У пракуратуру горада Мінска




Дата канвертавання17.03.2016
Памер15.47 Kb.
У Пракуратуру горада Мінска
220004, г. Мінск, вул. Ракаўская, 38
Аддзел папярэдняга раcследвання УДФР КДК

па Мінскай вобл. і гораду Мінску

220013, г. Мінск, вул. П. Броўкі, д. 3, корп. 2
заяўнік: ________________________________________

прозвішча, імя, імя па бацьку таго, хто заяўляе хадайніцтва
________________________________________,
які пражывае па адрасе: ____________________
________________________________________,
тэлефон: ________________________________

Аб асабістым паручальніцтве

ХАДАЙНІЦТВА

(у парадку, прадугледжаным артыкулам 121 КПК)


Я, ________________________________________________________________________,

прозвішча, імя, імя па бацьку таго, хто заяўляе хадайніцтва

у адпаведнасці з артыкулам 121 КПК Рэспублікі Беларусь прымаю на сябе пісьмовае абавязальніцтва аб тым, што падазраваны Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч, калі будзе знаходзіцца на свабодзе, не схаваецца ад органа крымінальнага пераследу і суду, не будзе процідзейнічаць расследванню справы ці разгляду яе судом і не будзе займацца злачыннай дзейнасцю.

Прашу азнаёміць Бяляцкага А.В. з дадзеным хадайніцтвам і, у выпадку атрымання ад яго згоды на маё паручальніцтва, гатовы даць падпіску аб асабістым паручальніцтве у адпаведнасці з законам. Аб адказнасці пры здзяйсненні падазраваным Бяляцкім А.В. дзеянняў, для прадухілення якіх прыменена асабістае паручальніцтва, прадугледжанай ч.4 артыкула 121 КПК, мне вядома.

Пры вырашэнні дадзенага пытання прашу улічыць характар падазрэнняў (ці абвінавачанняў), высунутых супраць Бяляцкага А.В., асобу падазраванага, ягоны ўзрост, стан здароўя, тое, што ён з'яўляецца вядомым грамадскім дзеячом, як унутры краіны, так і за яе межамі, мае сталае месца жыхарства, а таксама тое, што па справе адсутнічаюць дадзеныя аб тым, што ён можа схавацца ад органаў крымінальнага пераследу ці суду, супрацьдзейнічаць папярэдняму расследванню крымінальнай справы ці разгляду яе ў судзе.

Аб прынятым рашэнні прашу паведаміць мне ва ўстаноўленым парадку.

«___» ____________ 2011 г.


_______________ ________________________________________



подпіс прозвішча, імя, імя па бацьку заяўніка


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка