У сваёй выяве герб утрымлівае спалучэнне разумовай, духоўнай, працоўнай сімволікі. Кожны элемент нясе сэнсавую нагрузку




Дата канвертавання12.06.2016
Памер11.59 Kb.
Апісанне герба
У сваёй выяве герб утрымлівае спалучэнне разумовай, духоўнай, працоўнай сімволікі. Кожны элемент нясе сэнсавую нагрузку.

З левага боку размешчаны зямны шар, які сімвалізуе тое, што мы – дзеці адзінай маці-зямлі, наша маленькая радзіма – часцінка вялікага Сусвету. Мы павінны берагчы і захоўваць яе багацці, каб перадаць сваім нашчадкам. Зялёны колер – колер маладосці. Мы – моладзь нашай краіны, яе будучыня, надзея на лепшае “заўтра”.

Белы бусел над зямлёй – сімвал міру, шчасця, свабоды, маральнай чысціні, а таксама мудрасці. Гэтыя якасці павінен свята захоўваць кожны грамадзянін нашай краіны, кожны вучань нашай школы.

Хлебны колас на гербе – сімвал сумеснай дзейнасці, працы, калектывізму. Вучні нашай школы – маленькія зярняткі. Разам сябруем, вучымся, удзельнічаем у мерапрыемствах.

Разгорнутая кніга сімвалізуе духоўныя каштоўнасці: веды, творчы пачатак, патрыятызм. Кніга, як і зямны шар, мае лёгкае адценне блакітнага колеру. Блакітны колер сімвалізуе прыгажосць, веліч. Асоба кожнага вучня – веліч нашай школы.

У цэнтры герба – каляровыя стужкі. Чырвоны колер яшчэ з даўніх часоў сімвалізуе сям’ю, чырвоная стужка – гэта знак шчаслівага жыцця. Разам з тым чырвонай стужкай аддаецца належнае памяці гераічнага мінулага. Зялёны колер стужкі сімвалізуе прыроду, гэта колер палёў і лясоў, якія здавён займаюць асноўную частку тэрыторыі нашай краіны.



Прыкметнае месца адведзена і сімвалічнай альтанцы Амеліі.

Роўная залатая стужка ахоплівае ўвесь герб. Яна сімвалізуе еднасць усіх знакаў на выяве. Залаты колер лічыцца сімвалам справядлівасці.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка