У снежні ў сярэдняй школе №1 г. Буда-Кашалёва адбылася творчая сустрэча з беларускім паэтам — Анатолем Зэкавым




Дата канвертавання09.05.2016
Памер13.58 Kb.
У снежні ў сярэдняй школе №1 г. Буда-Кашалёва адбылася творчая сустрэча з беларускім паэтам — Анатолем Зэкавым
У снежні ў сярэдняй школе №1 г. Буда-Кашалёва адбылася творчая сустрэча з беларускім паэтам, празаікам, дзіцячым пісьменнікам, публіцыстам, крытыкам, сатырыкам-гумарыстам, Ганаровым грамадзянінам Буда-Кашалёўскага раёна – Анатолем Зэкавым.

Нарадзіўся ён у вёсцы Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна. Свой працоўны шлях пачаў у рэдакцыі гомельскай раённай газеты “Маяк”.


Яго першы верш быў апублікаваны ў 1969 годзе ў газеце “Піянер Беларусі”. З тых гадоў выдаў больш за тры дзясяткі кніг паэзіі, прозы, сатыры і гумару, вершаў і казак для дзяцей.
Анатоль Зэкаў узнагароджаны медалём “За вялікі ўклад у літаратуру”, лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі, лаўрэат прэміі Саюза пісьменнікаў за лепшую кнігу 2007 года, членам якога ён з’яўляецца. Многія яго творы перакладзены на некаторыя іншыя мовы, уключаны ў школьныя падручнікі, на вершы паэта напісаны песні.
Зараз ён жыве ў Мінску, але гэта не перашкаджае яму сустракацца са сваімі чытачамі рознага ўзросту. Менавіта чатырохрадкоўем і ўспамінамі пра родны куток пісьменнік пачаў дыялог з маленькімі слухачамі:
Сыходзячы апошнiм словам
У апошнi мiг згадаю я
Што ёсць дзесь Буда-Кашалёва
I ёсць Патапаўка мая.
Расказваючы пра сваю родную вёску, Анатоль Зэкаў паведаміў, што яна выгадавала трох пісьменнікаў: непасрэдна яго, а таксама Уладзіміра Дзюбу і Таццяну Гарэлікаву.
Пісьменнік, распавядаючы пра творчасць, зачытваў гумарыстычныя апавяданні, урыўкі з прозы “Генеральскі нумар”, мініяцюры з жыцця дзяўчынкі “Не казкі пра Сашку”, усё больш і больш прыцягваючы ўвагу маленькіх школьнікаў, якія аднолькава ўважліва як слухалі цікавыя гісторыі пісьменніка, так і ўмела адгадвалі рознай складанасці загадкі, за што і атрымлівалі памятныя прызы з яго подпісам. Наогул творчая сустрэча з Анатолем Зэкавым прайшла ў атмасферы шчырасці, адкрытасці і ўмення радавацца.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка