У менскі абласны суд




Дата канвертавання01.04.2016
Памер194.1 Kb.


Вул. 50 год Кастрычніку 8А-30,

г.Жодзіна, Менская вобласьць

Х. т.: 8 017-34970
У Менскі абласны суд,

Менск, вул. Сьвярдлова, 3;


Зыскадаўцы: Бацькі Янкі Лапіцкага,

Аляксей Лапіцкі, Сьвятлана Лапіцкая

Вул. 50 год Кастрычніку 8А-30,

222160, Жодзіна, тэл.: 8 017-34970


Адказчык: старшыня Жодзінскага выканкаму Грышчанка В.І.,

вул. 40 год кастрычніку д. 7, г.Жодзіна, 222160;


Суадказчыкі, зацікаўленыя асобы: дырэктар Жодзінскай Гімназыі №1 Генадзь Каршун, кіраўнік Жодзінскага ГАА Яўген Гарыд, кіраўніца Галоўнага ўпраўленьня адукацыі Менаблвыкнкаму Таіса Данілевіч, прадстаўніца выканкаму Вэргель В. В.

вул. 40 год Кастрычніку д. 7, г.Жодзіна, 222160.


На Рашэньне Жодзінскага суду ад 11.02.2010 на нашу зыскавую заяву па факце парушэньня права на адукацыю й наўмысную дыскрыімнацыі па нацыянальна-моўных і палітычных прыкметах
КАСАЦЫЙНАЯ СКАРГА
Дадзеным рашэньнем суд “адмовіў у задавальненьні скаргі на дзеяньні дзяржворгану, які ўціскае правы грамадзянаў”, палічыўшы наш пазоў (зыскавую заяву) з патрабаваньнем па ўзнаўленьні парушаемага права звычайнай судовай скаргаю на выдадзены Жодзінскім выканкамам дакумэнт (Ршэньне №928).
Лічым дадзенае рашэньне памылковым, бо намі падавалася ў Жодзінскі суд не скарга на дзеяньні дзяржворгану, які ўціскае правы грамадзянаў”, а заява з іншымі пазоўнымі (зыскавымі) патрабаваньнямі аб аднаўленьні канкрэтнага парушанага права на адукацыю па-беларуску, ад якіх мы не адмаўляліся, на якіх неаднаразова настойвалі ўчасе судовага паседжаньня.
А менавіта, у сваёй заяве і ў судовым працэсе мы прасілі суд:

  • разабрацца ў выкладзеных вышэй фактах працягу дыскрымінацыі па нацыянальна-моўнай і палітычнай прыкмеце, стварэньні перашкодаў у навучаньні нашага беларускамоўнага сына па-беларуску ў памяшканьні Гімназыі №1 і сыстэматычных парушэньнях дзейснага заканадаўства …;

  • ПРЫНЯЦЬ РАШЭНЬНЕ ДЛЯ ЎЗНАЎЛЕНЬНЯ Й ГАРАНТАВАНАГА ЗАБЕСЬПЯЧЭНЬНЯ ПРАВА НА АДУКАЦЫЮ НА РОДНАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ ДЛЯ НАШАГА беларускамоўнага сына Янкі Лапіцкага, а таксама нашых законных інтарэсаў як бацькоў – на ДАЛЕЙШЫ ГАРАНТАВАНЫ БЕЗПЕРАПЫННЫ ПРАЦЯГ НАВУЧАЛЬНАГА ПРАЦЭСУ па беларускамоўнай гімназычнай праграме ў памяшканьні Жодзінскай Гімназыі №1.

ТАКІМ ЧЫНАМ, МЫ РАЗГЛЯДАЕМ РАШЭНЬНЕ ЖОДЗІНСКАГА СУДА ЯК ВЫНІК ПАМЫЛКОВАЙ І НЕПРАВАМЕРНАЙ (БЕЗ НАШАЙ АСЭНСАВАНАЙ ЗГОДЫ) ПЕРАКВАЛІФІКАЦЫІ НАШАЙ ПАЗОЎНАЙ ЗАЯВЫ З АДНЫМІ ПАТРАБАВАНЬНЯМІ – У СКАРГУ ЗЬ ІНШЫМ ПАТРАБАВАНЬНЕМ, ДАТЫЧНЫМ АБСКАРДЖВАНЬНЯ РАШЭНЬНЯ №928 ЖОДЗІНСКАГА ВЫКАНКАМУ (!?), У ВЫНІКУ ЧАГО БЫЛО АБМЕЖАВАНЫМ НАШАЕ ПРАВА НА РАЗГЛЯД ПАЗОЎНАЙ ЗАЯВЫ Ў СУДЗЕ ДЛЯ АБАРОНЫ Й АДНАЎЛЕНЬНЯ ПАРУШАЕМАГА КАНСТЫТУЦЫЙНАГА ПРАВА НА АДУКАЦЫЮ НАШАГА СЫНА, ЯНА ЛАПІЦКАГА, НА РОДНАЙ МОВЕ Ў СВАЁЙ РОДНАЙ КРАІНЕ, БЕЛАРУСІ. А таксама быў не разгледжаны цэлы шэраг заяўленых канкрэтных і даказваемых дакумэнтальна фактаў правапарушэньняў сулжбоўцамі заканадаўства ў працэсе перашкодаў да беларускамоўнага навучаньня ў гімназыі.


ПАРУШЭНЬНІ, ЯКІЯ НА НАШ ПОГЛЯД ДАПУСЬЦІЎ СУД У ЧАСЕ ПРЫНЯЦЬЦЯ НЕАБГРУНТАВАНАГА РАШЭНЬНЯ
І. Парушэньні разгляду нашай заявы (пазову, зыску) і адзначаных у ёй пазоўных патрабаваньняў


  1. Па сутнасьці, як аказалася, рашэньне прымалася не па пададзеным заяўнікамі пазове, а па змадэляванай судом на ягонай падставе скарзе без належнага тлумачэньня заяўнікам сутнасьці й наступстваў абіраемага працэсуальнага падыходу, які палягаў у фактычнай перакваліфікацыі пазову з патрабаваньнямі заяўнікоў па аднаўленьні парушанага права ў скаргу на дакумэнт выканкаму, а таксама зьмене адпаведнага статусу зыскадаўцаў (пазаўнікоў) у звычайных заяўнікоў (па скарзе).

  2. Былі праігнараваныя асноўныя пазоўныя патрабаваньні заяўнікоў (па зыску, пазове), якія былі выкладзены ў судовым пазове, а таксама адмыслова й неаднойчы, акцэнтавана пацьверджаныя ў пачатку судовага разьбіральніцтва 10.02.2010 года.

  3. Учасе размовы напярэдадні паседжаньня суда 10.02.2009 заяўнікам была дадзена неадпавядаючая сапраўднасьці інфармацыя, пра адсутнасьць у суда магчымасьцяў і паўнамоцтваў для прыняцьця рашэньня, згодна зь якім дзяржустановы былі б абавязаныя ўзнавіць парушанае Канстытуцыйнае права на адукацыю Янкі Лапіцкага ў Жодзінскай Гімназыі №1 па-беларуску.

  4. Судом не прымалася яснага пісьмовага вызначэньня аб перакваліфікацыі пазову ў заяву з тлумачэньнямі абіраемага падыходу й кардынальнай, такім чынам, зьменаю прадмету даказваньня. Таму яго не было магчымасьці асэнсаваць, апратэставаць ці праігнараваць, бо яно было прынята без агалошваньня па факце ўчасе судовага разьбіральніцтва.

  5. У выніку, незаўважная для заяўнікоў перакваліфікацыя пазову на скаргу прывяла да далейшага няправільнага выкарыстаньня нормаў працэсуальнага права, неправамерным іх выкарыстаньні ў выніковым рашэньні.

Так, спасылкі на артыкулы 355 “Тэрміны для звароту ў суд з скаргаю”, 356 “Разгляд скаргі”, а таксама на 154 “Узнаўленьне страчаных працэсуальных тэрмінаў”, датычных падачы скаргі у дадзенай сытуацыі – безпадстаўныя й не тычацца заяўленага для разгляду ў судзе горада Жодзіна нашага пазову, скіраванага на узнаўленьне парушаемага права на адукацыю нашага сына па-беларуску;

  1. Пасьля падмены статусу разглядаемага дакумэнту адбылася падмена прадмету даказваньня – спачатку суд цалкам праігнараваў зыскавыя патрабаваньні заяўнікоў, пацьверджаныя ў судзе, потым фактычна пачаў разглядаць не пазоў і маючыя месца ў Жодзіне факты парушэньня права на адукацыю, а заяўленае адказчыкам (прадстаўніцаю выканкаму) патрабаваньне прызнаньня пропуску заяўнікамі тэрміну для падачы скаргі (змадэляванай учасе мэтавай перакваліфікацыі пазову) з мэтаю пазбаўленьня іх права на разгляд судовага пазову па сутнасьці заяўленых у ім патрабаваньняў.

  2. Судом была парушана працэдура судовага разьбіральніцтва:

- парушана права на азнаямленьне заяўнікоў з істотнымі для ходу судовага разьбіральніцтва й выносімага рашэньня прынятымі судовымі пастановамі, а таксама зноў далучанымі ў судовым паседжаньні 10.02.2010 дакумэнтамі, якія маюць важкае значэньне для ходу судовага разьбіральніцтва й выніковага разгляду справы (ліст патрабаваньне Т.Данілевіч стаў выдомым толькі пасьля вынясеньня аспрэчваемага рашэньня);

- суд не разглядзеў па сутнасьці аніводнага заяўленага намі ў пазове факта правапарушэньня й адмовіўся ўспрымаць хацьверджаныя намі патрабваньні па зыску аб аднаўленьні права на адукацыю для нашага сына Яна;

- суд абмежаваўся пры гэтым разглядам выключна патрабаваньняў прадстаўніцы боку адказчыку (выканкаму) па неразглядзе пазову па сутнасьці фактычна парушаемага Канстытуцыйнага права;

- суд абмежаваўся разглядам мэдычнае карткі заяўніка, зь якой не заўважыў агучаны й прысутны там дыягназ сур’ёзнага сардэчнага захворваньня, факт правядзеньня амбулаторных досьледаў па вяўленьні праблемаў з пагаршэньнем стану здароўя, а адзначыў толькі нешматлікія прыёмы й спадарожныя праблемы, якія назіраліся за адзначаны пэрыяд (ОРЗ, болі ў калене) …;

- судом не было патлумачана нам як заяўнікам па зыску, што ўсё ж адбываецца з фактычным неразглядам нашага пазову па сутнасьці выкладзеных у ім фактаў і патрабаваньняў, што цягне за сабою тэрмін скарга замест заява (статус заяўнік па зыску ці заяўнік па скарзе), у тым ліку зусім не дадзены час на самастойнае асэнсаваньне гэтых зусім незаўважных зьменаў і належныя спрэчкі паміж бакамі;

- судом цалкам парушаныя артыкулы 174, 175, 176 ГПК, бо да моманту падачы намі касацынае скаргі ў тэрмін, прадстаўлены нам для гэтага судом, пратакол адсутнічаў, ён фактычна не быў складзены.

8) У выніку, па нашым пазове судом горада Жодзіна:

а) зусім НЕ РАЗГЛЯДАЛІСЯ заяўленыя намі факты сабатажу й невыкананьня Пастановы №417 ад 20.10.2009 Камісыі па справах непаўнагадовых Жодзінскага выканкаму і рэалізацыі той магчымасьці, якая была пакладзеная ў аснову кампраміснага (міравога) пагадненьня й дадаткова афіцыйна пацьверджаная ў адказе намесьніка Міністра адукацыі сп. Казіміра Фарыны ад 06.10.2009, якая ў межах адзначана кампраміснай дамоўленасьці пачала рэалізоўвацца з 01.09.2009, але была парушана дырэктарам Гімназыі №1 Генадзем Каршуном – ЗАГАДЫ №№ ?? – дакумэнты мусілі былі быць запатрабаванымі судом для іх адпаведнага вывучэньня на прадмет правамернасьці й парушэньня права на адукацыю (інфармацыя не прадстаўляецца заяўнікам адміністрацыяй гімназыі);

б) засталіся не разгледжанымі дзеяньні адміністрацыі Гімназыі №1 (кіраўнік адукацыйнае ўстановы нават не быў вызначаным судом у шэрагу суадказчыкаў па справе й у суд для дачы неабходных тлумачэньняў – не вылкікаўся) учасе:

- стварэньня перашкодаў у навучаньні (якое відавочна не патрабавала аніякіх дадатковых выдадткаў, што паказвае на іншыя мэты распачатай дыскрымінацыі па нацыянальна-моўнай і палітычнай прыкметах, псыхалягічнага ўціску на сямью праваабаронцаў і грамадзка-палітычных асктывістаў у Жодзіна – на бацькоў праз іхнага малодшага сына Янку);

- адмовы ў прадстаўленьні любой інфармацыі датычнай парушаемага права на адукацыю і адказаў на пісьмовыя звароты ў Гімназыю №1;

- распаўсюду паклёпніцкіх зьвестак (загадзя несапраўднай інфармацыі з мэтамі прыніжэньня годнасьці й гонару заяўнікоў – бацькоў Янкі Лапіцкага) у тым ліку на працу мяці Янкі з аказаньнем масіраванага псыхалягічнага ўціску,

- тэрарызацыі сямьі напрацягу верасьня-кастрычніка амаль да моманту вынясеньня Пастановы №417 аб неабходнасьці узнаўленьня беларускамоўнага навучаньня нашага сына ў памяшканьні Гімназыі №1 – груба й сьвядома парушалася права на адукацыю праз забарону навучаньня ў памяшканьні гімназыі й прымусе (насуперак дамове і волі бацькоў) да навучаньня ў прыватнай кватэры ў парушэньне арт. 29 Канстытуцыі Беларусі …;

в) аказаліся не запрошанымі й не разгледжанымі ў судзе неабходныя для вывучэньня на прадмет неправамерных дзеяньняў і парушэньня права на адукацыю дакумэнты з Жодзінскага ГАА, Гімназыі №1 …, зь якімі немагчыма азнаёміцца заяўнікам іншым спосабам акрамя як праз суд і заяўленыя ў пазове патрабаваньні (гл. зыскавую заяву ад 28.12.2009)…

9) З паступіўшымі ў суд у працэсе разьбіральніцтва новымі дакумэнтальнымі сьведчаньнямі (ліст патрабаваньне сп. Таісы Данілевіч ад ліквідацыі беларукамоўнага навучаньня па матыву неабходнасьці эканоміі бюджэтных сродкаў) заяўнікі былі не азнаёмленыя, гэты дакумэнт не разглядаўся й не ацэньваўся судом на прадмет правамернасьці ў межах заяўленых зыскавых патрабаваньняў аб спыненьні дыскрымінацыі й узнаўленьні права на адукацыю на роднай мове ў Гімназыі №1 у Жодзіне …

ДАДЗЕНЫЯ І МНОГІЯ ІНШЫЯ НЕАБХОДНЫЯ ДЗЕЯНЬНІ НЕ БЫЛІ ЗЬДЗЕЙСЬНЕНЫЯ ПА НАШАЙ СУДОВАЙ ЗАЯВЕ (ПАЗОВЕ).

Таму вынесенае рашэньне ад 11.02.2010не адпавядае патрабаваньням незалежнага, справядлівага й эфэктыўнага сродку абароны парушаемага права, судовага разьбіральніцтва ў мэтах ацэнкі неправамерных фактаў парушэньня заканадаўства ў межах заяўленых пазоўных патрабаваньняў, а таксама тэрмновага найхутчэйшага ўзнаўленьня парушаемага сёньня права, неабходнасьці ініцыяцыі й прыцягненьня да адказнасьці правапарушальнікаў ...
ІІ. Нават, падмяніўшы прадмет даказваньня й спрабуючы высьвятліць працэсуальную прыймальнасьць разгляду звароту грамадзянаў па факце парушаемага права на адукацыю ў Жодзіне, суд не ўлічыў абставінаў, істотных для прыняцьця выніковага рашэньня..
Бо нават калі дапусьціць, што разгляд дадзенага працэсуальнага тэрміну (які ўжываецца да адпаведных скаргаў) у дачыненьні да заяўленага намі пазову быў правамерным (чаго ў прынцыпе не можа быць), яго нельга было б ужываць у тых абставінах, якія выкладаліся намі ў зале суда й прадстаўляліся як сьведчаньні працягу парушэньня нашага права, а таксама немагчымасьці (ці немэтазгоднасьці) падачы заявы ў суд раней, чым гэта было зроблена заяўнікамі. Бо з 01.09.2009 Рашэньне №928 (на якое спасылаецца суд) не пачало дзейнічаць дзякуючы дасягнутай кампраміснай дамоўленасьці (паміж бакамі) на рэалізацыю з 01.09.2009 да 31.12.2009 магчымасьці (якая была забясьпечана сваечасова пададзенымі дакумэнтамі ў Гімназыю №1 і адпаведным пагадненьнем бакоў) па працягу навучаньня нашага сына Яна ў памяшканьні гімназыі на роднай мове ды ў межах адпаведна скарэктаванай гімназычнай праграмы навучаньня. Пасьля апошняга адказу Т.Данілевіч за №166-л/01-6 ад 24.12.2009 (які быў атрыманы зь Менску яшчэ пазьней) стала зразумелым, што дадзеная дамоўленасьць аднабакова парушаецца зусім не па матыве заяўленых фінансавых падставаў, а з-за незразумелага нам, ідэалягічнага прынцыпу й спробаў наўмыснага (вынікі дадзеным асобам былі вядомы з прэцыдэнту 2004-2005 года) і мэтанакіраванага дыскрымінацыйнага ўціску на сямью з мэтамі прыніжэньня чалавечай і нацыянальнай годнасьці, прымусу да публічнай адмовы ад уласных натуральных нацыянальных беларускамоўных якасьцяў і адметнасьцяў, ад уласных перакананьняў ...

Таму адразу, як мы адчулі пагрозу нашым правам (бо нашае права ў гэты час рэальна парушалася з прычыны парушэньня службоўцамі дамоўленасьці й не рэалізацыі ПАСТАНОВЫ №417 Камісыі па справах непаўнагадовых) з прычыны падыходу часу 31.12.2009 аднаўленьня непасрэднага дзеяньня Рашэньня №928 Жодзінскага выканкаму (калі падыходзіў канец тэрміну дзеяння даведкі ВКК і нашай міравой дамоўленасьці) 28.12.2009 мы падалі нашу пазоўную заяву ў суд горада Жодзіна для абароны нашага права на атрыманьне сынам адукацыі на роднай мове.


У ПАЦЬВЕРДЖАНЬНЕ АДЗНАЧАНАМУ МОЖНА ДАДАЦЬ НАСТУПНАЕ …


  1. Згодна з ГПК Беларусі грамадянін мае права на зварот у суд, калі лічыць, што тым ці іншым дзеяньнем дзяржустановы ягоныя правы парушаюцца, альбо яго абавязваюць выконваць тое, чаго ён не абавязаны выконваць.

Уарт. 261 “Задачы па подрыхтоўцы справы да судовага разгляду”, ч. 6 “прыняцьцё мераў па прымірэньні бакоў”, арт. 262. “Дзеяньні судзьдзі пры падрыхтоўцы справы да судовага разьбіральніцтва” ч.3 суд “тлумачыць бакам іхныя працэсуальныя правы й абавязкі, у тым ліку права на дабраахвотнае ўрэгуляваньне спрэчкі …” – ясна фігуруе патрабаваньне да суда перад разглядам справы знайсьці кампрамісны варыянт ці міравое ўрэгуляваньне прадмету спрэчкі.

Пры вынясеньні аспрэчваемага намі рашэньня суду горада Жодзіна было вядома, што зь 01.09.2009 (з момантут пачатку тэрміну дзеяньня Рашэньня №928 Жодзінскага выканкаму) распачала дзенічаць іншая кампрамісная (міравая) дамоўленасьць, пагадненьне, а не адзначанае дыскрымінацыйнае Рашэньне №928). Бо Янка распачаў заняткі ў Гімназыі №1 і нават ня ведаў пра пераафармленьне нейкіх дакумэнтаў бацькамі, зробленае па ўзгадненьні з адміністрацыямі Гімназыі й іншых установаў, зь Міністэрствам адукацыі Беларусі ў тым ліку. Міравая дамоўленасьць працавала часова – да 31.12.2009 (тэрмін дзеяньня даведкі ВКК). З гэтага ж моманту фактычна магла аднавіць сваё дыскрымінацыйнае дзеяньне Рашэньне №928.

Таму, не чакаючы пачатку новага году й пачатку дыскрымінацыйнага ўціску па Рашэньні №928, ва ўмовах канчатковага зрыву па віне адміністрацыі Гіманзыі №1 існуючай кампраміснай дамоўленасьці й невыкананьня Пастановы №417 Камісыі па справах непаўнагадовых па ёй (то бок, пасьля страты апошніх спадзяваньняў ўзнаўленьне навучаньня) – ужо 28.12.2009 года мы падалі судовы пазоў аб ўзнаўленьні парушаемага права на адукацыю нашага сына на роднай мове ў Гімназыі №1 горада Жодзіна.




(якія былі прадстаўлены ў судзе перашай інстанцыі, але не знайшлі адлюстраваньня ў матэрыялах справы … , а ПРАТАКОЛ на момант падачы касацыйнае скаргі НЕ СКЛАДАЛАСЯ)
Так, намі было даходліва патлумачана ў судзе горада Жодзіна, а з абставінаў справы (калі яе належным чынам разглядаць) бачна й само сабою становіцца зразумелым, што пасьля адказу з Галоўнага ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму ад 28.08.2009 (за подпісам кіраўніцы, сп. Таісы Данілевіч) нашае права на атрыманьне адукацыі па-беларуску не было парушана, бо наш сын Янка зь 01.верасьня 2009 года пайшоў у гімназыю й працягваў вучыцца па-беларуску.

ТАДЫ, пасьля прадстаўленьня неабходных дакумэнтаў і адмысловай нашай заявы ад 31.08.2009 зь ведама Галоўнага ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму (сп. Л.Малец) і Мінадукацыі (сп. І.Булаўкіна) – фактычна пачало рэалізоўвацца нашае кампраміснае (міравое) пагадненьне па навучаньні нашага сына ў межах хатняй формы навучаньня па-беларуску, але па мінулай гімназычнай праграме ды ў памяшканьні гімназыі.

Калі б дадзенага кампрамісу паміж бакамі не адбылося, была б і нагода для падачы заявы ў суд, бо права было б немагчыма рэалізоваць на практыцы. І першым заканамерным спосабам урэгуляваньня праблемы ў судзе мог бы быць усё той жа міравы кампраміс паміж бакамі. Але ён на практыцы фактычна ўжо адбыўся й пачаў рэалізоўвацца.



  • Такім чынам, у сытуацыі, калі першае заканамернае дзеяньне прымірыць бакі ў судовым працэсе было выканана да верагоднага судовага працэсу, апошні не прадстаўляўся неабходным, а дыскрымінацыйная складаючая Рашэньня №928 Жодзінскага выканкаму была пагашана (нэўтралізаваная) дазеным капмрамісам, які мусіў быў працаваць першую палову навучальнага году (тэрмін дзеяньня прадсатўленай намі даведкі ВКК з паліклінікі).


АДНАК, калі дадзеная дамова пачала парушацца з 08-09.09.2009

(так 08.09.2009 – Янку спрабавалі прымусам адвесьці зь Гімназыі №1 да дому, але пасьля пратэсту бацькоў і вяртаньня вучня ў школу, навучалі ў бібліятэцы; 09.09.2009 – Янку ўжо не пусьцілі ў свабоднае навучальнае памяшканьне й забаранілі настаўнікам аказваць адукацыйныя паслугі вучню ў школьнай бібліятэцы), а ў далейшым



І ПАСТАНОВА за №417 ад 20.10.2009 Камісыі па справах непаўнагадовых Жодзінскага выканкаму (аб неабходнасьці кіраўніцтва Жодзінскага ГАА ў 5-ці дзённы тэрмін аднавіць навучаньне Янкі ў межах гімназычнае ўстановы ўчасе працягу рэалізацыі пацьверджанай у адказе ад 06.10.2009 намесьніка Міністра Адукацыі сп. Казіміра Фарыны магчымасьці па рэалізацыі хатняй формы навучаньня ў памяшканьні гімназыі па адпаведнай заяве бацькоў)

таксама была парушана дырэктарам Гімназыі з спасылкай на тэлефонны заванок зь Менску (!?) – мы палічылі, што нашае права немагчыма аднавіць у межах дадзенага кампраміснага пагадненьня й неабходна, не чакаючы канца тэрміну дзеяньня даведкі ВКК, падаваць заяву ў суд аб аднаўленьні права на адукацыю.


  1. Акрамя таго, у судовым паседжаньні мы ясна патлумачылі, што пасьля пачатку

навучаньня нашага сына ў межах рэалізацыі кампраміснай магчымасьці, пачаліся грубейшыя парушэньні міравой дамоўленасьці, перашкоды ў навучаньні нашага сына, парушэньні іншых нашых правоў (арт. 29 Канстытуцыі) з забаронай навучаньня Янкі ў гімназыі, усе нашыя намаганьні былі сканцэнтраваныя на тэрміновым вяртаньні падлетка ў гімназыю, на аднаўленьні дзеяньня дамоўленасьцяў па беларускамоўным навучаньні нашага сына й рабіліся намі ў хворым стане ды яшчэ ВА ЎМОВАХ РАСПАЧАТАГА НЯСПЫННАГА СРЭСУ.

Дадзеная праблема намі ўжо аднойчы станоўча была вырашана ў 2005 навучальным годзе праз адміністрацыйныя ўстановы й Міністэрства адукацыі. Таму, у часе абяцанага службоўцамі й чаканага намі станоўчага выніку (перамовы вяліся й па тэлефонах) мы не лічылі для сябе магчымым абвастраць сытуацыю праз заўчасны на нашу думку зварот у суд (варта ўлічваць і факты ўзьдзеяньня на нас як бацькоў Яна праз працу й адміністратыўную Камісыю выканкаму).

Дадаткова да сказанага мы адзначалі як даволі істотны ў стрэсавай сытуацыі дадатковы фактар немагчымасьці звароту ў суд на той момант – фактар хваробаў і моцнага пагаршэньня здароўя ўва ўмовах аказваемага на сям’ю няспыннага ўціску. Дазеныя абставіны можна было б пацьвердзіць пры неабходнасьці праз запыт у паліклініцы, бо калі лекарка ня ведала што рабіць (праз 3 курса антыбіётыкаў) яна прапаноўвала шпіталізаваць мяне ў адзьдзяленьні пульманалёгіі для абсьледваньня (ад чаго я адмовіўся з прычыны складанай сытуацыі з навучаньнем сына ў тым ліку) – абсьледваньне працягвалася амбулаторна (што не заўважана судом з матэрыялаў мэдычнае карткі), а дыягназ нават суьня так і не пастаўлены …
З усяго адзначанага лічым, што мы як заяўнікі, маем безумоўнае права на судовы зварот і паўнавартасны разгляд у судзе нашага зыску (для якога дзенічае 3 гадовы тэрмін даўніны) па фактах парушэнбня права на адукацыю … у 2009 навучальным годзе, а таксама не спыняючагася й сёньня (у 2010 годзе) парушэньня кіраўніцтвам дзяржустановаў нашых правоў на адукацыю й навучаньне нашага беларускамоўнага сына Яна па-беларуску ў ягонай Гімназыі №1 у Жодзіне.

Дазенае права не рэалізаванае ў судовым працэсе з-за незразумелай нам і зусім ніякім чынам не патлумачанай нам, неабгрунтаванай і памылковай перакваліфікацыі нашага зыску па аднаўленьні права на адукацыю ў звычайную скаргу на адзін з дакумэнтаў гарадзкога выканаўчага камітэту, які й без таго аглядаўся б у межах адзначанага пазову й заяўленых патрабаваньняў як адзін з фактычных доказаў парушэньня права й павінен быў бы ацэньвацца на прадмет правамернасьці.


  • Удакладненьні па адзначаным важкім, на наш погляд, парушэньням пры вынясеньні абскарджваемага рашэньня Жодзінскага суда

У часе судовага працэсу 10.02.2010 нам не прадставілі магчымасьці азнаёміцца з далучаемымі дакумэнтамі, а ў адпаведны час яны не агалошваліся судом. Таму іхны зьмест стаў нам зразумелым і вядомым толькі ўчасе азнаямленьня з матэрыяламі справы (без наяўнасьці вырабленага пратаколу) на наступны дзень пасьля вынесенага судом рашэньня. 11.02.2010 паседжаньне суда распачалося зходу зачытваньнем вынесенага рашэньня.



А да моманту падачы касацыйнае скаргі пратакол судовага паседжаньня пратаколу не было, таму немагчыма было зь ім азнаёміцца й зрабіць неабходныя заўвагі, адзначыць заўважаныя неадпаведнасьці.

З-за ўсёй працэсуальнай блытаніны й памылак, мы аказаліся пазбаўленымі права на тэрміновае (без прамаруджваньня) й справядлівае судовае разьбіральніцтва, эфэктыўную абарону нашага канстытуцыйнага права, якую абавязана гарантаваць дзяржава ўчасе парушэньня грамадзянскага й палітычнага права.
У выніку прынятага рашэньня, мы былі цалкам дэзарыентаваныя, бо замест разгляду пазову па сутнасьці заяўленых у ім патрабаваньняў, атрымалі рашэньне па сутнасьці скаргі на Рашэньне №928, якую мы ў суд не падавалі й не прызнаем уласнай. Яе нават няма ў справе.

ТАК, САПРАЎДЫ, можна падумаць, што такім сумніўным крокам, суд адмаўляе не ў скарзе (бо мы яе не падавалі), а ў нашым пазове (які рэальна прысутны ў справе й мае канкрэтныя патрабваньні па ўзнаўленьні права на беларускамоўную адукацыю).

Таму, фармулёўка ў рашэньні Жодзінскага суда – “У задавальненьні скаргі Лапіцкага … Лапіцкай … адмовіць”, некарэктная й неправамерная. Яна не дае адказу на пытаньні й патрабваньні нашай заявы ад 28.12.2009 у Жодзіснкі суд (на наш пазоў).

Пры гэтым бачна, што арт. 264 “Папярэдняе судовае паседжаньне” ч.7 дакладна кажа, што “пры устанаўленьні факту пропуску без паважных падставаў тэрміну звароту ў суд ці тэрміну пазоўнай даўніны судзьдзя прымае рашэньне аб адмове ў зыску (пазову) без дасьледваньня іншых фактычных абставінаў па справе…

У нашым выпадку назіралася менавіта падобнае. Але суд няправільна ужыў абмежаваньне па тэрмну падачы зыску й фактычна неабгрунтавана АДМОВІЎ У ЗЫСКУ (ПАЗОВЕ) “без дасьледваньня іншых фактычных абставінаў па справе…”.

Пры гэтым, суд не палічыў неабходным азнаёміцца й азнаёміць заяўнікоў з новым дакумэнтам, які быў прыкладзены да справы прадстаўніцаю выканкаму на паседжаньні – зь лістом патрабавньнем закрыцьця беларускамоўнае клясы ад самой Т.Данілевіч.

Гэты факт, які зусім праігнараваны Жодзінскім судом, СЬВЕДЧЫЦЬ ПРА ТОЕ, што дадзеная службовая асоба мае быць зусім не “вышэйшым адміністрацыйным арбітрам”, а непасрэдным замоўцаю й наўпростай суаўтаркай дыскрымінацыйнага Рашэньня №928, суадказчыцай па справе й ня можа разглядацца ў якасьці вышэйшай інстанцыі па абскарджваемай у адміністрацыйным парадку пастанове аб забароне беларускамоўнага навучаньня нашага сына, Янкі Лапіцкага, у Гімназыі №1 горада Жодзіна.
З адзначанаг можна зрабіць выснову, што Жодзінскі суд, без нашае асэнсаванае згоды, неабгрунтавана й памылкова палічыў неабходным разглядаць наш пазоў як звычайную скаргу на Рашэньне № 928 Жодзінскага выканкаму й неабгрунтавана ўжыў да яго неадпаведны абмежавальны працэсуальны тэрмін, які пагашае права грамадзяніна на судовы зварот і адпаведную эфэктыўную абарону парушанага права.


  • ТЛУМАЧЭНЬНЕ ІСТОТНАГА МОМАНТУ, ПАРУШАЮЧАГА НАШАЕ ПРАВА НА ЭФЭКТЫЎНЫ СРОДАК АБАРОНЫ Й ПАЎНАВАРТАСНАЕ СПРАВЯДЛІВАЕ СУДОВАЕ РАЗЬБІРАЛЬНІЦТВА ПА ЗАЯЎЛЕНЫМ ПАЗОВЕ АБ УЗНАЎЛЕНЬНІ ПАРУШАЕМАГА ПРАВА

ВАРТА яшчэ раз засяродзіць увагу калегіі судзьдзяў Менскага абласнога суду, што пры гэтым, нам не былі належным чынам патлумачаныя нашыя правы й наступствы падобнай працэсуальнай перамены працэсуальных тэрмінаў такіх як заява (пазоўная ці зыскавая) і скарга ў суд …

Дадзеная падмена тэрмінаў і сутнасьці заяўленага зыску (пазову), як нам стала зразумелым пасьля вынесенага з парушэньнем працэсуальнага парадку судовага рашэньня, з перакваліфікацыяй пазову ў скаргу адбылася незаўважнадля нас як зыскадаўцаў (пазаўнікоў) і была для нас нечаканай.

Мы не маглі зразумець як можна адмовіць ў пазове па факце відавочна парушаемага права й патрабаваньняў аб ягоным аднаўленьні без фактычнага разгляду пазову па сутнасьці(!?).

Мы не заўважылі падлогу (замены слова ЗАЯВА на слова СКАРГА) і да апошняга моманту былі ўпэўненыя, што ўдакладненьні судзьдзі, скіраваныя да аднаго з фактаў правапарушэньня ды ўяўляюць лякальнае ўдакладненьне ў межах разглядаемага пазову (удакладненьне аднаго з заяўленых пазоўных патрабаваньняў).
У сувязі з тым, што мы неаднарозова агалошвалі патрабаваньні, выкладзеныя ў пазове, настойвалі на іх, мы не думалі, што ў выніку гэтая нашая пазыцыя будзе праігнараваная судом, які кардынальна перакваліфікуе наш пазоў і цалкам зьменіць увесь характар нашай заявы. У выніку чаго, як бачна, былі безпадстаўна скасаваныя нашыя галоўныя патрабаваньні ў пазове па аднаўленьні права на адукацыю, а не проста разстаўленыя некаторыя акцэнты ў заяўленых намі патрабаваньнях і адзначаемых намі ў заяве фактах правапарушэньняў, якія перашкаджаюць у рэалізацыі намі патрабуемага да ўзнаўленьня права на гімназычную адукацыю нашага сына Яна на роднай мове.
Варта яшчэ раз адзначыць, што ў судовым працэсе мы не адзін раз падцьвердзілі патрабаваньне аднаўленьня парушаемага права й спадзяваліся на тое, што суд абавязкова будзе вырашаць гэтае пытаньне ў тэрміновым і прыярытэтным парадку.

Бо наш сын Янка дагэтуль рэальна пазбаўлены навучаньня й страчваецца каштоўны час, працягвае нанасіцца шкода й парушацца права.

Мы таксама спадзяваліся на тое, што будзе магчымым у судзе прасіць ужыць меры забесьпячэньня нашага зыску, бо працягвала парушацца права на адукацыю па-беларуску, а нам не прадстаўляліся для азнаямленьня неабходныя для абароны ў судзе дакумэнты, афіцыйная інфармацыя, датычная парушанага права й нашых закранаемых інтарэсаў на абарону гэтага права, у тым ліку ў паўнавартасным судовым працэсе.



  • У ВЫНІКУ, перакваліфікаваўшы справу й ужываючы да яе працэсуальныя абмежаваньні права на судовую абарону, суд фактычна стаў на бок прадстаўніка выканаўчае ўлады (толкі аднаго зь мяркуемых адказчыкаў па справе ў судзе) і задаволіў ягоныя пярэчаньні ў поўным аб’ёме – спыніўшы разгляд справы з-за быццам бы страчанага намі тэрміну для судовага звароту й аспрэчваньня неправамерных абмежаваньнях нашага Канстытуцыйнага права, якія ўтрымліваюцца ў Рашэньні №928 Жодзінскага выканкаму.


Не зьвярталася ўвага на факт працягу парушэньня права й нашыя прозьбы даць ацэнку гэтым неправамерным фактам, пакараць правапарушальнікаў і аднавіць парушанае права.
Акрамы таго, мы лічым, што пры гэтым суд наўмысна дэзынфармаваў нас,

бо ў адказ на такія зыскавыя патрабаваньні судзьдзя тлумачыла, што суд ня мае такіх паўнамоцтваў, каб прымаць падобнае рашэньне, якое б абавязвала нейкія дзяржустановы (Гімназыі №1 альбо выканаўчы камітэт горада Жодзіна) прыняць меры па аднаўленьні парушанага Канстытуцыйнага права на адукацыю нашага сына Янкі Лапіцкага на роднай беларускай мове.

*** *** ***

Лічыму, што адзначанае рашэньне Жодзінскага суда, прынятае па нашым судовым зыску, цалкам ігнаруе заяўленыя намі патрабаваньні:

- разабрацца ў фактах неправамернага спыненьня беларускамоўнага навучаньня нашага сына Яна Лапіцкага ў Гімназыі №1 горада Жодзіна й прымусе да расейскамоўнай адукацыі, мэтанакіраваных і сыстэматытчных перашкодах у рэалізацыі дамоўнай кампраміснай формы навучаньня па-беларуску ў гімназычным памяшканьні дла нашага сынам з 01 верасьня 2009 года, тых магчымасьцяў, якія агучваліся дадаткова пісьмова ў адказе намесьніка Міністра адукацыі Беларусі Казімірам Фарынай і якія былі прадпісаныя для рэалізацыі Жодзінскім ГАА невыкананай Пастановаю №417 Камісыі па справах непаўнагадовых Жодзінскага выканкаму ад 20.10.2009…, што сталася магчымым пасьля выхаду дыскрымінацыйнага Рашэньня №928 Жодзінскага выканкаму ад 23.06.2009,

а таксама

- аднавіць права на адукацыю на роднай беларускай мове – ДЗЯРЖАЎНАЙ МОВЕ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ па паўнавартаснай гімназычнай праграме ў адзінай на Жодзінскі рэгіён Гімназыі №1 для нашага беларускамоўнага сына, беларускамоўнага гімназыста, Яна Лапіцкага, які навучаўся па беларускамоўнай праграме ў гімназыі з 2002 года.


Дадзенае рашэньне суда мы разглядаем як неправамерную адмову разглядаць відавочныя й грубейшыя факты наўмыснага мэтаскіраванага дыскрымінацыйнага парушэньня нашага права на працяг паўнавартаснай гімназычнай адукацыі на роднай мове нашым беларускамоўным сынам Янам Лапіцкім у гімназыі №1 горада Жодзіна.
У сувязі з адзначанымі парушэньнямі, а таксама памылкамі суда й няправільна ўжытымі нормай права з спасылкамі на артыкулы 355 “Тэрміны для аспрэчваньня звароту ў суд з скаргай”, 356 “Разгляд скаргі” і адпаведна на арт. 154 “Узнаўленьне страчаных працэсуальных тэрмінаў”, суд гоража Жодзіна адмовіўся:
1) дасьледваць заяўленыя намі факты парушэньня права;

2) узнавіць права на адукацыю нашага сына, Янкі Лапіцкага, на роднай мове ў Гімназыі

№1 горада Жодзіна,

3) спыніць дыскрымінацыю па нацыянальна-моўнай і палітычнай прыкметах …

і вынес памылковае, неабгрунтаванае рашэньне.
Зыходзячы з адзначанага і падрабязна патлумачанага вышэй,

ПРОСІМ:

прызнаць рашэньне Жодзіскага суда неабгрунтаваным і адмяніць яго;

скіраваць справу ў суд першай інстанцыі для разгляду па сутнасьць заяўленых фактаў і фактаў, якія зноў адкрыліся ўчасе судовага паседжаньня 10.02.2010 і не дасьледваліся судом на прадмет парушэньня права на адукацыю адпаведна нашых заяўленых патрабаваньняў аб спыненьні адміністрацыйных перашкодаў у рэалізацыі права на атрыманьне нашым сынам Янкам Лапіцкім адукацыі на роднай беларускай мове ў Гімназыі №1 горада Жодзіна, Беларусь;

разьбіральніцтва правесьці ў новым складзе судзьдзяў.


Дадаткі:

  1. Адказ Т.Данілевіч ад 24.12.2009 – 1 арк.

"21" 12. 2009 _____________Аляксей Лапіцкі

_________Сьвятлана Лапіцкая


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка