У пракуратуру г. Жодзіна Лапіцкага А.І




Дата канвертавання27.03.2016
Памер43.16 Kb.
У пракуратуру г.Жодзіна
Лапіцкага А.І. ,

адміністратыўна асуджанага 30.06.2011

па арт. 23.4 КаАП Беларусі

за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі

на 5 сутак пазбаўленьня волі ў Жодзінскім ІЧУ,
_______________________________________

ЗАЯВА
У сувязі з адміністратыўнай пастановаю гарадзкога суду Жодзіна аб пазбаўленьні мяне волі на 5 сутак у ІЧУ Жодзінскага ГАЎС, ва ўмовах знаходжаньня пад арыштам у кам. №2 ІЧУ г.Жодзіна, без выкананьня маіх прозьбаў прадставіць мне сродкі для кампэнсаваньня пагоршанага зроку, дадаткова ўскладнённага парушэньнем нормаў асьвятленьня ў кам. 2 ІЧУ (не дазволілі перадаць мне канцылярскую лупу, бо прыпісаных мне акуляраў я яшчэ не пасьпеў набыць) - я напісаў і перадаў адпаведную скаргу ў Менскі абласны суд на дадзеную адміністратыўную пастанову, якую атрымаў пад роспіс у ІЧУ 01.07.2011. Мая скарга была зарэгістраваная ў канцылярыі ГАЎС за № 942 і перададзеная ў Жодзінскі гарадзкі суд праз разноску толькі ў аўторак, 05.07.2011г. раніцай. Гэта ўдалося высьветліць толькі а 10-00 пасьля 3-х размоваў па тэлефоне з адказнымі асобамі канцылярыі суда, а таксама атрыманьня дакладнай інфармацыі па тэлефоне ад загадчыцы канцылярыі ГАЎС Бабок А.І.


У часе знаходжаньня ў ІЧУ, я падаваў прашэньні ў выглядзе заяваў на імя начальніка ІЧУ Жодзінскага ГАЎС, у тым ліку прозьбу аб тым, каб маёй жонцы, Сьвятлане Лапіцкай, перадалі паведамленьне аб неабходнасьці аплаты дзяржпошліны ў панядзелак да канца дня (у час чакаемай перадачы маёй скаргі на адміністратыўную пастанову ў суд г.Жодзіна праз Жодзінскі ГАЎС). Аднак, як высьветлілася пры маім вызваленьні а 19-45 04.07.2011, ніхто пра гэта не паведамляў ёй па адзначаных тэлефонах (гарадзкім і мабільным), што проста ў выпадку неабходнасьці праверыць праз спэцыяльны запыт у Жодзінскі гарадзкі вузел сувязі.
Таксама 03.07.2011 у ІЧУ на імя начальніка ГАЎС Чынкіна А.Б і начальніка ІЧУ Мялешкі Д.С я падаваў шэраг заяваў, якія, як высьветлілася ад загадчыцы канцылярыі ГАЎС Бабок А.І. 05.07.2011 да яе не паступалі й не рэгістраваліся адпаведным чынам. Акрамя таго, пададзеныя раніцай 04.07.2011 дадатковыя дзьве мае заявы праз дзяжурную частку ГАЎС, былі прынятыя Расолькам А.М. у 20-00, але на момант размовы а 10-00 05.07.2011 па зьвестках ад Бабок А.І. - не фігуравалі ў ліку зарэгістраваных уваходных дакумэнтаў у канцылярыі ГАЎС.
Акрамя таго, як бачна з абставінаў, пазначаных вышэй, мне як адміністратыўна затрыманаму й асуджанаму на 5 сутак пазбаўленьня волі ў Жодзінскім ІЧУ:

  1. не прадставілі магчымасьці для нармальнага абскарджваньня абвінаваўчай пастановы Жодзінскага гарадзкога суда;

  2. практычна на працоўныя суткі быў затрыманы працэс перадачы й сваечасовай рэгістрацыі скаргі ў канцылярыі суда ў межах вызначаных КаАП працэсуальных тэрмінаў (па зьвестках скарга была атрыманая ў судзе не 04.07.2011, як адзначалі ў канцылярыі ГАЎС, а толькі 05.07.2011, літаральна з 9-00 да 10-00 – пасьля маіх настойлівых званкоў і перамоваў па телефоне з канцылярыямі ГАЎС і суда г.Жодзіна);

  3. былі зьдзейсьненыя перашкоды ў перадачы неабходнай інфармацыі для сваечасовай аплаты дзяржпошліны, без чаго абскарджваньне не магло б быць прынятым да разгляду (напрацягу 5 сутак, пасьля вынясеньня пастановы суда ад 30.06.2011, як было абвешчана ў судзе пры сьведках ад ГАЎС, ці атрыманьня копіі дадзенай пастановы пад роспіс, што было адзначана ў пастанове суда, атрыманай мною 01.07.2011 у ГАЎС).

Дадзеныя абставіны ўскладняюцца тым, што на мае неаднаразовыя прозьбы сустрэцца з нач. ІЧУ Мялешкам Д.С. 04.07.2011, каб спраўдзіць важныя для мяне пытаньні, зьвязаныя з падачай скаргі ў Менскі абласны суд на адміністратыўную пастанову Жодзінскага Гарадзкога суду – супрацоўнікі ІЧУ мне неаднаразова казалі няпраўду аб тым, што:



  1. сустрэча з начальнікам хутка адбудзецца, бо ён знаходзіцца ў судзе (але я так і не змог з 02.07 па 04.07.2011, дня вызваленьня, сустрэцца з начальнікам ІЧУ);

  2. мая прозьба, выкладзеная ў пісьмовай заяве й неаднаразовых вусных прозьбах – выкананая, інфармацыя належным чынам даведзена па прызначэньні (інфармацыя была атрыманая ад вартавога ІЧУ ГАЎС Рыгора Калантая 03.07.2011);

  3. аб тым, што мая скарга ў суд будзе абавязкова дастаўленая сваечасова – у панядзелак, 04.07.2011 праз адмысловую разсылку ГАЎС.

Дадзеныя сьцьверджаньні абвяргаюцца:



  1. сьведчаньнямі маёй жонкі, Сьвятланы Лапіцкай, наконт таго, што па адзначаным у маёй заяве хатнім тэлефоне 3-49-70 і па мабільным тэлефоне ёй ніхто з супрацоўнікаў ГАЎС не тэлефанаваў, такім чынам яна, Сьвятлана Лапіцкая, належным чынам не апавяшчалася пра неабходнасьць зьдзейсьніць неабходнае для сваечасовай падачы скаргі на адміністратыўную пастанову Жодзінскага Гарадзкога суду працэсуальнае дзеяньне;

  2. атрыманымі мной непасрэдна і Сьвятланай Лапіцкай сьведчаньнямі аб нашых неаднаразовых тэлефонных зваротах раніцай 05.07.2011 з тэлефона 3-49-70 у суд і ГАЎС - запісанымі размовамі з адказнымі супрацоўніцамі канцылярыяў суда й ГАЎС аб тым, што пададзеная мною 02.07.2011 у ГАЎС скарга на адміністратыўную пастанову суда была прынятая да рэгістрацыі ў канцылярыі суда г.Жодзіна не 04.07.2011, а 10-00 05.07.2011, і толькі пасьля маіх непасрэдных званкоў у суд і ГАЎС (у прыватнасьці, сьведчаньня начальніцы канцылярыі ГАЎС Бабок А.І.)


У сувязі з адзначаным, ПРАШУ ВАС:

  1. прыняць належныя меры пракурорскага рэагаваньня па выкладзеных ў заяве фактах і абставінах:

- належным чынам вывучыць на прадмет правамернасьці й дасьледваць усе сабраныя па справе факты;

- зрабіць неабходныя запыты й вывучыць рэчавыя доказы на прадмет парушэньня справаводзтва пры прыёме скаргаў ад сядзельцаў ІЧУ і працэсуальных асобаў па адміністратыўнае справе (копіі некаторых пададзеных у ІЧУ заяваў - прадстаўляюцца ў дадатку);

- праверыць наяўнасьць у дзеяньні-бязьдзеяньні адзначаных асобаў (ды іхнага кіраўніцтва) службовых правапарушэньняў, неправамерных спробаў перашкоды ў напісаньні й сваечасовай падачы скаргі на адміністратыўную пастанову Жодзінскага гарадзкога суда ад 30.06.2011г., у якой узгадваецца непасрэдна службовыя асобы й кіраўніцтва ГАЎС;

2) апавясьціць заяўнікоў аб выніках дасьледваньня й прынятых мерах;



  1. прадставіць абаснаваныя падставы, канкрэтныя факты й дакумэнтальныя сьведчаньні адсутнасьці правапарушэньняў у адзначаных дзеяньнях супрацоўнікаў ГАЎС, калі такія вамі ня будуць выяўленыя ўчасе належнага пракурорскага рэагаваньня;

  2. асобна зьвярнуць увагу й праверыць на прадмет парушэньняў заканадаўства (у тым ліку аб зваротах грамадзянаў, правілаў справаводзтва …) адзначаныя ў маіх скаргах факты (гл. прыкладаемыя копіі без адзнакаў аб рэгістрацыі, якія на 05.07.2011 з словаў Бабок А.І. не былі зарэгістраванымі належным чынам у канцылярыі ГАЎС);

  3. адказ даць на адной дзяржаўнай мове – мове звароту (адпаведна дзейснага заканадаўства).

ДАДАТКІ:

  1. Заява ад 8-00 03.07.2011 – 1 арк.;

  2. Скарга (заява) ад 10-00 03.07.2011 – 1 арк.

  3. Скарга (заява) ад 04.07.2011 – 1 арк.;


05.07.2011 ___________Аляксей Лапіцкі


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка