У с т у п. Дзеці ў школу паляцелі: Зноўку верасень пазваў І штурхнуў свае арэлі – Да халеры там шчэ спраў!




Дата канвертавання16.03.2016
Памер200.76 Kb.
У с т у п .
Дзеці ў школу паляцелі:

Зноўку верасень пазваў

І штурхнуў свае арэлі –

Да халеры там шчэ спраў!

Бо пісьменнасць – то ж святое!

Дваццаць першы век, аднак!..
Як заўсёды, пехатою,

Надвячоркавай парою

Да мяне прыйшоў мастак, -

Не Бялыніцкі-Біруля,

А брылеўскі, наш - Яцкоў.

Быў, відаць, на нейкіх гулях.
Эй, Панас! Ты дзе? Здароў!

Як ты тут? Паціху прэеш?

Дых яшчэ не заняло?

Зараз, братка, адурэеш!

Тут такое, блін, было!..
Неспадзеўкі-нечакана

Дэлегатам стаўся я.

Павязлі на свята1 рана –

Там мсціслаўская зямля

На Пісьменства

(нават з Друкам)

Запрасіла да сябе.

Быў, браточак, моцны грукат

У святочнай той гурбе!..

Т а л а к а .
Трошкі ўбачылі Айчыну

І адчулі пэўны час…

Усё стаіць перад вачыма, -

Во, глядзі сюды, Панас:
Справай Дзмітраўна2 кіруе;

Побач - Саша-галоўспец3;
І Траянаў4 тут віруе,

І рагоча, і жартуе, -

Будзе нам усім амбец;
Вось Кандратаўна5 спакойна,

Па-настаўніцку глядзіць;
Леанідаўна6 прымройна

Ля акенца вунь сядзіць:

На радзіму дзеўчо едзе –

Да вытокаў, каранёў;
Дыбаль7 усё паспеў агледзець;

Жонка8 побач з ім – без слоў

Нешта кажа, й разумее

Аляксандравіч яе:

Тут каханне, бачу, грэе,

Таямніцы тут свае;
Вунь Святланачка Дзядушка9

Шэпча Дзмітраўне на вушка, -

Там сяброрўскія сакрэты;
І Карпечанка10 з імпэтам –

Справу маеце з Паэтам! –

Нібы помнік, тут сядзіць.

Д а р о г а .
Белы “ПАЗік” нас імчыць

Усё далей ад Магілёва –

Праз палі, уздоўж азёр;

І Сан Саныч Дыбаль слова

Выдае: “Вунь там бугор,

А за ім – вады прастора:

Там жа рыбы – Божа ж мой!

Ну, а качак, пэўна, - мора!..

Ой, лісіца – хвост трубой

Вунь бяжыць па полю тому!”
Дзе лісіца? Оба-на!..”
Тут Траянаў – па жывому:

Ды шалёная яна!”


І ў руках ужо трымае

Звонкі клімаўскі “Саюз”11

Па чарзе ўсім налівае.
Толькі я свой рыжы вус

Не хачу макаць у цэбар

З агнявою той вадой.
Тамада крычыць ганебна:

Ты, Яцкоў, зусім не свой!



Ну, чаму не п’еш, зараза?

Ты, відаць, зусім даўбня!”…
Во, уклеіў мне адразу!

Але гэта ўсё гульня

Без сур’ёзу, бо Траянаў

Вельмі лёгкі чалавек:

Вунь не п’е –

а быццам сп’яну

Як прымоча, дык навек

Будзе ў крыўдзе,

хто не ў курсе, -

Разуменне трэба тут!

Нібы ў гогалеўскай бурсе,

Наш Мікола-баламут

Поўны курс прайшоў асветы,

Каб усіх нас асвятляць, -

Мы ж – удзячныя за гэта:

Так, Траянаў, і трымаць!..
Дзед Васіль “Саюзу” ўрэзаў –

На вачах памаладзеў;

І зрабілі мы імпрэзу:

Я паціху задудзеў

Свае вершы. Ён іх слухаў,

Задаволена крахтаў,

Усё бліжэй падсоўваў вуха

І ў фінале мне сказаў:

То ж цудоўна! Трэба кніжку



Неадкладна выдаваць!

А на мінскую адрыжку,

На таўстую тую знаць

Не звяртай, браток, увагі:

Мы для іх – нібыта гной;

Нам – карчы, пяскі, аўрагі,

Ім - усе казкі да адной!..”
Уздыхнуў ссівелы класік,

Пра сябе кагось паслаў.

А тым часам, жвавы “ПАЗік”

Заруліў у град Мсціслаў.

М с ц і с л а ў .
Ну – яўрэйскае мястэчка

Са славянскай назвай. Бач:

З цэглы крамкі і аптэчкі,

І, здаецца, што скрыпач

Зараз весела заные

Пра жыдоўскае жыццё…
І дамы няўсцерп старыя
І, вядома ж, адкрыццё


Будзе нас чакаць сягоння…
Прапаўзлі па вулках тых,

Й наш цудоўны белы конік,

Апынуўшыся ў загоне,

Урэшце стомлена заціх.

С у с т р э ч а .
Ой, ура, - замлелі ж ногі,

На свабоду – разам, марш,

Магілёўскія нябогі,

Прыдняпроўскі экіпаж!..
Бачым мы: народ гуляе,

Вочы шпарка залівае;

Во – дзяцюк, ты глянь, стаіць:

Адвярнуўся, вынуў, сц..ць, -

Ён жа дома, значыць, - можна.
Абышлі мы асцярожна,

Падаліся прама ў цэнтр,

Каб даведацца – што будзе.
Там зрабілі нам акцэнт:

Вас карміць не зможам, людзі,-



Трэба мець свой тармазок!

Наш ахоплівае зрок

Толькі тых, хто з тога Мінску:

Не пакорміш тых дзялкоў,

Дык напішуць скаргаў нізку,

Накідаюць розных слоў!”
От, гасціннасць і утульнасць,

І мсціслаўцаў шырыня!..

Любяць тут крутых, адтуля

Мы панам тым не раўня.

У г о р а д з е .
Далі хоць экскурсавода –

Пацягнула за сабой:

Вось сабор, касцёл, згарода!



Пойдзем зараз мы гурбой

Вунь пад тою знакамітай

Нашай Замкавай гарой!..”
Ёсць гісторыі адбітак,

Ёсць тут нейкі подых свой!..
З дзедам ад усіх адсталі –

Не знайшлі, як ні шукалі,

І пайшлі на галасы:

Ой, там Грунвальд12 натуральны,

Шэраг рыцарскай красы,

Бляск даспехаў эпахальны

І бліскучыя трусы.
Пачалі раптоўна біцца

Тыя рыцары для нас, -

Не паспелі паваліцца,

Як прымчаўся Толік Глаз13

Ды з тулееўскай14 камандай:

Прапусціце расіян!”…


Мы сабралі моўчкі транты

І пайшлі ў галоўны стан.

Н а п л о ш ч ы .
Ён быў там - ля выканкама:

Плошча, поўная стулоў,
Неабсяжнай сцэны пляма,


А наўкруг - мільён галоў:

Павылазілі мсціслаўцы

Прэзідэнта паглядзець:

Пашанцуе, мо – дык пальцам



Дакранемся! Адурэць!..”

Як вядома, асалода

У чаканні існуе…
Пропуск. Хлопцы ля згароды.

Месцы мы знайшлі свае:

Сектар “Б”, у самым задзе,

Рад “трынаццаць”. Ох, бедлам!

Во куда запёрлі, бл..дзі:

Не пабачыць Бацьку нам!
Тут як раз на верталёце

Ён над плошчай праляцеў, -

Ажыўленне у народзе:

Усё-ткі родны наш паспеў!..”



Ш а в ы р к і н .
Азірнуўся я і бачу:

Ой, Шавыркін15 вунь стаіць!

Роднасловец” наш гарачы –



Без настою, чуць рыпіць:

Быццам трапіў на хаўтуры

Ў незнаёмай старане;

Чуе: Сашка ўсіх абдурыць,

Зноў засядзем у гаўне.
Сэ ля ві”16 – нічога, мусіць,

Тут не зробіш: лёс такі!

У каторы раз прыкусім

Мы шклаўскія агуркі –

Мо, ужо і наядзімся,

І аскому ўсё ж наб’ём…
С п ё к а .
Час ідзе. Без спраў сядзім мы.

Усе хвалююцца кругом.

Сонца паліць адурэнна.
Я Кандратаўне кажу:

Капялюш - было б нядрэнна,



Спёка сёння, вам скажу…
Мне кіўнула галавою

І прыкрылася лістком.

Я ж успомніў, што з сабою

Гронкі бэзу”17 ўзяў той том, -



І Кандратаўне з павагай

Стос радочкаў напісаў.
Тут Траянаў: “Ахтунг18! Увага:

Вунь Файніцкі19 прыскакаў –

Зараз нас сфатаграфуе

Ў фотакамеру сваю!

Усё ціп-топ, не будзем з х..ем –

Я гарантыю даю!”
З важным выглядам паселі,

Сонца слепіць, слёзы - во!

Неяк разам акрывелі,

Чы –ы-ыз!” Гатова. Да ўсяго



Тут адразу паняслося:

Бацька йдзе! Глядзі, глядзі!”

Ну, нарэшце, адбылося!”

Падымайся, не сядзі:



Трэба стоячы папляскаць –

Ды далоняў не шкадуй!..”

І ўзляцеў над пляцам ляскат,

І пачаўся сабантуй.

А ф і ц ы ё з .
Прэзідэнт на добрай мове

Нешта трапнае панёс;

Пальцам тоўк на кожным слове

І давёў народ да слёз.
Як замоўк, пайшоў з Батурай20

Помнік гарны адкрываць –

І Мсціслаўцава21 фігура

Перад намі паўставаць

Пачала ў праменнях часу.
Добры помнік, вам скажу!..

Толькі ўсё ж, здаецца, з “мясам” –

Дзеля грошай й куражу –

Бронзу гэтую на часткі

Папарвуць: народ такі22
Як нам выбрацца з той пасткі?

Як наперад напрасткі

Нам ісці?.. Пытанне ўсё-ткі!..
Паплылі тут спеваў ноткі,

І іпатаўскія23 словы

Гістарычна загулі;

Тэатральныя абновы

І акцёрскія умовы

Нас кудысьці павялі…
Не паспела адспявацца,

Як Тулееў прэ сюды:

Ой, пачаў за ўсё хапацца!

Сапраўды - Амангельды…
І крычыць: “Мы тут - як дома:

Пляшка, закусь - задарма!

Мы вас любім - то ж вядома!

А жыццё ў вас - як хурма!”…
Пазяхаць пачаў Шавыркін:

Усыпіў яго Аман, -

Носам ткнуўся мне у шкірку,

Прабурчэў: “Усё - падман!..”

І захроп менчук трывалы –

Давялося ўсё ж нямала

Перанесці йму ўсяго:

Шляху доўгага навалу,

Подых гэтага аўралу,

Стогны сэрцайка свайго.

Ш п а ц ы р .
А тым часам, урачыстасць

Завяршылася. І мы

Пад мсціслаўскім небам чыстым

Ад кнігарні да карчмы

Пачалі хадзіць павольна.
Добра: Бацька збег у народ –

Стала ціха, лёгка, вольна,

Й бодзігардаўскіх24 згарод

Тут не стала. Ну і ладна!
Леанідаўне кажу:

Тут заўсёды так дакладна?



Добра тут, як пагляджу!..”
І Святлана уздыхнула:

Ды такое ў першы раз,



Пра такое і не чула –

Во, звалілася на нас!

Вунь фасады фарбавалі,

Тут асфальтам закаталі –

Сапраўды жа прыгажосць!..

Ну, а я - даўно ўжо госць

У гэтых родных мне мясцінах;

І хацелася бы мне –

Не было каб павуціння

У радзімай старане…”
За размоваю падгрэблі

Да ангару: кнігі ў рад,

Аніякай лішняй мэблі,

І вядомы курд Ганад25

Усім аўтографы штампуе –

І Святлане надпісаў.

( Што пісаў – я не цытую:

Почырк той не разабраў ).
Тут Траянаў – кніжнік знаны –

Падляцеў: “Мне Пісьмянкоў26

Падпісаў самааддана

Кніжку! Ой, не маю слоў!

З ім мы столькі ўжо знаёмы,

Колькі нават не жывуць!..”
( А каму ён не вядомы –

Наш Траянаў? ) І ўжо круць –

І кудысьці знік раптоўна:

Быў вось тут - і ўжо няма;

Усё імгненна і грунтоўна:

Каперфільд27 - і задарма!..

Л і т м а н т а ж .
Літаратары ( усе з Мінску )

Нешта голасна крычаць –

Пра Мсціслававу калыску,

Пра Скарынаву28 пячаць.
Гальпяровіч29 тут кіруе:

Усіх пастроіў і майструе

Незабыўны літмантаж, -

Таўстаногаў30, бач ты, наш!..
А ў пустым амфітэатры

Ды на Бацькавых стулах

Папаселі нашы кадры:

Вунь Кузьмінічны31 размах,

І Банкоўскі32 вельмі важна

Аглядае зверху ўсіх:

Наспяваліся адважна,

Пераводзяць зараз дых.

П а д р ы х т о ў к а .
Тут нам Дзмітраўна і кажа:

Бачым мы: з кармёжкай - лажа!



Трэба скінуцца, набраць

І апошні доўг аддаць

Дню пісьменства. Мы жа людзі!

Нас забылі, але ж мы

Пра святое не забудзем!..”
Й пачалі скупаць кармы,

Банк стварыўшы перад гэтым –

Небальшэнечкі абшчак33.
Што не зробіш дзеля мэты –

Гэта ж вам не проста так!..

Д а р а ш к о ў .
Торбы з коптарам напхалі,

Мне ўсё гэта ў рукі далі –

Ледзь стаю. Тут - Дарашкоў34:

Што - гуляць ідзеш, Яцкоў?



Дзе Карпечанка? А, вось ён!

Пакіруй ты тут, Васіль,

І сачы, каб гэта восень

Спадабалася усім!”
Ветэран расправіў плечы,

Заіграла барада:

Не ўпяршой ужо, дарэчы!



Мы, Рыгорыч, - заўсягда!..”
Дарашкову памахалі

І патэпалі адтуль.
Ужо цішэюць свята хвалі,

Але мы праз свой хатуль

Тое свята запаволім

І імгненне тармазнём –

Толькі дайце, дайце волю:

Ад душы тады гульнём!..
Фантазіраваць, вядома.

Можна доўга, але ж нам

Тут, удалечы ад дому,

Нельга пікнуць ні на грам –

Бо культурныя мы усё-ткі

І не з дзіркі бы якой,

А тым больш, не любім плёткі

І дарэмны неспакой.
Да таго ж рэдактар Света --

О, цэ гарная кабета! –

Заканючыла: “Дамо-о-ой!..”

Д а м о й !
Й мы, як толькі гэта счулі,

Паляцелі хуткай куляй

У завулак той ля банку,

Дзе аўтобус спачываў.
Ну іх - з іхняю гулянкай,

З той мсціслаўскаю цацанкай –

Не пабачылі мы спраў!
Вось у нашым Прыдняроўі

Накармілі мы б усіх

І аднесліся бы роўна –

Хоць Тулееў ты, хоць псіх,

Хоць ты скрыўлены ад злосці

( І такія могуць быць! ):

Вы ж для нас заўсёды госці –

Як жа вас не пакарміць?!
Ай – праехалі, забудзем!

І салют не трэба той!..
Вецер у вокны спёку студзіць,

Мы імчым назад, дамой.
Хто хутчэйшы – абганяе:

Ламануліся адтуль, -

Нешта голасна скланяюць,

Учапіўшыся за руль.
А за вокнамі - цудоўна:

Беларуская зямля!..

Леанідаўна раптоўна:

Вунь і вёсачка мая,



Паваротка і лясочак!

Гляньце: новы церамочак!

Тут і зробім перакур!..”

А л ь т а н к а .
Сапраўды, глядзім - ажур:

Дзве альтанкі на узлессі –

Не сядзела муха тут!..
Мы ўсё хуценька прынеслі,

Ой – канец усіх пакут!
На “Звяздзе”35 сервіравалі,

Нават ёсць відэльцаў чын;

Стаканоў вось не дасталі –

Будзем піць з тых умарын,

Што з “Дарыды”36 нарабілі, -

Сам Траянаў пілаваў!
Вось і ён: узняў акрылле,

Тамадою зноўку стаў.
І ўзляцелі нашы словы,

І вячэра паплыла;

Вунь ідуць з палёў каровы,

Восень песню загула.
І Паэзія абрана

У падтрымку простых слоў:

І Карпечанка, й Траянаў,

І Дзядушка, і Яцкоў -

Нашы класікі жывыя –

Паэтычна - хто маўчыць,

Хто праблемы векавыя

Усім імкнецца тут адкрыць…
Час ідзе. Пусцеюць пляшкі.

Загрызаюць камары:

Галава вось без фуражкі, -

Чорт тых мошак задзяры!..
Але усё-ткі дробязь гэта –

Ах, якія ж людзі тут:

Кожны варты з іх санета,

Кожны з іх свой родны кут

Справай добрай услаўляе,

Аздабляючы жыццё!..
Талака ў нас вось такая,

Вось такое адкрыццё!

Р а з в і т а н н е .
Зноўку колы адмяраюць

Тую доўгую шашу.
Света з Дзмітраўнай спяваюць;
Леанідаўне лапшу,

Як заўжды, Траянаў грузіць;
Саша дрэмле ля акна;
Дзед Васіль - у думах: мусіць,

Там страфа - і не адна;
А Кандратаўна ў суквеццях

Гронкі бэзу” веснавой, -



Найлірычнейшыя ў свеце

Песні ў кніжцы сціплай той…
Развітаўся Саныч - Дыбаль:

Доўга трос маю руку;

Мо, й паеду з ім на рыбу -

Шмат шчэ будзе на вяку!..
Магілёў. Цудоўны вечар

Запаволіў плынь шляхоў

І паклаўся нам на плечы.
Дзень у Вечнасць адышоў…
Во, ты глянь: разгаварыўся

Я, як ты, браток Панас!

Мо, ўва мне паэт адкрыўся?..

Ладна, досыць бавіць час –

Пабягу!”

І знік за хатай -

Спеўных нашых ніў аратай.

2 верасня 2001 г.

З а ў в а г і і т л у м а ч э н н і .

1 Дзень беларускага пісьменства і друку адбыўся 2 верасня 2001 года у г.Мсціслаўлі Магілёўскай вобласці.

2


 Наталля Дзмітрыеўна Пярменава – загадчык аддзела інфармацыі

Магілёўскага райвыканкама, кіраўнік дэлегацыі.



3


 Аляксандр Віктаравіч Харытоненкаў – галоўны спецыяліст аддзе-

ла інфармацыі Магілёўскага райвыканкама.



4


 Мікалай Іванавіч Траянаў – старшыня выканкама Цішоўскага сельскага Савета Магілёўскага раёна.

5


 Людміла Кандратаўна Сяргеева – загадчык аддзела адукацыі

Магілёўскага райвыканкама.



6


 Святлана Леанідаўна Лабецік – дырэктар цэнтралізаванай біблія-

тэчнай сістэмы Магілёўскага раёна.



7


 Аляксандр Аляксандравіч Дыбаль – галоўны ветэрынарны ўрач

магілёўскага “Аблпатрэбсаюзу”.



8


 Ларыса Леанідаўна Дзядкова – педагог-арганізатар Кадзінскай

сярэдняй школы Магілёўскага раёна.



9


 Святлана Рыгораўна Дзядушка – галоўны рэдактар магілёўскай

раённай газеты “Прыдняпроўская ніва”.



10


 Васіль Васільевіч Карпечанка – паэт, член Саюза беларускіх

пісьменнікаў.



11


 Марка гарэлкі Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода.

12


 У пераможнай бітве галоўных сілаў Вялікага Княства Літоўска-

га ды Польскага Каралеўства з нямецкім Ордэнам 15 ліпеня 1410

года пад Дуброўнай (Грунвальдам) – найбуйнейшай бітве Сярэдня-

вечча, якая прадвызначыла лёс не аднаго еўрапейскага народа, большасць войска Вітаўта склалі беларусы.

Паводле тагачаснага храніста Длугаша, на пабаявішчы адважна

змагаліся беларускія харугвы: Віленская, Гарадзенская, Медніцкая,

Смаленская, Полацкая, Віцебская, Пінская, Новагародская, Берас-

цейская, Ваўкавыская, Драгічынская, Старадубская, Мельніцкая.

Вядома ж, сярод іх былі і не названыя храністам харугвы – Менс-

кая, Слуцкая,Варшанская, Амсціслаўская ды іншыя.




Калі да апошняга часу афіцыйнай гістарыяграфіяй лічылася, што

адыход харугваў Вялікага Княства з пабаявішча па якой гадзіне сечы быў панічнымі ўцёкамі, дык даследванні новых дакументаў

пераконваюць, што гэта быў запланаваны тактычны ход Вітаўта,

неабходны для размыкання баявых парадкаў цяжкаўзброеных ры-

цараў ды рассейвання іх па шырокай мясцовасці. Асноўныя сілы

Ордэна з левага флангу адразу памкнуліся за “уцекачамі” і ўвязлі

каля абозаў арміі Вялікага Княства. Ты часам на Вітаўтавым крыле

да ўступлення палякаў у бітву нямецкіх рыцараў мужна стрымліва-

лі і амаль цалкам палеглі ў лютай сечы беларускія харугвы былой

Смаленская зямлі - Варшанская, Амсціслаўская і Смаленская (якія ў савецкай гістарычнай літаратуры фігуруюць як “русские смоленские полки”).

Дзякуючы гэтаму ўсё ордэнскае войска неўзабаве было аточана

і ў двух вялізных “катлах” дазвання разгромлена хаўруснікамі.

Гэтак вырашальнае значэнне для гістарычнай перамогі пад Дуброў-

най мелі адмысловы манеўр, бліскуча праведзены вялікім князем

Вітаўтам, і мужнасць нашых продкаў. Цана ж гэтае перамогі была

надта вялікая: не менш як палова ваяроў, прыведзеных пад Дуброў-

ну Вітаўтам, палегла на пабаявішчы.


13


 Анатоль Ціханавіч Глаз – намеснік старшыні Магілёўскага абл-

выканкама.



14


 Маецца на ўвазе прысутнасць на свяце расейскай дэлегацыі на

чале з губернатарам Кемераўскай вобласці Аманам (Амангельды)

Гуміравічам Тулеевым.


15


 Міхась Мікалаевіч Шавыркін – галоўны рэдактар часопіса “Род-

нае слова” (г.Мінск).



16


 З французскай мовы: “такое жыццё”.

17


 Зборнік песень Міколы Яцкова на вершы Тамаша Ляшонка.

18


 З мямецкай мовы: Achtung!” – “Увага!”

19


 Алег Ігаравіч Файніцкі – фотакарэспандэнт магілёўскіх выдан-

няў.


20


 Барыс Васільевіч Батура – старшыня Магілёўскага аблвыканкама.

21


 Пётр Цімафеевіч Мсціславец – адзін з першых беларускіх і расійскіх

друкароў, гравёр XVI ст. Нарадзіўся у г.Мсціслаў Магілёўскай воблас-

ці. Удзельнічаў у заснаванні (з І.Фёдаравым) друкарні ў Маскве, дзе

яны выдалі “Апостал” (1564), два выдання “Часоўніка” (1565). Пад на-

ціскам рэакцыйных колаў і кансерватыўнага духавенства з Фёдаравым

пакінуў Маскву і пераехаў у мястэчка Заблудава Гродзенскага павета

да гетмана Вялікага Княства Літоўскага Р.Хадкевіча, які дапамог зас-

наваць Заблудаўскую друкарню і выдаць “Евангелле вучыцельнае”

(1569). У сярэдзіне 1570-х г. з дапамогаю Мамонічаў заснаваў друкар-

ню ў Вільні, у якой адрадзіў кірыліцкае кнігадрукаванне пасля спынен-

ня выдавецкай дзейнасці Ф.Скарыны. У друкарні выдаў “Часоўнік”

(1574 – 76), “Евангелле напрастольнае” (1575), “Псалтыр” (1576). Вы-

данні П.Мсціслаўца адметныя высокім паліграфічным узроўнем, мелі

маляўнічы арнамент, гравюры. У 1576 г. пачаўся судовы працэс П.Мсціслаўца з К.Мамонічам за друкарню, пасля чаго частка матэрыя-

лу з друкарні Мамонічаў апынулася ў Астрожскай друкарні. Друкар-

скія матэрыялы П.Мсціслаўца (шрыфты, арнаменты, ламбарды) пазней

трапляюцца ў выданнях Астрожскай, Дзерманскай і іншых украінскіх

друкарняў XVI – пачатку XVII ст. Пасля 1576 г. звесткі пра П.Мсціс-

лаўца не выяўлены.


22


 Літаральна праз месяц, калі гэтае апавяданне было ўжо напісана,

у газеце “Народная воля” (3 кастрычніка 2001 г.) было надрукавана

наступнае:

У Мсціславе пашкодзілі

помнік Пятру Мсціслаўцу
У Мсціславе невядомыя зламыснікі пашкодзілі помнік пер-

шадрукару Пятру Мсціслаўцу, які быў устаноўлены 2 верасня

падчас святкавання Дня беларускай пісьменнасці.

Спачатку з пастамента прапаў надпіс “Пётр” вагой каля 5 кіла-

грамаў, але ён быў знойдзены ля помніка. Зараз знік надпіс “Мсці-

славец”, які, як мяркуецца, важыў каля 10 кілаграмаў.

Паводле адной з версій, з-за таго што надпіс пафарбаваны брон-

завай фарбай, выкрадальнікі маглі падумаць, што ён выраблены з

гэтага каляровага металу, хаця насамрэч адліты з чыгуну. Раённая

газета “Святло Кастрычніка” звярнулася да выкрадальнікаў з

просьбай вярнуць частку помніка, якая не ўяўляе для іх матэрыяль-

най каштоўнасці.





23 Маецца на ўвазе тое, што літаратурны сцэнарый тэатралізаванага

свята напісала старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Вольга Іпатава.



24


 Ад англійскага body-guard” - “целаахоўнік”.

25


 Ганад Бадрыевіч Чарказян – паэт, член Саюза беларускіх пісь-

меннікаў.



26


 Алесь Уладзіміравіч Пісьмянкоў – паэт, галоўны рэдактар што-

тыднёвіка “Літаратура і мастацтва” (г.Мінск).



27


 Дэвід Каперфільд – самы вядомы ў свеце сучасны ілюзіяніст.

28


 Гаворка ішла пра найбуйнейшага беларускага першадрукара

Францыска Скарыну ( 1490 г.– 1551 г.).



29


 Навум Якаўлевіч Гальпяровіч – паэт, намеснік старшыні Саюза

беларускіх пісьменнікаў.



30


 Георгій Аляксандравіч Таўстаногаў (1913 – 1989) – расійскі рэжы-

сёр, тэарэтык тэатра, педагог. З 1956 г. – галоўны рэжысёр Ленінград-

скага Вялікага драматычнага тэатра. Яго пастаноўкі вызначаліся вялі-

кім эмацыянальным і драматычным напружаннем, дынамічнасцю, глы-

бінёй і смеласцю псіхалагічных рашэнняў, пільнай увагай да духоўнага

жыцця персанажа і адначасова яркай тэатральнасцю, эпічным размахам.



31


 Людміла Кузьмінічна Дзятлоўская – загадчык аддзела мастацкай

самадзейнасці Цэнтра культуры аддзела культуры Магілёўскага

райвыканкама, салістка ансамбля народнай музыкі “Славіца”.


32


 Леанід Іванавіч Банкоўскі – хормайстар Цэнтра культуры аддзела

культуры Магілёўскага райвыканкама, саліст ансамбля народнай

музыкі “Славіца”.


33


 Леў Мільяненкаў у сваёй кнізе “По ту сторону закона. Энцикло-

педия преступного мира” вызначае так: Общак - своеобразная



касса взаимопомощи для поддержки тех, кто находится в мес-

тах лишения свободы, или их семей. Из «общака» получают

«подъёмные» по отбытии срока наказания.

34


 Міхаіл Рыгоравіч Дарашкоў – начальнік Упраўлення культуры

Магілёўскага аблвыканкама.



35


 Назва штодзеннай газеты (г.Мінск).

36


 Вядомая марка беларускай мінеральнай вады.






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка