У мінулую субботу 1 лютага ў школе прайшоў Вечар сустрэчы з выпускнікамі




Дата канвертавання13.05.2016
Памер11.97 Kb.
У мінулую субботу 1 лютага ў школе прайшоў Вечар сустрэчы з выпускнікамі.
Гасцей было шмат, асабліва з выпускаў 2004 і 2013 гадоў. 11 клас і іх класны кіраўнік адказна паставіліся да вечара. Вучні былі апрануты святочна, добра ведалі свае словы, цудоўна выконвалі песні, ва ўсім адчувалася сур’ёзная падрыхтоўка. Урачыстая частка доўжылася каля двух гадзін, пасля выпускнікі, настаўнікі і вучні засталіся на дыскатэку.

Яркім упрыгожваннем вечара сустрэчы былі музычныя нумары, у якіх бралі ўдзел наступныя дзеці: Рублёўская Даша, Батурына Вера, Бойка Насця. Цудоўны юмарыстычны нумар падрыхтаваў Шукяловіч Максім, вучань 5 кл. Гэтым дзецям на лінейцы была выказана падзяка.

Вельмі адказна і крэатыўна падышлі да арганізацыі кафэ 9 і 10 класы і Ларыса Мікалаеўна. Яны самі прадумалі ўсё да дробязяў: меню, інтэр'ер, музыку, і г.д. Дзеці самі прыгатавалі ўсе стравы, самі закупілі ўсё неабходнае. З 17.00 да 21.00 яны самааддана працавалі ў сваім кафэ. Іх абслугоўваннем былі задаволены наведвальнікі. Дзеці і класны кіраўнік 9 класа заслугоўваюць падзякі з боку адміністрацыі школы.


У наступную суботу 08.02.14 г. запрашаем вучняў прыняць удзел у мерапрыемствах “Пазнавальнай суботы”:

Вучням 1 – 5 кл.: Гульня-падарожжа “У краіне казак А.С. Пушкіна”. Пачатак: 10.30

Вучням 6 – 8 кл.: “Гэта займальная ХІМІЯ” (да 180-годдзя з дня нараджэння Дз.І. Мендзялеева). Пачатак: 10.00

Вучням 9 – 11 кл.: Інтэрактыўная гульня “Жыць, каб есці, ці есці, каб жыць?”. Пачатак: 11.00


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка