У школьных мерапрыемствах удзельнічалі 50 вучняў




Дата канвертавання05.05.2016
Памер11.33 Kb.
14.03.2015


Шосты школьны дзень прайшоў згодна з планам правядзення. У школе ба гэты дзень было запланавана наступнае:

  • для вучняў 1-4 класаў віктарына “Паляна народнай мудрасці”, якую праводзіла класны кіраўнік 3 класа Кураш Т.Л.;

  • для вучняў 5-8 класаў гульня “Азбука права”;

  • для вучняў 9-11 класаў гадзіна зносін з элементамі гульні “Што такое талерантнасць”

Класны кіраўнік 3 класа Кураш Т.Л. правяла для вучняў пачатковых класаў віктарыну “Паляна народнай мудрасці”. Дзеці даведаліся пра карысныя для чалавека лекавыя расліны. Для таго, каб замацаваць веды аб раслінах, навучэнцы іх намалявалі, пасля віктарыны. Самыя актыўныя вучні: Дашукевіч Іван, Красноўская Маргарыта, Красоўская Мілана, Герлоўская Карына.

Мерапрыемствы, якія праводзіліся ў гэты дзень для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў былі прысвечаны Дню Канстытуцыі рэспублікі Беларусь, закону, праву.

Вучні 5-8 класаў наведалі мерапрыемства “Азбука права” якое праводзіла педагог-арганізатар Анпілогава В.В. Лепш за ўсіх ведалі свае правы і абавязкі вучань 6 класа Шкель Ілья і вучань 8 класа Ярмоленка Канстанцін.

Педагог сацыяльны Дубіна М.В. правёў гадзіну зносін з элементамі гульні “Што такое талерантнасць” для вучняў 9-11 класаў. Гадзіна зносін даволі хутка перайшла ў дыскусію, якая закранула тэму талерантнасці і недапушчальнасці. Вучні адзначылі, што некаторыя вынікі былі нечаканымі, але яны зразумелі галоўны сэнс.

У школьных мерапрыемствах удзельнічалі 50 вучняў.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка