

Як сілы варожыя – на нас з мячамі,

Як пляжаць наш край, забіваюць людзей.

I сэрцы ў жывых вырываюць з грудзей.


Чытальнік 2. Ты, Валадару, над небам, зямлёю,

Уступіся за нас усемагутнай рукою,

За нас, слугаў верных - Табе і адданых,

У крыўдзе адвечнай узгадаваных.

Божа, нічога я больш не жадаю,

Толькі Ты волю даруй майму краю.


2-і вядучы: Жорсткасць нямецкіх акупантаў зведалі і жыхары нашага Бягомля. Былі расстраляны тысячы непавінных людзей. Бягомль быў разбураны і спалены. Сярод насельніцтва расла нянавісць да акупантаў. А ў глыбокім падполлІ збіралася сіла супраць катаў.
1-ы вядучы: У жніўні-верасні 1941 года на тэрыторыі Бягомльскага раёна ўжо дзейнічала некалькІ партызанскіх груп, а ў жніўні 1942 года яны аб'ядноўваюцца ў партызанскую брыгаду "Жалязняк". I наш пасёлак Бягомль становіцца сталІцай партызанскага руху.
Чытальнік 3: Кажуць людзі:

Не з багоў мы,

Мы з Бягомля!

А ў вайну фашысты з Бегамля пабеглі.

Бегамля ўмела біцца:

Партызанскі гром,

Партызанская сталіца і аэрадром.
Чытальнік 4: Ішлі з-за фронту ноччу самалёты,

Боепрыпасы прымаў аэрадром,

Каб нашы партызанскія балоты

У твар фашыстам хлынулі свінцом.


Крышылася варожая блакада,

Ад куль кіпела возера Палік...

Брыгады "Жалязняк" змагаліся атрады,

Прагналі нечысцяў з Бягомльскай зямлІ.


Гучыць песня”Подвиг солдата” муз.М.Токарэва,сл.В.Мірэсава).
1-ы вядучы: Бягомль мой родны, мой вечназялёны,

Сасновая пушча навокал шуміць.

Гады і стагоддзі прайдуць незлІчона,

А слава ў вяках будзе жыць.


2-і вядучы: Багатая наша зямля на імёны

Славутых герояў Айчыннай вайны.

Пра іх нам гаворыць і поплаў зялёны,

I шумныя нівы, і ціхія клёны, I немыя сведкі баёў – курганы!


1-ы вядучы: Забітым не ўстаць.

Толькі памяць жывая

Пра іх удавою ідзе па зямлі.

I сэрцы, бы куляй, усІм тым працІнае,

Што ў спаленым нашым Бягомлі былі.
2-і вядучы: Слова мае ўдзельнік брыгады "Жалязняк" Камінскі Анатоль Аляксандравіч.

Выступленне ветэрана.


2-і вядучы: Вас вітаюць удзельнікі малодшай групы мастацкай самадзейнасці Бягомльскага Дома культуры.

Танец.
Чытальнік 5: Адгулі, адгрымелі гарматы,

Хмары чорныя адплылі.

Прынясіце кветкі салдатам,

Што палеглі на нашай зямлІ.


Пакланіцеся нізка-нізка

Тым, хто зведаў агонь і дым,

Чорным помнікам і абеліскам,

Слаўным зорачкам баявым.

Ля салдацкІх магіл памаўчыце.

Кожны з мужных салдат збярог

Цішыню і сонца ў блакіце,

I сцяжынку на школьны парог.


Многа год пад сцягам крылатым

Крочыць мір па роднай зямлі.

Прынясіце кветкі салдатам,

Што свабоду для нас здабылі!


1-ы вядучы: Заканчваецца ўжо час, адведзены для нашай сустрэчы. У заключэнні для вас прагучыць песня на словы нашага земляка – паэта Юрася Свіркі "Шумяць бярозы ў парку Перамогі". Выкананне песні.
2-і вядучы: Да новых сустрэч!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка